epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксей Коршак

Паранены

От і ўсё.

              За светлы край азёрны,

За вясну ў палёх,

Неба сіняе у кроплях зорных

Я навек тут лёг.

 

Нада мной шуміць ракіта кволая,

Пада мной трава,

Сыплецца на сэрца невясёлая

Злой тугі жарства.

 

Бачу неба сіняе і блізкае

У астатні раз.

Меншыцца яно, маланкай бліскае,

Пачарнела ўраз.

 

Дзесьці плача кнігаўка...

                                         Ці маці...

Мама, бліжай сядзь.

Хочу глянуць, хоць крыху абняці -

Галавы не ўзняць.

 

Што ж ты не прытулішся, матуля?

На мяне хоць глянь:

Гіне сын героем твой ад кулі,

Каб квітнела рань.

 

Што з табою? Плачаш? З воч блакіту

Цэлы лівень слёз...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Я расплюшчыў вочы. Спіць ракіта,

Дождж шуміць між лоз.

 

Плача кнігаўка ўгары, як маці

Па дачцэ ў труне.

Птушанька мая ты, кінь рыдаці,

Не шкадуй мяне.

 

Я б закрыў навек спакойна вочы,

Каб мой любы край

Больш не ведаў злой пакутнай ночы,

Красаваў, як май,

 

Каб хадзіў навокал спеў мінорны,

Што я ў бітве лёг

За прыгожы родны край азёрны,

За вясну ў палёх.

 

1942

 


1942

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомая
Крыніца: невядомая