epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксей Пысін

«Не адчувае лес зямлі...»

Не адчувае лес зямлі —

Зімою лес бліжэй да неба.

Спяваюць белыя чмялі

Аб тым, што кветак ім не трэба.

 

З вятрамі, з хмарай снегавой

Сасна птушыная ў палёце.

Спяць кажаны ўніз галавой

Насуперак зямной прыродзе.

 

Зямля замерзлая — як дом,

Хавае ўсё, чым жыць павінны.

I свеціць блізкім аганьком

Пад лёдам ягадка каліны.

 


1970

Тэкст падаецца паводле выдання: Пысін, Аляксей Васільевіч.  Збор твораў :  У 2 т. /  Аляксей Пысін. -  Мн. :  Маст.літ.  Т.1. -  1989. -  399с.,1л.партр.
Крыніца: скан