Аляксей Сапуноў

Река Западная Двина: историко-географическій обзор

У фундаментальнай манаграфіі выдатнага гісторыка, археолага, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова (1851–1924) “Река Западная Двина: историко-географическій обзоръ” сканцэнтраваны маштабны і разнастайны гістарычны, археалагічны, геаграфічны і гідраграфічны матэрыял. У ёй прыведзена дакладнае апісанне ракі Заходняя Дзвіна, яе берагоў і прылеглых тэрыторый: гісторыка-геаграфічны агляд ракі ў старажытныя і сярэднія стагоддзі, апісаны крыніцы і прытокі Заходняй Дзвіны, каналы і праекты каналаў паміж Дзвіною і сістэмамі іншых рэк, парогі, мелі; падрабязна апісаны дзвінскія воды, падзенне і быстрыня цячэння Дзвіны; змяшчаецца геалагічны агляд берагоў Заходняй Дзвіны, апісанне рыбы, якая вялася ў басейне ракі, спосабы яе лоўлі; гісторыка-статыстычнае даследаванне дзвінскага гандлю са старажытных часоў; гісторыка-статыстычнае апісанне пасяленняў, якія размяшчаліся па цячэнні ракі. Цэлы раздзел прысвечаны тэме “Дзвіна ў паэзіі”..

Гістарычныя, этнаграфічныя, эканамічныя матэрыялы выяўлены А. Сапуновым з розных крыніц. У кнізе вялікая колькасць ілюстрацый, табліц і карт. Некаторыя ілюстрацыі асабліва каштоўныя тым, што адлюстраваныя на іх гістарычныя аб’екты перасталі існаваць.

Спампаваць (84 МіБ)

PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader ці STDU Viewer
Крыніца: nlb.by

/