epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Бажко

Лясныя крушні

Частка першая
  Мы ўжо агонь агнём гасілі... (замест прадмовы)
  1 - Воўчыя пацеры
  2 - Сіла чалавека
  3 - Чарвівы пласт
  4 - Адправа
  5 - Мюнхен. Радыё «Свабода», панам пентагонаўцам, іх падгалоску Станкевічу Станіславу
  6 - Строга па сакрэту
  7 - Барсук-адміністратар
  8 - Апантанасць
  9 - Асечка
  10 - Адкрыты ліст Барсука-адміністратара пушчанскім літаратарам
  11 - Ад аўтара апратэставанага Барсуком-адміністратарам памфлета
Частка другая
  1 - Багі просяць спагады (Рэпартаж з «вольнага свету» першай паловы сямідзесятых гадоў, або споведзь Барсука-адміністратара)
  2 - Абяцанкі-цацанкі
  3 - Happy-end
  4 - Пад сузор'ем «сямі нянек»
  5 - Vive re memento!
  6 - Мары адшчапенцаў
  7 - Што кажух, то не вата...
Ад аўтара


 

Дык вось канечны вынік мудрасці людской:

Што толькі той жыцця і волі варт.

Хто кожны дзень за іх ідзе на бой.

Гётэ, «Фаўст».

(Пераклад В. Сёмухі)

 

 

Частка першая

 

Мы ўжо агонь агнём гасілі... (замест прадмовы)

 

Ці многа нам, зямлянам, трэба?

Было б, як кажуць, чыстым неба,

Бо ўжо аглухлі ад грымотаў...

Аб сонцы марылі мы ўпотай,

Калі на паншчыне і дома

У пацёмках падалі ад стомы;

Спакон вякоў ля кожнай хаты

Яно ў нас лепшы памагаты,

Таму ў народзе гаварылі:

Зямля і Сонца — нашы крылы.

Не пры лучыне ж сеяць жыта.

А хто дае людзям прыбытак?

Аднак жа ёсць яшчэ сугнеі,

Якім баліць, што ўсюды днее.

Я гавару пра тых, хто сёння

Пляце інтрыгі ў Пентагоне.

На словах гэта гуманісты,

На справе — бобікі лабістаў;

За кожнай іх «сяброўскай» фразай

Амаль на ўсіх шыротах — базы,

Хай не заўжды пад «собскім» дахам,

Затое з моцным воўчым пахам.

А колькі баз пад сцягам НАТО

У лапах гэтых супастатаў!

Кранеш — нацэльваюць ракеты...

Не ўпершыню мы бачым гэта,

Але, сустрэўшыся, гаворым:

Страх вас, паны, загнаў у норы,

Дык і сядзіце там на здро*ве,

Пакуль не трэснуў хто па гло*ве!

Мы ўжо агонь агнём гасілі,

Хоць кулі шмат каго скасілі

І на палях замест аратых

Зямлю нам плужылі гарматы.

Таму не зло, а мір мы цэнім

І век не станем на калені!..

 

Я гэта чуў на Панямонні,

Пра мір і дзеці там гамоняць.

Ім і няўцям, што ў штольнях НАТО

Іх нават кроў на ўлік узята.

А служка натаўцаў — «Свабода»

З любых нагод і без нагоды

З халуйскім гневам, ваяўніча

На ўсіх людзей вунь як скавыча!

Эй, хто там дыбіцца на Сонца?

«Свабодзе» лепш «гуманны» стронцый

З нейтронным джынам у ракетах...

Ці хоць зірніце вось на гэта.

 

1 - Воўчыя пацеры

«Калі хто і грашыў у час апошняй вайны ў Беларутэніі,

дык гэта збальшавізаваная Масквой гарадская і вясковая галота.

Але пасля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай да яе не падступішся...»

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

«Супрацоўнічаючы з 1941 па 1945 гг. з нямецкімі акупацыйнымі

ўладамі, мы, беларускія буржуазныя нацыяналісты,

перад усім цывілізаваным светам прадэманстравалі

сваю адданасць радзіме».

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

«Пад гасцінным дахам «Свабоды», дзе некаторым з нас

удалося атабарыцца пасля вайны, я пераканаўся, што

НАТО — свяшчэнная каштоўнасць, якую трэба аберагаць,

падтрымліваць, ставіць вышэй за нацыянальны

прыарытэт дзяржаў — членаў гэтага блёку».

 

З «урадавых» заяў пана Стаха — Станкевіча

Станіслава — былога бургамістра

г. Барысава, а таксама былога рэпарцёра

і літаратурнага аглядальніка «беларускага

аддзела» радыёстанцыі «Свабода».

 

Жыццё няўмольнае — пан Стах

Сябе і ўпрочках выдаў

І за адзін, як кажуць, мах

Рашыў сваю планіду:

Пад слёзны ўсхліп «Далоў прымус!»

Газетны ваявода

У «собскіх» высметках загруз

На радыё «Свабода».

Там ён радню сабе знайшоў

Сярод «бязгрэшных» янкі,

Ліў на іх млын ваду каўшом —

Чакаў валютнай манкі;

Рахунак нават свой завёў

У нейкай хітрай касе,

Ды сеў на мель — больш кухталёў,

Чым грошай, назапасіў.

Та-ак, дзядзька Сэм не Саваоф,

Яго расчуліць цяжка,

Калі, наняўшыся, за трох

Не цягнеш калымажку.

Перамяшчэнцы — так сябе

Мянуюць бебурнацы1

Трымалі Стаха, каб не збег

Пад кляштар пабірацца.

Усе іх «блёкі» ў тыя дні

На валаску віселі,

А пана Стаха авадні

Каля піўнушак елі...

Адтуль яму было відней,

Што робіцца ў Саветах,

Хто нам, бязбожнікам, радней

І дома, і за светам.

Дзе той Парыж ці, скажам, Рым

З субожнямі на плошчах,

А Стах і там людзей дурыў,

Кланя*ючыся мошчам;

Аднойчы нават сам прылёг

Пад крыжам у касцёле,

Бо ўжо, відаць, валіўся з ног,

Пачаў здаваць, саколік.

Ды раптам нейкія паны

Яму сказалі строга:

«Не набівай сабе цаны

Перад абліччам бога!..»

Пан Стах прыкінуўся глухім

І нават дурнаватым,

Каб з-пад касцёльнае страхі

Не сцапалі за краты.

Хіба ён мала вохкаў, ныў,

Прасіў у бога смерці?

А ў дзядзькі Сэма хапуны

Вяртлявыя, як чэрці.

Ім не дакажаш, што чарвяк

І той палёгкі прагне,

З-пад ног паднімуць, але як?

Лепш захлынуцца ў багне

Або, зашыўшыся ў нару,

Згарэць датла ад гневу!..

Хіба пан Стах для ЦРУ

Пустая пешка, невук?

Але знаходзяцца хлюсты —

Карчук ім пад рабрыну! —

Якія рвуць пад ім масты,

Хоць лезь у дамавіну.

Шкада, што ў Мюнхене за ўсё

Плаціць гатоўкай трэба,

Пан Стах не біўся б карасём

Пад коламі іх кэба.

Сам гаварыў: «Няма дурных...»

І злосна чухаў карак:

Баяўся лішняй гаманы,

Які з яе наварак?..

Ён добра ведаў, хто ёсць хто

Ва ўсіх прэсбагнах НАТО,

Ды агалеў, не меў за што

Падмасліць тарбахватаў,—

Страх гнаў яго за акіян

У якасці... турыста.

Каму ж ахвота з-пад кія

Шукаць другую прыстань?!

За беглякоў не шмат даюць,

І чэрнь іх судзіць строга.

Не, Стаха янкі падкуюць,

Пакажуць хлыст — ды з богам!

Таму, прызнацца, слоў шкада

На гэтага падонка.

Ды кроў людская не вада,

Аб ёй ідзе гамонка!

 

1 Бебурнацы — беларускія буржуазныя нацяналісты.

2 - Сіла чалавека

Рака падмыла хату, клець,

Сарвала мост у лесе.

Бурчу спрасонку, як мядзведзь,

А сэрца просіць песень.

Вясна! На поплаве — буслы

Снуюць паміж прысадаў.

Дзед Апанас натужыў слых:

— Клякочуць! Гнёздам рады...

Чуў, колькі гора на зямлі?

Мо дзе ад жаху млелі;

Іх база — нашы Галаўлі,

Тут ім не крыкнуць: «Шнэлер!..»

 

У Галаўлях да хрыпаты

Дзядзькі клялі разводдзе:

Рака пазносіла платы,

Пакуль гулі на сходзе...

Але мяне цікавіў дзед

(Ледзь, кажа, злез з палацяў).

Для многіх ён аўтарытэт,

Жаданы госць у хаце.

Бадай што гэтым і жыве

Былы падпольшчык сёння.

Не на чужыне ж чалавек

Змагаўся, плужыў гоні...

За свет не бегаў. Нават Поп

Хацеў яго прывеціць,

Ды аб касяк расквасіў лоб

У дзедавай павеці.

І рассудзіць іх — не ў грака

Шпурнуць калом ці крыжам.

Поп дзень-другі перачакаў,

Ды зноў «добро им движет»...

А дзед, назло яму, і ўдзень

Спускае ваўкалака.

Так будзе лепш. Хіба ён дзе

Пёк з гэтым злыднем ракаў?

Бабулькі бацюшкам Папа

Калісьці называлі,

Цяпер — гудуць:

«Каб ён... прапаў!

Мы ў святы бога хвалім,

А наш душпастар, як прымак,

Кляне красу зямную...»

Відаць, Папа ўжо нездарма

І Шмаргуном мянуюць.

Народ над Нёманам круты

Да розных прайдзісветаў,

Дае мянушкі і святым,

І дзеда цешыць гэта.

А нагадаеш пра вайну —

Злуе, адводзіць вочы:

— Я не слабак, падковы гнуў,

Ды чорт мяне сурочыў!..

Во бачыш, колькі на твары*

Тугіх вузлоў ды шрамаў?

Ляснік знайшоў мяне ў бары

У нейкіх воўчых ямах,

Ён і ў атрад мяне занёс

Употай ад фашыстаў,

Пасля ў Нізку, задраўшы нос,

Дражніў іх дзёрзкім свістам,—

Тут дзедаў твар пачаў святлець

І нават стаў прыгожы.—

Ляснік не Поп, ён у павець

Не ткнуўся б з сынам божым.

Але няхай! Ёсць у мяне

І да яго пытанне,

Бо ўжо, як лешч у чыгуне,

Хвастом забарабаніў —

Чакае страшнага суда.

Спытай, як ён калісьці,

Перш чым ступіць пад родны дах,

Лес ад фашыстаў чысціў.

Не верыш? Думаеш — дымок

Тут без агню курыцца?

Дык і не рыпайся, сынок,

Пісаць пра заграніцу.

Для нас яна — чужы загон,

Кірмаш, пустая карта!

Перш разбярыся, хто чаго

Тут, над ракою, варты.

І пачынай не з пахвальбы

(Ваш брат на гэта шустры).

Зірні за вёску — лес там быў,

А зараз, бачыш, пуста.

Хай не на дудкі ён пайшоў,

А людзям на загроды,

Аднак жаданых барышоў

Усё ж не даў народу.

Лепш падабралі б валуны

Ў старых прырэчных крушнях.

Мы летась з іх за паўцаны

Адгрукалі канюшню.

А сосны...— Дзед дастаў капшук.—

Куры, камар не ўкусіць.

Па мове чую: паляшук,

Ды рос не ў лесе, мусіць.

Скаваў бы хоць, бо мне няўцям,

Адкуль цябе прынесла.

Ты ж гэта во... як у гасцях,

А трэба думаць, Чэслаў!

Людскі азарт не знае меж —

Ўсё на будоўлі кінуць,

А наша сіла — хоць ты рэж —

І ў клёкаце бусліным.

Таму, каханенькі, пішы

У свой «Іглазвон» пра гэта.

Хай людзям лес і для душы

Шуміць зімой і летам.

— Дык хоць не грымніся ў кустах! —

—Пачулася з-за хаты.

Дзед пазмрачнеў, як з ямы ўстаў:

— А-а, гэта ты, Агата...

Ну, што ж, я ведаў — забяжыш.

Аднак хачу спытацца,

Дакуль ты будзеш несці крыж

Па Млынаровых святцах?

Хіба арліца крумкачу

Па нашых мерках пара?

Я нават слухаць не хачу,

Хто з вас чыя ахвяра!

Ты свету белага за ім

Не бачыла ніколі.

І я... Чаго ж мы тут стаім?!

Мо зойдзеш у пакоі?

Агата, зыркнуўшы на нас,

Сарвала з плеч хусціну:

— Зайду! Ёсць справа, Апанас.

— Зірні, вось ліст ад сына...

Я ўжо суняцца не магу —

Уся ў трывозе зрання.

А мой антыхрыст — ні гу-гу,

Акамянеў, паганец!

Клянуся богам — дацямна

Яго і след прастыне.

Вунь лодку выцягнуў з гумна

Ды корпаецца ў скрынях.

Пагавары ты з ім. Прашу,

Бо мне ўжо свет нялюбы.

Ну, што я сыну напішу?

Эх ты, арол бяздзюбы!

 

Дзед пакасіўся на мяне,

Пасля махнуў рукою:

Маўляў, Агата ўсіх кляне —

Жыццё ў яе такое.

Але, знімаючы замок,

Загарадзіў ёй сені:

— Ідзі дадому! Я — прамок.

І... агалеў, як венік.

— Не прыбядняйся, пан тут жыў...

— Жыў, але што ён бачыў?

Цень ад страхі на капяжы

Ды ў будцы хвост сабачы!..

Гэ, тут не лішнім быў і крыж,

Што каля брамы ў бэзе.

Пан уцякаў туды ад грыж

І гемаройных рэзяў.

Прыспічыць — можаш памянуць

Яго прачулым словам.

Чаго ж ката* за хвост цягнуць?

Пагавары з Яговам...

Нам у цяпле не грэх было б

І памаўчаць хвіліну?

А калі я, няўдзячны хлоп,

Агню ў свой рай падкіну?

Я вам не пан! Сама ж тады

Мінала гэты хутар.

Ну, а наконт сваёй бяды

Ты з Лесніком пагутар.

— Баюся. Хату разнясе,—

Зжахнулася Агата.—

А ты... чарсцвееш пакрысе,

Шаноўны пан араты.

Хто ж тут табе расчэша поўсць

Або падасць сто грамаў?..

— Блазнуеш?! — Дзед надзьмуўся,

злосць

Перакасіла шрамы.—

Бывай! Мне вушы заняло,

Няма тут вінаватых.

Твой сын за гэтым во сталом

Сядзеў у сорак пятым;

Панылы, з кайстрай на спіне

Грыз кулакі, бажыўся,

Што не па ўласнай ён віне

Ад грамады адбіўся.

Поп не спускаў з хлапца вачэй,

Пакуль мы ваявалі,

І мужанёк твой, як Кашчэй,

То мілаваў, то джаліў,

А потым — от жа размазня! —

Пускаў слязу ў касцёле:

«Хаця б руку ён не падняў

На сваякоў, саколік...»

— Дурны ён...

— Сціхні, думка ёсць!

Дзе сынаў ліст? Парвала?!

Ты б у мяне... ды ў хаце — госць.

Згінь! Дай мне жыць, завала...

 

Агата выбегла на двор,

Пакрыўджаная, злая,

І пабрыла паўз рэчку ў бор

Няцвёрда, як сляпая.

 

Дзед Апанас крыху астыў,

Развёў агонь у печы,

Але каб мог — усе кусты

Аблазіў бы за вечар.

— Пайшла. Пакрыўдзілася. Ныць

Пад кожным дрэвам будзе.

А ёй жа, брат, няма цаны,

Хоць злыя людзі гудзяць1.

Стары ўтаропіўся ў акно.

Твар пасвятлеў нібыта,

Але бяскроўны, як сукном

Ці кужалём абшыты.

 

Дзед стогне. Мусіць, гэты дзень

Вярнуў яго ў былое,

Ды ўжо разведчыкаў вядзе

Ў Агаціна сяло ён,

Вядзе без скідкі на мароз,

Глыбокі снег, вартоўні...

Сёй-той бурчыць, кляне свой лёс,

Цікуючы на поўнік.

Такою ноччу ў гарнізон

Не сунешся — адгоняць.

Ды з важнай весткай у Нізок

Агата прыйдзе сёння.

Сябрам, вядома ж, не сказаў,

Што з гэтай маладзіцай

Ён летась сувязь навязаў

Цішком каля капліцы.

Не на вячоркі з ім ідуць,—

Пасля вайны раскажа,

Хто там на млын іх ліў ваду,

Калі касцьмі не ляжа.

Не, ён, рвануўшыся з-пад куль,

Сам паліцаяў косіць,

Але... зямля яшчэ пакуль

Сяго-таго з іх носіць.

Падлесак вымахаў да хмар

З тае пары, а ў пушчы

Агацін муж, былы млынар,

Ваўкам арэхі лушчыць —

Вярнуўся з прочак ды гудзе:

«Мне горб і там намялі...»

З вачэй адпусціш — абкрадзе

Або хоць пуню спаліць.

 

...Ліст быў кароткі і сухі:

«Жыву ў Канадзе. Петрык».

Не ліст, а кара за грахі,

Бізун з дурнога ветру...

Млынар апоўначы, як сом,

Абмацаў шчупам грады

І з карабінам пад крысом

Знік са сваёй «асады».

З ім, кажа дзед, без панятых

Цяпер не пагаворыш,

Пачне хавацца за платы,—

Змала ж на пана хворы...

Агата — зух, а праз яго

Дачасна пастарэла,

Сама не ведае, чаго

У лес хадзіла ў белым.

Рака ўляглася ў берагі,

Каля калгасных гумнаў

Падкос складаюць у стагі,

А ёй, галубе, сумна.

Няўжо ў слязах і гэты год

Гарбом на плечы ляжа?

Час не стаіць каля варот

Ні ўлегцы, ні з паклажай.

Яго ў тры столкі не сагнеш

Ніякімі лістамі —

Дапнецца, возьме свой рубеж

І адступаць не стане.

А людзі... Годзе! Бачыць бог,

Агата звад баіцца,

Але Папа і на парог

Не пусціць у святліцу.

Няхай патопчацца ў кустах

Або ў пустой святыні,

Калі на старасць злыднем стаў,

Зло ўсім паціху чыніць.

Поп благавернага яе

Не раз хваліў за сына,

Як быццам той псалмы пяе,

Загнуўшы іх асінай...

Млынар — паляк. Ён на Папа

Глядзеў з набожным страхам,

Усё з-пад рук яго хапаў,

Прыняўшы апранаху:

«Мне, едным словам, без млына...»

«Гасподзь з табой! Я — сыты»,—

Бляск воч, шырокая спіна,

Зад, як свінцом наліты,

Поп мог прысесці і не ўстаць,

Бажылася Агата.

Ды не замкнешся ж... Тыдняў пяць

Дурыў іх, чмут пузаты,—

Шукаў зачэпкі ў свой сілок

На старасць год прынадзіць,

Каб ён у воўчай яме мок,

Калі ў астрог не сядзе...

Не поп, а шкурнік, звадыяш,

Падняўшыся на ганак,

Браў Млынара на абардаж

Дзе хітрасцю, дзе санам,

Пасля транзістар прывалок

З цыдулькаю ад сына

І... наваліўся на часнок

Са свежаю вяндлінай.

Млынар сутуліўся, змрачнеў,

Але Папу не здрадзіў,

А толькі стаў паліць кучней

Па ім з лясных упадзін...

Дзед Апанас прыкметна здаў,

Дачуўшыся пра гэта:

— Здурнеў, паршывец! От бяда,

—Згарыць, памрэ кабета...

Ды каб спыталі — праз каго?

Праз склізняка, прыблуду!

Ён сына меў? Яшчэ чаго!

Лепш хай маўчыць, паскуда.—

Стары саскочыў з печы, сеў

Ды зноў падняўся з лавы.—

Што ён Агаце прынясе

Апроч нядобрай славы?

Ты ж у мяне вясною быў

І ўсё, здаецца, бачыў.

Праз Млынара — дым як з трубы,

Бо злы ён і гарачы...

Сам, калі што, пераступлю

Дарогу гэтай дрэні!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Ёсць сэнс пажыць тут...

Я ўжо «сплю»

Ў капе на прыгуменні,

А дзед з двухстволкай на плячы

Паплыў за рэчку ў краму.

Няўжо ён там сярод начы

Наробіць тарараму?

Не, дацямна прыбег назад —

Трасе мяне за ногі:

— Ты чуў? Вось гэта дзіва, брат!

Мы й чорту сколем рогі...

Дальбог, ахвота танцаваць,

Хоць меркаваў патрошкі

Сабе самому габляваць

На дамавіну дошкі.

Лепш я спалю іх ды ў калгас

Зноў навастру сандалі,

Каб там, на Захадзе, на нас

Памінак не спраўлялі.

Мы не кароста на траве.

І па панах не тужым:

Наш просты рускі чалавек

Вакол планеты кружыць.

Ты чуеш? Кружыць, я сказаў,

А не гібее ў крушнях,

Дзе толькі дзічкі, ды лаза,

І духата, бы ў сушні.

Навіне гэтай сто гадоў? —

Стары прыжмурыў вочы.—

А я пра што? Спытай удоў,

Мы не па кветках крочым,

Даўно маглі б абжыць і там,

У космасе, пустэчы,

Ды замінала свалата,

Што рада ўсё знявечыць.

Я акадэмій не канчаў,

Але дакладна знаю:

Мы і сканалі б у карчах,

Каб прэч іх не прагналі.

Ад гэтай праўды нават Поп

Не можа адхрысціцца.

Ён за паноў свой медны лоб

Біў аб вуглы ў капліцы.

А сёння ў лес ад гаманы

Паплёўся благачынны.

«Чэрнь» зранку б’е ва ўсе званы:

«У космасе — жанчына!..»

Каму з Папом карціць стагнаць

У богавай халупе?

Не той, брат, час. Ды што казаць,

Нас за алтын не купяць!

 

Стары расчуліўся. Відаць,

Ён сапраўды быў рады.

Такому можна пажадаць,

Каб духам век не падаў...

Вось ён стаіць перада мной

То хмуры, то вясёлы

З натурай шчыраю, зямной

Ляснога хлебасола.

Начамі холадна ў бары,

Расклаў агеньчык — гасне.

Прыйшлі сябры пагаварыць,

Ды хіба можна наспех?

Яны ж чорт ведае адкуль

Мех нейкіх спраў прынеслі.

Набіты імі рыдыкюль

Званар знайшоў ля весніц.

— Зірні, мажліва, гэта твой,—

— Кіўнуў ён на знаходку.—

Маўчыш? За вашаю братвой

Не ўгонішся ў ашмотках.

Што ні чарнільная душа,

То шышка, задавака

Або азызлы, як пяршак,

Канцылярыст, пісака...

— Ты не заводзься! — прабасіў

Дзед Апанас лагодна.—

Вясной у засені асін

Вурчаць на бліжніх шкодна.

Наш госць пісьменнік, мы — народ,

Яго сябры, апора,

А ты на ўсіх шыпіш, як крот.

І цесць твой не ў гумо*ры.

Эх, і нашкодзілі ж вы нам,

Шаноўны пане Сваце!

Ты б хоць папругай Шмаргуна

Разок адкалашмаціў.

— Адкалашмачу!..

— Ну, дык сядзь

І памаўчы хвіліну,

Бо мне ўжо сківіцы баляць.

Выць воўкам ёсць прычына...

— Мы ўжо запарыліся тут,—

Сказаў Ляснік паныла.—

Сват адзваніў сваё — ды ў кут.

А нас вясна накрыла,

Дзень прамарудзіў — і хана*,

У зводках ты апошні,

Як быццам плуга не кранаў,

Жыў наўздагад такрошнім.

Таму за план свой мы дрыжым

Без пухлых цыркуляраў.

Мая душа змала* ляжыць

Да гэтых во абшараў,—

Ён паказаў рукой на лес,

Што абступіў паляну.

А мне карцела пазарэз

У рыдыкюль той глянуць.

 

1 Гудзіць — дакараць, абгаварваць (дыялектн.).

3 - Чарвівы пласт

Калісьці чорны, як смаляк,

Вясковы забіяка,

Сват, ажаніўшыся, размяк,

Сеў, як гавораць, макам.

Жыццё не песціла сялян,

Ды кожны штосьці мае,

А ён у вёсцы — дурнап’ян,

Насельнік «хаты з краю».

Млынар і той яго вадзіў

На чарку «воўчай гары»,

Каб не хадзіў да пападдзі

Па закаморках шарыць.

Сват упіраўся: «Т-толькі там,

У пап-паддзі, я — дома...

Прэч з гар-рызонта, драбната!

Што ёсць жыццё? Садома!..»

Млынар, прыгнуўшыся, сіпеў:

«Жыццё — Садома? Дудкі!

Ты, едным словам, падла, хлеў,

Памесь грака і вуткі!

Як непрыкаяны жывеш.

А цесць са скуры пнецца,

Дачку адправіў за рубеж...

Не рускі ён, здаецца.

Нам, едным словам, ёсць аб чым

Пагаварыць без сведак».

Сват спатыкаўся, кляў карчы

На галаўлёўскіх схэдах1.

Вайна падчысціла там бор

Абапал торных сцежак,

Што беглі ў свет з лясных кантор

Ды прадзімных начлежак.

Фашысты спляжылі тады

І Галаўлі дашчэнту.

А потым — голад, халады,

Расстрэлы... Божа свенты!

Млынар сп’яна пра ўсё забыў,

А Сват — вачамі шарыў,

Кагосьці ўспомніў, чорт рабы,

Бо ледзь яго не ўдарыў:

«Прэч з гар-рызонта, гавару!

Мой цесць махне кадзілам...»

Млынар, як з возам пад гару,

Зноў застагнаў: «Баўдзіла!

Не верыш мне — ідзі назад,

Я, брат, сваё адшлэбаў.

А Поп турне цябе пад зад

Да прабацькоў на неба.

Ты сам турнеш яго туды?

Брашы, ды ведай меру!..»

Млынар — няголены, худы —

Глядзеў на Свата зверам.

Так ён і Петрыка змала

Заўсёды «еў» вачамі,

Пакуль зямля не загула,

Рвучыся ўвысь з карчамі.

Млынар ачомаўся тады

Ў шынку пад кучай друзу,

А сын прынёс яму вады

Ды ўсё за грудзі тузаў:

«Не паміра-ай! Бяжы адсюль

Або паддайся нашым...»

Не пабаяўся, голуб, куль.

А Сват — паскуда, шашаль.

Ён толькі з выгляду такі

Зацюканы, бязвольны.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

«На кожным дрэве ёсць сукі...»

А Сват — мой сябар школьны.

Мы, растуды яго качан,

І ваявалі разам,

Дык Поп — цкаваць яго пачаў

І паламаў, зараза! —

Грымеў, падсеўшы да мяне

Каля ракі, Ляснічы.

Такі плячом як крутане,

Дык і касцей не злічыш.

Аднак пад складкамі яго

Пацёртага мундзіра

Даўно пагас «дурны агонь»

Бяздумнага задзіры.

Дзед Апанас — а ён з вайны

Без Лесніка ні кроку —

Даў мне наказ, каб меней ныў

Ды меў яго на воку.

Ляснік у курсе многіх спраў

І падсабіць гатовы —

Падкіне з лесу «горкіх траў»

На фельетон фартовы...

Святы і грэшны чалавек!

Ён, як і ўсе вяскоўцы,

Адважна, хораша жыве

Ў скарбовай2 леснічоўцы.

Той-сёй адчуў яго руку.

Ляснік — знаў святцы, то біш:

На гэтым «цёмным» мужыку

Палітыкі не зробіш.

Поп, кажуць, нават страціў сон,

Дачуўшыся ад зяця,

Хто тут не раз на свой фасон

Бандытаў калашмаціў,

А потым, клікнуўшы людзей,

Ачысціў лес ад гару,

Старыя крушні аглядзеў

За рэчкай ля кашараў.

Відаць, ён бачыў там Папа

Не ў рызе, а ў мундзіры,

Ды паўстрымаўся, не напаў —

«Пусціў» дадому з мірам.

А зяця — Сватам мы яго

За тонкі нюх празвалі —

Біў, як сабаку, ланцугом

Каля царквы ў падвале.

Яшчэ ў раёне не было

Належнага парадку,

А Сват у прымы напралом

Джгаў з лесу без аглядкі.

Ляснік — тады яшчэ юнак —

Здаў камандзіру зброю

І, прыхапіўшы свой рукзак,

Паплёўся за вайною...

Так разышліся дружбакі,

Лясныя пабрацімы.

...— Мне без яго, як без рукі,

А ўбачу — пруся міма,

Каб, растуды яго качан,

Не разарваць на часткі.—

Ляснік, падняўшыся з карча,

Дастаў з мяшка дзве пасткі.—

Яго работа!.. Нам, відаць,

Мірыцца ранавата...

«Адсюль і трэба танцаваць,

Гаворачы пра Свата»,—

Падумаў я і паглядзеў

На Лесніка з дакорам.

Наш сябар мучыцца ў бядзе,

А ён, як госць з-за мора,

Увесь у думках пра сябе

Шнуруе па выгарах

Або касой траву скрабе

Ды звозіць у кашары.

Зімой спатрэбіцца. Зубрам.

А каля іх і козы

Пад зычны гул трубы: «Пара!» —

Пажывяцца з марозу.

Усё, што некалі было,

Даўно перагарэла.

Вунь толькі чуб, як памяло,

Яшчэ пакуль што цэлы.

— Кінь пасткі ў рэчку. Сват без нас

Адсюль іх не дастане...

 

Ляснік маўчыць. Ён напаказ

Не выставіць вагання.

Падумаць трэба. Не з рукі

Жыць не на ўсе закруткі,

Хто ж вінават, што ён такі

Абачлівы, нягнуткі...

Перш чым разднела тут — не Сват

На фронт ад крыўды трапіў,

А той, хто знаў, што акурат

Ён крыж трымаў у лапе.

Без гэтай цацкі Сват не мог

Адсвяткаваць свабоду,

А п’янкі — сумны эпілог

Яго грызні з народам.

Сват і памрэ, скрывіўшы рот,

Пануры, надламаны,

Калі не вырвецца з цянёт

Святога шарлатана.

Поп, абсякаючы сукі,

Знявечыў гэта «дрэва».

І сам, як злыбядзень які,

Яшчэ ўсё дыша гневам.

Бог абдзяліў яго, не даў

Даўжэйшых рук і сілы,

Каб без «сизифова труда»

Падняць фашызм з магілы.

Сват сведка — глеба хадуном

Заўжды пад ім хадзіла,

Хоць Поп, празваны Шмаргуном,

Сам раздзімаў «кадзіла»,—

Каго, бывала, адпяе,

Каму — прасвірку суне

І калі волі не «скуе»,

Дык у душу хоць плюне.

З тае пары ён — нуль, нішто

Ледзь не для ўсёй акругі,

Але без скрыпу нізашто

Не зробіць вам паслугі.

А Свату трэба падсабляць,

Каб не сапсеў да рэшты.

Для шмат каго ён — нелюдзь, таць,

Ды ўсе прыціхлі нешта...

 

Над рэчкай — хмара. Будзе дождж.

А можа, мне здалося.

Ляснік ужо з балота хвошч

У мой буданчык носіць.

Мяшок з «трафеямі» ляжыць

Каля агню на вудах.

— На, хоць руку перавяжы,

Бо шлях сюды забуду...

— Ты клікнеш Свата.

— От смала! —

Ляснік насупіў бровы.—

Не гарачыся. Дзе піла?

Лепш я пайду па дровы.

Сват не ад гора піць пачаў,

Сам зразумець павінен,

Што стаў пахолкам крумкача;

Вакол яго — пустыня,

Гніллё, жывыя мерцвякі

Ў аблезлай камяніцы

З вязьмом антэн — на маякі

Блажэннай заграніцы.

Поп на хлусні набіў руку,

Рад нават воўчай песні.

Ці не адтуль той рыдыкюль,

Што Сват знайшоў ля весніц?..

Адтуль. Прынамсі, верх не наш,

На спражках — герб, пагоня.

Дай мне яго. На абардаж

Вазьму прайдох сягоння ж.

Клянуся вудамі, мяшком,

Усім сваім дастаткам —

Поп ужо бегае трушком

Туды-сюды па кладках,—

Абы далей ад нашых спраў,

Ад клубаў, школ, калгасаў...

А потым — труцень, марнатраў,

Па хлеб палезе ў пасы3.

— Ты скончыў?

— А-а, табе карціць

Залезці пад дзяружку...

Ну, што ж, залазь. А мне — баліць.

Пайду ў сваю старожку.

 

Старожка... Колькі іх у нас,

Заўжды чуткіх і сонных?

Ляснік меў рацыю — мой бас

Не чутны ля акон іх.

Мне б аглядзецца, пабываць

Яшчэ і ў Навагрудку.

Але дзядзькі на сенажаць

Брыдуць з усіх закуткаў.

Яны ўжо чулі пра мяне,

І я не лыкам шыты —

Зварыў ім кашу ў чыгуне

І сам пад’еў дасыта.

Народ тут скрытны, гаварыць

Пра ўсё пры мне не хоча.

Хоць кожны рады пакурыць

Каля агню да ночы.

І гэта ўжо не першы дзень,

Таму з паўслова знаю:

Шчаслівы той, хто ў грамадзе.

Дарога ж тут скразная,

А чалавеку трэба жыць

І ясна бачыць мэту,

Каб хто на родным капяжы

Цішком не зжыў са свету.

 

1 Схэды — урочышчы (дыялект.).

2 Скарбовая — дзяржаўная (дыялектн.).

3 Паса — драўляны посуд для збажыны (дыялект.).

4 - Адправа

На кожным дрэве ёсць сукі,

І лес ад іх не гнецца.

Без сучча толькі карчукі,

Ды... тлен з іх вонкі пнецца,

Як з тых звяглівых змагароў,

Што пнуцца ў нашы грады.

Клянуся гоманам бароў,

Ім толькі янкі рады!

Ці не таму такі смурод

Ад мюнхенскай «Свабоды»?

Каля стальных яе варот

Млынар чакаў пагоды;

Ён не пытаў, з чыйго «рабра»

Яе зляпілі янкі,

Хто мецэнатаў падабраў

Для гэтай гарлапанкі,

Чаму, схаваўшыся за тын

«Гуманных акцый» НАТО,

Усе ландскнехты «Liberty»1

Маліліся на... атам.

Млынар і сам вушамі стрыг

На кожны гук з-за Буга,

Але, не падкі да інтрыг,

Ад злосці роў бялугай...

Характар, бачыце, такі!

Пасля ківаў на сына,

Які яго, як на штыкі,

Ў абдымкі злыдням кінуў.

Знайшоўся ж нейкі «дабрадзей»,

Нагнаў на хлопца страху,

А сам за шапку — і далей

Павандраваў на захад...

О, гэта быў трывожны час

Для памагатых янкі!

Млынар і ў профіль, і анфас

Сох на вачах ахранкі.

Ніхто не браўся наўздагад

Ягонай дзягай «гладзіць»

Цвет недабіткаў розных рад,

Заквашаных на здрадзе.

Піў, кажуць, многа і не знаў,

Каму ён мусіў верыць,

Касіўся з ранку да цямна

На бебурнацаў зверам:

Свет клінам сходзіўся ў яго

На «выскачках» з галоты,

І воўчы штаб іх — Пентагон —

Ён называў балотам.

«Мы зробім цёмную табе!» —

Гулі перамяшчэнцы.

Млынар маўчаў або ў журбе

Сіпеў ім праз акенца:

«Не злуйце! Я пажартаваў.

Каму ў брэхбункер — проша.

Тут, едным словам, і трава

Падпанкам сон пало*шыць,—

Снуюць у шлэбах2 без падкоў,

Рукой прыкрыўшы рыла...»

 

Млынар кіпеў — зямля бацькоў

У ім загаварыла!

А потым зноў туга, віно,

«Службовыя» турботы,

Якія цешылі паноў

Карчомным умалотам.

Вахцёр «Свабоды» мог крычаць,

Адчуўшы небяспеку,

Паддаць нагой або з пляча

Ударыць чалавека.

Чаго ж скупіцца на штуршкі,

Калі за гэтым — янкі?

Што ім? Спярша свае грашкі,

А потым заляцанкі.

Той, хто законы ім пісаў,

Меў зуб на ўсё жывое...

Млынар, як вуж з-пад кола ў сад,

Ледзь вымкнуўся на волю.

Жыццё развеяла міраж,

Гарбом лягло на карак...

А з чым вярнуўся гэты «псяж»3.

У родны свой фальварак?

Сам нехта Далес, а не ён,

Дык рэферэнт ягоны

Паслаў услед яму праклён,

А Поп... назваў «чырвоным»!

 

Бог літасцівы. У Нізку

Больш верылі камбеду.

Там Млынара па галаску

Сёй-той з маленства ведаў.

Ды ён і сам, як на духу,

 

Пакаяўся на сходзе,

Што, як пацук у катуху,

За Эльбай калабродзіў.

 

Пабыў там некалі і Поп,

Цішком, без лішніх сведак.

Пан Стах хваліў яго ўзахлёб,

Відаць, аднекуль ведаў.

О, дух сяброўства!.. Поп тады

Адчуў сябе мурашкай,

Бо Стах яму прудзіў пруды

Пра бебурнацкіх уладык

У натаўскіх запражках,

Затым ля карты, як заўжды,

«Разбурыў» нашы гарады

І... задрамаў над пляшкай.

 

Поп ціха вылез з-за стала,

Прыбраў паперкі, карту

І з лютым страхам напалам

Гукнуў у нумар варту.

«Мне замінае гэты хлус,—

Сказаў ён па-нямецку.—

Шкада канапы... І абрус,

Анафема, запэцкаў!»

 

Аднак, вярнуўшыся дамоў,

Поп, склаўшы рубам лапы,

Дзень пачынаў з яго «прамоў»

І «радыётрактатаў».

Дзед Апанас і падлавіў

Тады Папа на гэтым.

Але... пра гуз на галаве

Не чыркнуў у газету.

Поп, кажа, хатняя бяда —

Кілу нарве ды сціхне.

Дзед выклікае на майдан

Гарыл з наймітам іхнім!

 

1 Liberty — свабода (англ.).

2 Шлэбы — выступкі (дыялект.).

3 Псяж — сабакар (польск.).

5 - Мюнхен. Радыё «Свабода», панам пентагонаўцам, іх падгалоску Станкевічу Станіславу

Скажу адкрыта: мой дэвіз —

Рэж праўду без прадмовы,

Паўпрэд без пашпарта і віз

У венчыку цярновым!

Матай на вус: і я грашыў,

Гнявіў людзей і бога,

Але з дубінай на шашы

Не абіраў нікога.

Ніхто не скажа, што мяне

І на каленях бачыў,

А ты наўзрыд на чужыне

Крычыш, што я лядачы.

Не тужся, пан, бо трэсне фрак.

Для нас ты — чужаніца.

Мне атэстацыя твая,

Што пеўню рукавіцы!

Хіба я вырадак ці кеп,

Каб ныць ля вашых весніц?

Сам зарабляў сабе на хлеб

Дзе мазалём, дзе песняй.

Я не прыкідваўся святым

Ні да вайны, ні потым,

Заўсёды памятаў аб тым,

Што я — мужык, галота,

Нашчадак тых, хто з веку ў век

Гібеў на панскіх гонях.

Лёс і мяне няшчадна сек

Да сівізны на скронях.

А як прыпрэ — па цаліку

Бягу пад тыя сосны,

Што мне, былому батраку,

Цяпер калышуць вёсны.

Я дзеля іх над Нёмнам жыў

І буду жыць да скону,

Бо тут радня мая ляжыць

Яшчэ з часоў прыгону!

Ніхто яе не прызнаваў,

Жыла — свяціла целам,

Пакуль у князя галава

З плячэй не паляцела.

Няхай нямала мужыкоў

Тады пайшло на плаху —

Падмена ім спакон вякоў

Расла пад кожным дахам.

Ты гэта ведаеш, пан Стах,

Дык не ўзышчы, шаноўны,

Што для цябе наш людны шлях

Быў, як ралля, няроўны...

Такі ўжо твой сабачы лёс:

Прасі ў гарыл спагады.

Хіба ты нам палёгку нёс

Пад чорным сцягам здрады?

Пастаў хоць свечку, душагуб,

За тых, каго ты выдаў,

А потым скроб змакрэлы чуб:

«Такая ў нас планіда...»

Лухта! Ты загадзя сабе

Прыдбаў крывую стрэльбу

І да фашыстаў перабег.

Цяпер кукуй за Эльбай!

Мы толькі можам, пане Стах,

Паспачуваць «Свабодзе»,

Апошнім часам і ў чынах

Там рэнегаты ходзяць.

Відаць, прыспічыла, няма

Ахвотнікаў да здрады,

Калі адпетым брахунам

Твой шэф і хеўра рады.

Нас не сагнуць хлуснёй у крук.

Хана вам, зброд смярдзючы...

А ў мужыка мільёны рук,

І сам ён неўміручы!

 

 

Літаратурны запіс са слоў Апанаса

Ламана, партызана мінулай вайны.

 

6 - Строга па сакрэту

Аўтарызуючы свой ліст,

Стары мяне затузаў.

Былы падпольшчык, камуніст

Даў бой і мне, і музам.

Пасля абцёрся ручніком

І строга па сакрэту

Сказаў, што мерыўся ў райком

Зайсці з паперай гэтай.

А каля пошты — нас туды

Сват на вазку падкінуў —

Стары ад спешнае язды

Загуў пра дамавіну.

Ліст адышоў на задні план.

Хай мне даруюць янкі,

Дзед мацюкнуў іх балаган,

Перш чымся злез з фурманкі.

Хіба ён духам аслабеў?

Дзень выдаўся нялёгкі...

Аднак ад немачы ў журбе

Дзед не шукаў палёгкі.

Нізок сустрэў нас без фанфар,

Будзённай мітуснёю,

А ён з вітрын не зводзіў «фар»

І ўголас планы строіў.

Маўляў, наперад не зірнеш,

Дык і не лезь у дамкі,

Бо сам сябе ў куток упрэш

На ўсе замкі і клямкі.

Спытайце ў Свата. Хіба ён

Сваёй планідзе рады?

Дзед з ім спрачаўся колькі дзён,

Пасля прагнаў з асады.

Сват, кажа, сослепу ў бяду

Яшчэ падлеткам трапіў.

І агрызаецца, злыдух!

Яго ж бо справа ў «шляпе».

Аднак далей сваіх варот

Нічога ён не бачыць,

Хоць у Нізку ёсць свой завод

І... клімат нелядачы.

Прынамсі, людзі з аганьком

Там супесь1 абжывалі,

Пакуль Шмаргун з адным панком

Дурыў яго ў падвале.

Дзед Апанас тады хварэў,

Кляў увесь свет парою,

А з гэтай хеўрай на дварэ

Не гаварыў без зброі.

Я не здзіўлюся, калі ён

Падасца да бальніцы,

Дзед Апанас не маладзён

І не мастак дурыцца.

Бывала, нават на скаку

У варыўню па дровы,

Зірне на луг або раку —

І ён ужо здаровы.

А зараз трэба паляжаць,

Пакуль яшчэ не позна.

Хто ж будзе сеянае жаць

Ды выпраўляць барозны?

Усё мяняецца, цячэ,

На крок адстаў ці збочыў —

Згарыш датла, з людскіх вачэй

Зашыцца ў кут захочаш.

А дзед намечаны рубеж

З любога месца бачыць

І да чужынцаў на кулеш

Не ўляжа па-сабачы.

Але аб гэтым у Нізку

Ён не сказаў нікому.

Сват пяцярнёю кудлы скуб:

«Даклаўся б хоць райкому...»

Стары затросся, пабялеў,

Насоўкай выцер скроні:

«Ты дакладзешся за мяне,

Тады і пагамонім!..»

 

Крутым старога ў тыя дні

Я і ў райкоме бачыў.

Лёс дзеда з партыяй зрадніў

У час баёў гарачых.

Патомны кмет, грамадзянін

Савецкае дзяржавы,

Ён і пад віск фашысцкіх мін

Вяршыў зямныя справы.

«Клін трэба клінам выбіваць,—

Тлумачыў ён вяскоўцам.—

Не ўсім жа трэбнікі гартаць

Ды падпяваць талстоўцам;

Іх, як баптыстаў, люты страх

Перад калгасным ладам

Падняў з пярын на хутарах

І штурхае на здраду:

Пасля прымажуцца да нас,

Але спярша паглядзяць,

Што з нашых скрынь хоць напаказ

У куфрах іх асядзе...»

«Не любіш ты, браток, людзей! —

Пярэчыў хтось паныла.—

Нам больш, як ім, перападзе.

Няхай прабуюць крылы...»

«Дзе? На Кудыкавай гары?

Ці не п’яны ты, куме!

Яны ад нас свае двары

Пільнуюць каля гумен.

Пацёрся тут — ды будзь здароў!»

«Дык я ж...»

«Каціся з богам!

Я знаю, ты не з тых двароў,

Але балбочаш многа».

Дзед Апанас — такі ўжо ён,

Здаецца, ад прыроды —

Браў многіх шчырасцю ў палон,

Знаў, дзе падняць, дзе збавіць тон,

Гаворачы з народам.

Яму і ўдаласці на ўсё,

Як сокалу, хапала,

Дамоў па хлеб з блакадных сёл

Хадзіў без самапала.

Важак галоты мог сабе

На гэты жэст дазволіць—

Быць дзёрзкім, марыць аб сяўбе,

Жаніцьбе, дзецях, школе

Тады, як смерць штодзень вакол

Збірала плён крывавы...

На родных гонях нават кол —

Зачэпкай быў для справы,

І Апанас па іх кружыў

У грозную часіну,

Не выбіраючы сцяжын,

Як гаспадар краіны.

За ім сачылі. Нейкі чмут

Пасек у лозах лодку,

Ды бог, як кажуць, ад пакут

Забраў таго да продкаў.

Ваўкоў не гладзяць...

Апанас

Там пастаяў хвіліну

І заспяшаўся, як бакас,

З ракі на лугавіну,—

Бліжэй да хлопцаў, без якіх

Ён не рабіў і кроку,

Калі меў вестку, што шпікі

Ці немцы недалёка.

Сват ля кароў нябось тады

Яшчэ ў абозе бегаў,

А ён усе ўжо знаў хады

Да патайных начлегаў,

Чуў, як аб ім вакол гулі,

Што без пары загіне,

Ды ўсё ж дазнаўся, хто, калі

І як служыў Радзіме.

А пры абставінах такіх

Не грэх было парою

І пасядзець каля ракі

Для лепшага настрою.

Хто ж гэта дужы, малады,

Спазнаўшы смак свабоды,

Бяздумна сунецца на дым

Пад... кулі з агародаў?

Усе прасёлкі на вачах

Былі тады ў фашыстаў.

Хто мог — шукаў на іх біча

(Чытай — вінтоўкі, станкача),

Выкурваў з вёсак і вянчаў

Крыжамі ў полі чыстым.

Смерць там прыбіла іх крылом

У палыне ды плюшчы,

Але зацішку не было

Ні над ракой, ні ў пушчы.

 

Ажыў разбураны Нізок...

Поп з хеўрай кляў галоту,

Сват — рыхтаваў яму вазок,

Дамоў на хутар лётаў:

«Дзе ж бацька. Рускія ідуць!

Мо Ламан дасць даведку.

А не, дык... стукнем на хаду.

Ён — камуніст, бог сведка!»

А бацька — дурасць падвяла,

Гуў потым Сват паныла —

Падняў пудовы свой кулак

І трэснуў сыну ў рыла.

Сын — я пра Свата гавару —

Зжахнуўся ад здзіўлення.

Стары «спусціў» з яго кару

І заспяшаўся ў сені:

«Даведку трэба заслужыць,

А ты... Вось ліха! Фрыцы!

Ідзі папраў на іх гужы,—

Не шэнціць чужаніцам!

Перастараліся ў разгар

Татальнай ліхаманкі.

Дык сёння нават шкіпінар

Пілі з адной бляшанкі.

А Поп... Халера з ім! Маўчу.

Пастаў на месца вілы!

Шкада, што Ламан нас не чуў,

Ты б і не пікнуў тут, мілы.

Для тых, хто з ім, ён Апанас,

Таварыш па рабоце.

А для такіх, як ты, пралаз —

Звер у людскім лахмоцці...»

Сват агаліў ад чуба лоб,

Памыў у цэбры рукі:

«Ну годзе!

Нас ён, гэты... хлоп,

Не возьме на парукі...»

Узяў! Семнаццаты гадок

Адскрэбвае ад бруду!

І за сектантаў ён хадок —

Штодзень чакае цуду.

Няма, казаў, такіх людзей,

З якімі нельга зжыцца,

Таму гатовы дзе-нідзе

За іх і з д’яблам біцца.

О, як ён цешыўся б, каб мог

Усіх назваць сынамі,

Пераступіць любы парог,

Хоць, кажучы між намі,

Ёсць тут нямала і такіх,

Хто дурыцца не ў меру

Або, як кажуць знатакі,

Больш лапідухам2 верыць.

А як назло, дык і аўца

Чхне спадцішка дуплетам,

Таму я дзеду абяцаў

Прыструніць іх за гэта,

Не называючы імён,—

Ім хопіць і мянушак.

Каму ж не кожны з іх відзён

Няхай спытае птушак.

 

1 Супесь — пясчанікі (дыялект.).

2 Лапідух — тут шаптун, зводнік (польск.).

7 - Барсук-адміністратар

 

Далі пасаду Барсуку,

Хоць ведалі — заваліць.

Ды нехта ж дурня хваліць,

Бо ўжо сядзіць на карчуку —

Кіруе выпасам. Свой штат,

Сваю кантору мае,

З кніг навылізвае цытат

І ўсім мараль чытае...

«Глядзі, каб воўк цябе не з’еў»

Крычыць з дупла Вавёрка.

Барсук ашчэрыўся, злуе,

Абнёс ламаччам горку —

Воўк не падступіцца.

І Лось —

Начальнік гэтай дзялкі —

На карчуках зганяе злосць.

Барсук, прамоўца палкі,

Лася на Зайца пацкаваў,

Пад нос шпурляе шышкі:

«Вось тут якая ў нас трава!»

Ды зноў гартае кніжкі —

Баброў выхоўвае. Бяда.

Адзін ссівеў за лета:

«От бог начальнічка нам даў!

Шанцуе прайдзісвету.

Зубры не чулі пра яго,

Мядзведзь на ладан дыша,

Алень рагамі на сасне

Лісты казулям піша...

А гэты чмут...»

«Маўчы, кумок!

Скрыпіць Бабру Сарока.—

Барсук дурны, бы той пянёк,

Ды ўжо залез высока...»

 

Не выйшла! Грымнуў звысака!

Ляснік прыехаў з пушчы,

Прывёз мне шапку з Барсука

І дзве біклагі тлушчу.

 

Мараль? Спытайце, што было,

Калі прыйшла газета.

Барсук вішчаў на ўсё сяло,

Што сапсуе мне лета.

Я ўжо навыцяжку стаяў

Перад адным чынушам,

Як быццам тут парадак я,

А не Барсук парушыў.

Мянушку гэтую змала*

Ён па заслугах носіць,

Хоць з намі рос у пасталах

З трафейнага палосся;

Нат паджаброўваў колькі зім,

Цяжкім прыбіты лёсам,

А зараз — гэта пан з даўгім,

Нібы адкрутка, носам;

Зірнулі б, як ён у Нізок

Сігае сваім ходам,

Мужык, а хоць бы ён разок

Пагаварыў з народам,—

Ледзь што — павернецца спіной

Злы і пагарды повен,—

Так заканторыўся ў адной

Зямельнай установе!

Дарэмна Лось яго журыў —

Барсук з панурым смехам

Сам дацінаў яму ў бары

І прагна слухаў рэха.

Ляснік пад гэту гаману

Цішком яго і «прыгарнуў»

Як браканьера ў сані.

Хто ж мог паверыць ілгуну,

Што быў ён на гулянні.

Жыць чужаком сярод людзей —

Паршывая планіда,

Але ж вы бачыце — гудзе,

І ў твар газету кідаў!

Дзед Апанас пачаў сушыць

Мне сухары ў запечку:

«Мы самі тут... А ты чашы

Да сваякоў за рэчку.

Барсук прыкінецца ягнём,

Пасля з Папом на пару

Цябе знячэўку, як агнём,

Даносамі ашпараць».

«Няхай! Іх справа»,— буркнуў я,

Збіраючы паперы.

Дзед засмяяўся: «Акрыяў!..

Народ табе паверыў.

Аднак падтрымкі не чакай,

Калі пачнеш хістацца.

І я табе не губчэка,

Жыву па мірных святцах.

Во,— ён кіўнуў на агарод,—

Палоць цыбулю трэба.

Сам затыкай паршыўцам рот,

Пагрозамі не грэбуй.

Дзе ж гэта ў іх свая рука?..

А-а, на раённай базе.

Барсук знайшоў там сваяка

Ды ў кожны кут залазіў.

Я ўжо аднойчы гаварыў:

Спярша шукай апору,

Пасля «на пуп» хапуг бяры

На базах ды ў канторах.

Наш сціплы край на гэты конт

Шмат лепшага жадае.

Тут пралягаў падпольны фронт,

Мо лепш яго збадаем?»

 

8 - Апантанасць

Зацвіў чабор. Праз дзень-другі

Пачнецца касавіца.

Ляснік з двухстволкай ля нагі

Стаіць каля крыніцы:

Заплесла, зеллем заплыла...

Нагнуўся — піць ахвота,

Адкінуў зелле — ажыла!

І не смярдзіць балотам.

Ламаччам нехта заваліў.

Яна ж мастоў не зносіць,

З такіх крынічак на Зямлі

Усё і пачалося.

Без іх і рэчак не было б,

А мы... Ляснік рашуча

Аднёс галлё, каб не гніло

Каля крыніцы ў кучах.

А дубальтоўка — на плячы.

Такая служба, значыць.

Ён шмат каго ўжо адвучыў

Каля крыніц лайдачыць.

Зямлі хапае. Чалавек

Павінен быць у руху,

Але ці варта па траве

Да скону поўзаць брухам?

Хемінгуэй па свой муштук

Акуле ў пашчу лазіў,

Аднак пяра не кінуў з рук

У баявым экстазе;

Культ загародняй цішыні

Яму не засціў зроку,—

Быў пад канём і на кані,

Ды не зашыўся ў покут...

У наш імклівы бурны век

Жар з кожнай шыхты пыша,

Ды хіба гэта ў галаве

Апосталам зацішша?

Хто ж катарынку завядзе

Пра «сухавеі» ў крамах,

За куст сачэўкі на градзе

Наробіць тарараму?

Так, час працуе не на іх,

Аднак жа... пнуцца ззаду.

Млынар Папа дручком «абстрыг»,

А гэтым хто дасць рады?

 

...— Паедзеш, значыцца, дамоў?

— Паеду! Трэба ехаць.

— Шкада, схадзілі б на самоў,—

Ляснік паставіў вехаць:

— Ад гэтай меціны касіць

Быльнёг на подсціл будзем.

А я — пайду траву сушыць

На Жарабкоўскім грудзе.

Мой сябар тут, як Берандзей,

Усё папрыбірае.

Крануў — маўчыць. Далей ідзе,

Былое ўспамінае.

Дзе ён за век свой не пабыў!

І ўсюды, кажа, хвэцка,

Хоць заработак быў слабы.

Затое, праўда, ў Клецку —

Там і жаніўся ён тады —

Хадзіў у брыгадзірах.

Ён і цяпер, як малады,

Калі ў сваім мундзіры

На рэчку выведзе каня

Паіць каля парома...

А сёння «ракаў паганяў»

І доўга тоўкся дома —

Насіў аднекуль кнігі ў кут:

Што сам прыдбаў, што — жонка.

І пра жыццё, напэўна, тут

Не раз ішла гамонка.

А я ўсё думаў, хто ёсць хто,

Як тут каму жылося,

На ўласных дзвюх (ёсць і аўто)

Блукаў па сенакосе...

 

Гудуць машыны. Шмат машын.

Іх у калгасе многа.

Куды ні глянь — сляды ад шын

Ля кожнага парога.

На дрэвах яблык — хоць змятай,

Каб не заспела сцюжа.

Пабагацеў лясны наш край.

І ўсе тут з песняй дружаць...

 

А вось і Сват. Загаварыў:

— Нам што, у нас ёсць сіла,

Ды вокал нас зямля гарыць,

І многім свет не мілы...

Выходзіць, ёсць аб чым і вам

Падумаць на Парнасе.

Хіба Лаос або В’етнам

Нячысцікі дубасяць?

А чуў, хто б’ецца на франтах

Алжыра ці ў Анголе?

Там злыдні з фінкамі ў зубах

Пад пальмамі сваволяць.

А след пятляе ў той прытон,

Дзе ў «найгуманных мэтах»

Звяругі ў модных паліто

На мір паклалі вета...

— Ты слухаў лекцыю?

— Ага.—

Сват выцер твар, смяецца.—

І карту вешаць памагаў...

Кеп, хто на Захад рвецца!

Няма там праўды! І закон

Стапталі ў Пентагоне

Ў закутку з вартай ля акон

Ды сцягам на балконе.

Вам гэта ясна?

— Дык сарві

З тых «дабрадзеяў» маску!

Ці хай валтузяцца ў крыві

Ва ўсім халуйскім бляску? —

Мяне амаль ужо трасло.

Які цынізм! А з твару

Не выглядае Сват аслом,

Хоць стаў збіраць ...шклатару.

Калісьці выцвілы, худы,

Сват гнуўся, каб не ўпасці.

А зараз — з ног да барады

«Удаленькі вушасцік».

Усё бы ўлітае на ім

(Пакуль не вып’е брагі),

А мы, гадкі яго, стаім

У пыле, як бадзягі.

Ляснік, зірнуўшы на мяне,

Спусціў з пляча двухстволку.

Сват, ён жа Крот, пазелянеў:

— Ты што? Не злуй без толку...

— Не бойся. Вось мая рука,—

Далёка пойдзеш, братка.

Але каго ты тут шукаў,

Такі бадзёры, гладкі?

— Я ж вам...

— Не трэба. Нам пара,—

Ляснік паправіў шапку;

Яму ніхто не патураў,

На сэрцы — пуста, зябка,

Бо перад ім ужо не Сват

Лісліва скаліў зубы,

А перабежчык, рэнегат,

Злы, як сабака, грубы.

Такога ў вугал не запрэш,

Гарланіць будзе, погань.

Ляснік хвалюецца, упрэў,

Крычыць з надрывам, строга:

— Ідзі, рабі сваё... турнэ,

Цвіляк, скрыпун зіркаты!

Твой лектар там, на чужыне.

«Звяругі»... «вета»... «атам»...

Зямля — няроўная, вярхом

На ўсе хрыбты не сядзеш.

І смерць пад кожным катухом

Туляецца ў засадзе...

 

9 - Асечка

Сто бочак дзёгцю! Быў званок:

Мядзведзь асіплым басам

Сказаў, што прагне з Лесніком

Пагаварыць сам-насам.

Хай не чапае барсукоў,

Бо паляціць з пасады!

Хіба ён сам, як быў малы,

Не лазіў з ім у грады?

Мядзведзь таксама не дабрак,

Але не любіць звягі.

Лепш, кажа, мёдам напаўняць

Парожнія біклагі.

Бор як шумеў, так і шуміць,

Ці варта біць трывогу?

Там можна нават воўкам выць

І не баяцца бога.

А гэты ўбачыў Барсука

І рынуўся ў атаку.

Яшчэ хоць добра, што сп’яна

Даў маху, разявака,—

Свайго сабаку ля ракі

Асвежаваў, здаецца.

Вось і мяркуйце, хто з каго

Цяпер цішком смяецца...

 

Паверыць цяжка, але факт:

Мы перабралі меру.

Ляснік, забыўшыся на такт,

Даў стракача за дзверы

І нават шапкі не надзеў.

З кім я дружыў, няшчасны?

Пяром, як пугай па вадзе,

У «Іглазвоне» ляснуў...

Мядзведзь у Мінск не па харчы

Прыпёрся з калатушай:

Рэдактар вохкае, бурчыць,

Мох на прыпаркі сушыць.

А сакратарка, як ліса:

«Стаміўся ён не ў меру...

На, палюбуйся, хто пісаў

Вось гэтую паперу!..»

Палюбаваўся, дык рука

Зноў па пяру сумуе.

Што Сват, і Поп на Барсука,

Відаць, цішком працуе.

З такім памочнікам яму

І мора па калені:

Хоць праз дружкоў сяму-таму

Напэцкае ў пельмені...

 

10 - Адкрыты ліст Барсука-адміністратара пушчанскім літаратарам

Прычына?

Злосны выпад нейкага гора-натураліста,

Які нядаўна ноччу або ранкам

Па недагляду лапавухіх журналістаў

Уціснуўся ў іглазвонаўскую трасянку.

Доказ:

Яшчэ не распраданы нумар гэтай газеты

З яго недаспелым памфлетам,

А дакладней — юрыдычнай падставай

Для наступнай заявы:

 

Я змалку корпаўся ў зямлі,

З гразі на сонца вылез,

А гэты хлюст за пяць хвілін

Прысуд мне страшны вынес:

Назваў нягоднікам, чумой,

Заядлым бюракратам,

Садраў з мяне кажух і лой

Прысвоіў, чорт лазаты!

Відаць адразу — браканьер

Зашыўся ў штат газеты,

Глуздуе там на свой манер

І ганарыцца гэтым.

Дзе ж вашы прынцыпы?

Дзе такт?

Куды глядзеў рэдактар?

Сам напрасіўся ў следчы акт,

Вось вам асноўны фактар:

 

1. Ёсць барсукі і сярод вас,

Ёсць і няхай не хлусяць,

Што носяць кветкі на Парнас,

Жывуць сумленна, ў скрусе.

Яны з Парнаса валакуць

Усё ў свае харомы,

Чорт знае, што яны пякуць,

А ходзяць у вядомых,

Прабачце, труцца каля іх,

Хто з дзёгцем, хто з алеем,

І вызначаюць якасць кніг

Ад суперу да ўклеек.

І не спрабуйце, як мяне,

Іх крытыкай расчуліць.

На гэтай хвалі лепш, спарней

Іх інтэлект працуе.

Ён іх і цягне ў стэп не той,

Хоць тужацца пярэчыць,

Ілгуць — і лезуць з калітой

Па хлеб з арцельнай печы.

Так і жывуць. Пакуль «багі»

Сядзяць ля жонак дома,

Літфонд пячэ ім пірагі,

Бюро — дае «вядомасць»...

Мае абсягі — лес, нара,

Кусты вакол Парнаса,

А ў гэтых рыцараў пяра

Уся краіна — каса.

Вось і мяркуйце, хто такі

Я, ваш слуга пакорны.

Мне напляваць на ярлыкі!

Не сплю ад крыўды чорнай...

 

2. Калі б не я ды не Мядзведзь —

Бор быў бы проста лесам,

Дзе вам ужо карцела б пець

Не гімн вясне, а месу.

Але без ежы і камар

Не пражыве ў чашчобах,

Таму людзям, як той Млынар,

Уеліся ў вантробы.

А што рабіць, як на стале

Адных паперак груды?

З гадамі я яшчэ смялей

Падкручваць «гайкі» буду.

Выходзіць — выпасам кіруй

І не чапай нікога,

Сам на сабе пінжак цыруй,

Шануй Лася, як бога.

А чым ён лепшы за мяне?

Горб аб сасну пачэша

І нават вухам не кране,

Хоць корч на рогі вешай.

Хіба што сядзе авадзень

Ці воўк сцягно распора,

Тады лютуе цэлы дзень,

Каб на яго паморак!

З такім начальнікам бяды

Не абярэшся ў пушчы.

Там, дзе ласіныя сляды,

Не нагуляеш тлушчу.

Куды ні глянеш — лебяда

Ды пеньчукі без голля.

Я нават жонцы загадаў

Цягаць наедак з поля.

А дзеці — дождж заліў нару —

Жыруюць ля канторы.

Як на духу вам гавару:

З’ем і партфель свой скора.

Так, гэта праўда, я злаваў,

Ламаў лясны парадак,

Жыцця нікому не даваў,

Шпурляў Ласю пазадак,

Трава на выпасе гніла,

Затое кожны ведаў,

Пад кім тады зямля гула,

Хто фундаваў абеды

Такім прайдохам, як Мядзведзь

Ці, скажам, Дзік-бадзяга.

А каб з гары не загрымець —

Трымаў пад лавай шлягу.

Шкада, што ваш фельетаніст

Не падкі на спіртное.

Мы б тут яму зайгралі твіст

Для лепшага настрою.

Мы, барсукі, спакон вякоў —

Такая косць, закваска —

Спярша абчысцім землякоў,

А потым робім ласку:

Цішком нагадваем грахі,

Пляцём з пагудак былі.

Адно трывожыць: пастухі

Званок мне прычапілі.

 

3. Лес нешта большае за луг,

Што ля маёй святліцы.

Я каля сосен-векавух

Валяюся ў ігліцы.

Прыспічыць — лезу пад карчы,

Сярдую, шчэру зубы...

А перад вамі — далячынь,

Ёсць і занятак любы.

Я невялікі грамацей,

Але дакладна знаю,

Што вы ўжо выраслі з лапцей —

Музейная цана ім!

І сіганулі ў вышыню

З пацёмкаў ды галечы.

Каб і хацеў — не здаганю.

Тылы б хоць забяспечыць.

Зямля ў абдымках вашых рук

Для вас пахарашэла.

А мне хоць вешайся на крук —

Бярлог зарос падбелам;

І палыну хоць адбаўляй —

З-пад купін лезе ў вочы...

На Млынара набрыў: «Страляй!..»

Маўчыць — чапаць не хоча.

Агата, кажуць, ланцугом

Яго адлупцавала.

Стары, а з лесу джгаў бягом,

Бо на шматкі парвала б.

Зніміце шапкі! Ёсць рэзон

Паспачуваць сугнею.

Яго ні млын, ні гарнізон

Фашысцкі не нагрэе.

І тыя, як іх, змагары,

Што змыліся на Захад,

Даўно пры Сэмавым двары

Зышлі ўжо воўчым пахам.

Ні нашы гусі, ні буслы

Ратунку ў іх не просяць,

Хоць не ля кожнае сасны

Прывольна ў нас жылося...

Менш патурайце шаптунам

З гнілых лясных пасколін,

Ім ваша праўда, як панам,

Заўсёды вочы коле.

Паклаўшы лапу на жывот,

Скажу вам без падману:

Я не такі ўжо абармот,

Каб сыпаць соль на раны.

Аднак, падумаўшы, хачу

Звярнуць на іх увагу.

Вось толькі юркну за карчук,

Каб хто не трэснуў шлягай.

Так... А цяпер яшчэ зірнём,

З якога боку вецер,

Хто на кані, хто пад канём

Скрыпіць на белым свеце.

Мне звычка гэтая не раз

Давала перавагу,

Калі ў сачэўку на Парнас

Вадзіў сваю «ватагу».

Я ведаў, колькі там пляцоў,

Дзе песняры, дзе «суддзі»,

Хто за курынае яйцо

Калоціцца, як студзень,

Не ад бясхлебіцы, о, не,

Хутчэй ад дзікай прагі.

Такія «дачнікі» даўней

У нас насілі крагі1...

Хто з іх падняўся на крыло

Вышэй за тых сугнеяў,

Што лезлі ў «людзі» напралом,

Па-людску ж жыць не ўмелі?

Я не суддзя ім? Як сказаць.

Пасля такога лета

Я не магу саломкай гаць

Масціць прысоскам гэтым!

Але званок вісіць на мне,

Вось навалач якая...

Таму і я ўжо, як сугней,

Ад гаманы ўцякаю.

Спытайце ў дачніц. Гэта факт

З даўжэзнай барадою...

А я пакуль зраблю антракт:

Ляснік карову доіць.

Мо праліе дзе малако...

Двор у яго прасторны,

Дык я ў стадоле і яйко

Сцягну з гнязда праворна.

Не пабяднее. Сам казаў:

Мне не шкада нічога.

Але карову прывязаў

Да пеньчука ля стога.

Жыве без жонкі. Пачарнеў,

Злуе, не, больш сумуе.

Мо як і я, яшчэ не еў.

Сум тут з вясны пануе.

Жыць з гэтым горам

між людзей

Было б лягчэй, вядома.

Але скажу, як на судзе:

Ён тут жыве свядома.

Мо нават даў сабе зарок,

Што не кранецца з месца,

Хоць нечым дзецям хутарок

Свой адпісаў за бесцан...

 

Сакочуць куры. Ваўкалак

Вурчыць, паводзіць носам.

«Што, Барсука пачуў, лайдак?» —

Ляснік без шапкі, босы,

Зірнуў журботна на мяне

Ды зноў сабаку лае:

«Не злуй! Цябе ён не кране.

Твая тут хата з краю»...

 

Сцямнела. Можна адпачыць.

Даруйце за затрымку.

У нас тут шумна і ўначы,

Як на калгасным рынку.

А ўчора — дзе ж гэта было?

Забыў, падумаць трэба...—

За мною бегла ўсё сяло —

Хто з палкаю, хто з хлебам.

Ніхто не знаў, што «Іглазвон»

Зрабіў з мяне пачвару.

А я, як заяц ад варон,

Назад у пушчу шпарыў,

Хоць не дарос яшчэ да тых,

Каго я меў на ўвазе,

Калі па яйкі праз платы

На вашы дачы лазіў.

 

...Прыехаў следчы. Пяты дзень

Адседжваюся ў доце

На дохлай рыбе ды вадзе.

А жонка — на рабоце;

Падмаладзілася крыху —

Аер цягае ў засек.

А потым зноў: «каху, каху...»

Таксама ўжо далася.

Зачэпіш — вохкае: «Пусці...» —

Натужліва, сярдзіта.

Што ёй на поўднік прынясці?

Чым накарміць дасыта?

Мне ўжо не верыцца, што ёсць

Зацішныя паляны.

«На!» — жонка кінула мне косць.

Памрэш з такім «прыданым».

Навокал столькі хараства,

Усё пяе, грукоча,

А мне яно ўжо, як жарства,

Да болю рэжа вочы.

Аж страх. Заўчора нават Сват

Прагнаў мяне з крыніцы.

Мы тут пасёмся, быў жа град,

А ён злуе, дурніца;

Відаць, ад шнапсу без цара

У галаве тут кружыць,

Псуе настрой Дзіку, тхарам,

Хоць сам ужо нядужы...

Мядзведзь сярдуе: «От дзівак!

Лес гулкі, як бандура,

Над Нёмнам зробіць што не так —

Слых дойдзе да Амура.

Сарокі хутка разнясуць

Аб ім благую славу.

Вылазь! Я збіў з кустоў расу,

Паспіш там, як пад лавай...»

Спаў, ды мярэжыцца нара,

Залітая вадою,

Закутак нечага двара,

Пах кветак, сырадою...

Залез у пуню — вунь яна

За мостам каля крамы —

Злавіў там мыш, лізнуў віна

Ды ледзь дапоўз да брамы:

Віно ўскружыла галаву

І нейкай маладзіцы;

Скажыце дзякуй, што жыву,

Так адхлястала віцай.

З мянушкай «Злодзей» у журбе

Адтуль зматаў я вуды.

Вось, пэўна, толькі ад сябе

Век не ўцяку нікуды...

Я ж не пісьменнік, а Барсук,

Мяшок касцей і тлушчу,

Лаўлю вушамі кожны гук

І на лугах, і ў пушчы.

А зараз, бачыце, пішу,

Канцы з канцамі зводжу

І толькі ноччу на шашу

Шпацыраваць выходжу.

 

4. Мой мудры продак гаварыў:

«Не ўсё, што ў пунях, наша.

Ёсць зуб — з драчоў аброк бяры

Або жыруй на пашах...»

Нажыраваўся, маць вас так!

Вось адсяджуся ў доце,

Надзену жончын андарак

Ды зноў памкнуся псоціць2.

Вунь нехта, скінуўшы халат,

Маіх малых ганяе?

Па мордзе бачу — гарлахват!

Мех у руках трымае:

«Вы пад машыну? А м-мы так...

За барсукоў не судзяць».

На крык мой выскачыў Шарак,

Не, не Шарак, а Пудзель.

Ахвяра дзікай моды. Франт,

Няхай і не ў сандалях;

Пад лупавокай пысай — бант

І ажно тры меда*лі!..

Такім усё сыходзіць з лап

Ледзь не з часоў Гамера.

Што б ён рабіў у царстве жаб,

Чым сёння павячэраў?

«Брысь!» — гнеўна крыкнуў гаспадар,

А бас, як у мядзведзя.

Не, ён не з байкі. Гэты твар

Я летась бачыў недзе.

Ды хіба мала кожны год

Бывае ў нас народу?

Тут і парэчкі. Тут і мёд.

І над ракой — выгода...

А людзям трэба адпачыць,

Не ўсе ж улегцы ходзяць.

А гэты, пэўна, і ўначы,

Як кажуць у народзе,

Поўсць на сабе ад злосці рве

З балячкамі і тлушчам,

Што не ў Амерыцы жыве,

А ў нашай «дзікай» пушчы.

Вось ён ужо ля бліндажа

Пад карчукамі шарыць...

Схапіла сэрца! Паляжаў,

Мясісты, круглатвары,

Нічога ў ім ад мужыка,

І пан з яго не спёкся...

Устаў, адліў ля карчука —

На рэчку павалокся.

А «палавіна» з брахуном

Ужо ў машыну села.

Каб хто падскочыў з бізуном —

Пад Зыкіну запела б,

Што ім радней за ўсё зямля,

Яе палі і рэкі...

Лепш век хадзіць у бабылях —

Далей ад небяспекі,

Далей ад «радасці» такой,

Запудранай па вушы.

Яна ж і вербы над ракой

У банціках задушыць.

Я ў параўнанні з ёю — гном,

Герой дзіцячых казак.

Хто мне калі зрабіў дабро?

А я, дурны, ні разу

Вам не назваў сваіх сяброў.

І сам памру з мянушкай.

Хачу, каб менш было дуброў,

Дзе толькі мох ды птушкі.

І Лось, мой шэф, трасе сасну —

Злуецца на шляхотак,

Вясной ні разу не заснуў —

Тоўк іх платы з налёту.

На дачах рэпа аж гудзе,

А ён праз браканьераў

Па бруха ў багнішчы сядзеў,—

Жаваў лазу з аерам.

Ёсць і ў Мядзведзя злосны зуб

На гэтых супастатаў:

Зрабіў падкоп пад нечы зруб

І ледзь прыпоўз дахаты —

Дуплетам пальнулі з ружжа!

А хто — гадайце самі,

Бо і сканаем на нажах,

Палаяўшыся з вамі.

Прырода-маці нам дала

І кемлівасць і сілу,

Каб каля кожнага сяла

Жылі заможна ў вілах.

А калі шчыра гаварыць —

Мая ўжо песня спета.

Мяркуйце самі, як вам жыць

І верхаводзіць светам,

Сваім, пісьменніцкім, а ён

Павінен быць прыгожы,

З такой плеядаю імён,

Што горы зрушыць можа.

Я пакідаю гэты край,

Жывіце ўсе багата.

Мае вам з пэндзлікам,

гуд бай!

Барсук-адміністратар.

Пушча, 196... год.

 

 

1 Крагі — некалі адзін з самых распаўсюджаных атрыбутаў шляхецкага побыту.

2 Псоціць — блазнаваць (польск.).

11 - Ад аўтара апратэставанага Барсуком-адміністратарам памфлета

Я зноў адносна Барсука —

Мне перад ім няёмка.

Дарэмна я яго шукаў

У дотах ды варонках:

Як ветрам здзьмула.

І слядоў

Ні ў лесе, ні на лузе.

Мо дзе ў Нізку каля прудоў

Ён румзае на пузе.

Сват з Млынаром і на духу

Нічога нам не скажуць.

Хіба што Поп, ды ён... саху

Якімсьці ядам мажа.

Памкнуўся зранку абганяць

Каля царквы «багіню»1

А там — жукі! Ні даць ні ўзяць,

Увесь пасеў загіне...

 

Дзед Апанас зварыў панцак:

— Еш, набірайся сілы,

Адна паршывая аўца

Пагоды не зрабіла.

Наш Поп — трапло. Ён і жукоў

Наўрад ці пераплюне.

Мы тут жывём спакон вякоў,

А ён — смала на чунях.

Ты ж і не ведаеш, відаць,

Чаму ён круціць носам?..

Папу абрыдла наглядаць,

Як чэзне тое «проса»,

Што ён з амбона засяваў

Пад дудку пана Стаха.

Той з баек замкі будаваў,

А Поп — канаў ад жаху...

 

«Няхай,— падумаў я,— ніхто ж

Не здаўся на іх ласку.

Хіба што Сват надточыць нож,

Каб ён зубамі ляскаў!

Мне б толькі дроў не наламаць,—

Ваўкі не любяць шлеек...

А Сват з аглядкаю на «знаць»

Нямытую шалее».

 

Рака. Ляснік каля Прылук

Грабе траву на схэдзе.

Не чуе ўжо ні ног, ні рук,

Але дамоў не едзе.

З якой нагоды і чаму

Зрабіць абход карціць яму.

Маўляў, праверыць трэба,

Барсук у свет пашлэбаў.

— От дабрадзеі! — Гэта ўжо

—Дзед нас заспеў на багне.—

Мо дзе схаваўся пад стажок,

А вас — у пушчу цягне.

Я так мяркую: схоча жыць —

Сам прыпаўзе дадому.

Нам ён на цяжкім рубяжы

Не падсцілаў саломы,

Усе б касцьмі тут паляглі.

Відаць, была прычына.

Лепш вы Агаце памаглі б

Вярнуць з Канады сына...

 

Ляснік не выцерпеў — падняў

Капу травы на плечы:

— Мне ён... далёкая радня.

Вячэра стыне ў печы...

 

А дома, скінуўшы капу,

Ляснік і сну не ведаў:

— Хоць ты ўдавіся... От лапух!

Уткнуў, пакрыўдзіў дзеда...

Так можна ўсё тут парашыць

Пасеяць зло, варожасць.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Дзве неўгамонныя душы...

Хто памірыць іх можа?

Без чаркі моцнага віна

Зацішку тут не будзе.

Та-ак, ім мінулая вайна

Яшчэ страляе ў грудзі.

Адно бясспрэчна — трэці тут

Пакуль бадай што лішні.

Ляснік ужо замкнуў свой кут

Шчыпае дзеду вішні...

 

 

1 «Багіня» — гатунак бульбы.

Частка другая

 

Прыста*нь, Юрка, да вербу*нку,

будзеш есці з маслам курку.

З народнага эпасу.

 

 

1 - Багі просяць спагады (Рэпартаж з «вольнага свету» першай паловы сямідзесятых гадоў, або споведзь Барсука-адміністратара)

Пакуль наловяць тых курэй

Ды падрыхтуюць ежу,

Я раскажу, як архірэй

У Шмаргуна начлежыў,

А потым выскачыў на двор

І зацягнуў «Кацюшу»,

Перш чым далей падацца ў бор

Па грэхаводнай сушы.

Вы гэта чулі? Дай вам бог

Штогод па новай кнізе.

Я нават ручкі не збярог

І... атрымаў па мызе.

Хто пастараўся? Нехта з тых,

Каму няймецца шкодзіць.

Але няхай, я не святы,—

За хлеў пад вартай водзяць.

Бог даў нам хвацкіх леснікоў,

Што ні дзяцюк, то — порах:

За колькі пар аўцабыкоў

Усё збылі б за мора,—

Абы хутчэй абжыць Таймыр

Ці нейкі іншы закут.

А хто расплачваецца? Мы,

Паляўнікі на ракаў!

Маглі б канадцам на развод

Падкінуць браканьераў.

Я не вылазіў там з балот,

Малым і то не верыў —

Стараўся вырвацца назад

З чужой, нялюбай пушчы,

Паўз Ніягарскі вадаспад

Ішоў, як невідушчы.

Бог пакараў мяне за ўсё

Курынай слепатою,

Звяр’ё — ад кошак да ласёў —

Палохаў на пастоях.

І эмігранты — нехта ж ім

Шапнуў, што я падпанак,—

Пры мне маўчалі колькі зім,

Баяліся падману.

Хіба я першы абіваў

Іх сціплыя парогі?

Бягляк для іх, што крапіва

Каля лясной дарогі.

Вось дзе я высах, пачарнеў

Ад невясёлых думак.

Не жыў, а тлеў на чужыне

Каля трафейных сумак.

Лёс без капейкі за душой

Мяне туды закінуў.

Залез пад зруб з адным ляўшом,

А вылез... ля Афінаў.

Там загуляў наш праваднік.

Збіў я замок — ды ў стромы;

Крычаў адтуль, ды гэты крык

Не даляцеў дадому.

Як на бяду, мне ўторыў лес

Няўходжаны, бясплодны,

З панурым замкам на скале.

Жыў нехта ў ім нягодны.

Дарогі з розных гарадоў

Бягуць туды і сёння.

Муры — ім тысячы гадоў —

Храм ад вятроў бароняць.

А двор падобны на музей,

Чаго там не пабачыш!

Нявольнік з гірай на назе

Акамянеў, няйначай.

Кагосьці ўбачыў ён тады,

Але прайшлі стагоддзі,—

Па твары па яго худым

Чмялі ды восы бродзяць.

А вунь і Зеўсаў манумент

Аблезлы. Без кароны.

Затое з бронзы... Айн мамэнт!

«Уласнасць Пентагона...»

Хто ж гэта так пажартаваў?

Зеўс анямеў ад гневу.

Вакол яго — кусты, трава,

Два-тры старыя дрэвы.

Ніякай святасці на іх...

Затое колькі шрамаў!

Відаць, сп’яна якісьці псіх

Расстрэльваў пні з-за брамы.

Такіх драпежнікаў тут шмат.

Хто ім зрабіць што можа?

Зеўс змрочна слухае цыкад,

Успёршыся на вожах.

Хоць еш зямлю! Куст варухнеш —

І наляцяць жандары.

Хто ж ад сябе іх адштурхне?

Тут нават страшна марыць.

Таму, мяркую, і багам

Патрэбна перадышка,

Як мне прыстойны фрак, наган

І чэкавая кніжка.

Няўжо я ўпрочках не дарос

Да халуёў «Свабоды»,

Але, не злазячы з калёс,

Не выб’ешся ў рапсоды.

Адзін мой сябар ашалеў

Ад роспачы і жаху,

Калі прыкмеціў на скале

Завэдзганую плаху

І труп якогасьці хлапца

Ў пацёртых нагавіцах.

І я, прызнацца, не мацак,

Карціць адгэтуль змыцца.

— Бялецкі?

— Слухаю.

— Вам ліст,—

Жандар палез у сумку,

Шапнуў, што ён не фалангіст,

І выцягнуўся ў струнку.—

Прашу! Здаецца, ад сяброў:

На сургучы — «Пагоня»1.

Ды менш пільнуйцеся муроў,

Вас наш кароль бароніць.

Хто знае, дзе, калі і як

Мне суджана памерці,

А вы, хоць, праўда, і бягляк,

Тут згніяце, паверце.—

Шэпт перайшоў у сіплы бас:

Жандар ужо рагоча.—

Гані пяць долараў на квас,

Канец дзвюх душ замочым!..

 

Канец дзвюх душ... Вясёлы жарт!

Лёс звёў мяне з падонкам.

Тут наспех не даюць кукард,

А рвецца там, дзе тонка.

Апошнім часам, як відаць,

Мне ўжо ніхто не верыць.

Пачнеш парадкі праклінаць —

Ілбом адчыніш дзверы.

Мой «дабрачынец» азвярэў

Пасля чарговай п’янкі,

Паставіў плаху на дварэ

Ля Зеўсавай альтанкі.

Турысты хлынулі глядзець,

Што гэта можа значыць.

Звініць у сонным замку медзь —

Зеўс ад бяссілля плача!

 

Пранесла! Нейкі Генрых Бёль2

Мяне на пласе ўбачыў.

Ён і сказаў мне: «Ніхт кароль,

Я вам жадаў удачы,

Калі жандару аддаваў

Амаль цвай таўзэн марак.

Трухой набіта галава

У гэты недавярак».

 

Пярэчыць Бёлю я не мог.

Мы ў паддаўкі гулялі,

Пакуль жандар, як васьміног,

На грошы вочы пяліў.

Затое потым — гэты факт

Я зарубіў на носе —

Ён моўчкі выруліў на тракт

І хмура загундосіў:

— Свет на дабры і зле стаіць,

Гаворыць рымскі папа.

Адзью, сустрэнемся ў раі

Са свастыкамі ў лапах!..

 

Гарыць трава. Кусты гараць.

Спякота пнецца ў горы.

З усіх канцоў Элады знаць

Сядзіць з малымі ў моры.

А той, хто выкарміў яе,

Без сведак і пры сведках

Ад гора плача і пяе

На высахлых палетках.

Хто гэта бачыў? Ваш слуга

Барсук-адміністратар.

Для вас я «шкурнік», «пустальга»,

Для Бёля — «літаратар»,

«Змагар за праўду», «дэсідэнт»,

Амаль што Салжаніцын,

Якому Захад даў патэнт

На званне чужаніцы.

Дзед Апанас сказаў бы: «Стоп,

Нам гэта не цікава».

А Поп насуне брыль на лоб,

Затрубіць басам: «Брава!»

І дасць нырца ў такі паклон,

Што гуз наб’е з размаху.

Поп толькі «зело удивлён»,

Што ўсё «летит к монахам».

Ён сеяў вецер, спакушаў

Парафіян на здраду,

Цяпер, прадажная душа,

Памрэ адпетым гадам.

Той, з кім пашлю я гэты ліст,

Папу, як бацьку, верыў,

Мярцвеў пры слове «камуніст»,

Глядзеў на рускіх зверам.

Вось хто, казаў, павалачэ

Нас у Сібір з баракаў...

А зараз з прыстані

вачэй

Не зводзіць, небарака.

«Хоць не сутулься ты,— бурчу,—

Без нас хапае зломкаў...»

А ён сваё: «Брысь пад карчук!» —

І лыбіцца з пацёмкаў.

Агата плакала б наўзрыд,

Дачуўшыся пра гэта.

Яе сынок па горла сыт

І мной, і «вольным светам»,

Дзе, як «свяцейшы» Леў Гарох3,

Чужое з собскім блытаў:

Сум па Радзіме перамог

У ім касмапаліта.

Ёсць нешта ў гэтым пачуцці

Мацней за страх і грошы.

Мо Петрык швэндаў па жыцці

Без бацькавай калошы?

Аднак, асіліўшы надлом,—

Не век жа злыдням верыць,—

І ён падняўся на крыло

Ў далёкім Ванкуверы,

Злы на Абрамчыкаву раць4

Звяглівых прайдзісветаў.

Меў нават гонар атрымаць

Па галаве за гэта.

Перамяшчэнцы — я пра тых,

Хто пасабляў фашыстам,—

Клялі хлапца да хрыпаты

На «збюрках» ля закрыстый5

Або цягнулі ў кабачок,

Дзе сам Барыс Рагуля6

Лавіў яго на свой кручок,

Пакуль не ўбачыў дулю...

Прабачце, тут я саграшыў

І, мусіць, буду біты:

Рагуля еў там беляшы

Без халуёў і світы,

Але на Петрыка, бандзюк,

Усё ж знайшоў управу.

Адбілі нешта. Гнецца ў крук

Хлапец пасля расправы.

Чужына сцюжай абдала

І не такіх атлётаў7,

Аб’едкі з ейнага стала

Не лезлі ў горла потым;

За кожным нехта назіраў

Не дзень, не два — гадамі.

І Петрык збег адтуль. Пара!

Відаць, душой ён з вамі,

Бо гэтым летам тыдняў пяць

На зборы ў госці ўходаў.

На жаль, на рэйдзе не відаць

Савецкіх параходаў.

 

Цыкады... Тысячы цыкад.

Адкуль іх столькі ў горах?

Мо павярнуць і мне назад

Чыгункай або морам?

Ёсць, што з насоўкай на штыку

За вольнасць «ваявалі»,

А зараз кнігі тут пякуць...

Дзе ж я падзеў сандалі?

Без іх не спусцішся з гары.

А пра ваяк тых — потым...

Той, хто мне ўпрочках гаварыў

Пра гэтых «патрыётаў»,

Не хоча нават, каб Зямля

Пра іх імёны чула.

А сёння бачу — загуляў

Ды ўжо ў абдымкі з шулам

Храпе пад аркай ля чынар,

Э-э, не, што ні кажыце,

Стары, па прозвішчу Гусляр,

Далоняй губы выцер —

Вось-вось, здаецца, запяе

Літанію багіням,

Але адвагі не стае —

Салдаты ў афіцыне!

Мо нават тыя, што В’етнам

Або Лаос бамбілі.

Карчмар, падбегшы, шэпча нам:

— Тут шмат іх. Эскадрылля...

— Хайль янкі! — дурыцца Гусляр,

Спрабуючы падняцца.

А твар — змрачнее. Строгі твар.

Стары адвык смяяцца.

 

Імжыць настырны сеянец,

Ён сапсаваў нам вечар.

А янкі вунь каля сянец

Сп’яна адкрылі «веча».

П’юць гладышамі... духата...

Гермес стаіць ля пліткі.

Геракл з Антэем — сорам, жах! —

На баявых сваіх шчытах

Разносяць ім напіткі...

А нехта ж вэргаў, што Антэй

Даўным-даўно забіты.

Хто ж памірыў іх? Праметэй?

Не, мусіць, Афрадыта.

Геракл маўчыць. Свой шчыт пасек —

Не выдае нікога.

Мо ад спіртнога акасеў?

Віна ў Эладзе многа...

Карчмар — круты, вяртлявы таць —

Палез па кроп у градкі,

Злуе, што жонкі не відаць...

Гусляр сабраў манаткі;

Па звычках бачна: паляшук,

З тых, хто, па волі лёсу,

Не выпускае кульбы з рук

І вечна круціць носам:

Усё не так яму. А тут —

Казармы ды руіны...

Ля іх і дрэвы ад пакут

Ужо гарбацяць спіны.

Гусляр хвалюецца. Дамоў

Шляхі яму адцяты.

А тут — ні свата, ні кумоў,

Гаруе, як пракляты.

Калісьці дужы, малады,

Ён і не думаў, можа,

Што трапіць з гуслямі сюды,

Як цецярук на вожах.

Хоць не стагнаў бы ўжо, а ён...

Ды што казаць — ёсць рэчы,

Якіх не купіш за мільён,

Каб сум не горбіў плечы...

Не важна, як яго завуць,

Дзед сам сябе катуе,

Што выдаваў тут каламуць

За праўду, быль святую...

Мо хто з радні яшчэ жывы

І ўспамінае часам,—

Дажыў да лысай галавы,

А ходзіць пустапасам...

Няўжо і я тут, як Гусляр,

Жыць у нястачы буду?

«Дурны! — сказаў бы мне Млынар.—

Менш спачувай іудам...»

 

Сяк-так адправіўшы гасцей,

Карчмар бурчыць кабеце:

— Я не сляпы! Мой гнеў расце,

Хоць прыбяры ў клазеце...

Ёсць без цябе каму салдат

Галу*біць пад стагамі.

Жыццё не здань, не маскарад

З антычнымі багамі.

Я не Анасіс8, я — карчмар,

Рудая мыш без права

На лішні долар ці дзінар

З сябрамі выпіць кавы.

Ты зразумела?..

Цішыня.

Кабета — колас спелы! —

Стаіць, не можа гнеў суняць;

Нарэшце моўчкі села.

Яна без продыху змала

Расла тут, гаравала.

Заўжды пакорная была,

Пакуль любіць не стала...

Хмель у вачах яе. Карчмар

Чарнеў ад думак, ахаў:

Цень ад разгалістых чынар —

Жыццё пад іхнім дахам...

 

1 «Пагоня» — тут эмблема бебурнацаў.

2 Ганрых Бёль (Böll) — вядомы заходнегерманскі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

3 Леў Гарох, ён жа Гарошка — беларускі буржуазны нацыяналіст, былы «зверхнік» т. зв.

Беларускай аўтакефальнай уніяцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы.

4 Абрамчыкава раць — іранічная назва групы беларускіх буржуазных нацыяналістаў—

прыхільнікаў паслугача фашысцкіх захопнікаў, «прэзідэнта» т. зв. Беларускай Народнай

Рэспублікі (БНР) Абрамчыка М. С.

5 Закрыстыі — парадныя ўваходы ў касцёлах і уніяцкіх субожнях.

6 Барыс Рагуля — былы камандзір батальёна т. зв. Беларускай краёвай, ці, як яе тады называлі, кулацкай абароны; пасля вайны — памагаты ЦРУ.

7 Атлёт — зух, маладзец (дыялект.).

8 Анасіс — грэчаскі мультымільянер.

2 - Абяцанкі-цацанкі

У грэкаў ёсць кароль, казна,

Апякуны за морам.

Ды хіба я аб гэтым знаў?

Цяпер прызнацца сорам,

Што валачыўся з лесу ў лес —

Абы напоўніць бруха,

Палохаў тут, як воўк, гарэз,—

Іх віск мне лашчыў вуха...

Не верыў тым, хто гаварыў,

Што людзі робяць цуды,

Не знаў, што трэба сталь варыць

У хуткім тэмпе ўсюды.

Каму-каму, а нам яна

Яшчэ не раз прыдасца,

Пакуль «бяскроўная вайна»

Ідзе з фашысцкай трасцай...

Маўклівы, жорсткі тут народ,

Відаць, жывецца цяжка,

Бо ў полі робіць круглы год

І... падцягае спражку.

Не дапамог эладцам Зеўс —

Апора той брыдоты,

Што цяжкай гірай на назе

Матлялася ў галоты.

Зямля яшчэ на трох кітах

З нябыту выплывала,

А ён з дубцом залез пад дах

За высачэзным валам,

Стварыў парламент, світу, двор,

Раздаў сынам пасады

І загадаў спусціцца з гор,

Бо рваліся да ўлады.

О, як тады гула зямля!

Як смертныя крычалі,

Калі нябесных пасялян

Каля сяліб страчалі.

Хто меў дастатак — нёс ім хлеб,

Духмяны мёд, масліны.

Або цягнуў з дарог у склеп

На дарагія віны.

Афінцы храм адзін, другі

Гасцям пабудавалі.

Заганарыліся багі,

Людзей ашукваць сталі.

А на зямлі як на зямлі —

Спакуса на спакусе,

Дык і сварыцца пачалі...

Павар’яцелі, мусіць.

Зеўс іх дубасіў. Але як?

Гнеў нават бога старыць:

Абкручваў хмараю кулак,

Перш чым па-людску ўдарыць...

Такога бацьку ў нашы дні

Назвалі б лібералам.

. . . . . . . . . . . . . . . . . .

Гудуць ля замка авадні.

Зеўс прыпадняў забрала.

Ад успамінаў на ілбе —

Глыбокія барозны.

І да чаго ж ён аслабеў!

Бог неўгамонны, грозны

Не можа нават карчмара

Турнуць з гары ў даліну.

А Дыяніс? Ці не пара

Зноў даць па шапцы сыну?

Зеўс чэша карак: спіўся сын,

Зашмат было раздолля,

Дык і з турыстамі касы

Галёкае, саколік.

Экс-бог крыўдуе на братоў.

Дзе іх удаласць, сіла?

Стаяць паныла ля платоў

На загарадных вілах,

Сёй-той у прочках. Апалон

Цілімкае на ліры.

Дальбог, не верыцца, што ён

Быў некалі кумірам.

Для дзевак — гэта «посны» кус.

Бяда спасцігла грэкаў:

Бог — апякун іх слаўных муз

Сам трапіў пад апеку.

Яго цяпер і ў казіно

Не пусцяць без праверкі.

Дагодзіш хунце — пі віно,

Не хочаш? Мый талеркі!

Хто знае, дзе ён і калі

Тут сам сабою будзе.

Манашкі шмыгаюць паўз ім,

Насы уткнуўшы ў грудзі:

Былы вяльможа, прыгажун,

Рукой прыкрыўшы сорам,

У іх садку каля лагун

Кіруе жаб’ім хорам...

 

А час ідзе. Карчмар прастыў,

Але з гары не злазіць —

Сячэ на паліва кусты:

Тавар падмок на базе.

Турысты хлынулі назад —

Далей ад жывадзёраў,

Што, як сказаў адзін салдат,

Спіхнулі сонца ў мора.

На іх баку і Саваоф,

Бог-себялюб, фанатык,

У следчых камерах за трох

Дапамагае катам.

І не пярэч! І не грызі

Іх за работку тую!

Хрыстос, распяты на крыжы,

Іх ад бяды ратуе...

 

Вунь нейкі дохленькі інок —

Адзін каптур ды вушы —

Пабег з распяццем у шынок

Калечыць чэрні душы.

Цярпі, мацуйся, Чалавек,—

Дай волю цемрашалам!

Ты злёг? Трашчыць у галаве?

Кажы, што білі мала,

Пусці драпежнікаў пад дах,

Цалуй ім рукі, ногі...

Ты прагнеш волі? Не бяда,

На гэта ёсць астрогі.

Адтуль ужо не ў казіно,

А на пагост дарога.

Шыпіць пагрозліва інок

І пагражае богам.

А за інокам — зграя тых,

Хто без суда і панятых,

Дарваўшыся да ўлады,

Раскрыжаваў Эладу.

Хіба яны дазволяць вам

Мець свае планы, думку?

Падонкі хваляць іх бедлам —

І ты цягніся ў струнку.

Ды выкінь, дурань, з галавы,

Што бог табе паможа,

Калі на цынаўку з травы

Пад бізуны паложаць.

Зямныя пастыры — а іх

Тут, як суркоў, багата —

Па волі зверхнікаў сваіх

Пяюць асанну катам.

Вось і мяркуйце, was ist das1

Жыць у разладзе з богам?..

Паны-палкоўнікі якраз

Святкуюць перамогу:

Свет капіталу іх прызнаў

І падкарміў валютай.

Яго крывавая казна —

Трамплін для гэтых спрутаў.

Іх эмісары ўжо сядзяць

Хто ў Боне, хто ў Мадрыдзе.

Шкада, што я ім не суддзя.

Не ўсе ж там — на карыдзе.

Мадрыд стаў Мекаю для тых,

Каму бліцкрыгі сняцца.

І напляваць ім на святых —

Жывуць па ўласных святцах,

Пакуль у хунты ёсць штыкі

І салдатня ў біваках;

Не эмісары, а ваўкі

Ў падшытых здрадай фраках.

На іх сумленні больш інтрыг,

Чым над Эладай зорак,

Ім і Анасіс чэкі стрыг,

Каб на яго паморак!

Стрыг на падкопы, на траціл,

І нават на бардэлі,

Каб снобы ў поўні «творчых» сіл

Без справы не сядзелі.

 

Да д’ябла ў клець з такім жыццём!

На ўліку кожны шылінг...

Кароль і той ад іх уцёк,

Каб дзе не прыдушылі.

Паклічуць — вернецца. Яшчэ б,

Хіба ён вораг хунце?

А свет бурліць: пачаўся трэп

Аб «каралеўскім бунце».

Вось хто стараецца, маўляў,

Вярнуць свабоду грэкам...

Другія ганяць караля,

Для іх ён — недарэка,

Банкрут без войска і папер

На хісткі трон Элады;

Быў важнай шышкай, а цяпер

Хоць выстаўляй у грады.

Не дапамог яму і крыж

Адбіцца ад фашыстаў.

. . . . . . . . . . . . . . . . . .

Эгэ! На провадзе — Парыж.

Няўжо і там не чыста?

Фашызм не пройдзе! Я шкілет

Яго на сценах бачыў.

Але маўчу. Хай «вольны свет»

Па цемрашалах плача.

Ён, гэты свет, ім патураў,

Чакаў «вызвольных акцый»,

Не выпускаў з-пад «каптура»

Ніводнай «чорнай фракцыі».

Газеты, радыё гракоў

Паказвалі арламі,

А потым будуць мерцвякоў

Аплакваць у Нотр-Даме.

Парыж не Мюнхен і не Бон,

Дзе гвалт яшчэ ў пашане,

Але палкоўнікам і ён

Гнуў палазы на сані,

Пакуль сябры па НАТО ўрад

Трымалі на прыцэле...

Я не суддзя ім, але рад,

Што ў лапаць яны селі.

Фартуна злая моўчкі зад

«Сябрам» тым паказала,

Калі прыкмеціла салдат

Ля кожнага вакзала.

Дзеля каго ж рызыкаваць?

Ёй і самой ахвота

Пець «Марсельезу», танцаваць

З бунтарнаю галотай...

Парыж ачомаўся, ажыў,

Паслаў да д’ябла НАТО,

Вярнуў нямала з-за мяжы

Сваіх салдат дахаты,—

Бліжэй да роднае зямлі,

Да фабрык ды заводаў...

Гулі на рэйдах караблі

З няўрымслівым народам.

Фашыстам мову адняло,

Свярбела змыцца ўпрочкі...

Іх верхаводы ўсім сялом

На «чэрнь» кацілі «бочкі».

Упершыню за шмат гадоў

Парламенцкай трасухі

Яна іх гнала з гарадоў

Без лішніх слоў і скрухі.

«Чэрнь» не збіралася чарнець

І паміраць ад гора,

Калі банкіры нават медзь

Вывозілі за мора.

Чаго ж трасціся? C'est la vie2

Медзь — справа нажыўная.

Парыж ад’еўся на крыві

Былых coulour3 ускраін;

Не той, што ў прыцемках куе

Сабе вясну над Сенай,

А той, што зыркае на свет

Вачамі бізнесмена.

І тут, у Грэцыі, заўжды

Ён, як факір, з імпэтам

Пускаў людзям у вочы дым

І нешта меў за гэта.

Я тут не раз і караля

Сярод банкіраў бачыў.

Але маўчу. Хто з ім гуляў,

Той хай па ім і плача...

Мне б толькі ціхенька сляды

Каля карчмы зацерці.

Але з яе ўжо валіць дым —

Прадвеснік нечай смерці.

Карчмар свой грэх на пастухоў

Або на жонку зверне.

Адсюль ad patres4 шмат шляхоў

Для непакорнай чэрні.

Хіба я вам не гаварыў,

Хто тут законы піша

І на антычныя муры

Плюе з астрожных вышак?

 

Багіня мудрасці, відаць,

Пакінула Эладу,

Кароль не мог двух слоў звязаць,

Да ног чужынцам падаў.

І ад палкоўнікаў нясе

Сабачаю пакорай.

Страх — незгаворлівы мусье —

Паўзе ў штабныя норы,

Благімі зводкамі штодня

Нягоднікаў трывожыць;

Страх іх навыцяжку падняць

І перад янкі можа.

Яны, як злыдні, і ў «гасцях»

За кожным пільна сочаць.

Іх паласата-зорны сцяг

З пагрозай тут лапоча.

Пад гэтым сцягам дзядзька Сэм

Курс на вайну трымае.

Дык не шукайце вострых тэм

На тых «франтах», што з краю

Паабрасталі ў гамакі

На ўлонні маляўнічым...

Няхай там сойкі ды гракі

Сукі на соснах лічаць!

 

1 Was ist das — што гэта такое? (ням.).

2 C'est la vie — такое жыццё (франц.).

3 Сoulour — каляровыя (франц.).

4 Ad patres — да прабацькоў (лац.).

3 - Happy-end 1

Цьфу, чорт! Званок! Не паляжыш...

Зноў, мусіць, Бёль. О божа!

Я не збіраюся ў Парыж.

Які з мяне вяльможа?

Жандары цэглаю мой лаз

Прыкрылі за стадолай;

Хацеў падацца на Парнас,

Ды ён, як бубен, голы...

Хто гэта сунецца туды

Пасля такіх пагромаў?..

Але каб быў я малады

Ды больш, як кажуць, чомаў —

Увесь ланцуг парнаскіх гор

Ачысціў бы ад вышак...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Атэль «Персей». Бабы, «кагор»,—

Гусляр мне ў пысак дыша:

— А што Парнас? Плюсквамперфект!..

У Лету сплыў, галуба...

Не лепшы, браце мой эфект

І ад зямных пенклубаў2.

Ёсць сіла нейкая, што іх

Трымае ў «чорным целе»...

Дайшло? Дык выпі! Хвацкіх кніг

З праклёнаў не намелеш.

Бёль у Пенклубе — галава

З машною і даўбешкай,

А тут — «баварскі мылавар»,

«Хлус», «прахадная пешка»...

Ды хіба можна не любіць

Такога дабрадзея?

Бадзяг і пешкай можна біць.

Яго прыезд — падзея.

Бёль — гэта перш за ўсё пратэст,

Ён «спачувае» грэкам

І... на манебры, як на фэст,

Папёрся недарэка.

А можа, гэта маскарад?

Паглядзім. Час пакажа...

Ты што, не п’еш?..

 

Мне б печкура

На сонейку падсмажыць.

Але з атэля да ракі —

Вялікі кус дарогі

Паўз занядбаныя такі

Каля сяліб убогіх.

Сяляне ў горах на вузлах

Сядзяць, напэўна, злыя,—

Хто спіць, хто рэжацца ў «казла».

Сёй-той па зброі ные...

А навакол, як у вайну,

Сляды ад куль, лістоўкі...

Мо да зімы ці дацягну

Без імпартнай вінтоўкі...

Даруйце, мусіць, я хлушу,

Навошта мне вінтоўка?

Я д’ябла ўжо ў сабе нашу,

Прыкідваюся воўкам...

Але за Бёлевай спіной,

Як за трухлявай ражкай.

Мяне ўжо тут Гусляр і той

Нядаўна школіў спражкай,

Пасля, змахнуўшы са стала

Пустыя пляшкі, ежу,

Сказаў, што з горам напалам

Ён мне і марш «урэжа».

А я, надзьмуўшыся, чакаў,

Што метранпаж нам скажа.

Гусляр з папругай у руках

Яго вачамі пляжыў:

«Усе вы тут. Ну, мне пара!..»

Гнілы, як грыб, калючы

Ён і сабе не патураў

На чужыне дрымучай.

Няўжо ён здрадзіў змагарам?

А я з сынамі Зеўса

Крычаў палкоўнікам «ура»,

Каб ён зямлі наеўся!

Жандары плакалі наўзрыд,

Дачуўшыся пра гэта,

Цяпер сярдуюць: «Паразіт!

Ты сапсаваў нам лета...»

Гусляр жартуе: «Так табе

І трэба, чалавеча!

Абрамчык грошыкі грабе,

А нам і крыць, брат, нечым.

Не Бёль, а ён цябе дурыў,

Прыкрыўшыся пенклубам.

А хто такія спадары —

Сам спацігнеш, галуба.

 

Спасціг! Аж млосна. Не ў «казла» ж

Гуляў у іх «гасподзе»,

Дзе мне па ўсіх законах зла

Айцец Гарошка шкодзіў.

Ішла праверка — з кім, чаго

Мяне ў Парыж прынесла.

Аднойчы нават ланцугом

Прывязвалі да крэсла.

Я спасылаўся на Папа,

Гарошка — на даносы,

Гару газет перакапаў,

Але астаўся з «носам»

Гусляр — дай бог яму дамоў

З павіннаю вярнуцца —

Сказаў айцу, каб без размоў...

Зашнураваў мне буцы.

А шапку я ўжо сам схапіў,

Перш чым рвануў на ганак

І бестурботна, як гіпіст,

Зірнуў на парыжанак.

 

Парыж. Нотр-Дам. Булонскі лес...

Гуляй, пакуль ёсць грошы!

А я ў даўгі па вушы ўлез,

Катомку апустошыў:

Што меў — усё прагандляваў,

Шукаючы прытулку.

Ёсць куст, ёсць мяккая трава,

Ды спаць, халера, мулка!

Сваіх хапае едакоў,

Злуюць, бастуюць, плачуць.

І сярод нашых беглякоў

Багатых я не бачыў.

Жыццё ў апошнія гады

Усім даецца ў знакі.

Бяднеюць людзі, гарады,

Бяда гняце баракі.

Не ўсе вярнуліся дамоў

З далёкіх даміньёнаў...

Тут можна здохнуць ад прамоў

І розных забабонаў.

А Петрык хомтае ў руках

Якуюсьці газету,

Увесь памяты, ў сіняках;

Цягну вячэраць — дзе там!

«Сам,— кажа,— еш.

Мне б адпачыць

Ды зноў на біржу працы.

Чуў, што рабілася ўначы?

Тут нас патруль намацаў».

«Жартуеш».

«Рад бы, але ёсць

Прычына біць трывогу.

Людзьмі сям-там кіруе злосць.

Кліч, калі ёсць, падмогу...»

«Эх ты, ваяка! — буркнуў я,—

Пайшлі, Гусляр на строме.

Яму тут кожны слуп — сваяк,

З ім нас нідзе на зломяць».

 

Пасля Афін я крыху ўжо

Ачомаўся, здаецца.

Але гуляць хаджу з нажом,

На ўзроўні жыць няймецца.

Айцу Гарошку і няўцям,

Што я з ягонай вёскі,

Меў, як і ён, пяску трацяк,

Пацяты на палоскі,

Хадзіў на дыспуты ў Нізок,

Дзе Леў Папа «чыхвосціў»,

Пасля бачком, як ментузок,

Лез да шынкаркі ў госці.

Ужо тады, як Герастрат,

Ён быў на ўсё гатовы,

Гарой стаяў за панскі лад

І справамі, і словам.

«Далёка пойдзе, паразіт!» —

Гуў муж шынкаркі Іцкель.

За Львом стаяў мітрапаліт

Заплечных спраў Шаптыцкі3,

А за Шаптыцкім — Ватыкан

З прапахлым воскам клерам,

Які быў схільны да шыкан4

І сквапны, як халера.

Ад іх і наш Гарошка Леў

Набраўся дзікай прагі,

Ператварыў субожню ў хлеў,

Шалеючы ад брагі.

А потым, бачыце...

От гад,

Яго ж павесіць мала!

Шаптыцкі свой панціфікат

Закончыў цемрашалам.

І гадунцы яго ў крыві

Тапілі «чэрнь» няшчадна,

Леў з кос дзявочых пугі віў,

А тут — сядзіць у ра*дных!

Спадар Абрамчык без яго

Не рыпаўся далёка.

Поп — правакатар, эпігон —

Быў любы яго воку.

 

Абрамчык,— мне яго ў кафэ

Пашанцавала ўбачыць,—

Тут, як той бош5, у галіфэ

На вольны свет батрачыў.

«Глянь,— гуў мне Петрык,— гэты пан

Абалванеў у прочках,

Але, напяліўшы жупан,

Кудахтае, як квочка,

Перамяшчэнцам пра вайну.

Мір для яго — пакута.

Трафеі сняцца гругану,

Кляне вас, грэшных, люта

Або над картай, як Керзон6,

Пацее, недавярак.

Я не жартую. Ёсць рэзон

Вярнуць яму фальварак.

Няхай пакажацца радні,

Мо ашчаслівіць брата,

Якога змалку дзень пры дні

Стараўся выжыць з хаты...»

 

Керзон скерзоніўся! Паны

Заездзілі прахвоста:

Не паспяваў знімаць штаны

Пасля банкетных тостаў,

А потым — гыркаў на салдат

І тросся за Антанту,

Калі ў Парыжы нейкі хват

Сарваў з яго фальбанты...

Керзон баяўся перамен,

Дык плёў са свецкім бляскам:

«Наш мір з Масквою — Нарру-end,

Шчаслівая развязка...»

Абрамчык гэтага не чуў —

Ён быў тады падлеткам,—

Але бурчыць, стары карчук,

Што ўсё змяце з палеткаў

У свой заморскі тарантас

І нам галовы зніме,

Калі дарвецца ў судны час

Да ўлады на радзіме.

Нябожчык Гітлер начыніў

Яго змагарным духам,

Пасля з нябеснай вышыні

Пацьвельваўся, псяюха:

Керзон вярнуўся ў свой бярлог

З пусценькім рыдыкюлем,

Затое бог яго збярог

Ад партызанскай кулі.

А пан Абрамчык па аўсе

Джгаў з хутара ад хлопаў.

І саграшыў: лухту нясе

Ледзь не на ўсю Еўропу.

Каму ён толькі не служыў,

Бунт трызніцца бандыту,

Усіх ён бачыць на крыжы

З часоў палеаліту...

Мо я не гэтак што сказаў

Або паблытаў факты?

Для бебурнацаў драбяза —

Чэх, рускі ці паляк ты.

Ім, гэтым выкапням, мілей

Іх собскія пячоры,

Каго ні ляпнеш па спіне —

Змала* на пана хворы.

З такім народам трэба ўмець

Брахаць з ліста ў прытонах.

Хто ж алілуя «нашча» пець

Захоча Пентагону?

Духоўнай стравы спадарам

І дома не хапала,

А тут і ў байзель, як у храм,

З піўнушак валяць валам...

Спадар Абрамчык па чарзе

Карыў дружкоў за гэта.

А воз — ні з месца, балазе

І сам ён лынды б’е там;

Хай скажа, хто яго паслаў

Брахаць на вас з Парыжа.

Я не зайздрошчу тым аслам,

Хоць ён ім пяткі ліжа!..

 

Калісьці рвач на «айн мамэнт»,

Даносчык, завязь гада,

Цяпер Абрамчык — «прэзідэнт»

Легальнай рады здрады.

Пачатак свой яна ўзяла

Яшчэ пры царскім ладзе

З тых фальваркоўцаў і ваяк,

З якімі Кайзер ладзіў,

Пасля Пілсудскі спакваля

Нацкоўваў на галоту...

Гарэлі вёскі. І зямля

Траслася ад грымотаў,

Пад гул гармат яна панам

Давала плён багаты...

Сляпы ад слёз у палынах

Шукаў свайго араты.

«Хаця б ён лішняга не ўзяў

Ды не расправіў плечы...»

Хлоп не даваў жыцця князям

За здзекі, за галечу.

А рада — кол ёй пад рабро! —

Аб’едкі падбірала,

Але «спадпольнае» дабро

Ёй не прынесла славы.

Дарэмна «ейны» атаман

Тады сялянам каркаў:

«Калі з вас хто і зніме план,

Дык гэта я, Захарка...»7

А чэрнь гула днём і ўначы

З-пад шампалоў, з-пад пугі:

«Не змагары вы, а рвачы,

Рабаўнікі, звяругі...»

 

Няхай Абрамчык і не быў

У цэнтры гэтай былі,

Затое з бошамі гарбы

Сек «хамам» у экзылі.

Не шампаламі, а пяром,

Сваім плюгавым словам,

Пакуль і тут не грымнуў гром

Па здрадніцкіх «высновах»...

Не стала бошаў. Здох Пэтэн.

На карак селі янкі.

Ад рэдзькі моташна. І хрэн

Прыеўся без смятанкі...

«Беларутэнія» жыла

І будзе жыць! А рада...

Хіба збярэш яе ў кулак

Без розак і прынады?

Спадар Абрамчык — беларус

З душой калябаранта,

Лез і ў дэголеву «нару»,

Брахаць на эмігрантаў,

Прыкрыўшы ўласнае дас’е*

«Пакутамі» ў Саветах,

Але і там на «шыла» сеў,

Як прывід з таго свету...

Няхай з Абрамчыка змагар,

Як з пацярухі куля,

Ён не кранецца нават з нар,

Калі алярм8 пачуе.

Хто гэта кінецца за так

На колішняга макі9

Або да рускіх забіяк

Пасунецца ў баракі?

Мо тыя хлюсцікі з газет

Ці, скажам, дэсідэнты?

Яны паскудзяць «вольны свет»,

Сапселыя дашчэнту...

Пардон! Абрамчык не дурны,

Сам з-пад кантролю выйшаў...

А дэсідэнты — пэцкуны,

Мяшкі трухі. Афіша!

Не могуць, цуцыкі, прыўзняць

Крыху вышэй галовы,

Чужынцам лыбяцца штодня,

А землякам — ні слова;

Іх трэба добра абчасаць,

Перш чым пусціць на волю.

Якая з гэтай дрэні знаць?

Выць у кулак — іх доля.

 

...Захарка, лежачы ў труне,

Крывіў з пагардай губы,

Калі адзін такі сугней

Трос над магілай чубам.

Не верыў выскачкам стары,

Хаваў ад іх паперы,

Злаваў, за хітрыкі карыў,

Мог і турнуць за дзверы.

Самога ж выгналі з двара.

Гвалт панаваў на свеце,

Таму Захарка прыбіраў

І ў собскай хаце «смецце»,—

Больш недаверу — менш бяды.

Быў лад ва ўсякім разе.

Не лапці ж плесці ён тады

Атабарыўся ў Празе.

А той, чубаты, прыскакаў

Ляпіць свой «блёк» у радзе,

З «развёрсткай» абвера ў руках

Пад шэрсць Захарку гладзіў.

Але агентаў не наскроб

Для вермахта без марак...

Хто гэта быў? Наш хітры Поп,

Пацеха для аўчарак.

На пражскіх вуліцах тады

Ён страх сціраў з залысін;

Плячысты, дужы, малады,

А ногі ледзь пляліся

Пасля зямных турбот у сад

Дыхнуць паветрам чыстым...

Поп-правакатар кляў свой сан,

Канарыса, фашыстаў —

Баяўся смерці. «Атаман»

Сам быў яшчэ рухавы,

Дурыў французаў, англічан

І з немцамі піў каву —

Карцела выехаць з цянёт

На іх вазах «у людзі»

Ды зноў вучыць «дурны народ»,

З кім трэба есці пудзінг.

А каб ніхто не абскакаў

Яго на ніве здрады,

Захарка выкрытым шпікам

Не шкадаваў і яду.

Так на чужой крыві і «рос»

Ён, прыкупіўшы ліха,

Пакуль самога на пагост

Не вынеслі паціху.

 

1 Happy-end — шчаслівая развязка (англ.).

2 Пенклубы — міжнародныя аб’яднанні пісьменнікаў розных палітычных і мастацкіх

напрамкаў, першае з якіх было створана ў 1921 г. у Англіі.

3 А.Шаптыцкі — колішні «галава» так званай украінскай уніяцкай царквы.

4 Шыканы — падкопы (польск.).

5 Бош — немец (франц.).

6 Керзон — колішні міністр замежных спраў Англіі, «стратэг» Антанты, аўтар

плана падзелу Беларусі на ўсходнюю і заходнюю зоны.

7 В. Захарка — адзін з першых верхаводаў БНР.

8 Алярм — трывога (польск.).

9 Макі — антыфашыст, партызан (франц.).

4 - Пад сузор'ем «сямі нянек»

Спадар Абрамчык танцаваў

Ад радасці ў Парыжы.

Чыя б трашчала галава,

А ён не здаўся, выжыў;

Не выйшла дома — за мяжой

Падлапіўся на здрадзе.

Хто гаварыў, што на чужой

Зямлі ён макам сядзе?

Спадар Астроўскі?1 Бог яму

Нідзе не дасць прытулку.

Такім ад думак пра турму

І ў мяккім крэсле мулка.

Дзе яго рада? Дзе мандат

На ўласны двор і світу?

Але Захарку гэты гад

Са свету зжыў — і квіта!..

Абрамчык тросся, як кісель,

Калі яму шапнулі,

Што на Захаркавай дасе

Знайшлі сляды ад кулі.

Спадар Астроўскі не паспеў

Прыбраць яе ў свой ранец...

На словах гэта Рабасп’ер,

На справе — ашуканец;

Другі сядзеў бы, як пацук,

Пад собскім сцягам здрады,

А ён бунтуецца, бандзюк,—

«Прыбіты горам», «бляды»

Працёпам лезе ў кожны кут

Змагарнага балота;

Не барацьбіт, а погань, спрут,

Памесь савы з янотам!

Спадар Абрамчык мае зуб

І на ягоных «нянек»,

Што палітычны гэты труп

Прыгрэлі на выгнанні...

 

1 Астроўскі Радаслаў — беларускі буржуазны нацыяналіст, ваенны злачынца, «прэзідэнт» самазванага «ўрада» т. зв. Беларускай Цэнтральнай рады (БЦР). Пасля разгрому гітлераўскай Германіі стаў агентам амерыканскай і англійскай разведак. Адзін з верхаводаў антысавецкіх фашысцка-нацыяналістычных арганізацый у ЗША.

5 - Vive re memento! 1

Пакуль пісаў я гэты ліст

Ды швэндаўся без працы,

«Ажыў» яшчэ адзін фашыст,

Надзея бебурнацаў.

Лёс, а мажліва, нават рок

Звёў нас у «вольным свеце».

Я даў ужо сабе зарок,

Што буду сеяць вецер...

Свет гэты ўсё ж паразумнеў,

Менш патурае босам.

З тае пары карціць і мне

Пакінуць янкі з «носам».

Шмаргун, калі

Дачуецца пра гэта.

Хіба не ён мяне хваліў?

Скажу вам па сакрэту:

Дзве рады здрады свой «давер»

Мне выказаць гатовы,

Але спрабуйце напавер

З іх выціснуць хоць слова!..

Спадар Абрамчык,— бог яго

Усё ж прыбраў на неба,—

Не раз з машной і ланцугом

За мной, як прывід, шлэбаў:

«Ідзі да нас! Ты ж, гэта во,

Адтуль, а спіш з «наганам»...

Дай знак рукою ці брывом —

Клянуся, будзеш панам!

Не верыш? — Ён выпісваў чэк,—

Бяры! Тут, брат, нямала.

Але ад сумкі гэй авэк!

Перш паднімі забрала.

Вас, дэсідэнтаў, тут няшмат,

Хоць не вурчы, як пудзель...

Ex his2 я шчыра буду рад,

Што свет не абязлюдзеў,

Ad propositum3 сам табе

Да ног схілюся, пане,

Калі змахлюеш, што прыбег

Да нас, як на гулянне...»

 

«Каб ты гуляў на жываце,

Фашысцкі ашчаропак!» —

Адрэзаў я і... наляцеў

На нейкага Цыклопа.

«Куды ж ты, жаба?! Мо туды? —

Ён паказаў на Сену.—

Шкада, што ў ёй цяпер вады

Вароне па калена...»

«А калі я скажу, што не?» —

Хацеў я запярэчыць.

Але Цыклоп асатанеў:

Ён трос мяне за плечы,

Крычаў, што я, напэўна, з тых,

Каму і ўпрочках цесна;

Пасля шапнуў: «Чашы ў кусты,

Бо па загрыўку трэсну!..»

 

О, гэта быў сапраўдны цуд.

Над Сенай ноч вісела,

А я не тросся... Ёсць і тут

Народ рашучы, смелы.

Карамба! Колькі ж трэба мець

Удаласці і спрыту,

Каб не загінуць у турме,

Нашкодзіўшы наймітам!..

«Абрамчык спёкся. Пастарэў

І занямог Астроўскі.

А нас і ліха не бярэ

На іх «прасёлках» коўзкіх,—

Скрыпеў, сігаючы ў атэль

Якісьці пан зікраты.

Яму — што бар, што вар’ятэ —

Спяшаўся, як пракляты.

Станкевіч!.. Тысяча чарцей!..

Дзе той Цыклоп?.. Эй, пане!

 

Зікраты буркнуў: «Я з гасцей,

Прэч з маіх воч, паганец! —

Але куражыцца не стаў,

Абняў мяне.— Дай пысу!

Перад табой ізноў пан Стах,

Дух у людскіх абрысах...

Не верыш? Праўды захацеў?

Я ж — рэпарцёр «Свабоды».

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Запеў кафейнік на пліце,

Як сімвал поўнай згоды.

Стах не злачынца. Бачыць бог,

Час згвалціў чалавека.

Не кожны выварацень мог

Хлусіць на ўзроўні веку.

А Стах пад шыльдай «Liberty»

Каля гнілых вытокаў

Так матавіла раскруціў,

Што аж гуло навокал,—

Чарніў Радзіму, землякоў,

Любой зачэпцы рады,

Цяпер на стыку двух вякоў

Сам стаў ахвярай здрады.

Стах шмат каго абуў, адзеў,

Карміў з уласнай місы.

А хто галоўны ў брэхбудзе!

Ашмотак белабрысы!

Кранеш — як бачыш данясе

Сваім «ласкавым» босам.

Выходзіць — нам на карак сеў

Кароль хлусні... Юросаў.

Хто-хто, а гэты жываглот

Свае здзярэ з любога,

Хіба што Стах, скрывіўшы рот,

Прыдушыць гэту погань.

 

У пана Стаха — хрыпата.

Відаць, прастыў, бо зранку

Таблеткі нейкія глытаў

І дакараў служанку:

— Паслухай, Надзя! Ты знарок

Дала мне віскі з лёдам...

Я не дурны! Спусці курок.

Бяда з такім народам.

Хто ж гэта мне ў шынку казаў:

«Кабета ёсць кабета,

То яна гнецца, як лаза,

То сыпле шкло ў катлеты...»

Служанка,— глянеш на яе

І пазяхнуць ахвота,—

Спіць у пярэдняй, дрэнна есць,

Але шыпіць, здыхота:

— Не забывайся, пане Стах,

Кім я была калісьці.

Мой шэф на вас наводзіў жах,

А мне — пантофлі чысціў...

І не служанка я табе,

Пан гэтага не варты!..

— Даруй! Лепш трэсні па гарбе.

—Ты ж ведаеш, я жартам...

 

Паелі прыхваткам. Пан Стах

Пабег званіць кудысьці.

А я цікую на Хрыста.

Які ж яго нячысцік

Хавае ў цёмныя куты,

Не зняўшы нават з крыжа,

Людзям не шэнціць на святых.

Бог для набожных — грыжа.

Ён, як туман з гнілой ракі,

З ног зваліць — не пачуеш...

Ці не таму ўсе слабакі

Мруць там, дзе страх начуе?..

— Эх ты, Спіноза! Пентагон

—Нас голадам заморыць,

Калі не выб’ем для яго

З усіх зямлян пакоры,—

Падкінуў мне пан Стах з двара,

Трубою склаўшы рукі.—

Мы ім дадзім багоў, цара.

З нас ніц больш і не злупіш...

Завязвай гальштук! Землякі

Ідуць сюды аравай.

Як быццам я круцель такі,

Што жыць не маю права...

І Надзя з імі. От брыда!

Чуў, што яна казала?

Не баба, брат, а божы дар

З транзітнага вакзала!..

За карабок ландрын і хну

Я тут ад сноў лячыўся,

Страх, як рукой, з сябе змахнуў

І... атрымаў па пысе.

Ад канкурэнта. Хны, браток,

У Мюнхене хапала.

А я заняў чужы шасток

Без дзіды і забрала...

Цяпер мне сніцца Леў Гарох,

Наш брат і сябар верны,

Каб ён пасля малебнаў здох

Ля першае ж таверны!

 

Вось дык «сябры»! Няма на іх

Сырой глыбокай ямы...

Пан Стах з мяшком савецкіх кніг

Спыніўся ў «байзальмамы».

Дружкі,— Рыгор Казак, Бадзей,

Акула, Віцьбіч Юрка,—

Даўно адсталі ад падзей

На мюнхенскіх задворках.

Няхай чытаюць. І стыло

Стах мог бы ім даверыць.

А пані Надзя памялом

Падперла ў кухні дзверы,

Схапіла медны крыж з Хрыстом

Ды сіплым басам з сілай

У нас, бяздомкаў, за пастой

Сто марак папрасіла!

Пан Стах спярша атарапеў,

Пасля махнуў рукою:

— Бывай! Сустрэнемся ў кафэ

Каля аблезлых стоек.

Я на «прытычках» ля паноў,

А ты...— Ён плюнуў: — Божа!

Жывым не стане бервяно

І ў тысячы адзёжак!..

Пан Стах не хоча прызнаваць

Маральнае «паражкі».

Прыгоды нашы — трынь-трава

Для гэтага бадзяжкі.

Хіба пад Сэмавым крысом

Паднімешся на ногі?

Ён і радню сваю, як сом,

Пашле к чарцям на рогі,—

Далей ад жытніц векавых,

Рабочай сілы, пляжаў,

І ў час расплаты галавы

Галоце не пакажа.

Стах гэта знае. Ён такі

І «слёз» праліў нямала,

Пакуль «Свабода» вашых кніг

На «боны» не прыдбала:

«Чытай! Натрапіш на «блыху» —

Шэф скісне, дасць надбаўку...»

Пан Стах на кожную страху

Калісьці дома гаўкаў,

А тут і лыка з яго прэ,

Калі тых «блох» наловіць;

Пільчак ужо на ім сапрэў,

Затое ў кожным слове

І мёд, і дзёгаць, і труха

Змагарнай пазалоты,

Якую цягне гэты пан

З фашысцкага балота.

Купала, Колас, Крапіва...

На іх глядзіць ён скоса.

І Танка б Стах не выдаваў,

Злуецца, круціць носам;

На Куляшова кіне зрок —

Зноў хмурыцца, чарнее.

Як згаварыліся! Знарок

Псуюць настрой сугнею.

А ёсць жа, ёсць і гнілякі...

Пан Стах чакае цуду.

На кожным дрэве ёсць сукі,

Ды змогся ўжо, зануда:

«Ствалы» яму не па зубах,

А да «сукоў» — высока,

З крывой усмешкай на губах

Пра «крызіс» загалёкаў:

«Хоць ты загрудкі іх трасі,

Каб нам крыху падпелі.

Маўчаць іваны, петрусі,

Як быццам анямелі.

Савецкі лад усё ім даў —

Вось тут у чым прычына.

А я... Ды што казаць. Бяда!

Што ні фальянт, то — міна...»

 

1 Vive re memento! — памятай аб жыцці! (лац.).

2 Ex his — на гэтай падставе (лац.).

3 Ad propositum — у залежнасці ад неабходнасці (лац.).

6 - Мары адшчапенцаў

А колькі б гэтых «мін» было

Ва ўсіх кнігарнях свету,

Калі б хто смелы наш «паром»

Спіхнуў нагой з планеты.

Каля «Свабоды» не чуваць

Ні песень, ні праклёнаў...

Я там нядаўна начаваў

Пад сукаватым клёнам.

Вартаўнікі,— ім тут, хоць вый,

Ніхто не спачувае,—

З тугой глядзяць на паплавы,

Радзіму ўспамінаюць...

А Стах — адпеты песіміст.

Яго тут «б’юць» няшчадна.

На дыспут зойдзе — крыкі, свіст,

Хоць і махлюе складна.

З такім у рай не забрыдзеш

І ў пекле будзеш лішні,

«Свінню», паршывец, падкладзе

І след затрэ увішна...

Але і я не мух лавіць

Прыпёр сюды з Парыжа.

Пакуль пан Стах у крэсле спіць,

Майструю будку з кніжак.

Маўляў, абыдземся без іх...

Ну, хіба я не бачу,

Што гэты дурань больш за ўсіх

Перад панамі скача.

Бяда прыспічыла. З мяшком

Сцярвятніка купілі,

Вось і мяркуйце, хто з «душком»

У гэтай камарыллі.

І на які, скажыце, ляд

Тут лес антэн і вышак?

Мо ён з вайны для ўсіх зямлян

Мір ці вясну калыша?

«Свабода» лыбіцца панам.

Я іх даўно заўважыў,

Здалёк кланяюся чынам

І лаз на волю ладжу.

Каб менш даносчыкаў было —

Уцёк бы хоць сягоння...

І рэпарцёраў тут — калом

За месяц не разгоніш.

Ёсць і пісьменнікі. Чаму ж.

Але на іх сумленні

Мільёны вывернутых душ.

Як напаказ. З карэннем.

І спанявераны В’етнам,

Жалобны крык Анголы...

Пісакі гэтыя і вам

Рыхтуюць яд з ментолам.

Па іх няпісанай шкале,

Усе грузды з «гнільцою»,

Лепш іх не бачыць пры стале,

Прынамсі, раніцою.

Хіба што чарка ёсць, тады

Пацягне з імі снедаць.

І той, хто трапіў у грузды,

Павінен гэта ведаць.

Жрацы «прыгожага» з цаўём

З’ядуць яго, і баста!

А жабу зробяць салаўём

Або драчом гарластым.

Спрабуйце потым даказаць,

Што птушкі маюць крылы.

А як на грэх, і страказа

Тут ім у тон завыла б...

Літаратура не футбол,

А вас клююць з налёту:

Што ні рэцэнзія, то гол

У нечыя вароты.

Гол — аплявуха, гол — штуршок

Ці нешта ў гэтым плане.

Вось міні-водгук, верш-штрышок

Аб іхнім «капітане»:

«У пана Стаха свой аршын

І свае крытэрыі.

Што ты, брат, ні напішы,

Ён аглобляй мерае...»

 

Але аглобля не пінцэт

У кіпціках эстэтаў,

З салонным глянцам на шчацэ

Скубуць яны паэтаў.

І на празаікаў у іх

Хапае «добрай» злосці,

Ледзь варухнецца хто ў страі —

Усіх падрад чыхвосцяць.

За што? За тое, што жывуць.

А бебурнацам трэба

Іх з галавою акунуць

У свой крытычны цэбар.

Там перамелюць, ператруць,

Навучаць пырскаць слінай,

Хваліць гнілую каламуць

Паэзіі буслінай —

Абы далей ад берагоў

Імклівай плыні часу.

Вы ж не пытаеце ў багоў,

Хто даканаў Пегаса!

Дзіравы цэбар без руля

Не карабель, а гора,

Плыве ў пацёмкі ад нуля

Па гулкіх калідорах.

А вось ды нехта падбрахне,

Пачне віляць, дурыцца,

Бліжэй да шэфа падпіхне,—

Чаго ж, маўляў, сварыцца?

Пан Рэдліх выцерпіць усё.

Не першы год, здаецца,

Мы акалесіцу нясём,

А ён адно — смяецца.

Удачы вашы не ў залік.

От, каб былі ў іх «мухі»,

Тады і гэты пан-кулік

Азваўся б з павітухі...

 

Дарэчы, гэта матэрыял

Для «строгіх маралістаў»,

Свая ў іх праўда, свой філіял

Для «чыстых» і «нячыстых»,

Не, не філіял, а цёмны кут

За крамай ля клазета,

Падсобны форум для прыблуд

І розных прайдзісветаў.

Зірніце, колькі там «арлоў»

Ледзь не ля кожнай урны.

Што ім да соек і буслоў

З вышынь літаратурных?

Пух і пяро скубуць з усіх

Адкрыта і падпольна.

І нехта ж моліцца на іх,

Калі жывуць прывольна.

Пан Стах і той гудзе: «Пара

Спытаць у іх на сходзе,

З чыёй басэтляй па дварах

Яны атарай бродзяць?..»

Апостал гэтых скрыпуноў

Сэр Энтоні Брэхпсовіч,

Прабачце,— злое тут віно,—

Чытайце: Адамовіч,

Былы фашысцкі выдавец,

Як бот дурны, капрызны,

Але для янкі гэта — спец

Па «язвах» камунізма.

Пан Стах наслухаўся званоў,

А гэты — сам шманае,

З мяшком глабальных прапаноў

Курс на Парнас трымае.

Ці не замнога там імён?

Хто смеў да зор падняцца?

Дзе пахне змовамі — там ён

Павінен красавацца!

Плебеям хопіць і таго,

Што пастаяць ля брамы.

Хай там адзін на аднаго

Грызмоляць эпіграмы.

На кнігі ім не хопіць тэм,

Хоць дух вакол цалебны,

І не пісалі б хоць паэм,

Каму яны патрэбны?

Або вазьміце вы раман,

Ну хоць бы той, што ў модзе.

То ён «не лезе» ў чамадан,

То «вязне» ў ім на сподзе.

Век кібернетыкі, маўляў,

Як сухавей, як бура,

Ён адвучыў ўжо зямлян

Чытаць літаратуру.

Хто гэта ведае — хутчэй

Мяняе накірунак.

Мікрафальянт — вось той ручэй,

Што нам нясе ратунак.

Не трэба толькі дагаджаць

«Артадаксальным» густам.

Лепш крапіву ў снапы вязаць

Ці паляжаць пад кустам.

Пісьменнік перш за ўсё прарок,

Прыслужнік муз, якія

Заўжды трымаюцца здалёк

Ад бытавой стыхіі.

Ім і палітыка да слёз

Псуе настрой заўсёды —

Цішком у засені бяроз

Ладкуюць карагоды.

Паверыць цяжка, але факт —

Апостал у трывозе.

Ён ледзьве выбраўся на тракт

У расхістаным возе.

На даляглядзе — фарысей

Са стажам «публіцыста».

Ён кулакамі не трасе,

Больш трэцца каля «чыстых»,

Пад іх дуду лухты натоўк

У ватыканскай ступе,

Цяпер — кусаецца, як воўк,

Калі на хвост наступяць.

Агацін сын яму казаў:

«Ты б хоць суняўся трошкі...»

І ледзь не з’еў, як ментуза,

Бо гэта быў Гарошка.

А як трымаўся ён тады!

Ну, рыхтык рымскі папа,

Але замуляны, руды,—

Мо дзе жаўтачку сцапаў.

Кранеш такога, ды глядзі,

Каб не схапіў за грудзі.

Хіба ў адной ён чарадзе

Таўчыся з намі будзе?

Народ мы шумны, завадны,

На працу ходзім цугам,

А наш душпастыр — выхадны,

Чакае змен за Бугам.

Пенклуб падкорміць, калі што,

Каб «не пароў гарачкі».

Бог прагны даў яму раток

На шчодрыя падачкі.

Ці не таму ўсе дружбакі —

Хто ўпотайкі, хто з брэхам —

З яго палат, як пацукі,

Рванулі ўпрочкі пехам?

А Стах... Ён з Тарсісам цяпер

У нейкі хэдар ходзіць

І брэша з ім на свой манер

Пра вас на кожным сходзе;

Мастак падслухаць, запісаць,

Надаць гучанне слову,

Ён і калоды тасаваць

Умее адмыслова,—

Дзе трэба — тузам шастане

Або падсуне дамку,

Але асекся на мане

У нашым «мірным» замку.

Адсюль і хітрыя фінты

З аглядкай на блазноту.

Спрабуй, заткні людзям раты,

А махляваць ахвота...

Чаго ён лезе на ражон?

«Шмон» падпявалы зробяць.

Ёсць сярод іх якісьці Джон1

З даволі дзіўным хобі:

Нідзе глыбока не араў,

Нідзе дабра не сеяў,

Але, як кажуць, з-пад пяра

Шары пускаць умее —

Шукае ў лірыцы прыкмет

«Адзінага патоку».

Відаць, і ваш духоўны свет

Быў у яго на воку.

Калегі хмыкаюць: «Наш Джон

Ледзь не заўжды пад мухай,

Ды ўсіх палохае нажом,

Дык ацалеў, псяюха.

Адно што крыху пазхудзеў,

Пнучыся на фарватар.

Цяпер для тых, хто «на вадзе»,

Ён — «нэорэфарматар».

Дарэмна «класікі» злуюць,

Вяслуючы на прыстань,

Падонкі тон тут задаюць

Сваім звярыным «свістам».

Па справах бачу — людзі ёсць,

І нават неблагія.

А хто ў нас самы часты госць?

Той, хто з маленства ные,

Каму карцела і карціць

Больш на сваім валяцца,

Але да спрэчак мае прыць

І ўмее выхваляцца.

І Кузняцоў тут стаў «арлом»,

Хоць пад маёй «апекай»

На ўсё змагарнае сяло

Тут пеўнем кукарэкаў.

І не заўсёды на дабро.

Вы чулі? Не заўсёды.

Душа — дзіравае вядро

І ў гэтага удода...

Але панам маім відней,

Што да чаго, і квіта.

Іх сцежкі сходзяцца на дне

Курынага карыта.

Бягляк з «Усходу» пачарнеў,

Шукае памагатых...

Пустыя пляшкі на стале —

Уцеха тарбахвата.

Сёй-той гатоў яго «прызнаць»,

Як цень, блукае следам,

Не раскусіў яшчэ, відаць,

Яго гнілога крэда.

Зніміце шапкі! Памянём

«Пакутнікаў» маўчаннем

І... па малюсенькай кульнём,

Каб хмель не скіс у чане.

Не ўсе прашчылкі да яго

Ў «Свабодзе» перакрыты.

Пан Стах крадком на самагон

Таўчэ ў знаёмых жыта.

Пяршак не «віскі», менш затрат,

А з ног, як шлягай валіць...

 

«Гарым! —

Астроўскі б’е ў набат.—

От, змагара прыдбалі!

Спадар Станкевіч трыццаць год

Не прасыхаў, псяюха,

А мы хацелі, каб народ

Яго гавэнды2 слухаў!..

Але чаго я тут тарчу?

Стах нагадаў былое?

Далоў з-пад ног гнілы карчук!»

«Маўчы! Знайшоў ізгоя,—

Бурчыць Астроўскаму пан Стах,

Скрывіўшы злосна губы.—

Нас напаткаў страшэнны крах,

Дык хоць не лайся груба.

Не трэба лаяцца. Ёсць план.

Нас тут на пальцах лічаць.

Ідзі на ўсё, як Талейран,

Пасля нараду склічам.

Назло абрамкаўцам. І тым,

Хто заадно з Гарохам:

З агнём дурэе наш святы,

Ён — шпік, як бога кохам!..

Але каму я гавару? —

Пан Стах смяецца ціха.—

З кім ты дапяў, што я «гару»,

Калі не з гэтым мніхам?..

Маўчыш? Разлічваў на былых

Агентаў дэфензівы?

Табе...— Ён кіпцем чэша чмых.—

Збаў тон, баран чарвівы!

У кожным з нас — мільён заган.

Кеп, хто іх прэ ў афішы!..

Я ж гаварыў табе: ёсць план!

Сарвеш — на сметнік спішам.

І ў Пентагоне, пане мой,

Крыж на табе паставяць.

Дык не марудзь. Любой цаной

Шукай ратунку ў «каве»...

 

— Аб чым вы гэта, пане Стах.—

«Трасуся» я ад страху.—

Спадар Астроўскі, хітры птах,

Ён вас пашле на плаху...

— Пашле. Я ведаю. І сам

Згніе ў зямлі, дурніца,—

Мармыча Стах, ажно каса

Звініць на дравяніцы.

 

Такому «дачніку» не грэх

Даць спадцішка па носе.

Там, дзе пан Стах «свой» клін арэ

Ні сцёбел, ні калосся...

Абмежавалі брахуна!

Гнеў запраданца душыць.

Куды ні сунецца — сцяна

Глухога раўнадушша.

І шэф злуецца на яго.

Стах, майстар спраў заплечных,

П’е... беладону, да ўсяго

Глухі, як склад аптэчны.

Аж пацішэла ў брэхбудзе,

Даруйце, у «Свабодзе».

Хто ж пана Стаха падсядзеў?

Хіба ён кеп ці злодзей?

Памерці можна! Маладняк

І той глядзіць на Стаха,

Як на стары, дзіравы гляк

З гнілым фашысцкім пахам...

Дарэмна шэф яго цягаў

На розныя кангрэсы.

Нікчэмнай гэты пустальга

Знаходкай быў для прэсы.

Сам містэр Далес — Стах тады

Меў нават свой шкумацік3, —

Цішком награнуўшы сюды,

Начальства калашмаціў

За бебурнацаў, бо ад іх

Няшмат было карысці.

Стах на гадок-другі прыціх —

Гарляк і кіпці чысціў;

Нутром, напэўна, адчуваў,

Што час яго настане.

Дзе ястраб птушкам галава,

Там крумкачы ў пашане.

Хіба шчыглы ці салаўі

На сметніках жыруюць?

І ў Пентагоне песні іх

Наўрад ці хто пачуе.

На службе ў янкі я не быў,

Ды ўвесь жа свет гаворыць,

Што ў дзядзькі Сэма ястрабы

Ў мундзірах у фаворы.

А каб на іх у судны час

Не дзьмулася зямля ўся,

Тады і Далес сам не раз

Салоўкай заліваўся.

А бебурнацы, як гракі,

Збіраліся ў чароды

На «галубах» ламаць сукі

Пад шыльдаю — «Свабода».

Не ўмеюць каркаць, дык, маўляў,

Няхай і не варкуюць,

Бо як прыхільнікі Крамля,

На пустырах звякуюць...

 

Як сёння помню: нейкі чэх

Прыбег да нас галопам:

«Апроч «Свабоды» ёсць яшчэ

«Свабодная Еўропа»,—

Шапнуў ён Стаху і пачаў

Збіраць яго манаткі.

Але не шэнціць крумкачам,

Там строгія парадкі.

Дарэмна Стахаў павадыр

Кудысьці з сумкай бегаў,

«Мой» пан за горадам тады

Шукаў сабе начлегу...

А я маўчаў. Ёсць пракурор,

«Свабодны» суд, газеты...

Мы ў норы носім, а не з нор,

А смецце ў мех ды — ў Лету.

Інакш і дня не пражылі б

Без страху і трывогі.

А калі хто на чым і ўліп —

Падцісне хвост ды — ў ногі...

Горш, калі зловяць беглякі.

Яны заўжды ў «атацы»,

То зазвіняць, як пятакі,

То лындаюць без працы

І ўсё на чым стаіць Зямля,

Што дарагое людзям,

Ганьбуюць, пнуцца апляваць

І растаптаць у брудзе.

Не шмат карысці і ад тых,

Хто захварэў на пана.

Такім — абы высокі «чынш»4

Ды свой зацішны ганак...

 

1 Джон — насмешлівая мянушка бебурнацкага «летапісца» К. Акулы.

2 Гавэнда — гутарка (польск.).

3 Шкумат — друкаваны орган, газета (нацыяналістычны жаргон).

4 Чынш — рэнта, ганарар (нацыяналістычны жаргон).

7 - Што кажух, то не вата...

Хай хто як хоча, а мяне

Дамоў на бульбу цягне.

Баварскі боб у чыгуне...

Лепш захлынуцца ў багне!

Змала чужыя між людзей,

Мо ўжо ці знойдзем працу.

Туга здароўе, час крадзе...

Ну, хто мы ёсць? Паяцы!

Нас толькі можна падлячыць

І напаказ пакінуць,

А дакладне*й — на муляжы

Ў музейныя вітрыны.

Мо хто прыпыніцца калі

Ды хоць малым пакажа.

Звяр’я такога на зямлі

Адразу нельга спляжыць.

Хай кожны помніць, што жыццё

Перш-наўперш людзі робяць.

А мы, раздзьмухаўшы касцёр,

Сядзім паныла ў бобе.

Пан Стах —

хоць плот ім падпірай...

Чэх па фальварку плача.

Ён па дарозе ў гэты «рай»

Шмат палігонаў бачыў...

Пагарачыўся чалавек:

Пабыў у дысідэнтах,

Цяпер «астыў», даўно не еў,

А за душой ні цэнта...

Сам недзе гэпнуўся з «каня»

І стогне, недарэка...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Бывайце! Стах папругу зняў...

Ну, будзь жа ч-чалавекам!..

 

Ад аўтара

Барсук астаўся Барсуком.

Блукаючы па свеце,

Ён на пяньку і пад пяньком

Лавіў вушамі вецер —

Шукаў палёгкі для сябе,

Але ўжо знаў замнога,

Дык Стах дарогу перабег...

Яго злавесны рогат

«Дайшоў» тады да ЦРУ.

Там Стах «займеў» надбаўку

Ды зноў на нас з глухіх двароў

У Мюнхене загаўкаў.

А вецер гушкаў гэты брэх

З антэны на антэну...

Маўчаць старому злыдню грэх.

Другім знайшлі замену.

На палітычных мерцвякоў

Цяпер не зробіш стаўку.

На іх руках — людская кроў,

Што б хто з паноў ні цяўкаў.

А містэр Далес доўга жыць

Ім загадаў — планіда

Не калаўрот... А час бяжыць.

Ён з галавою выдаў

Апекуноў усіх «свабод»,

Што пад эгідай НАТО

Крывавы славяць умалот

Штабоў іх і сенатаў.


1980?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бажко А. Лясныя крушні: Аповесць. - Мн.: Маст. літ., 1981. - с. 3-111
Крыніца: скан