epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Добрыя дзеці

Паставілі дзеці сіло. Верабья

Хацелі злавіць на пацеху.

Злавілі сінічку, крычаць: вой-я-я!

Я радасьці колькі, а сьмеху!

Імчацца да маткі:—„Сінічка, глядзі!"

— „А дзе-ж вы узялі?" — „Злавілі,

Дастань ты ей клетку, хутчэй пасадзі"

— „Нідобра вы, дзеткі, зрабілі!"

—„Мы будзем яе і паіць і карміць,

Сьпевала-б нам птушка прыгожа".

— „Ах, дзеткі! у няволі яна замаучыць,

Сьпеваць у няволі ні можэ...

Успомніце толькі, як нудна сядзець,

Як с хаты мароз ні пушчае.

То-ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець,

Хоць я і усяк разважаю.

Я птушку вы хочаце с хаткі яе

Узяць, пасадзіць у чужую.

Ні мучце, пусьціце, рыбулькі мае,

На волю яе залатую."

І матчыны словы у сэрцах дзяцей

Ласкавыя струны кранулі,

І добрыя дзеці—прыклад для людзей! —

Сініцы свабоду вярнулі.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан