epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Іванку

Слухай, Іване, паночку.

Кепска ты робіш, браточку:

Хіба-ж ні сорам так жыць,

Гэткім нідбайлівым быць?

Узглянь навакол на суседау,

Некалі добра іх ведау-—

Хто з іх спусьціуся, як ты,

Мае с твае беднаты?

Хіба-ж яны галадуюць,

Хіба-ж па-твойму бядуюць?

У іх і апратачка есьць,

І часам пакорміцца госьць.

Гэта ж дзе людзі зьбяруцца,

Зараз с цябе пасьмяюцца,

Кажуць «гультай, абібок.»

Так яно, мой галубок!

„Бацька яго у гаспадарстве

Быу, як бы цар у сваім царстве:

Быу у гаспадарачцэ лад,

Мелося воко, дагляд...

Быу чалавек яго татка!

Ен жэ: дзівіся, апратка

У дзюрках, у гнідзе, сьцвіла,

У хаці— трава абыйшла.

Нейкае дзіво, ды й годзі!"

Часам жартуюць у народзі—

„Моцны гультай, моу-ся, вол,

К працы-ж пагнаць—трэба кол.“

Чуеш ты, чуеш Іванка,

Што у людцоу за гуканка?

Слухай, над кім гэты сьмех?

Грэх табе, братачка, грэх! ..


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан