epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Канец Паулючонка

І.
ІІ.
III.
IV.


І.

Ноччу позна, па кірмашу,

Ехау з места Паулючонак,

А празванне меу „Жучонак",

Гаспадар быу з вескі нашай.

Унучак Паула, сын Антося,

(Той быу к пану дапушчоны)

Баутрамеям быу хрышчоны,

Чалавек быу з мухай у носе.

Едзе у страсе: цемна, ціха...

У дальнім лесе хтось рагочэ...

Уляпіу у цемню вочы,

І здаецца... Што за ліхо?

Нехта йдзець сярод гасьцінца.

Пэуне двое, штосьць гамоняць.

„А каго тут чэрці гоняць" —

Аж падняуся на драбінцэ.

Бачыць: нейкіх аж тры цені

У бок зыйшлі і разам сталі.

Пад'еджае. Усе аддалі

Хвалу Божжаму іменю

— „Хто тут блудзіць?" запытауся

— Баутрамей у ліхой трывозе,

Бо тагды, па той дарозе,

Ні адзін гультай бадзяуся.

— «Старцы, дзядзька! — Кныш, Вароба

— С Краснай Долі, Крук Нічыпар"...

— „А бадай-жа вас Люцыпар,

Ці напасьніца хвароба!

Чорт вас водзіць тут, галыткі,

Добрым людзям на спатканне,

Хай вас трасца".... «Годзі, пане!

Час пакінуць звычай брыдкі,—

Кажа Кныш. — Ці ты маленькі.

Што на нас дарма злорэчыш?

— Нам хады ні запярэчыш

Па гасьцінцу. Можа усенькі!"

— „Нас ні лай — Вароба прэціць —

Бачыш ночка: допуст Боскі;

Хоць ні многа верст да вескі,—

А усяго здалееш стрэціць.

Лепш зрабі ты па хрысьцьянску,

Падвязі, памей к нам ласку,

Змардаваліся мы цяжка —

Чым-ся лаяць па-паганску".

— „Вох, разумны дзе знайшоуся!

— Хочаш езьдзіць на дурніцу?

Маеш дулю, пане Грыцу!

Ні з такім, браток, зыйшоуся!"

Сьвіснуу пужкай па канечку,

Мэрам бічык, а ні пуга.

„Но, Буланы! Но, шаулюга!

Марнаваць ні сьлед нам ночку".

—„Гэй, суседзе, — Кныш зноу крачэ,

Дай прысесьці-ж на драбінку!

А у цяжкую гадзінку

Мы заплацім па жабраччу".

— «Ну, ну, як-жа, — маеш збыткі!

Так Баутрук у адказ рагочэ, —

Ходзіць у латах, яшчэ хочэ

Заплаціць; а чым, галыткі?»

Тут Нічыпар рыкнуу басам,

Моуся той мядзьведзь з дубровы,

(Голас надта меу здаровы)

„Падвязі да карчмы, васан!“

— «Што дасьце?» — Баутрук на гэта.

— „Што-ж у нас? Кіі, ружанцы"....

— „Дык прасіце, абадранцы,

Хай лазаты дасьць карэту!"

Ударыу лейцам. Конь падскочыу.

Як падстрэлена казуля.

—„Лепі чорта падвязу я!“

Баутрамей пад нос мурмочэ..

 

 

ІІ.

Мрок запау яшчэ цямнейшы,

Хоць калі ты шылам у вочы.

У каляіне гразь хлюпоча,

А Баутрук цяпер сьмялейшы:

—«Хутка будзем, коню, у хаці,

Скончым нашу райтараду.

Гаспадыня будзець рада.

Выйдзе с хаты спатыкаці!»

Аж цыганскую гаворку

Чуе раптам прад сабою.

Бытцам йдуць яны гурбою

І вядуць аб нечым спорку.

—„От яшчэ ні меу хваробы—

С цыганамі мець спаткання:

Сядзець сам без запытання,—

Зьвесны норау цыгановы!"

Як ні хочэ ззаду быці,

Конік цягне дробным трусам...

Даганяе, хоць і мусам,

Зраунавауся, — што рабіці!

— Што за дзіво?—Паулючонку

— Падкальнуло у сэрцо нешта.

Толькі трое, а дзе рэшта?

Два цыганы йдуць і жонка.

— «Здрастуй, бацьку!» гыркнуу з боку

Цыган доугі, чорнатвары

І другі за ім да пары

І цыганка.—„Скуль, здалеку?“

— „Еду с торгу" — „ А, вяльможны!

— Падвязі да карчмы хоця,

Бо па гэтакай хлюпоце

Пехатой ісьці ні можна.“

„Рад-бы я, ды сам ты бачыш,

Што на колах, братка, цесна,

Ні усядземся сумесна"...

—«Эй, аб чым ты, бацьку, плачыш!

Цыган, пане, як вужака:

Хоць у шасьцех здалелі-б сесьці!

А ля карчмы хочым зьлесьці,—

Ні замучыцца каняка.»

Ні пасьпеу Баутрук поуслова

Адказаць па просьбу гэту.

А мужчыны і кабета

Шась на колы баутруковы!

—«Н-но! Гані сваю шаулюжку!»

«Дадай ходу!» І рагочуць

Штосьць па свойму там стракочуць,

Адабралі лейцы, пужку...

Буркнуу быу на тыя рэчы

Баутрамей, дык — д'ябла дзеці! —

Ледзьвя здолеу усядзеці, —

Так заштурхалі у плечы.

— «Сядзь спакойна, ты, зрэбніна!

Кінь плявудзгаць гэтта лішку:

Выпьеш у карчме тры кілішкі

І заплацім што павінна»

Што ты зробіш? Німа волі,

Іх-жа сіла, перамога.

Дзякуй толькі Пану Богу,

Ні спаткалося іх болі.

Праз гадзіну, — час кароткі

Баутрамею доугім здауся,—

Сьвет з ваконца паказауся

У корчомцэ пана Ноткі.

— «Ну, вот, бацьку, гаварыу ты!

—Зараз зьлезем, купім гары

I заплацім тры таляры

Мы ні любім жаднай крыуды.»

 

 

III.

Цесна у карчме — у бочцэ мэрам

Селядцоу, людзей набіта.

Дымам лямпачка спавіта

Тутуневым, едкім, шэрым.

Гоман, грукат, сьмех і спрэчка...

Гэнам граюць, гэтта скокі

Вырабляюць, узяушысь у бокі,

Аж трасуцца сьцены, печка.

Баутрамей спацеу, чырвоны

С цыганамі пьець гарэлку,

Скінуу сьвіту і мяргелку

Выглядае моу шалены.

Мусіць дзюбнуу чарак многа,—

Нешта старцау успамінае,

З іхняй долі выкпівае

І сьмяецца с Пана Бога.

— „От, халеры! Дай ім хлеба,

—Дай рызманчык, тое, сее,

—Гультаям!... За што, якое?

Суляць ласку Божжу з неба.

Ласку Божжу!... Абібокі!

Мне пуховы хлеб смачнейшы,

У році коле, а сытнейшы,

А нябескі... вох, далекі!

Кажуць, у небі есьць Збавіцель.

Мне здаецца — людзі брэшуць,

Языкі аб зубы чэшуць:

„Есьць Збавіцель, спакусіцель“..

Тут цыган, што быу ля боку,

Лезе проста цалавацца"

— „Можаш с царствам распрауляцца,

У галоуцы маеш кльоку,

Маеш, братка! Мусім выпіць,

Я з бутэлькі выллю рэшту".

На другіх міргнуушы нешта,

Абмачыу у гарэлцы кіпець.

Баутрамей, як выпіу гэта,

Крэкнуу, плюнуу, аблізнууся.

Цыган хітра усьміхнууся.

—«Прад табою, кажэ, мэта:

Хочаш злота мець, як бруду?

Хочаш срэбрам слаць падлогу?

Хочаш медзі? Дам спрамогу,

Усе дастану, усе здабуду.

Хочаш панам быць прыдворным?

Грапам, князям, дваранінам,

А ні бедным селянінам,

Ні хадзіць у целі чорным?...

Хочаш, браце?... Ну, кажы нам?»

Баутрамей крыху зьмешауся:

— „Я, па праудзі, ні зьбірауся

Быці нейкім кармазынам..."

—„Ен }ні думау,—вох прастота!

Хіба ты ужо напіуся? —

Цыган зноу-жа прычапіуся:—

Ты кажы: ці есьць ахвота?"

— „Быці панам... Жыць у дастатку...

Быць у пашане... Усе пазнаці,—

А за гэта... Што вам даці?!“

— «Што? Драбніцу толькі, братку:

Нам душы тваей ні трэба,

Ні бяром цяпер ні у кога.

Адступіся ты ад Бога,

Адступіся ты ад неба.

Згода, слухай? Кажы: „ладна“!

Выпьем разам гарнец меду».

Баутрамей ні учуу падходу

І згадзіуся безаглядна.

Цыган устау з услону важна,

У правы, у левы кут падзьмухау.

—«Ну, цяпер устань і слухай,

І кажы за мной выразна».

Стау Баутрук, зьмяніушысь у твары,

Увесь дрыжыць, — калоціць фэбра, —

Дзеля злота, панства, срэбра,

Прамауляе ціха чары.

С кожным словам улазіць звольна

Сум у душу і страх сьмяротны.

Прамауляе ніахвотны,

Над сабой цяпер ні вольны.

...................................................................

...................................................................

...................................................................

Скончыу цыган. — „Сядзь ягомасьць, —

Кажэ чорны, — скончым дзело,

Пагуляем, братку, сьмела

За прыемную знаемасьць"

Баутрамей вачыма лыпнуу,

Як бы зараз ен прачхнууся.

Глынуу сьліну, папірхнууся.

— „Я за лішне мусіць лыкнуу.

Толькі што я відзеу страхі:

Ясны анел с чорным біуся,

Гром грымеу, а сьвет зацьміуся

І прапалі неба знакі.

Хтось душыу мяне за горло,

Аж пачуу я у вуш‘ю звоны,

Аж цяпер здаюцца шпоны

Тут, на шыі. Дух заперло"...

—,, Глупство гэта. Выпьеш болі,

Мары, пане, зараз зьнікнуць, —

Цыган кажэ — нават пікнуць,

Ні адважацца ніколі."

Выпіу кубак меду поуны

Баутрамей, другім паправіу,

«Ты, цыгане, — кажэ, — правіу.

Што я буду пану роуны.

Буду злота мець без ліку,

Срэбрам у хаці біць падлогу,

Дай-жа грошы колькі змога,

Хоць бы тайстру нівяліку».

— «О!. . За гэтым, брат, ні стане,

Будуць грошы, будзе нанство!

Маеш патэнт на дваранство:

Гэрбу Воука на Кургане.

Маеш грошы: чыстым злотам

Мех скураны вось пабіты.

Ну, цяпер, здаецца, квіты,

Ці чаго яшчэ ахвота?»

— «Дзе, у ліха, больш хацеці? —

Баутрамей у адказ сьмяецца —

Хопіць мне і застанецца

Ашчасьлівіць нават дзеці!»

— «Досыць? Добра! Схочаш болі,

Дзьмухні толькі улева, управа,

Па загаду зробім жвава,

Як ніхто, нігдзе, ніколі

Віват! — крыкнуу цыган, — слава!

Жычу шчасьця Баутрамею!»

І пайшла у карчме завея,

І пайшла у карчме забава.

Усе сплялося у нейкім віры:

Рукі, твары, плечы, сьвіты,

Кужэль панскі, аксаміты,

Порт мужыцкі, скрыпкі, ліры.

У дзікім тахце рэюць зыкі.

Баутрамей с цыганскай скачэ:

— «Хадзі, імасьць, хадзі, ваша!

Скачы пані!... Чыкі-брыкі!...

 

 

IV.

Цэлу ноч сядзела жонка,—

Муж с кірмашу зараз будзе...

Прывязьлі ей у ранку людзі

Ніжывога Паулючонка.

Ен загінуу, грэшны, блізка,

У дзьвух вярстах ад вескі роднай.

У дрыгве сырой, халоднай,

У вадзе густой і сьлізкай..

Там лежау у асоцэ голы,

Твар абдзерты меу і рукі...

— Гэта, пэуня, чорта штукі,—

Разняслося навакола.

 

Сто гадоу таму здарэнню,

Можа, нават, больш мінуло.

У зямліцы тры заснуло

Чалавеччых пакаленні,—

Род загінуу Баутрамея.

С часам сьмерць усе выводзіць!

А паданне у весцы ходзіць

І дзядоускім духам вее.


1907; 1914

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Матчын дар. Думы і песьні 1907 - 1914. Менск, 1918.
Крыніца: скан