epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

Мяцеліца

Ой, спаліце, перуны,

Майго Янку, бо дурны!

Назаляе толькі мне,

А каб сватацца, дык не!

 

Я казала, дый ня раз:

Прысылай сватоў да нас;

Татка добры, ён аддасьць,

У пасаг – цялушку дасьць.

 

А той Янка, той благі,

Ўсё сьмяецца – «гі-гі-гі!»

Да таго ж часамі кпіць:

«Ну, чаго табе карціць?»

 

Ой, праліцеся, дажджы,

А ты, Яначка, пажджы:

Учыню табе бяду,

За нікога не пайду!

 


1907-1914

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/700