Мілая, родная старонка — маці!
Моцна цябе я і шчыра люблю,
Бедныя ніукі твае, сенажаці
І нішчасьлівую долю тваю.
Горам, матуля, цяпер ты замучана,
Стогнам спавіта у сець з ланцугоу,
Рукі і ногі да слупа прыкручаны,
Ціха наругу ты зносіш, без слоу.
Толькі ж уцешся, матуля каханая!
Слуп твой патроху пачау падгніваць,
Прыдзе к нам воля, сьвятая, чаканая,
Сець з ланцугоу як пачнем разрываць.