epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гарун

«Нічога на небе...»

Нічога на небе... І зоркі ніводнай,

І цемень такая, куды ні зірні...

Калі ж гэта будзе, што ночкай пагоднай

Засвецяць на небе агні?

Нічога у сэрцы — пакоі пустыя...

І цемень у думках, і пусткі ў душы...

Калі ж вы прыйдзеце, пачуцці святыя.

О, Божа вялікі! Спяшы.


1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Гарун А. Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Уклад. прадм. і камент. У.Казберука; Маст. У.Басалыга. - Мн.: Маст. літ., 1991, 359 с. [5] л. іл. партр.: іл. - (Спадчына).
Крыніца: скан