epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Гурло

«Абнімаецца вецер з бярозай...»

Абнімаецца вецер з бярозай,

Абнімаецца, быццам каханак,

І ўцірае з вачэй яе слёзы,

Яны капаюць срэбрам на ганак.

 

Залаціста-ружовыя косы

Апусціла бяроза долу.

Многа думак навеяла восень -

І вясёлых і невясёлых.

 

Яна рада, што ў новым убранні

І што вецер больш неяк прыхільны,

А не рада, што золата ў твані

Рассыпаецца, мокне і стыне.

 

Ах, бяроза, бяроза-красуня!

Не сумуй па сваёй лістоце,

Бо твой сум адаб'ецца на струнах

І застыне ў маёй істоце.

 

1926

 


1926

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая