Алесь Петрашкевіч

Рыцар свабоды

Пралог
Дзея першая
  І
  ІІ
  ІІІ
  IV
  V
Дзея другая
  VI
  VII
  VIII
  
Эпілог


Дзейныя асобы

 

Калiноўскi Кастусь Вiкеньцiй (Яська-гаспадар) — кiраўнiк паўстаньня, 26 гадоў.

Ямант Марыся — яго нявеста, 21 год.

Макрыцкая Ядвiга — яе цётка, 60 гадоў.

Фавелін — урач, 26 гадоў.

Мураўёў Міхаіл Мікалаевіч — генерал-губернатар, 68 гадоў.

Лосеў Аляксандр Міхайлавіч — жандарскi палкоўнiк, 45 гадоў.

Шалгуноў Павел Міканоравіч — палкоўнiк, 46 гадоў.

Сямёнаў Іван Іванавіч — капiтан, 35 гадоў.

Гогель Мікалай Валяр’янавіч — паручнiк, 26 гадоў.

Дамейка Аляксандр Фадзеевіч — губернскi маршалак шляхты, 65 гадоў.

Грыгатовіч Марыя — дваранка, хатняя настаўнiца, 25 гадоў.

Паліцмайстар — 40 гадоў

Паляк.

Летувiс.

Салдаты.

 

 

Пралог

 

З глыбiнi зацемненай сцэны да рампы шпарка падыходзiць Кастусь Калiноўскi, справа ад яго — Паляк, злева — Летувiс. На Калiноўскiм элегантны еўрапейскi касьцюм, сам ён моцнага складу, з тварам жорсткiм i выразным, валасы кароткiя, русыя, зачэсаныя назад.

Аглядае залу, кiўком галавы дае слова Паляку.

 

Паляк (вымае з нагруднай кiшэнi паперку, але ня столькi чытае з яе, колькi ўсхвалявана ўрачыста цытуе). Bracia! Krуіestwo powstaіo, nasi na kazdym miejscu moskali bija! Krew, ktуra za Niemnem siк leje, woіa nas do broni! Walka wiкc z najazdem za nasze њwiкte praw№, za nasz№ wolnoњж i u nas siк zbliza! Razem wiкc i zgodnie, a Bуg nam dopomoџe! Boze, zbaw Polskк!

Калiноўскi (перакладае). Браты! Каралеўства Польскае паўстала — нашы паўсюдна б’юць маскалёў! Кроў, што льецца за Нёманам, клiча нас да зброi! Барацьба з захопнiкамi за нашыя сьвятыя правы, за нашу свабоду блiзiцца i ў нас! Дык разам i згодна, i Бог нам дапаможа! Божа, збаў Польшчу!

То былi словы звароту Камiтэта руху да жыхароў Беларусi i Лiтвы з заклiкам да паўстаньня. А зараз слова нашаму лiтоўскаму брату...

Летувiс (чытае з аркушу). Manifestas wiresnibes linky. Wiresnibe linku (Polszczios) aprejszkia Letuwaj, Gudam, Zemajcziom ir kitom szalim uzujimtom Maskolu ezias prowas:

No szias denos wisi gaspadorej ir kiti giwintojej bet kokios wieros ira walni lig szlektos.

Wiresnibe linku ataduoda gaspadoriam werqiju ir karalaucziznu lig wiekej be iszsipirkimu ir mokestu, tu џemi, kuriu lig sziol turejo, e wisu paredku wiresnibes Maskolo nekina, bo szioj zeme Linku, e ne Maskolo.

Dabargi gaspadorej atliki ponajs szios їemes pawidni ju gint no Maskolo. (Перадае Манiфест Калiноўскаму.)

Калiноўскi (вельмi ўрачыста). Манiфест часовага ўраду Лiтвы i Беларусi. Часовы правiнцыяльны ўрад у Лiтве i на Беларусi ад iмя польскага Нацыянальнага ўрада абвяшчае наступнае:

1. З сёньняшняга дня ўсе сяляне i iншыя жыхары, якога б яны ні былi паходжаньня i веры, зьяўляюцца свабоднымi, як старапольская шляхта.

2. Польскi Нацыянальны ўрад аддае аселым сялянам, панскiм i скарбовым, на вечныя часы ў поўнае ўладаньне бяз чыншу i выкупаў тую зямлю, якую яны мелi да гэтага часу, а ўсе распараджэньнi маскоўскага ўраду адмяняе, таму што гэта зямля нашая, а не маскоўская.

3. За гэта сяляне павiнны, як шляхта, баранiць край, грамадзянамi якога зьяўляюцца з сёньняшняга дня.

4. Парабкi ж, адстаўныя салдаты i ўсе неаселыя, якiя толькi пойдуць баранiць польскi i беларуска-лiтоўскi край ад маскалёў, атрымаюць самi цi iх сем’i ва ўзнагароду надзел зямлi сама меней у тры маргi.

5. Польскi ўрад узнагародзiць грамадзянаў за панесеныя iмi ахвяры з нацыянальных фондаў.

6. Калi хто ня будзе паслухмяным гэтаму Манiфесту, цi ён пан, селянiн, чыноўнiк або хто iншы, будзе пакараны паводле польскiх ваенных законаў.

Дадзена ў Вiльнi дня 1 лютага 1863 году. (Бярэ i паднiмае руку Паляка i Летувiса.) За нашу i вашу свабоду!

 

Сцэна зацямняецца i зноў асьвятляецца. З яе глыбiнi да рампы падыходзяць Мураўёў i Дамейка, а за iмi Паліцмайстар. Мураўёў у генеральскiм мундзiры пры залатых эпалетах, крыжах i зорках, з блакiтнай шырокай стужкай цераз плячо. Выгляд яго агiдны, пачварны. Не выпадкова ж сучасьнiкi называлi яго «курносым ярыгой». Што да Дамейкi, то ён сваёй худобай, доўгiмi i тонкiмi вусамi, чорным фракам з фалдамi i нейкай пастаяннай прыгнутасьцю ў паставе нагадвае прусака.

 

Мураўёў (забраўшы ў Паліцмайстара папку з паперамi, да залы). Господа! Многоуважаемое дворянское собрание! (Чытае.) «Собственной, его, императорского величества Александра II, рукою написанный рескрипт!

По случаю возникших в последнее время в Царстве Польском беспорядков, угрожающих сопредельным с оным губерням вверенного вам (то есть мне) края, если бы и в сих губерниях появились вооруженные шайки мятежников, мы признаем нужным временно облечь вас (то есть меня) особою властью, присвоенную командору отдельного корпуса в военное время, и уполномочить вас употреблять в этом случае следующие чрезвычайные меры:

1. Из числа лиц, взятых с оружием в руках при сопротивлении воинской силе и гражданским властям или при нападении на воинских чинов и мирных жителей, немедленно предавать военному суду предводителей и главных зачинщиков по полевому уголовному уложению, с тем, чтобы приговоры судов... приводились в исполнение на местах преступления.

2. Для определения степени виновности остальных за тем лиц, как и взятых с оружием в руках, так и изобличенных в содействии мятежникам доставлением оружия, способов продовольствования или укрывательством виновных, учреждать, по предварительному разбору которых, согласно утверждению вашему, лиц, более виновных, предавать военному суду по полевому уголовному уложению, а остальных подвергать административным взысканиям по вашему (то бишь моему) усмотрению; приговоры же военно-судных комиссий по делам сего рода представлять на окончательную вашу конфирмацию.

3. Если в числе мятежников окажутся эмиссары, прибывшие с целью возбуждения и распространения возмущения, то поступить с ними на основании вышеизложенных правил, то есть предавать полевому военному суду, и приговоры военно-судных комиссий... приводить немедленно в исполнение.

4. В тех случаях, когда будут назначены отдельные отряды для действия против значительных шаек мятежников, по ближайшему вашему соображению, те же права относительно... приведения в исполнение приговоров, какие предоставляются военным губернаторам и дивизионным начальникам.

Независимо от всех означенных распоряжений предоставляем вам принять все те меры, которые вы (то бишь я) по местным обстоятельствам признаете необходимыми к охранению спокойствия во вверенном вам крае».

 

Раздаецца гром апладысментаў, воклiчы: «Слава императору!», «Многоя лета государю!», «Смерть мятежникам!» i iншыя.

 

Мураўёў (падняўшы руку). Спаси Бог, господа! А теперь слово имеет глубокоуважаемый ваш предводитель... (словы патанаюць у авацыях).

Дамейка (раскрывае прыгожа аформленую скураную папку для высокага адраса, зачытвае). «Всеавгустейший монарх! Смуты революции вовлекли многих из дворян Виленской губернии к нарушению верноподданнической присяги вашему императорскому величеству.

Отвергая действия революционной партии, по причине которой от нескольких месяцев земля наша обагряется кровью по большей части невинных жертв, чистосердечно и гласно просим тебя, государь, считать нас верноподданными твоими, заявляя при сем, что мы, составляя одно целое и неразделимое с Россиею, остаемся навсегда верноподданными твоими, вверяя судьбу дворянства, всеавгустейший монарх, твоему неограниченному милосердию.

Писал по доверенности уполномоченных дворян вашего императорского величества верноподданный губернский предводитель дворянства Александр Фадеев сын Домейко».

 

Зноў апладысменты i воклiчы. Дамейка кланяецца, прыцiскаючы адрас да грудзей.

 

Мураўёў. О верноподданнической акции дворян Виленщины мною донесено его императорскому величеству. Особой телеграммой его высокопревосходительство министр внутренних дел Валуев Петр Александрович сообщил о высочайшей благодарности государя-императора Александру Фадеевичу и надежде августейшего монарха, что господа дворяне не одним словом, но и на деле докажут выраженную ими преданность. Должен с великой радостью уведомить вас, господа, что во всех губерниях Северо-Западной России уже начался массовый сбор подписей под верноподданническими адресами, несмотря на препятствия, чинимые мятежниками.

 

Расчулены Дамейка хрысьцiцца i кланяецца.

 

Паліцмайстар (зьнянацку i вельмi гучна запявае). Боже, царя храни...

 

Харавыя сьпевы i музыка гiмна «Боже, царя храни...» запаўняюць прастору. Заслона апускаецца i падымаецца зноў.

 

 

Дзея першая

 

І

 

Прыцемнена. Нецярплiвы, трывожны шум натоўпу. Зьяўляецца прыстойна апрануты селянiн, здымае магерку, углядаецца ў цемру, натоўп зацiхае. Селянiн моцнага складу, з шырокай барадою, пастрыжаны пад гаршчок.

 

Голас з натоўпу. Гавары, Яська-гаспадар, не тамi!

Яська-гаспадар. Дзецюкi!.. Доўга маўчаў я, не казаў вам нiчога, бо хацеў разгледзецца добра да разабраць, што гэта дзеецца на сьвеце, што б ужэ спавясьцiць вас па справядлiвасьцi да сказаць, як наказуе Бог да сумленьне, што нам цяпер трэба рабiцi. Ждаць моўчкi больш ужэ нязмога! Памяркуйма толькi, што думаюць цяпер зрабiць з намi. Абяцаў нам цар зямлю. Чыноўнiкi, паны да маскалi, усi ў адзiн голас дурылi нас, што цар нам шчыра думае да дасьць волю, Справядлiвую Волю. I слухалi мы цара... Мы ўсё маўчалi да слухалi, усiм кланялiсь, за ўсё плацiлi, усё цярпелi, ждучы канца, бо спадзяялiсь Справядлiвай вольнасьцi, спадзяялiсь, што дадуць вольную зямельку да ў падушным справядлiвы пабор будзе. Замест таго, што б аддаць нашую зямельку да якую ж зямлю?! Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужэ на яе зарабiлi да заплацiлi. За гэту зямлю цар наказуе нам чынш плацiць у казначэйства. Да якiя ж чыншы?.. Так волi нам ужэ i ня будзе: век цэлы плацi да на век нясi астаткi, што б адплацiцца палатам да праўленьням. Падмануў жа нас цар, а яго служкi — папы, чыноўнiкi да маскалi — падвялi нас, як чорт добрую душу.

У Польшчы мужыкi таксама, як i мы, спадзяялiсь на цара да ждалi волi ад няго, да як пабачылi, што цар толькi лёстачкамi душу выймае, а новымi падаткамi, некрутам да чыншамi астатнюю сарочку з нiх зьдзерцi хоча, от усi разам з вiламi да з косамi пайшлi дабiвацца зямлi да праўды, а iншы i сьвятой унiяцкай веры.

Памог бы пранцуз i нам, як памагае мужыкам у Польшчы, — дык што ж — цар адказуе, што ў нас мужыкi ўсiм давольны, iншае волi ня хочуць, што яны любяць цара да душы, што шлюць яму лiсты, да зносяць падаткi, да ахвотна плоцяць чыншы, а некрута пастановяць колькi цару заўгодна, а унii нiхто ня хоча! I тут нас цар падманвае, скрывiць хоча праўду, што б нас саўсiм пагубiць. А ждзе: да каму ж ён памагаць стане, калi ў нас будзе цiха. А мы, хоць нам царскiя служкi зняверылiсь надта, робiм усё, што яны нам нi скажуць. Такiм спосабам не зазнаць нам волi да справядлiвасьцi. Ня так думалi мужыкi Польшчы. Служылi яны яму верна, як i мы, да пабачыўшы, што ня выслужаць нiчога, сталi дабiвацца волi.

Падумайце добра, да памалiўшыся Богу, станем дружна разам за нашую вольнасьць! Нас цар ужэ не падмане — не падвядуць маскалi! Няма для нiх у нашых сёлах нi вады, нi хлеба — для нiх мы глухi i немы i нiчога ня бачылi, i ня чулi. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам сьпяшыць з вiламi да з косамi там, дзе дабiваюцца волi да праўды — а мы, iх бацькi да жонкi нашы, сьцерагцi будзем да ўведамляць, адкуль на iх цягне нячыста маскоўская сiла, да ад душы памагаць усякiмi спосабамi дзецюкам нашым, што за нас пойдуць бiцца. — А будзе ў нас вольнасьць, якой не было нашым дзядам да бацькам.

 

Прамова набiрае напал.

 

(...) Няма часу марудзiць, нам нельга ўжо цягнуць далей! З магутным бая­вым клiчам абыдзем увесь край, несучы сьмерць ворагам, зьнiшчаючы разам з iмi i апiрышчы дэспатызму — злую волю, баязьлiвасьць. Браты рашуча засьцерагаюць вас, што вораг у сваёй разьнi не шкадуе нават безабаронных, што толькi ва ўзброеным паўстаньнi знойдуць абарону вашыя старыя, жонкi i немаўляты. Дык да зброi, дзецюкi! Да зброi, верныя сыны сваёй зямлi! На ворага кожны, хто ня здрадзiў сумленьню! На апошнi бой племя герояў заклiкае недапомшчаная кроў, свабодная будучыня, шчасьлiвае заўтра. Праклён i ганьба злачынным баязьлiўцам! Вечная чэсьць i слава мужным! Божы час настаў...

 

У адзiным парыве натоўп падхоплiвае «Паўстанцкую песню» на матыў: I шумiць i гудзе.

 

Божы час, божы час

Завярнуўся да нас;

Мужык вольно стаў сьпевацi,

Годзi, годзi прападацi.

 

Гдзе ні глянь, гдзе ні стань,

Валачыцься пагань.

Выганіць нам ею трэба,

Каб на тое дастаць неба.

 

Эй, маскаль, ухадзi!

Альбо тут прападзi.

Ужэ нам тут не вымiнеш,

Як сабака марна згiнеш!

 

I хто пан — вон ад нас!

У божы час, у божы час!

Бо мы роўныя з панамi,

Бо за вольнасьць усе з касамi!

 

Чуваць крык у адзін тон

Маскалёў ад нас вон!

Бо як брытвы косы маем,

Пагуляем, пагуляем!

 

Гурра га! Гурра га!

Гдзе нi глянь нашых цьма;

Гулi хлопцы, гулi, гулi,

Каб мы вольнасьць прывярнулi.

 

На фоне сьпеваў паволi зацямняецца сцэна, i песьня гучыць ужо ў цемры ўсё цiшэй i цiшэй. Сьвятло высьвечвае толькi годную постаць Яськi. Падыходзiць усхваляваная Марыська, тулiцца да яго сьвiткi. Ён адной рукой абдымае за плечы дзяўчыну, а другою здымае парык, вусы i бараду. Перад намi Кастусь Калiноўскi – усхваляваны, шчасьлiвы.

 

Калiноўскi (хаваючы ў кiшэню тэатральны рэквiзiт). Ну, i як табе Яська-гаспадар з-пад Вiльнi?

Марыська. Я люблю вас абодвух... (Адрываецца ад грудзей любага, глядзiць яму ў твар, крыху трывожна.) Але Яська забыўся, што ён не Кастусь, i загаварыў напрыканцы як Калiноўскi... не па-мужыцку.

Калiноўскi. Не, любая Марыська, Яська — гэта Кастусь Калiноўскi, а Калiноўскi — гэта Яська-гаспадар. Не падзялiць мне самога сябе... Любi абодвух. Гэта так важна, так неабходна мне сёньня... дзеля справы... дзеля вялiкай нашай справы...

Марыська. Кастусёк, любы, родненькi, я вельмі шчасьлiвая, але мне так страшна...

Калiноўскi (тулiць любую да сябе, доўга маўчыць). Пакiнем страх баязьлiўцам. А мы на вельмi вялiкае замахнулiся. Тут ужо не да страху...

Марыська. На вялiкае... а чым яшчэ ўсё скончыцца...

Калiноўскi. Будзем спадзявацца, што Бог нас убачыць i праўду нашу падтрымае.

Марыська (няўпэўнена). Будзем... як жа цяпер ня будзем?..

 

Сцэна зацямняецца i зноў асьвятляецца.

 

 

ІІ

 

Рабочы пакой генерал-губернатара i камандуючага Вiленскай ваеннай акругай. Дарагая мэбля, на покуце масiўны гадзiньнiк. Памiж вокнамi правай i левай сьцяны — карты Расii, Паўночна-Заходняга краю, Польшчы. На глухой сьцяне, што перад намi — партрэт Аляксандра II у поўны рост. Над iм двухгаловы арол, збоку ад яго — сьцяг трыкалор. Перад партрэтам масiўны стол, абапал якога два крэслы.

Пасярэдзiне пакою стаiць навыцяжку палкоўнiк Лосеў i, бы марыянетка, па-варочваецца тварам да Мураўёва, якi расьпякае яго, ходзячы па кабiнеце.

 

Мураўёў. Государь возмущен! Государь негодует! Государь требует огнем и мечом не только пресечь, но и искоренить крамолу в крае! Вы что, милостивейший государь, думаете, что меня, отставного генерала, старика, государь случайно призвал на военную, фронтовую службу?! И это, заметьте, после покорения Кавказа, разгрома Чечни и прочих мятежных территорий, где военные действия дали целую плеяду молодых генералов-усмирителей. Нет, августейший монарх не случайно на аудиенции вспомнил о великих делах великого фельдмаршала Суворова в этом проклятом крае. Но во времена крамолы Костюшки в этих местах были только цветочки. Мне и, между прочим, вам, виленскому губернскому жандармскому штаб-офицеру и председателю особой следственной комиссии Вильно, достались ягодки. Вы думаете, что меня здесь «вешателем» величают только с мая прошлого года? Нет, мой дорогой Александр Михалыч. Я вешаю здесь с 1830-х годов. И вы обязаны вешать или хотя бы исправно поставлять живой материал для виселиц!

Лосеў (вiнавата). Стараюсь, ваше высокопревосходительство...

Мураўёў. Плохо стараетесь!

Лосеў. Виноват-с...

Мураўёў (прасьвятлеўшы, прыпомнiўшы). Припоминаю, когда я в 1831-м повесил в Гродно одного из первых революционеров-демократов из белорусцев некоего Воловича и по этому приятному случаю выступал перед город­ским дворянским собранием, один доморощенный шляхтич нарочито громко спросил своего соседа по креслу: «А не родственник ли наш новый губернатор моему бывшеМуравьеву-Апостолу, который был повешен в 1826 году?» Во гневе я тогда ответил наглецу: «Скажите ему, что я не из тех Муравьевых, которых вешают, а из тех, которые вешают!» (Гучна сьмяецца. Лосеў яго падтрымлiвае.) М-да...

Лосеў (лiсьлiва). Ваше высокопревосходительство, смею заметить, что ваше высочайшее назначение на службу в мятежном крае поистине вдохновило войска и карательные отряды. Виселицы становятся привычными приметами в здешнем пейзаже городов и весей. Близок и окончательный разгром шаек и бандформирований, а равно и истребление многочисленных одиночек-кинжальщиков даст нам богатый материал не только для массовых расстрелов и повешений, но и для подлинной зачистки в Северо-Западном крае. Наши войска на Кавказе, как я полагаю...

Мураўёў (сурова, са злосьцю). За войска я спрошу с генералов, а вы, как мне кажется, уважаемый жандарм, упустите не только возможность стать генералом, но и рискуете потерять полковничьи погоны!

Лосеў (разгублена, перапалохана). Простите...

Мураўёў (перапыняе). Я не прощаю промахов своих подчиненных, а вы третий год гоняетесь за этим Яськой из-под Вильни, и все без толку...

Лосеў (умольна). Ваше высокопревосходительство, клянусь честью офицера, я представлю его вам живого или мертвого!

Мураўёў. О мертвом и речи быть не может! Только живого!

Лосеў. Слушаюсь и исполню. Я о нем теперь знаю почти все! Он у меня фактически в мешке, осталось — завязать.

Мураўёў (іранічна). В чем же дело?

Лосеў. Ваше высокопревосходительство, не сочтите за нескромность, но если я прослыл талантливым сыщиком, то Яська этот может считаться непревзойденным конспиратором.

Мураўёў. В таком случае мне ничего не остается, как заменить хвастливого сыщика не непревзойденного.

Лосеў (даволi нахабна). Поздно, многоуважаемый Михаил Николаевич. Меня поздно менять... и без надобности.

Мураўёў (абурана). Что значит поздно да еще без надобности?! Вы что себе позволяете, полковник?!

Лосеў. Простите, но Яська почти в моих руках. Через день-другой будет в ваших. Клянусь Богом! И, между прочим, погонами. Я уже знаю все его клички и псевдонимы. Более того, я знаю, где он скрывается в эту минуту. (Глядзiць у акно.)

Мураўёў. Что же вы в таком случае две недели торчали в Могилеве?!

Лосеў. Я там, ваше высокопревосходительство, из тамошнего юного повстанческого комиссара Парфиановича тянул сведения не только о гнезде, в котором притаился главный мятежник, но и о явочной квартире-резиденции подпольного правительства Северо-Западной части России.

Мураўёў. Их правительство в Могилеве?..

Лосеў. Никак нет, ваше высокопревосходительство.

Мураўёў (нецярплiва). Что вы заладили... ваше высокопревосходительство! Ваше высокопревосходительство! Я и без вас знаю свое превосходительство!..

Лосеў. Их правительство в Вильно, и сам он здесь... в двух сотнях шагов от дворца генерал-губернатора. От нас обоих...

Мураўёў (зьдзiўлена i нават перапалохана). Вы шутите, полковник?!

Лосеў. Боже меня упаси от шуток, ваше высокопревосходительство. Подойдите, пожалуйста, вот к этому окну...

 

Мураўёў крыху зьбянтэжана падыходзiць да акна, на якое паказвае Лосеў.

 

Видите костел святого Яна?

Мураўёў. Полковник, не задавайте глупых вопросов генералу... умному.

Лосеў. Так вот, весь квартал примыкающий к костелу — это так называемые «муры», бывшие общежития бывшего университета. В одной из квартир этих «муров», «мурей» и проживает «диктатор Литвы» под, будем надеяться, последним своим псевдонимом. Не исключаю, что как раз в этот момент через свое окно он смотрит на ваши окна.

Мураўёў (адступаючы ад акна). Александр Михалыч, я не люблю таких шуток... Взять его сегодня же! Сейчас! Сию минуту!

Лосеў. Никак не возможно-с, ваше высокопревосходительство. Я знаю его псевдонимы, но не знаю в лицо, не знаю номера квартиры. Изучаем домовые книги, чтобы не спугнуть птицу, чтобы взять тепленьким, прямо из гнездышка.

Мураўёў (выцiраючы ўспацелы лоб). Это, скажу я вам, не просто птица. Это орел, судя по гнездовью пред окнами генерал-губернатора Муравьева! Я отдаю должное его мужеству, но возмущен наглостью...

Лосеў. Не стоит, ваше высокопревосходительство, а шторы задернуть не помешает. (Закрывае шторы.) Он ведь и стрельнуть может.

 

Мураўёў таропка хрысьцiцца.

 

Мужество не последнее его качество. Это вам не казак-разбойник Разин, не мужлан Пугачев. Я вам теперь о нем многое могу порассказать... Кстати, ваше высокопревосходительство, я весьма уверен в том, что мое усердие в поимке главного распорядителя не просто мятежа, а подлинного восстания по европейскому типу, будет по достоинству оценено и вами, и августейшим монархом...

 

З закрыцьцём апошняга акна сцэна зацямняецца. Гадзiньнiк б’е дванаццаць.

 

 

ІІІ

 

Памяшканьне, прыстасаванае пад турэмную камеру на аднаго вязьня. Жалезны ложак без пасьцелi, прыкуты да сьцяны невялiчкi столiк, каля яго зэдлiк, нiзкае акно за кратамi.

Аднекуль далятаюць касьцельныя сьпевы, арганная музыка. Калiноўскi ў задуменьнi ходзiць па камеры. Грымяць запоры, адчыняюцца дзьверы, уваходзiць Лосеў i Паліцмайстар з папкай для Лосева.

 

Лосеў (добразычлiва). С добрым утром, молодой человек!

Калiноўскi (стрымана). Здравствуйте, господин полковник...

Лосеў. Как спалось? (Глядзiць на жалезны ложак.)

Калiноўскi (у тон Лосеву). Спасибо, хорошо. Но некоторые неудобства все же ощущались, если вы имеете в виду постель...

Лосеў. Некоторые неудобства, некоторые тревоги, определенные опасения. Понимаю. Сочувствую.

Калiноўскi. Естественно — тревоги. Если бы к вам ночью вломились, скажем, косинеры или кинжальщики...

Лосеў. Типун вам на язык.

Калiноўскi. Скрутили, связали и бросили в такую вот конуру, вы бы тоже, поди, встревожились...

Лосеў. Наверняка бы встревожился и даже перепугался. А вы, смотрю, держитесь молодцом, стало быть не из пугливых...

Калiноўскi. А чего мне, собственно, пугаться? Вины особой за собой не чувствую...Лосеў. Как вы очутились в Вильно? Где были до этого? Какое учебное заведение окончили? Судя по произношению и одежонке, не из мужиков вы.

Калiноўскi. Совершенно верно. Окончил здешнюю гимназию, но университет — не успел, в организации польской не участвовал, из шайки Вислоуха, которой был захвачен прошлым летом, бежал в октябре, возвратился в Вильно. Наняв квартиру в бывших университетских мурах, занимался разработкою материалов исторических характеров славянских народностей... Чего пугаться. Разберетесь — отпустите. Сам понимаю — время неспокойное. Жандармы тоже имеют право и сомневаться, и ошибаться.

Лосеў. Вы должно быть не учитываете, что я из тех жандармов, которые не ошибаются. (Рэзка, патрабавальна.) Имя?! Фамилия?!

Калiноўскi. Я вам еще вчера сказал: Игнатий Витоженец.

Лосеў. А Макаревич — кто?!

Калiноўскi. Понятия не имею.

Лосеў (палiцмайстару). Девицу — сюда!

Паліцмайстар. Которую?..

Лосеў (уважлiва гледзячы на Калiноўскага). Девицу Ямонт... Марыську.

 

Паліцмайстар выходзiць.

 

А на тебе и волос не дрогнул...

Калiноўскi. Не будем тыкаться, полковник!

Лосеў. Именно этой реплики я от тебя и ожидал, интеллигент паршивый.

 

Паліцмайстар прыводзiць Марыську. Калiноўскi абыякава разглядае яе бы незнаёмую.

 

Госпожа Ямонт, знаете ли вы этого человека? Если да, то с каких пор, где встретились, каковы ваши взаимоотношения?

Марыська (даволi спакойна). Я этого человека... вижу впервые.

Лосеў. В вашем положении ответ естественный. Но вы все-таки присмотритесь повнимательнее и вспомните!.. Это, кстати, может значительно облегчить вашу участь, а равно и участь ваших родителей, сестер, брата...

Марыська (пасьля доўгай паўзы). Нет, я его не знаю.

Лосеў. Точнее, вы забыли этого человека. Не великая беда. Нам напомнит о нем и о вас заодно повстанческий комиссар по Могилевской губернии Витольд Парфианович.

 

Паліцмайстар падае Лосеву папку з паперамi. Той бярэ з яе аркуш i зачытвае.

 

«Приехав с Оскерко — это один из видных мятежников — из Минска в Вильно, мы остановились в «Петербургской» гостинице. Оскерко ушел в город, и, вернувшись около 4 часов пополудни, он меня взял к Ямонтам, там постучал в дверь, которую отворила, кажется, девица Ямонт, и мы вошли в маленькую комнату от входа прямо (в комнате вправо от двери находился диван, при нем стол и два стула, дальше стоял комод, окошко вправо от дивана выходило на галерею). Выйдя оттуда, мы нашли Макаревича и Владислава Милевича. Оскерко сказал мою фамилию, но Макаревич про свою умолчал, говорил, что назначит меня комиссаром в Могилеве...»

Калiноўскi. Бред!.. Какой-то Парфианович, какой-то Макаревич, какая-то девица Ямонт...

Марыська. Действительно, ваш Парфианович сказал «кажется девица Ямонт». Мало ли что ему могло показаться?! И при чем тут я?..

Лосеў. Мы тщательно осмотрели дом Ямонтов и особенно комнату, так детально описанную Могилевским комиссаром. Интерьер в ней не изменился. Все совпадает. Решили у вас спросить, не жил ли в ней Макаревич—Чарноцкий—Хамутиус—Витоженец, он же Викентий Константин Калиновский, он же Яська-гаспадар из-под Вильни?..

Марыська. Вам нужен какой-то Калиновский, ну так ищите его! При чем тут я и наш дом?!

Лосеў. Ваш дом, уважаемая госпожа Ямонт, был не только пристанищем главного распорядителя мятежа и диктатора Калиновского, но и резиденцией, где неоднократно заседало повстанческое, так называемое, Национальное правительство!

Марыська. Не говорите глупостей, господин полковник.

Лосеў (зрываецца на крык). Молчать!.. (Паліцмайстару..) Пригласите госпожу Григотович!

 

Паліцмайстар выходзіць і вяртаецца з Марыяй Грыгатовіч.

 

Утверждаю доподлинно, что Калиновский под псевдонимом Макаревич проживал полтора месяца на квартире вдовы виленского губернского архитектора Юзефы Григотович и познакомился там с молодой квартиранткой означенной Юзефы — Стефанией Фальской. В ноябре 1863 года сей Макаревич поручил Фальской отвезти конспиративное письмо в Ковно. Там мы ее и арестовали. Перед вами дочь Юзефы Григотович Мария. Уважаемая госпожа Мария, известен ли вам этот человек, выдающий себя за Витоженца? Если известен, то откуда или от кого?..

Грыгатовіч. Наша квартирантка Стефания Фальская сказала мне как-то, что получила упомянутое вами письмо от господина Макаревича, который проживал у нас, и что Макаревич известен так же под именем Константина Калиновского.

Лосеў. Спасибо, госпожа Григотович... Все, Викентий Константин Калиновский, капкан полковника Лосева захлопнулся! Очень рад с вами познакомиться поближе.

Калiноўскi. Не магу адказаць узаемнасьцю. Я сапраўды Вiкенцiй Канстанцiн Калiноўскi — кiраўнiк i распарадчык паўстаньня супраць расейскага царызму ў Лiтве i на Беларусi.

 

Марыська трацiць прытомнасьць i падае на падлогу.

 

Лосеў (Калiноўскаму). Займитесь дамой, а вернее, невестой! (Прапускае перад сабою Грыгатовiч, за iмi выходзiць i Палiцмайстар.)

 

Калiноўскi бярэ Марыську на рукi, пераносiць на ложак, спрабуе прывесьцi яе ў прытомнасьць, але дарэмна. Разгублена мiтусiцца па камеры, грукоча ў дзьверы.

 

Калiноўскi (крычыць). Паклiчце доктара! Вады! Дайце шклянку вады! Яна ж памiрае! Дайце вады!..

Марыська (вельмi цiха). Не прасi, Кастусёк, я яшчэ не памiраю. Не прасi iх!

 

Калiноўскi кiдаецца да Марыськi, дапамагае ёй сесьцi, сам апускаецца на каленi, хавае свой твар у яе футры, каб не паказаць сьлёзы страху за яе. Яна гладзiць, перабiрае яго валасы.

 

Калiноўскi (глядзiць на дзяўчыну). Любая, родная, мiлая мая Марыська...

Марыська (бярэ яго твар у рукi). Перапалохаўся?..

Калiноўскi. Як нiколi ў жыццi.

Марыська (вiнавата). Галава закружылася, а зямля з-пад ног выскачыла. (Сьмяецца, а потым усведамляе, дзе яны i што з iмi адбываецца. Ускоквае з ложка з жахам. Калiноўскi таксама падымаецца з падлогi. Яна тулiцца да яго грудзей, шукаючы абароны. Абодва замiраюць у абдымках.) Кастусёк, даражэнькi, што ж цяпер будзе?! Што з намi ўсiмi будзе?!. Як жа так сталася, што ты ў iх лапах апынуўся?Калiноўскi. Аднаму-адзiнаму чалавеку адкрыў я сваё iмя i... папаўся...

Марыська. I нас усiх ноччу схапiлi: i маму, i тату, i сясьцёр, i брата, нават служанку Карусю...

Калiноўскi. Адкуль яны прывялi цябе сюды, i дзе я сам знаходжуся?

Марыська. Ты ў кляштары касьцёлу дамiнiканаў, а я насупраць у кляштары мiсiянераў. Нас падзяляе толькi двор. А дзе ўсе нашы — ня ведаю. Я адна ў вязьнiцы... з мышамi...

Калiноўскi. Любая мая, адзiная мая ў сьвеце, мне невыносна цяжка сказаць табе, але, здаецца, нас разьдзялiў ужо ня двор памiж двух храмаў, а сама...

Марыська (амаль крычыць у сполаху). Не! Не! Не! Родненькi мой, як жа можна разьдзялiць нас навечна, назаўсёды?!. Як жа можна... (Плача.)

Калiноўскi. Будзь мужнай, сонейка маё ненагляднае, птушачка мая трапяткая... кветачка мая незабыўная...

Марыська. Ты сапраўды нiбы надоўга развiтваешся са мною?..

Калiноўскi. Ты амаль угадала. Я разьвiтваюся з табою назаўсёды...

 

Перапалоханымi вачыма яна глядзiць на яго i ня верыць нi яму, нi сабе. А ён iмправiзуе, трымаючы яе за рукi.

 

Марыська чарнабрэва, галубка мая.

Гдзе ж ся падзела шчасьце i ясна доля твая?

Усё прайшло, — прайшло, як бы не бывала.

Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

Калi за нашу праўду Бог нас стаў карацi

Дай у прадвечнага суду вялеў прападацi,

То мы прападзем марна, но праўды ня кiнем,

Хутчэй неба i шчасьце, як праўду, абмiнем.

Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,

Но прыймi цяжкую кару Прадвечнага волю,

А калi мяне ўспомнiш, шчыра памалiся,

То я з таго сьвету табе адзавуся.

 

Не выпускаючы рук Марыськi з сваiх, ён апускаецца на каленi i абсыпае рукi любай разьвiтальнымi пацалункамi.

 

Даруй мне! Даруй за ўсё, калi здолееш...

 

Марыська таксама апускаецца на каленi, абдымае любага, на нейкi момант замiрае, а потым у адчаi, таропка абсыпае твар Кастуся пацалункамi.

 

Уваходзiць Лосеў i Паліцмайстар.

 

Лосеў. Свидание окончено!

 

Калiноўскi ўстае з падлогi i падхоплiвае Марыську. Палiцмайстар спрабуе ўзяць яе за плячо, каб вывесьцi сiлаю. Яна спакойна адводзiць яго руку, хрысьцiць суджанага, сьпiнаю адыходзiць да дзьвярэй.

 

Марыська. Бывай, Кастусёк... (Зьнiкае за дзвярыма, за ёй выходзiць i Паліц­майстар.)

Лосеў (садзiцца на зэдлiк, Калiноўскага жэстам запрашае прысесьцi на ложак). Прощание навсегда... Поцелуй в лоб... Сентиментальные стихи и тоже прощальные...

Калiноўскi. Шпег-выведнік такога ўзроўню, а не ўтрымаўся, каб не прылiпнуць да замочнай шчылiны... Якая ганьба! Якая мярзота!..

Лосеў. Мое особое внимание к вам, диктатор, объясняется не моей испорченностью, а моим желанием помочь вам избежать виселицы, в неизбежности которой вы убеждены совершенно обоснованно.

Калiноўскi. Вы мне... дапамагчы?..

Лосеў. Да, я!.. Все еще можно... Нет, не все, но кое-что изменить можно.

Калiноўскi. Патлумачце — не зразумеў...

Лосеў. Вы мне раскрываете конспиративную сеть всей вашей заговорщицкой организации, называете явки и имена сообщников, которые еще не убежали за границу, а я убеждаю его высокопревосходительство генерал-губернатора проявить христианское милосердие к своему основному врагу и заменить смертную казнь повешением на поселение с милой в каком-нибудь сибирском шалаше. Большего обещать не могу. Уж больно велики ваши «за­слуги» перед матушкой Россией.

Калiноўскi. Не магу з гэтым пагадзiцца, паколькi заслугi перад матухнай Расiяй вашага «благородия» i яго «высокопревосходительства» генерала-вешальнiка з заслугамi маiмi нi ў якое параўнанне не iдуць.

Лосеў. Не скромничайте, господин Калиновский, Россия ваших подвигов долго не забудет.

Калiноўскi. Белая Русь, Лiтва, Польшча, Каўказ i народы ўсходнiх i сярэднеазiяцкiх калонiяў Расейскай iмперыi ня тое што доўга, а нiколi ў вякi вякоў не забудуць вашых крывавых подзьвiгаў на iх землях.

Лосеў. Так мы можем поссориться. И я хочу заметить, что без ваших признаний о ваших «подвигах» на вашей земле картина нашей борьбы не будет полной. Ваши признания — это единственный способ войти в историю. Иначе в безвестности окажетесь не только вы, но и ваши соратники, если вы сокроете их имена. В ваших интересах пополнить наш архив.

Калiноўскi. Цi пра ваш архiў нам рупiцца? А свой мы захавалi надзейна. Час некалi аб’яднае iх i людзi ацэняць нашыя подзьвiгi па справядлiвасьцi.

Лосеў. Раньше, чем это случится, пройдут столетия.

Калiноўскi. Але ж яны пройдуць. А вам ня церпiцца сёньня ўведаць наш вопыт, нашу практыку, нашу тэхналогiю барацьбы за наша выжываньне. Яны патрэбны вам, каб апярэджваць супрацiўленьне заваяваных, прадбачыць вывяржэньне вулканаў народнага гневу, тапiць людзей у крывi загадзя, да таго, як яго пякельная лава спапялiць акупантаў.

Лосеў. Я рад, что вы все понимаете правильно. И надеюсь, тщательно обдумаете мое предложение. Игра стоит... жизни. Размышляйте!.. Думайте!..

Калiноўскi. Што ж яшчэ застаецца рабiць у турме, як ня думаць.

Лосеў. Константин Семенович, право же, я как профессионал отношусь к вам с уважением. Более того, вы мне просто симпатичны. Вы мой достойный визави.

Калiноўскi. Даруйце, я так ня думаю i з гэтае прычыны не магу адказаць вам узаемнасьцю.

Лосеў. И тем не менее советую вам помнить, что от меня и ни от кого другого зависит быть вам или не быть. (Устае з зэдлiка.) Честь имею!

Калiноўскi (таксама ўстае з ложка). Сумняваюся...

Лосеў. Простите, не понял?..

Калiноўскi. Сомневаюсь, говорю, что вы честь имеете...

Лосеў (стрымана). Не заботьтесь о моей чести, но позаботьтесь о своей судьбе. (Ад дзьвярэй.) Особая следственная комиссия армейских костоломов выпотрошит вас до основания и ходатайствовать за вас перед Муравьевым-вешателем не станет. И слушать вас на вашем дурацком наречии не будет.

Калiноўскi. Канкурыруючая фiрма па здабычы чыноў i званьняў у воблiку Асобай сьледчай камiсii?..

Лосеў. Вы мой трофей. И приз охотника на крупную дичь возьму я. Или я — не Лосев!

Калiноўскi. I ўсё ж здаецца мне, не пераплюнеце вы нi Асобую камiсiю, нi вешальнiка i за мой кошт перад аўгусьцейшым манархам не выслужыцеся.Лосеў. Я не из тех, кто теряет надежду при встрече с трудной клиентурой. (Выходзiць.)

 

Сцэна зацямняецца.

 

IV

 

Пакой Асобай сьледчай камiсii падобны на генерал-губернатарскi, толькi без багатай мэблi i гадзiньнiка, без геаграфiчных картаў на сьценах. Сьцяна справа зацягнутая парцьерай. За сталом пад партрэтам Аляксандра II — палкоўнiк Шалгуноў, за асобнымi сталамi каля сьцяны зьлева — штабс-капiтан Сямёнаў i паручнiк Гогель.

Лосеў прыводзiць Калiноўскага.

 

Лосеў. Здравия желаю, господа офицеры!

Калiноўскi. Добрай ранiцы, панове.

Шалгуноў (крыху зьдзiўлена). Вы считаете ее доброй?..

Калiноўскi. Ранiца добрая сама па сабе i, на шчасьце, не залежыць у дадзеным выпадку ад майго самаадчуваньня.

Шалгуноў. А вы не могли бы изъясняться с нами на русском?

Калiноўскi. Я мог бы яшчэ на мове польскай i французскай, але ж вы пагарджаеце польскай, як i беларускай, а французская пасьля паўстаньня «декабрис­тов» у Расii таксама павагай не карыстаецца. Таму я буду размаўляць толькi на мове сваiх бацькоў, дзядоў i прадзедаў i маўчаць на ўсiх iншых, у тым лiку i на вашай расейскай.

Лосеў (падыходзiць да Шалгунова). Распишитесь, господин председатель, о принятии от меня здешнего феномена на свое попечение. (Дае на подпiс аркуш з папкi, забiрае яго.) Честь имею! (Выходзiць.)

Шалгуноў (да Сямёнава i Гогеля). Господа члены Особой следственной комиссии, ваше мнение относительно заявления подследственного о рабочем языке?

Сямёнаў. Возмутительное заявление.

Гогель. Считаю необходимым применить особые способы допроса и этот дьявол заговорит на языке ангелов!..

Шалгуноў. Если перед нами действительно дьявол, то во плоти интеллигентного человека, исповедующего местный патриотизм, то есть национализм, что вполне понятно и требует в данных условиях определенного компромисса, поскольку в ином случае подследственный доставит себе излишние страдания, а нам — дополнительные хлопоты и потерю драгоценного времени. (Да Калiноўскага.) Что вы можете предложить со своей стороны, чтобы действительно избежать спецдопросов?

Калiноўскi. Наколькi мне вядома, паручнiк Гогель, а ў сапраўднасьцi Гугель, што азначае «плевелы», пустазельле ў жыце, тутэйшы i ведае ня толькi матчыну мову, але i валодае, як бачу, стэнаграфiяй. Няхай працуе, i сьледчая камiсiя будзе мець абсалютна дакладныя чарнавыя стэнаграмы-пратаколы допытаў.

Шалгуноў. Это что-то, но еще не компромисс. (Да Сямёнава.) Ваши соображения, штабс-капитан?..

Сямёнаў. По двуязычной стенограмме мы с поручиком составляем официальный протокол допроса, естественно, на русском, а подследственный его подписывает.

Калiноўскi. Толькi пасьля прачытаньня, выпраўленьня i магчымых дапаўненьняў.

Шалгуноў. Условились... Итак... ваша фамилия, имя, отчество? К какому сословию принадлежите?

Калiноўскi. Вiкенцiй Канстанцiн Калiноўскi, сын Сымона. Бацька — патомны шляхцiц, я — проста грамадзянiн.

Шалгуноў. Возраст, вероисповедание?

Калiноўскi. Каталiк. Днямi споўнiлася 26.

Шалгуноў. Место рождения?

Калiноўскi. Вёска Мастаўляны Гарадзенскага павету.

Шалгуноў. Место учебы, образование?

Калiноўскi. Сьвiслацкая гiмназiя, у 56-60-я гады — Пецярбуржскi унiверсiтэт. Скончыў камеральнае аддзяленьне юрыдычнага факультэту са ступеньню кандыдата.

Шалгуноў. Есть ли вопросы к подследственному по последнему эпизоду.

Сямёнаў. Учеба — времена романтические. Назовите, так сказать, ваших кумиров...

Гогель. ...и властелинов дум.

Калiноўскi. Да першых я б аднёс Адама Мiцкевiча i Андрэя Тадэвуша Касцюшку, к другiм — Герцэна, Чарнышэўскага, Дабралюбава...

Сямёнаў. Какими науками увлекались в Петербурге?..

Калiноўскi. Класiчнай нямецкай фiласофiяй i заходнееўрапейскiм сацыялiзмам, вывучаў культуру i гiсторыю славянскiх народаў.

Гогель. В общество «Земля и воля» входили?..

Калiноўскi. Не ўваходзiў, але сувязi не губляў.

Сямёнаў. В университете и стали врагом самодержавия и крепостничества, так сказать, в знак благодарности монарху за науку уму-разуму.

Калiноўскi. «Умом-разумом» i ўсiмі фібрамі душы я ўзьненавідзеў прыгон, самадзяржаўе і яго акупацыю маёй бацькаўшчыны яшчэ ў Сьвiслацкай гiмназii. А ва унiверсiтэце стаў перакананым прыхiльнiкам i прапагандыстам рэвалюцыйна-дэмакратычных iдэяў.

Шалгуноў. Место жительства после Петербурга?

Калiноўскi. Зрабiўшы некалькi няўдалых спробаў уладкавацца на працу ў Пецярбургу, у 1861 годзе вярнуўся ў Вiльню, але i тут, а затым i ў Гароднi мне было адмоўлена ў працы, хоць бяз справы склаўшы рукi я не сядзеў i стварыў даволi моцную i ўплывовую рэвалюцыйную арганiзацыю.

Шалгуноў. Почему опять очутились в Вильно?

Калiноўскi. З кансьпіратыўных меркаваньняў — даведаўся пра распараджэньнi начальства гарадзенскага аб маiм арыштаваньнi.

Шалгуноў. Перечислите в хронологической последовательности ваши революционные должности!

Калiноўскi. У 1856-60 гады — кiраўнiк левага рэвалюцыйнага крыла зямляцтва студэнтаў унiверсiтэту — выхадцаў з Беларусi, Лiтвы i Польшчы. З вясны 61-га году, як я ўжо сказаў, — стваральнiк i кiраўнiк рэвалюцыйнай арганiзацыi ў Гароднi. З лета 62-га — член «Камiтэта руху» ў Вiльнi, рэдактар, аўтар i выдавец «Мужыцкай праўды». З восенi — старшыня паўстанцкага Лiтоўскага правiнцыйнага камiтэту. У сакавiку 63-га — рэвалюцыйны камiсар Гарадзенскага ваяводства; у маi — паўстанцкi цывiльны начальнiк Гарадзенскага ваяводства; з чэрвеня — член паўстанцкага Аддзелу Лiтвы i кiраўнiк аддзяленьня ўнутраных справаў; у лiпенi ўзначалiў «чырвоны жонд» — гэта па нашаму паўстанцкi Нацыянальны ўрад Лiтвы i Беларусi.

Шалгуноў. То есть сконцентрировали в своих руках всю полноту революционной власти в мятежном крае?

Калiноўскi. Вядома… У паўстаўшым краі.

Гогель. Некоторые, ваше благородие, с этого времени и, разумеется, до арестования называли его диктатором и даже королем Литвы и Беларуси.Калiноўскi. Я таксама пра гэта чуў...

Сямёнаў. Какие из важнейших приказов, призывов, циркуляров, постановлений, инструкций для мятежников и их бандформирований написаны вами лично?

Калiноўскi. Усе найбольш важныя дакументы, зьвязаныя з народным паўстаньнем у лiтоўска-беларускiм краi i дзейнасьцю на яго тэрыторыi паўстанцкiх атрадаў i iх кiраўнiкоў напiсаныя мною або пры маiм удзеле цi па маёй iнiцыятыве.

Сямёнаў. Перечислите главные из важнейших.

Калiноўскi. Думаю, што гэта iнструкцыя Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэту для павятовых i акруговых начальнiкаў; iнструкцыя для ваенных паўстанцкiх начальнiкаў; цыркуляр супраць дэзiнфарматараў; дадатковая i падрабязная iнструкцыя для павятовых камiсараў; загад да народу зямлi Лiтоўскай i Беларускай i, вядома ж, адозва з заклiкам да народу ўзьнiмацца на рашучую барацьбу.

Гогель. Авторство воззвания к усилению революционного террора тоже принадлежит вам?

Калiноўскi. Як i загад гарадзенскага камiсара.

Гогель. А постановление Революционного трибунала о смертной казни предводителя дворянства Виленщины господина Домейко посредством использования убийц-кинжальщиков?..

Шалгуноў. К этому эпизоду мы обратимся особо.

Гогель. Слушаюсь!

Шалгуноў. А теперь о знакомствах по приезде из Гродно в Вильно...

Калiноўскi. У Вiльнi сустрэўся са знаёмым па унiверсiтэце iнжынерам шляхоў зносiнаў, кiраўнiком партыi «чырвоных» Уладзiславам Малахоўскiм, праз яго выйшаў на служачага чыгункi Нестара Дзюлёрана, якi забясьпечыў мяне дакументамi на iмя Макарэвiча. Праз апошняга пазнаёмiўся з Ануфрыем Духiнскiм, i калi ён быў прызначаны паўстанцкiм ваяводаю ў Гарадзен­скую губерню, то ўсьлед за iм па загаду Дзюлёрана з пашпартам на iмя Чарноцкага я выехаў у Беласток для збору i дастаўкi Дзюлёрану зьвестак аб стане паўстанцкiх атрадаў.

Шалгуноў. Назовите сообщников по этой поездке и предводителей бандитских шаек Гродненщины.

Калiноўскi. Хаўрусьнiкаў ня меў, кiраўнiкоў паўстанцкiх атрадаў не памятаю. Амаль тры гады прайшло i кожны з сотняў меў ня прозьвiшча, а псеўданім ці нават мянушку. Хiба ўсiх успомнiш.

Шалгуноў. Дальше...

Калiноўскi. З Беластоку i Гарадзеншчыны зноў быў адклiканы ў Вiльню Дзюлёранам, у якiм па прыездзе ўбачыў галоўнага рухавiка паўстаньня ў нашым лiтоўска-беларускiм краi ў званьнi камiсара Варшаўскага цэнтральнага нацыянальнага камiтэта i Нацыянальнага ўрада ў Лiтве i на Беларусi.

Шалгуноў. В какой номинации вы были при Дзюлёране?

Калiноўскi. Не даючы нiякай намiнацыi, ён прыняў мяне як бы сваiм сакратаром. Я займаўся перапiскаю зьвестак i напiсаньнем артыкулаў аб ходзе паўстаньня для адсылкi за мяжу, даводзiлася пiсаць i намiнацыi на прызначэньнi...

Шалгуноў. Называйте, кого и на какие должности назначал Дзюлёран!

Калiноўскi. Памятаю, што пiсаў намiнацыю для Францiшка Канаплянскага на паўстанцкага цывiльнага начальнiка Вiленскага ваяводства...

Шалгуноў. Еще на кого?!

Калiноўскi. Амаль адначасова з Канаплянскiм на пасаду камiсара Вiленскага ваяводства быў прызначаны Сухадольскi-Дарманоўскi i Малахоўскi на паўстанцкага начальнiка Вiльнi.

Сямёнаў. И все?!

Калiноўскi. На шчасьце больш нiкога ня памятаю.

Шалгуноў. Куда девался Дзюлёран?

Калiноўскi. Бадай што эмiграваў.

Шалгуноў. А вы приняли на себя роль главного распорядителя в крае?

Калiноўскi. Так! Я выконваў гэту ролю.

Шалгуноў. Есть ли вопросы к подследственному у членов комиссий?

Гогель. Да! Кто стал начальником Вильно после бегства Молоховского?

Калiноўскi. Мiхаiл Ляпкоўскi.

Гогель. Где он сейчас?

Калiноўскi. А Бог яго ведае. Кожны ратуецца, як можа.

Сямёнаў. Кто стал начальником Вильно после Лепковского?

Калiноўскi. Гэту пасаду я даручыў свайму блiжэйшаму памочнiку Цiту Далеўскаму.

Гогель. Назовите иных своих ближайших помощников.

Калiноўскi. Назаву хiба толькi сьветлай памяцi Iгната Здановiча, пакаранага вамi сьмерцю, ды Томаша Грагатовiча, члена Лiтоўскага аддзела.

Сямёнаў. Кто еще были членами Литовского отдела?

Калiноўскi. Аддзел распаўся яшчэ пры Дзюлёране, хто былi яго членамi мне невядома.

Шалгуноў. Какие распоряжения и кому осенью прошлого года вами отдавались в усилиях поддержать активность бандформирований и отдельных бандитских шаек?

Калiноўскi. Дзейнасьць мая напярэдаднi зiмовых халадоў 64-га году ў намаганьнях падтрымаць народную справу барацьбы з расейскiмi акупантамi абмежавалася толькi распараджэньнямi аб зборы зьвестак пра стан баявых злучэньняў i атрадаў i iх дзейнасьцi, аб агульным настроi нацыянальнага духу i пра барацьбiтоў, што загiнулi цi былi схопленыя карнiкамi.

Шалгуноў. И каковы были ответы с мест?

Калiноўскi. У асноўным няўцешныя. Таму ў сувязi з немагчымасьцю зi­мою працягваць барацьбу, я даў распараджэньне аб роспуску атрадаў з выда­чаю, калi будзе магчыма, адпускных білетаў касiнерам i iх камандзiрам... да вясны.

Шалгуноў. Ваши назначения в это время в губерниях? Поименно!

Калiноўскi. Памятаю, бадай што, толькi кiраўнiка Саву — вiдаць, гэта псеўданiм, — i нейкага Мiцкевiча, прызначаных начальнiкамi атрадаў.

Сямёнаў. Кто такие Пеликша и Свенторжецкий?

Калiноўскi. Чуў ад Дзюлёрана, што яны нiбыта прымалi ўдзел у справах Менскай губернi.

Гогель. Где находится Шадурский?

Калiноўскi. Хто ён такi i дзе знаходзiцца, мне невядома. I наогул, за выключэньнем асобаў, мною ўжо названых, я больш нi з кiм у непасрэдныя адносiны не ўваходзiў, нiкога з асобаў, якiя iм садзейнiчалi, ня ведаю нi ў Вiльнi, нi ў iншых губернях, можа, за выключэньнем толькi Людвiка Дзiчкоўска-га — Ковенскага паўстанцкага цывiльнага начальнiка i Альберта Грабоўскага — iнфляндскага паўстанцкага ваяводы.

Сямёнаў. Кого знаете из воевод и главарей восстания в иных губерниях северо-запада России?

Калiноўскi. У Вiленскай губернi, як вядома, пасьля Канаплянскага ваяводы наогул не было, а хто iм быў у Менскай, ня ведаю, з Вiцебскай жа Гарадзенская са жнiўня мiнулага года па кiраваньні паўстаньнем адышла да Варшаўскага камiтэту.

Гогель. Кого знаете из членов Комитета опеки в Вильно?

Калiноўскi. Нiкога ня ведаю, тым больш што ён, наколькi мне вядома, даўно ўжо не iснуе. Але, мiж iншым, у Вiльнi ёсьць асобы, што служаць справе дабрачыннасьцi i спагады сем’ям, што пацярпелi ад душыцеляў рэвалюцыi, але я iх, на жаль, ня ведаю.

Шалгуноў. Кто такие Александр Оскерко, Яков Гейштар, Купеть, Баневич, семейство Кондратович?

Калiноўскi. Названых мне асобаў ня ведаю.

Шалгуноў. Назовите адреса ваших явочных квартир в Вильно.

Калiноўскi. Кватэр наймаў некалькi, але нi адна з iх не была явачнай.

Шалгуноў. Хозяева квартир?..

Калiноўскi. Грыгатовiч Юзэфа. Ад яе я пераехаў у дом Кельчэўскай. Потым зьехаў у Гародню. Вярнуўшыся зноў у Вiльню, начаваў у Дзюлёрана, Малахоўскага, Сухадольскага, пасьля наняў кватэру за касьцёлам свьятога Пятра, адраса ня памятаю, адтуль пераехаў у гатэль Пузiно, а затым i на апошнюю кватэру ў будынку цяперашняй гiмназii. Iншых мясьцiнаў для хованак я ня меў i нiякiх знаёмстваў у Вiльнi ў мяне не было.

Шалгуноў. Ваши вопросы, господа члены комиссии?

Сямёнаў. Как часто вы выходили из дому?

Калiноўскi. Выходзiў штодзень, бавiў час на прагулках, заходзiў абедаць у розныя гатэлi, апошнiм часам харчаваўся ў Палянскага на Нямецкай вулiцы.

Гогель. Выходит, вы не знали о розыскании вас полицией?

Калiноўскi. Наадварот, выдатна ведаў.

Гогель. И то правда, что вы любили прогулки у дворца губернатора?

Калiноўскi. А што тут незвычайнага? Затое я ў твар ведаў ня толькi вышэйшых чыноў жандармерыi, але i многiх шпегаў, а з палiцмайстарам Вiльнi, як выхаваны чалавек, вiтаўся лёгкiм кiўком галавы, хоць ён мяне i ня ведаў.

Шалгуноў. Любопытно, это была бравада шляхтича или осознанная игра со смертью в кошки-мышки?

Калiноўскi. Кiньце вы, палкоўнiк. Я проста ведаў элементарнае — воўк нiколi не бярэ ахвяру каля сваёй бярлогi, а калi дакладней, то не ўяўляе яе паблiзу бярлогi.

Шалгуноў. И последний на сегодня вопрос, только откровенно: вы могли бы при встрече убить генерал-губернатора Муравьёва?

Калiноўскi. Не. Гэту цяжкую работу ў нас выконвалi толькi кiн­жальшчыкi i толькi па прысуду Трыбунала. Iндывiдуальныя пазасудовыя расправы — ня наш метад.

 

Шалгуноў звонiць у званок. Зьяўляецца Паліцмайстар i выводзiць Калiноўскага.

(...)

 

 

V

 

Кабiнет генерал-губернатара. Перад незадаволеным яго высока-правасхадзi­цельствам палкоўнiкi Шалгуноў i Лосеў стаяць навыцяжку, як радавыя перад разгневаным фельдфебелем.

 

Мураўёў. Что значит — никаких надежд?! Что значит — уклоняется от ответов на вопросы?! Что значит — не помнит фамилий сообщников?! Я должен знать все без исключений... и не о нем! Плевать я хотел лично на него. И его должности, и его инструкции мне и без вас известны! Если он умалчивает о сообщниках и дурачит вас тем, что мы знаем, принудете его назвать, изложить, раскрыть мотивы возмущения целого края. Я понимаю Польшу, но здесь же православная Северо-Западная Россия! Раскройте мне основания, повод к бунту, причины появившихся возможностей к взрыву гигантского масштаба, и опять же не в Польше, а здесь, на территории давно усмиренного и до недавних пор покорного быдла! Этого ждет от нас его императорское величество! Россия ждет! Пропади бы они пропадом, в конце концов, все его соратники и помощники, если бы они не были мне нужны!.. Если бы именно этим не интересовался августейший монарх!..

Лосеў (перапыняе). Клянусь вам — назовет!

Мураўёў. Не клянитесь, полковник!.. Назовет он их или не назовет! В конце концов я и так загоню их если не на эшафот, так в Сибирь. Сети мои будут мелкоячеисты! Всех выужу, и ни одной даже мелкой рыбешке не удастся, ускользнуть в Европу. Но мне еще нужны методы их конспирации, структура революционных организаций, их штабы, центры, явки, печатни, редакции, практика подготовки профессиональных мятежников, связи с российскими революционными демократами, не говоря уже о польских, а теперь еще французских и английских. Империя, его императорское величество, мы, его опора и надежда, нуждаемся в науке побеждать непокорные народы нашей вотчины и дедины на основании практики благоприобретенной на Кавказе и здесь, в Польше и Северо-Западном крае. Или она не империя, а мы не ее опора! Калиновский не только практик, но и теоретик революции. Ему удалось то, к чему призывал «Колокол» Герцена и Чернышевский с Добролюбовым. Нас спас только извечный российский шовинизм в отношении к народам окраинным и то, что наша чернь удержалась от великой смуты. Этот местный вождь-предводитель многое знает не понаслышке. И меня интересует его мнение о причинах возмущения в Северо-Западном крае, о польской проблеме, о причинах поражения обоих восстаний — сегодня мы уже можем говорить об этом, как о свершившемся факте. Мне интересны и необходимы соображения Калиновского на развитие событий в будущем. Разговорите его на эти темы хоть под протокол, хоть без протокола, хоть за чашкой кофе, хоть вырвите вместе с языком, но оставьте ему хотя бы столько сил и здоровья, что бы нам не нести его к виселице. Или вы его разговорите на означенные темы и сюжеты, или вы, господин Шелгунов, не следователь по особо важным делам, а вы, господин Лосев, не жандармский штаб-офицер, а гувернантка!..

Лосеў. Ваше высокопревосходительство, я помогу Павлу Никоноровичу. Калиновский кроме всего прочего назовет поименно даже тех, о ком сам никогда не слышал.

Мураўёў (саркастычна). Будьте уж так любезны, Александр Михалыч. (Жорстка.) У меня нет времени отодвигать его казнь даже на полторы-две недели. (Глядзiць на партрэт Аляксандра II.) Его величество ждет и торопит. Они полагают, что смерть кумира черни содрогнет этот край до основания и приведет из лесу мужика с повинной, после чего в неограниченном количестве его необходимо будет спровадить в сибирские рудники и копальни вместе с домочадцами.

Около сорока лет тому я замирил и преобразовал этот проклятый край, будучи на службе августейшего монарха Николая I в качестве вице-губернатора в Витебске, а затем губернатора в Могилеве и Гродно. Я тогда предложил, а император издал ряд указов, которые на десятилетия перевернули вверх тормашками всю местную гражданскую жизнь. И белорусы стали забывать, кто и что они есть на самом деле. Я предложил императору закрыть Виленский университет, который был рассадником просвещенного национализма аборигенов, отменить на Белой Руси и в Литве действие Статута Великого княжества Литовского, Русского и Жамойтского 1588 года и подчинить белорусские и литовские земели юрисдикции общероссийских законов. Я упразднил Брест­скую церковную унию, присоединив униатскую церковь к православной. При мне русский чиновник, русская школа и русский поп сделали здесь гораздо больше, чем суворовская пуля-дура и штык-молодец. В итоге аборигены почти забыли не только какого они роду-племени, но и свой идиотский диалект.

Я уже не молод, я почти стар, и священный мой долг перед Россией и ее цесарем в том, чтобы теперь уже в последний раз через такое сито просеять относительно просвещенную часть населения этого опасного края, чтобы в нем не осталось и следа даже от маломальского проблеска национального духа и интеллекта вообще.

Шалгуноў. Ваше высокопревосходительство, дорогой и высокочтимый наш покровитель и защитник, мы желаем вам долгия лета и исполнения всех ваших в высшей степени благородных намерений на благо нашего любимого, могучего и непобедимого Отечества!

Лосеў. А мы свой долг исполним с честью!

Мураўёў. Благодарю и надеюсь господа. (Устае з-за стала.) И вот еще что... К городскому полицмейстеру обратилась, как он сказал, некая вдова, дворянка Ядвига Мокрицкая, известная в Вильно филантропка, оказывающая свое сочувствие и посильное воспомоществование всякому, попавшему в беду человеку. Посулила полицмейстеру энную сумму денег, только бы он устроил ей протекцию на встречу или хотя бы на передачу несчастному смертнику Калиновскому пару чистого белья, мыла и прочее. Заикнулась и о желании свидания с арестованной Марией Ямонт. (Лосеву.) Вам ничего не говорит имя этой филантропки.

Лосеў. Почему же не говорит. Ядвига Мокрицкая действительно добрая душа и истая христианка, и интерес ее к смертнику Калиновскому был бы естественным, если бы она не доводилась родной сестрой матери Марии Ямонт — невесты Калиновского.

Мураўёў. Вот как! Я, разумеется, не знал столь пикантных деталей, но посоветовал полицмейстеру, обеспечивающему охрану Калиновского, не только устроить свидание Мокрицкой с арестантом, но и наладить переписку последнего с невестой. Вас же, Александр Михалыч, прошу создать невесте такие условия, известия о которых предельно бы угнетали или даже потрясли жениха.

Лосеў. Понял, ваше высокопревосходительство!

Мураўёў. С перепиской жениха и невесты я буду знакомить не только вас, Александр Михалыч, но и Особую следственную комиссию в лице уважаемого Павла Никонорича.

Шалгуноў. Спасибо, ваше высокопревосходительство.

Мураўёў. Что касаемо полицмейстера, он будет брать за свои услуги умеренную мзду, дабы прослыть в городе сочувствующим арестантам и привлечь к своей особе иных «филантропов». Следствию будет полезно, а полицмейстеру заработачно... Не правда ли?

Лосеў (у захапленьнi). Гениально!..

 

Заслона.

 

 

Дзея другая

 

VI

 

Калiноўскi на турэмным ложку цi то сьпiць, цi то ў забыцьцi. Дзьверы вязьнiцы адчыняюцца i Паліцмайстар прапускае перад сабою Ядвiгу Макрыцкую — немаладую, элегантна апранутую жанчыну з вузельчыкам у руках. Сам спыняецца каля дзьвярэй, а Макрыцкая нетаропка падыходзiць да ложку, углядаецца ў твар вязьня. Той расплюшчвае вочы, цяжка садзiцца, зьдзiўлена глядзiць на наведвальнiцу.

 

Макрыцкая. Маё табе шанаваньне, сынок...

Калiноўскi (бы ачнуўшыся). Даруйце, цётухна Ядзя, я мог уявiць у гэтай мясцiне каго заўгодна, толькi не вас.

Макрыцкая. Выходзiць, ты ня рады мне... А я па боскай, мiласэрнай справе да цябе, як i да iншых вязьняў. Дазволiлi добрыя людзi грабеньчык табе перадаць, мыла, пару новай бялiзны. (Аддае вузельчык.)

Калiноўскi. Шчыры дзякуй. Вiдаць, у хуткiм часе будзе дарэчы пераапрануцца ў чыстае i белае...

Макрыцкая (разумее падтэкст, але хавае гэта). Я i люстэрка прынесла. Як жа маладому без люстэрка.

Калiноўскi. Сапраўды. У белае-белае апрануся, прычашуся, у люстэрка агледжуся ды й прадстану прыгажуном перад натоўпам на Лукiшках...

Макрыцкая (хрысьцiцца). Хай Бог сцеражэ i збавiць. I люстэрка я табе зусiм ня дзеля разьвiтаньня з самiм сабою прынесла. (Паліцмайстару.) Добры чалавек, пакiнь ты мяне на хвiлiну-другую, цi ж я табе не аддзячу, а справа ў нас сямейная, гаворка iнтымная... Самi ж ведаеце, ад нявесты я да жанiха прыйшла...

 

Паліцмайстар мнецца, але выходзiць, а Макрыцкая прычыняе дзьверы.

 

Калiноўскi. Знайшлi добрага чалавека.

Макрыцкая (напаўголаса). Усе яны дабрэюць i харашэюць, як добра зафундзiш. Ад Марыськi я, сынок. Кланяецца яна табе, цалуе горача, абдымае моцна, зычыць цярпеньня i надзеi на лепшае.

Калiноўскi (ускоквае з ложка). Вы i ў яе былi? З iм? (Кiвае на дзьверы.)

Макрыцкая. Была! Гэта ж яна, ластавачка наша, i люстэрка табе пры­слала. Каб ты праз сваё ды ў яе акенца зайчыкаў пускаў. То i будзе знак ёй, што ты тут побач i... жывы. Вязьнiцы вашы праз двор. I сьпевы касьцельныя, як яна кажа, i музыка аргана — на двух падарунак ад Бога. Молiцца яна i за цябе, i за сябе, i днём, i ўночы. У хуткiм часе пiсьмо табе перадасьць. I ты ёй напiшы.

Калiноўскi. Як яна там, наогул...

Макрыцкая. Каб не пацукi ды есьцi што людскае давалi, то з божай помаччу як-небудзь перабiлася б, а то ж адным селядцом кормяць, а пiць i глытка не даюць. (Прыцiшае голас, зiрнуўшы на дзьверы.) Дабiваюцца на допытах гiцлi, каб усiх урадоўцаў твайго жонду, што ў бацькоўскiх пакоях засядалi, паiменна назвала.

Калiноўскi. А Юзаф, сёстры, бацькi Марыськi — як i дзе?!

Макрыцкая. Юзафа да катаргi прысудзiлi, бацькоў i сясьцёр — у Табольскую губерню на пасяленьне. Ну, а ты як тут, сынок?..

Калiноўскi (доўга глядзiць у закратаванае акно). Зайздрошчу свабодзе нават той вунь, што ходзiць па сьнезе, вароны, якую бачу са свайго акна...

 

Уваходзiць Паліцмайстар.

 

Паліцмайстар. Свидание окончено!..

 

Макрыцкая пасьпешлiва разьвiтваецца. Паліцмайстар паказвае ёй на дзьверы i сам выходзiць сьледам.

 

Калiноўскi (сам сабе). Спатканьне! Магчымасьць перапiскi! I Марыську, i мяне адначасова пазбаўляюць ежы i вады! Нешта тут ня так. Цi не патыхае ад iнтрыгi правакацыяй?.. Ня дай Бог, калi яны ўблытаюць у маю справу i Марыську. (Здымае чаравiк, выцiскае абцасам шыбу ў акне, вынiмае з кiшэнi люстэрка, разачаравана.) Якi ж зайчык бяз сонейка... (Кладзе люстэрка на падваконьне. Чуе за акном выразны пiск сiнiцы, выварочвае кiшэню, зьбiрае крошкi хлеба, высыпае iх птушцы, назiрае, захапляецца жывой iстотай i ня чуе, як у вязьнiцу ўваходзiць Фавелін — малады прыгожы сотнiк у зiмовай форме афiцэра занятага справаю вязьня i спыняецца каля дзьвярэй. Яго цiкавiць i кранае занятак зьняволенага. З суседняга храма ў вязьнiцу даносiцца ўрачыстае гучаньне аргана, касьцельныя сьпевы. Калiноўскi не адрываецца ад шыбы акна, а казак чакае, слухае, не адгукаецца.)

Калiноўскi (сам сабе, калi музыка i сьпевы зацiхаюць). Сьпевы i музыка аргана — на двух падарунак ад Бога...

Фавелін. Казалось бы, у человека уже отняли все, что смогли, заживо хоронят в этих холодных острожских «мурах», вырваться из которых уже нет никакой надежды, а человек все равно борется за жизнь, ищет возможность наполнить содержанием свое существование, хотя бы тонкой нитью связаться с миром, не порывать связи с ним хоть через творение Божье — синицу и небесную музыку органа...

Калiноўскi. Сказал философ в чине сотника Атаманского казачьего полка...

Фавелін. Какой там философ, я всего лишь врач по особой просьбе его высокопревосходительства «ярыги», осуществляющий врачебную опеку над особо опасными государственными преступниками. Рад познакомиться. (Падае руку.) Фавелин...

Калiноўскi (пацiскаючы руку). Калиновский...

Фавелін. Искренне рад.

Калiноўскi. Позвольте полюбопытствовать — это какое же высокопревосходительство в чине «ярыги» проявило обо мне столь нежную заботу?

Фавелін. Ярыга по нашему — это жулик, лжец, крутель, шельма, пропойца, беспутный человек, казнокрад. Российская интеллигенция, разумеется, — подлинная называет его еще «двуликим янусом», «переодетым мясником», «монголом», «калмыком», «рыцарем веревки» и просто вешателем.

Калiноўскi. Понял. Спасибо. Судя по вашей откровенности, вы тоже причисляете себя к российской интеллигенции?

Фавелін. Естественно — причисляю, но от чувства стыда избавиться не могу.

Калiноўскi. Что же так?..

Фавелін. Вы же знаете нашу российскую интеллигенцию. Она сентиментальна и плаксива. Она скорбит и хнычет о несчастьях и бедах всего человечества. Она полна решимости объединить и спасти все славянство мира. Она читает «Современник» и «Колокол», боготворит Чернышевского и Добролюбова, молится на Радищева и прочих антикрепостников, в ужасе прижимается к обочине дороги, по которой мчится Русь-тройка с проходимцем на облучке, убивает царей, сдается на милость уцелевшим самодержцам и бредет пешком в Сибирь-матушку. Но больше всего она скорбит и сочувствует угнетенным народам окраин империи. Это ее вечная и самая глубокая скорбь — вина неискупленная. Но стоит только этим несчастным народам в образе Чечни, Польши, Литвы или Белой Руси, именуемой Северо-Западным краем, восстать против российского деспотизма за свою волю, свободу и неподлеглость, как наша сердобольная, гуманная, сентиментальная, просвещенная и даже революционно-демократическая интеллигенция всех мастей и оттенков объединяется в одном порыве и, превратившись в монстра, в шовинистическом угаре становится идеологической опорой карательных бригад, дивизий и полков. В ее устах восставшие народы не народы, а бандформирования, шайки, террористы, заслуживающие быть стертыми с лица земли, перевешаными, расстреляными, замоченными, поднятыми на штыки и пики от младенца до старца.

Русская интеллигенция совсем недавно отрукоплескала двадцатилетней победоносной войне на уничтожение кавказских народов. Сегодня она в едином порыве рукоплещет палачам Польши, Белой Руси и Литвы. Виват! Империя зла и насилия спасена! Герцен, на которого молились многие, оказался не прав. Победила доблестная Российская армия, что не пожалела живота своего в борьбе за Веру, Царя и Отечество. Виват!..

Как же мне, русскому интеллигенту, не устыдиться этого позора?! Вы, именуемый в тюремных списках главным распорядителем восстания, хотя бы знаете, какая по численности российско-татарская орда разрушает ваши города и веси, выжигает леса и хлебные поля, пленит и многотысячными загонами уводит в рабство?.. Доподлинно вы знать не можете. Так я вам доложу! Под рукой у ярыги Муравьева 6 армейских бригад, 13 пехотных, кавалерийских, полевых артиллерийских, конно-артиллерийских, казачьих дивизий, 34 особых резервных полка и 24 батальона, в названиях которых в Беларуси представлены почти все города России.

Куда же мне свои глаза девать. И вы правильно делаете, что не доверяете мне. Мы теперь на столетия для здешнего народа ярыги, вешатели, палачи и больше никто!

Калiноўскi. Стыдитесь и служите ярыге?..

Фавелін. Не обижайте меня, Константин Семенович! Приняв клятву Гиппократа, я служу только людям в несчастьи. Я и вам готов помочь.

Калiноўскi. Спасибо. Стоит ли лечить того, кого не сегодня, так завтра повесят или расстреляют.

Фавелін. Как раз мне поставлена задача вылечить, поднять вас после истязаний голодом. Вы им нужны как живой архив. Они боятся, что вы все унесете с собой. Мне приказано восстановить ваш жизненный ресурс, чтобы они могли оставить вам ровно столько сил и здоровья, чтобы вы сами дошли до эшафота. Это сказал ярыга. А он слов на ветер не бросает. Лосев со своими опричниками вас будут истязать, я — лечить. Позвольте же мне хоть из уважения и сочувствия к вам и вашей революции помочь вам тем, что в моих силах. Я же имею обязанности не только перед Гиппократом, но и господом Богом. Должна же, черт меня подери, быть в этом гнусном мире хоть какая-то правда и справедливость.

Калiноўскi. Наше общение столь мимолетно, а возможная просьба об услуге могла бы быть столь значительна и ответственна, что я, право же, пока должен умолчать о ней.

Фавелін. Но почему, если я раскрываю вам свою душу, можно сказать, нараспашку?

Калiноўскi. Во-первых, всякая душа — потемки. Во-вторых, друзья не раз говорили мне и не безоснований о том, что я нередко доверял тем, кто предавал меня, как говорится, с потрохами.

Фавелін. Не понимаю! Вы же рассчитывали вместе с поляками поднять на борьбу с самодержавием и русский народ, почему же вы не можете поверить, довериться хоть одному русскому?! И не солдату, не казаку, а человеку самой гуманной профессии. В ваших отрядах в качестве командиров десятки русских офицеров. И вы им доверяете! И они вас не предают и не обманывают. Они и сегодня после фактически разгромленного восстания не хуже вашего держатся на допросах. И их, так же как и вас, морят голодом. Кстати о голоде... Вас уже с сегодняшнего дня начнут кормить, точнее, выводить из голодовки под моим присмотром, скорее всего, для того, чтобы потом допрашивать с пристрастием или... повесить. Простите. Я об этом так откровенно только потому, что, скорее всего, мне придется констатировать вашу смерть. И я закрою вам глаза. Простите!..

Калiноўскi. Даже если вы провокатор, у меня есть к вам одно, так сказать, встречное предложение.

Фавелін. Спасибо! Я весь внимание...

Калiноўскi. Вы докладываете Лосеву или кто у вас там, что я не только приму от вас пищу, но и объявлю сухую голодовку и готов держать ее до смерти, если тюремщики не прекратят истязания голодом моей невесты Марии Ямонт.

Фавелін. Ямонт?!

Калiноўскi. Чтобы убедиться, что мои условия приняты, а Мария Ямонт выведена из принудительного голодания, я требую свидания с ней или, в худшем случае, собственноручного ее письменного уведомления о прекращении истязаний голодом, переданного через вас.

Фавелін. Только и всего?

Калiноўскi. Нет, это еще не все! В записке Марии Ямонт последняя фраза должна звучать так: «Я поняла, что полицмейстер не только взяточник, но и провокатор».

Фавелін. Я согласен. Но у меня к вам единственный вопрос.

Калiноўскi. Пожалуйста.

Фавелін (вельмi ўсхвалявана). У Марии Ямонт есть сестра Людвика... Людочка?.. Впрочем, можете и не отвечать. Я сам скажу вам: если Людвика сестра Марии... Мариськи, то это та самая Людвика-Людочка, в которую был безнадежно влюблен русский доктор Фавелин. Но то ли родители, то ли подпольная организация запретили Людвике-Людочке встречаться со мной. Но это грустное обстоятельство не помешало мне через Людвику передавать медикаменты для ваших подпольных лечебниц. Не думаю, чтобы вы об этом не слышали.

Калiноўскi. Простите меня, я об этом слышал. И сейчас думаю, что при добрых стечениях обстоятельств белорусский главный мятежник вполне мог бы породниться с настоящим русским интеллигентом. И за лекарства спасибо!

Фавелін (падае руку Калiноўскаму). До встречи, Константин Семенович! (Бярэ пад казырок.) Честь имею! (Выходзiць.)

 

Сцэна зацямняецца i зноў асьвятляецца. Гучыць жалобная музыка аргана i песнапеньне. Вiдаць, некага адпяваюць у касьцёле.

 

VII

 

Тая ж вязьнiца. На ложку, засланым коўдрай, на невялiкай падушцы пад галавою ляжыць бледны, схуднелы, хворы Калiноўскi. Уваходзiць Фавелін у добрым настроi.

 

Фавелін (з парога). Доброе утро, Константин Семенович! И вы в этом сейчас убедитесь. Но прежде всего, как мы себя чувствуем?

Калiноўскi. Спасибо — сносно. На собственном опыте убедился в справедливости библейских слов: или мы едим, то ничего не приобретаем, или мы не едим, то ничего не теряем.

Фавелін. Прекрасно. Но голодовку будем заканчивать. Лосев страшно боится, что вы решили умереть без его помощи, а невесту вашу Марыську уже сегодня кормили по-людски — селедку отменили, а воды, и даже кипяченой, дали столько, сколько я велел. Точнее, я ее сам поил. И мне показалось, что она меня узнала. Полагаю, что она... (Выймае з кiшэнi канверт. Калiноўскi рэзка ўстае з ложка. Ад падзеньня яго ўтрымлiвае Фавелiн i ўсаджвае на ложак.) Никаких резких движений! Никаких!..

Калiноўскi (прачытаўшы запiску, радасна). Они прекратили допросы и высылают ее в Тобольскую губернию, туда, куда и родителей. А Людвику вывезли на Рязанщину... Мариська об этом пишет...

Фавелін. Спасибо вам. Я счастлив, что Людочка жива... И еще одна новость с добрым утром — у Лосева я добился для вас ежедневной прогулки на четверть часа. Марыське шепнул, что сейчас вас выведу. Кстати, ее окно первое слева на втором этаже.

Калiноўскi таропка намацвае на падаконьнiку люстэрка i запускае «зайчыка». У вязьнiцы на сьцяне зьяўляецца «зайчык» Марыськi. Калiноўскi абапiраецца на Фавелiна, каб разам выйсьцi на турэмны дворык памiж касьцёламi. Але ў вязьнiцу ўваходзяць Шалгуноў, Сямёнаў і Гогель са сваiмi зэдлікамі.

Шалгуноў. Вы куда?

Фавелін. На прогулку, ваше благородие!

Шалгуноў. Никаких прогулок! Пусть он садится или ложится — продолжим допрос.

Фавелін. Категорически возражаю как врач. Подсудимый не выведен из сухой голодовки.

Гогель. Вот мы его и выведем!

Калiноўскi кладзецца на ложак.

 

(...)

VIII

 

Пакой Асобай сьледчай камiсii. У крэслах, што стаяць перад сталом,— Шалгуноў і Лосеў. Шалгуноў закурвае, частуе папяросай Лосева, дае яму прыкурыць ад сваёй запалкi.

Лосеў (у працяг гаворкi). Потом говорят, Калиновский признал, что с его арестованием мятеж неминуемо угаснет...

Шалгуноў. Да, он сделал такой вывод.

Лосеў. Это мне приятно, Павел Никонорович. Как-никак, а он мой крестник. Ой, походил я за ним, походил...

Шалгуноў. Поймать, Александр Михалыч,— это только полдела. А общаться с ним, что железные бобы есть.

Лосеў. Оставьте надежды, коллега. Ничего вы от него не добьетесь.

Шалгуноў. Вы так считаете?

Лосеў. Интуиция подсказывает...

Шалгуноў. У вас — интуиция, а у меня — приказ...

Лосеў. Да, хотел спросить. Говорят, его императорское величество недовольны широкой оглаской казней, экзекуций и вообще бесчинств усмирителей в здешних местах по причине использования этих фактов Англией и Францией против России?

Шалгуноў. Не слышал, что говорят, но думаю, что это именно так. Европа — она и есть Европа...

Лосеў. А еще говорят, что его высокопревосходительство генерал-губернатор весьма раздражен сдерживанием широкой огласки террора и торопится нагнать на аборигенов еще больше страха.

Шалгуноў. Если дела обстоят именно так, как вы говорите, то поведание его высокопревосходительства весьма логично.

Лосеў. И с Калиновским торопит?..

Шалгуноў. Как вам сказать...

Нечакана ўваходзiць Мураўёў. Шалгуноў і Лосеў ускокваюць з крэслаў.

Лосеў і Шалгуноў (амаль сiнхронна). Здравия желаем, ваше высокопревосходительство!..

 

Мураўёў па-таварыску падае руку аднаму, потым другому.

 

Мураўёў. Садитесь, господа офицеры. (Паказвае на крэслы.) А я на время займу место председателя Особой комиссии. (Сядае за стол Шалгунова, гарсправу.) Может, у Павла Никонорича, как следователя, появится ко мне некая ревность профессионала, и он в конце концов представит мне, а я представлю полевому суду материалы дела на главного мятежника.

Шалгуноў (разгублена, перапалохана). Затягиваем с представлением, ваше высокопревосходительство, единственно в надежде исторгнуть из него искомое и, так сказать, необходимое.

Мураўёў (Лосеву). А вы, Александр Михалыч, что так загадочно улыбаетесь?

Лосеў. Я полагаю, ваше высокопревосходительство, что имеются основания оставить всякие надежды.

Мураўёў. Ответственное заявление моему высокопревосходительству. (Шалгунову.) Полковник Лосев за сутки до ареста Калиновского предупреждал или хотел убедить меня, что это, мол, вам не беглый казак-разбойник Стенька и не мужлан Емелька. А как он вам показался, Павел Никонорич? Вы ведь не менее проницательны за Александра Михалыча...

Шалгуноў. Я думаю, полковник Лосев, как профессионал высокого класса, не далек от истины, определяя личность преступника: петербургское образование, притом — юридическое, европейские связи с опаснейшими для России лицами и одержимость хотя и не трон российский занять, но дать свободу и независимость от России не только Польше, но и Северо-Западному краю в сочетании с высокими организаторскими способностями и писательским талантом...

Мураўёў (перапыняючы). Ну, допустим, что Стенька с Емелькой тоже грамоты писали...

Шалгуноў. Позволю себе заметить, ваше высокопревосходительство, что грамоты Стеньки и Емельки ни в какое сравнение не идут с инструкциями, приказами, манифестами и политической публицистикой с теоретическими разработками освободительной войны, принадлежащими Калиновскому. Он — мыслитель, публицист божьей милостью, первый настоящий национальный белорусский политический деятель!..

Лосеў. Ваше высокопревосходительство, я действительно из лучших побуждений обещал вам высказать свое мнение об этой неординарной фигуре, как бы мы ее ни воспринимали.

Мураўёў. Извольте...

Лосеў. Еще в Петербургском университете, где он верховодил в землячестве поляков, белорусов и литовцев, его называли красным апостолом. Это человек удивительных способностей действовать скрытно, осмотрительно, осторожно и в то же время смело и дерзко. Меняя свою внешность в зависимости от обстоятельств, он, имея кандидатскую степень, не гнушался любой работы, дабы быть ближе к чернолюду, к мужицкой среде.

Шалгуноў. Да, ваше высокопревосходительство, это, пожалуй, один из законченных, принципиальных хлопоманов. И теперь, в неволе, он верит, что только «мужицкие плечи» поднимут Беларусь, Литву и Польшу. Допрошенные нами иные преступники, близкие к Калиновскому, в один голос отмечают, что он возвышался над другими не только самым высоким положением в Национальном правительстве, и каковое занимал в революционной организации, сколько как человек чести, справедливости, мужества и высокой силы характера.

Лосеў. Его не сломил длительный голод. Более того, после принудительного голода он объявил добровольную сухую голодовку и готов был умереть и, пожалуй, умер бы, если б мы не прекратили экзекуции над его невестой.

Шалгуноў. Это на него похоже. Как утверждал один из арестованных, «Калiноўскi быў адным з найшляхетнейшых» людей Белой Русии: образованный, чистый, полный внешнего благородства, разума и добропорядочности.

Лосеў. Отсюда и авторитет, и влияние на самые широкие слои населения края.

Шалгуноў. Он бесспорно предан своему делу. Человека этого нельзя ни испугать, ни сбить с толку. Красивая фигура, но искривленная чужими, не нашими влияниями...

Мураўёў. Я не понимаю вас, господа! Так нам что, при жизни памятник поставить этому рыцарю с вашей подачи?!

Шалгуноў. При нашей жизни, ваше высокопревосходительство, мы с вами, разумеется, повесим или расстреляем его. Но, не дай Бог, если даже в самой отдаленной перспективе Беларусь, Литва и Польша отложатся от Российской империи, Калиновскому будет воздвигнут такой достойной величины монумент, а в сердцах своих соотечественников он займет такое место, о каковом сегодня мы и помышлять не можем.

Мураўёў. До вашей мрачной перспективы Россия сделает все ей доступное, чтобы в глазах аборигенов их национальный герой, их рыцарь свободы превратился в монстра, людоеда, кровожадного вампира-демагога, презренного католика, польскую креатуру на славянско-православном Северо-Западе России. Его русифицированные соотечественники будут пугать им своих детей как дьяволом, если имя его совсем не сотрется из их памяти, что было бы предпочтительнее. Или вы подумали, что у Муравьева-вешателя в той самой вашей пугающей перспективе не будет последователей?!.

А теперь (устае з-за стала) вы, Александр Михалыч, нас покиньте, а я вместе с Павлом Никаноричем подивлюсь на новоявленного апостола...

 

Адказыраўшы, Лосеў выходзiць. Мураўёў хаваецца за парцьеру. Шалгуноў займае сваё месца, звонiць у званок. Уваходзяць i садзяцца за свае сталы Сямёнаў i Гогель. Паліцмайстар прыводзiць Калiноўскага i становiцца вартаўнiком за яго сьпiнаю.

 

Калiноўскi (добразычлiва). Добрага вам дня, панове члены i старшыня Асобай камiсii.

Шалгуноў (незадаволена). Господа члены комиссии, не будем мельчить в вопросах... Ваши саратники, подследственный, утверждают, что от августа 1863 года до арестования вы были живым духом кровавой литовской демократии, ее догорания.

Калiноўскi. Я ня стаў бы нi паплечнiкам, нi вам пярэчыць.

Шалгуноў. Вы имели все возможности скрыться из Вильно...

Калiноўскi. Мог, але нiколi не дапускаў думкi пра гэта, бо лiчыў сваiм абавязкам — як быў першым змоўшчыкам, так стану апошняй ахвярай Мураўёва.

Шалгуноў. Правда ли то, что вы, сами преследуемы, присутствовали на каждой казни на Лукишках?

Калiноўскi. Меў чалавечы абавязак жывым разьвiтацца з яшчэ жывымi маiмi сябрамi i паплечнiкамi. Кожны барацьбiт добра ведае, што нядрэмныя маскоўскiя мучыцелi схопяць яшчэ тысячы iншых ахвяраў, не палохаецца, а са спакойным, сьмелым чалом чакае цярновага вянца, пад якi з гордасьцю падставiць галаву, i выратаваньню скрываўленай мацi, як вернае дзiця, прысьвяцiць сваё жыцьцё. Колькi ж было ў нас высокiх прыкладаў такога роду, колькi ж разоў, гледзячы на экзекуцыi, мы былi прасякнутыя любоўю i захапленьнем сьвятым спакоем i годнасьцю пакутнiкаў, якiя радавалiся, што iм выпадае памерцi за свабоду Айчыны! Хто ж забудзе гераiчную сьмерць Ме­чыслава Дарманоўскага, Iгната Здановiча, Цiтуса Далеўскага, Яна Банькоўскага, Людвiка Сухадольскага, Зыгмунта Падлеўскага, Зыгмунта Серакоўскага, Юзафа i Аляксандра Райкоўскiх, Карла Сiповiча, Юзэафа Яблонскага...

Шалгуноў. Хватит, Калиновский! Всех не перечислите.Калiноўскi. Усiх памецiць гiсторыя — я маю на ўвазе ня толькi герояў, але i iх катаў.

Шалгуноў. Вы, видимо, размышляли о причинах поражения мятежа как в Польше, так и здесь в Белорусско-Литовской провинции?..

Калiноўскi. Гэта было не апошнiм прадметам маiх роздумаў. Калi паўстаньне зробленае пад добрую пару, яно ўзрушае i ажыўляе народ, ня ў час — марнуе сiлы кожнага, аслабляе... дый разводзiць страх i няверу ў дзела нашае, у моц Божую.

Шалгуноў. Кто же вас торопил: Англия, Франция, Герцен ударил в колокол?..

Калiноўскi. Хваляваньнi ў Царстве Польскiм, што праяўлялiся ў розных дэманстрацыях i пратэстах супраць расейскай тыранii, не маглi ня мець уплыву на наш край. Выпрацаваная гiсторыяй спагада лiцьвiнаў i жамойтаў з часоў Вялiкага княства Лiтоўскага ўзмацнiлiся найбольш у часы гаспадараньня Расii пасьля падзелу Рэчы Паспалiтай, перамагла ўсякiя абставiны, супрацiўныя паўстаньню, i лiцвiны з жамойтамi па прыкладу палякаў узялiся за вiлы, косы ды сякеры. Узялiся нават не папярэджаныя Польшчай аб сваiм выступленьнi, ня кажучы ўжо пра нейкае ўзгадненьне.

Шалгуноў. Но почему же в таком случае...

Калiноўскi. У нас не было iншага выйсьця. Мы не маглi чакаць у баку нейкага iншага выпадку для свайго вызваленьня. У нас быў адзiн даўнi, каварны i магутны вораг — iмперская Расiя. Нагода надарылася i гэтага было дастаткова, каб мы выступiлi.

Шалгуноў. Поляки какую ни на есть, а силу имели. А вы на что рассчитывали?

Калiноўскi. I палякi, i мы разьлiчвалi на рускага мужыка, на расейскую iнтэлiгенцыю, на рускiх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, на адну вызвольную рэвалюцыю ад царызму i дэспатызму ў Расii, Польшчы i нашым краi.

Шалгуноў. Господин штабс-капитан, раскройте нам романтизм и наивность этого революционера-демократа его же цитатой.

Сямёнаў. (зачытвае). «Народ московский содрогнется от нашей извечной обиды. Он свободным братом нашим, а не притеснителем быть хочет и ответственность перед потомками за нашу железную неволю решительно возложит на готовый пасть царизм».

Калiноўскi. I мы, i Польшча памылiлiся ў рускiм народзе. I ня толькi ў тым, што ён не падтрымаў нашай рэвалюцыi i сам у яе не ўключыўся. Пасьля многагадовай вынiшчальнай вайны на Каўказе расiяне перанесьлi шавi­нiстычную нянавiсьць усiх сваiх слаёў грамадства з народаў непакорнага Каўказа на народы Польшчы, Беларусi i Лiтвы. Гэта была першая прычына нашай паразы. А другая, што вынiкала з першай — гэта выкарыстаньне расейскай армiяй набытага вопыту генацыду супраць каўказскiх народаў i прымененага да нашых паўстаўшых народаў. Трэцюю ракавую прычыну паразы парадзiў Варшаўскi Цэнтральны нацыянальны камiтэт, якi адкiнуў лозунг Герцэна «земля крестьянам — самобытность окраинам», зацьвердзiў праграму аднаўленьня польскай дзяржавы ў межах былой Рэчы Паспалiтай на 1772 год з уключэньнем у яе склад Лiтвы, Беларусi i Правабярэжнай Украiны. Па аналогii з польскай праграмай нашыя планы на нацыянальнае вызваленьне Паўночна-Заходняга краю як ад Расii, так i ад Польшчы выклiкаў усё той жа шавiнiстычны шквал нават у асяроддзi прагрэсiўнай расейскай грамадскасьцi.

Сямёнаў. А вы ожидали чего-то иного?

Калiноўскi. Так, мы чакалi iншага.

Гогель. И кричали: «Польское дело — это наше дело, это дело свбоды!»

Калiноўскi. Напачатку — крычалi. Пакуль не зразумелi, што не супалi ў нас з Польшчай нi канчатковыя мэты рэвалюцыi, нi спосабы дасягненьняў гэтых мэтаў. «Белая» польская партыя паноў-землеўладальнiкаў аб’явiла шляхецкую рэвалюцыю. Мы, партыя «чырвоных» — сялянскую, народную. Убачыўшы нашу нязгоду з праграмай «белых», яны захапiлi ў свае рукi кiраваньне паўстаньнем у нашым краi. Тады мы рашуча адмежавалiся ад iх i стварылi свой Нацыянальны ўрад. Я стаў ня толькi кiраўнiком паўстаньня ва ўсiх губернях Паўночна-Заходняга краю, але i пiльным вартавым iнтарэсаў Беларусi i Лiтвы i найперш рупiўся пра тое, каб сродкi i сiлы нашы зусiм не iшлi на справу Царства Польскага. Мы пастанавiлi за мэту...

Шалгуноў. ...воспользоваться разладом России с Польшей и сделать Северо-Западный край некоей свободной и назависимой республикой.

Калiноўскi. А чаму б i не, калi логiка нават вам гэта падказвае. «Зямля — сялянам, воля — правiнцыям».

Шалгуноў. И весомое доказательство Западу на легкость торжества удачи провинции, которое станет одобрительным примером для крестьян соседних великорусских губерний?..

Калiноўскi. Вы ўсё цудоўна разумееце. Але тое, што мы напачатку рэвалюцыi сапраўды разьлiчвалi на дапамогу Захаду, зусiм не азначае, што я працаваў бы для Польшчы. Калi б з перамогай шляхецкай рэвалюцыi ў Польшчы ня дай Бог уваскрэсла б старое магнацтва з усiмi шляхецкiмi традыцыямi, я не дапусьцiў бы магчымасьцi ўцягнуць Беларусь i Лiтву ў гэты вiр. Я не дапусьцiў бы зьлiцьця з Польшчай, пры якiм потым ад яе нельга было б адлучыцца. Я бачыў Паўночна-Заходнi край, нашу Лiтванiю такой, якую можна было б ператварыць у дзяржаву з усеагульным ураўненьнем правоў i станаў. Я бачыў не канфедэратыўную Польшчу i iмперскую Расiю! Я бачыў самастойную, незалежную Беларуска-Лiтоўскую дзяржаву. Я не адзiн раз заяўляў, што дурным варшаўскiм мазгаўням нельга давяраць лёс лiцьвiнаў i жамойтаў. Тое ж самае я мог бы сказаць i пра маскоўскую кумку.

Гогель. И создать нечто похожее на Великое княжество Литовское, Русское и Жемойтское?.. Я правильно вас понял?

Калiноўскi. Вы разумнiк, паручнiк Гогель. I ўсё да драбнiцы правiльна зразумелi. Калi б мы нават не хацелi гэтага, усё роўна традыцыi ВКЛ жывуць i трывожаць ня толькi нас, але i вас. Кожнаму лiцьвiну i жамойту так абрыдла двухгаловая пярнатая пачвара, што яны гадоў сто мараць толькi пра Пагоню.

Шалгуноў. Вы действительно настойчиво проводили идею возвращения к чему-то подобному на ВКЛ, но насколько мне известно, имели в этом деле серьезных противников в среде петербургских столпов «Великого будования».

Калiноўскi. Гэта i прывяло мяне да думкi самому стаць на чале руху, чым валачыцца ў хвасьце пецярбуржскiх разумнiкаў.

Шалгуноў. Еще вопросы к подследственному имеются?

Гогель. Какова была помощь восстанию нашей петербургской «Земли и воли»?

Калiноўскi. З яе боку нам — нiякай, мы ж ёй мелiся паслаць друкарню, але вашы тут у Вiльнi яе перахапiлi. Так што нiхто нiкому не завiнавацiўся.

Сямёнаў. Ваше отношение как католика к православию?

Калiноўскi. Звычайнае, нармальнае, талерантнае. Што да праваслаўя расейскага, то разглядаю яго толькi ў цеснай сувязi з самадзяржаўем, з царызмам, з агрэсiўнасьцю.

Шалгуноў. Сегодня Особая следственная комиссия по вашему делу, видимо, закончит свою работу. Не имеете ли на кого из членов комиссии объявить претензии или подозрения?

Калiноўскi. Прад’яўляць камiсii прэтэнзii i падазрэньнi лiчу бессэнАле ўлiчваючы абяцаньне вашага благародзiя дадаць да маёй тэзы аб трох эпохах высьпяваньня сацыяльнай i нацыянальнай рэвалюцыi сваю чацьвертую эпоху, быў бы рады ўзбагацiцца ўноскам вашага благародзiя ў рэвалюцыйную тэорыю.

Шалгуноў (ледзьве стрымлiваючыся, злосна i зьедлiва). Четвертая, так называемая, эпоха, уважаемый,— это эпоха умиротворения края после разгрома ваших шаек и бандформирований и создания надлежащих условий для полного и окончательного слияния Белорусско-Литовского, а точнее, Северо-Западного края с Россиею для, разумеется, доставления счастья здешнему народу!

Калiноўскi. Калі б ваша благародзіе было такім жа цярплівым і карэктным, як і падчас нашага дыспуту ў маёй вязьнiцы, то я заўважыў бы, што не зьяўляюся супрацiўнiкам шчасьця народнага, не супрацiўнiк я i Расii, калi яна дабра майму народу жадае, але супрацiўнiк тых бядотаў i гвалту, якiя зноў могуць авалодаць краем нашым няшчасным. А таму, калi лёс кiдае нас у становiшча, што мы павiнны зраднiцца з Расiяю, я лiчу са свайго боку абавязкам заявiць некалькi слоў у гэтых адносiнах, каб пазьбегнуць многiх лiшнiх ахвяраў пры нараджэньнi новага строю грамадскага ў Лiтве i на Беларусi.

Хто мяркуе, што Расiя лёгкую ў гэтым будзе мець задачу, той мяркуе павярхоўна, той сябе падманвае. Цянёты, абхапiўшыя нас ва ўсiх класах i яднаю­чая нас Польшча, маюць столькi падставаў у традыцыях i нават забабонах, што разблытаць гэтыя цянёты, знiшчыць iх i стварыць нешта новае складае векавую, сiстэматычную разумовую працу. Бо палiтыка — дзеяньне разумовае. А чыноўнiкi-агiтатары, якiя зьбiраюцца цяпер з усiх канцоў Расii, нiчога ў нас ня зробяць у справе зьяднаньня, пра якое вы з такой злавеснай iронiяй заўважылi, а толькi падмануць сябе. Урад ваш, ня выканаўшы задуманага, давядзе край, нават супраць свайго жаданьня, да новых ахвяраў, да новых народных няшчасьцяў. Пакуль ваш урад не набудзе спачуваньня ў сапраўды створаным класе тутэйшага насельнiцтва, да тых часоў слова Расii ня знойдзе адгалоскаў у сэрцах беларусаў i жамойтаў, ня кажучы ўжо пра палякаў.

У маiм усьведамленьнi я злачынца не па перакананьнi, але па зьбегу абста­вiнаў, а таму няхай i мне будзе дазволена ўцешыць сябе надзеяй...

Шалгуноў (перапыняе). Утешить себя надеждой вы сможете только в единственном случае — раскрыв конспиративную сеть повстанческой организации и назвав следственной комиссии всех своих сообщников из тех, которые еще нами не пойманы, не повешены, не сосланы и вами за кордоном не укрыты! Ответьте однозначно, готовы ли вы дать показания на сей счет устно и сейчас или изложите их на бумаге в камере, не торопясь.

Калiноўскi. Предпочитаю сейчас и в письменном виде. К тому же на русском языке, чтобы поручику Гогелю переводить не надо было.

Шалгуноў (радасна). Давно бы так! Вы же умный человек...

Калiноўскi. Благодарю за комплимент... (Перадае Шалгунову канверт. Той таропка вымае з яго аркуш, разгортвае, чытае.)

Шалгуноў. «Я, Константин Викентий Калиновский, будучи призванный для допроса в Особую следственную комиссию и отвечая на вопросы ее членов с откровенностию относительно характера действий и личного участия моего в деле бывшего восстания в крае поставлен в затруднение и невозможность быть в такой же мере правдивым и точным в показаниях относительно соучастников своих. На требования Комиссии о побудительных причинах к такому моему заявлению даю следующее показание.

Выработав трудом и жизнью сознание, что если граждан-ская откровенность составляет добродетель, то шпионство оскверняет человека, что общество, устроенное на иных началах, недостойно этого названия, что Особая следственная комиссия, как один из органов общественных, не может отрицать во мне этих начал, что указания мои о лицах, которые делают чистосердечные признания или о которых Особая следственная комиссия знает иным путем, не могут способствовать умиротворению края, — я счел необходимым заявить Особой следственной комиссии, что в ее допросах насчет личнос-тей, ею указываемых, я поставлен в положение, не соответственное ее желаниям, и должен быть сдержан в своих показаниях по вышеупомянутым причинам. Заявление это делаю в той надежде, что Особая следственная комиссия свойственным порядком устранит безвыходное мое положение. Причины и последствия мною хорошо обдуманы, а сознание чести, собственного достоинства и того положения, какое я занимал в обществе, не дозволяют мне следовать по иному пути.

Викентий Калиновский».

Калiноўскi. И постскриптум — устно: из-под портьеры торчат ноги генерала-труса, а из истории ХIХ столетия будут всегда торчать уши, уши российского генерала-вешателя. Гонар маю! (Шпарка выходзiць з пакою, за iм кiдаецца Паліцмайстар.)

 

З-за парцьеры выходзiць Мураўёў.

 

Шалгуноў (разгублена, вiнавата). Ваше высокопревосходительство! Замечая в продолжение производства следствия, что характер его показаний, не лишенный откровенности относительно участия его в деле мятежа, был совершенно уклончив и сдержан во всем, что касается до указания лиц, с которыми он, по роду своей деятельности, несомненно имел отношения. Право, ваше высокопревосходительство, мы надеялись до последнего. Комиссия многократно взывала и вызывала его к показанию истины и составления перечня сообщников. Но вы сами убедились...

Мураўёў. Да уж...

Шалгуноў. И ввиду такого его заявления, которое, как мне кажется, не оставляет никаких надежд, и принимая во внимание вполне обнаруженные его преступления, мы бы полагали позволительным дело о нем закончить и представить вашему высокопревосходительству.

Мураўёў. Надеюсь, проект постановления у вас заготовлен?..

Шалгуноў (з радасьцю i палёгкай). Так точно-с, ваше высокопревосходительство! (Адкрывае апошнюю старонку следчай справы, кладзе яе на край стала блiжэй да Мураўёва.)

Мураўёў (паволi, з задавальненьнем пiша, прамаўляючы кожнае слова). Калиновского... предать... военному... суду и окончить... оный... в трое суток. (Распiсваецца. Шалгунову.) Сие стило соблюдите для истории! (Перадае гусiнае пяро Шалгунову. Той з урачыстым паклонам прымае «экспанат».)

 

Сцэна паволi зацямняецца.

 

 

 

З розных кропак пражэктары высьвечваюць шыбенiцу, што стаiць амаль каля рампы. Ценi ад яе кладуцца на ўсю прастору бялюткага, як саван, адзеньня сцэны. Пад пятлёю — невялiкi ўслончык, ля слупа шыбенiцы — лесьвiчка на тры прыступкi.

Чуваць далёкi, перарывiсты, трывожны пошчак барабанаў, якi даволi хутка нарастае, наблiжаецца, запаўняе сабою прастору. З абодвух парталаў сцэны выбягаюць па тры-чатыры салдаты i становяцца перад першым радам залы, накiраваўшы стрэльбы са штыкамi над галовамi гледачоў. З глыбiнi сцэны, з гэтых злавесных шыбенiцаў-ценяў да натуральнай шыбенiцы iдзе Кастусь Калiноўскi. Ён у чорным летнiм гарнiтуры i бялюткай сарочцы пад шырокiм гальштукам. Вецер шавелiць яго сьветлыя, хвалiстыя валасы. За тры-чатыры крокi ззаду за iм iдуць, у зiмовай жандарскай форме палкоўнiк Лосеў i Паліцмайстар. Замыкае шэсьце доктар Фавелiн у цывiльным з медычным сакваяжам. Усе спыняюцца, калi Калiноўскi становiцца на эшафот пад пятлю. Паліцмайстар паднiмае руку. Барабаны змаўкаюць.Лосеў (раскрывае чырвоную папку з залатым цiсьненьнем двухгаловага арла пад каронамi. Чытае вельмi зычна.) Именем закона Российской империи военно-полевой суд Виленского военного округа 4-го дня месяца марта 1864 года приговорил... дворянина Викентия Константина Калиновского...

 

Калiноўскi (ня вельмi гучна, але выразна). У нас няма дваранаў, усе роўныя!...

 

Паліцмайстар становiцца побач з Калiноўскiм, раiць «прекратить».

 

Лосеў. ...приговорил дворянина Викентия Константина Калиновского, сына Семенова, 26-ти лет за принятие звания члена революционного Комитета Литвы, а вместе с тем за измену государству, склонение к бунту жителей, казнить смертию повешением, как самостоятельного распорядителя в течение нескольких месяцев восстанием во всем Северо-Западном крае России.

Показания в суде снимал аудитор Егоров. Присутствовали: представитель суда полковник Глейнинг, асессоры капитан Понтелеев, поручик Соколов­ский, подпоручик фон Стендер, прапорщик Баженов, прапорщик Гейслер, прапорщик Ветелин.

 

Здаецца, Калiноўскi ня чуе прысуду. Ён абводзiць позiркам натоўп, углядаецца ў яго, шукае некага, вельмi яму патрэбнага. Потым бярэ ўслончык, ставiць пад пятлю i лёгка ўзьнiмаецца на гэту апошнюю прыступку ў жыцьцi.

 

Калiноўскi (да натоўпу нечакана для катаў).

 

Бывай здаровы, мужыцкi народзе,

Жывi ў шчасьцi, жывi ў свабодзе.

I часам спамянi пра Яську свайго,

Што згiнуў за праўду для дабра твайго!

 

Лосеў губляецца, Паліцмайстар таропка лезе на лесьвiчку, але ня можа адразу дацягнуцца да пятлі.

А калi слова пяройдзе ў дзела,

Тагды за праўду станавiся сьмела,

Бо адно з праўдай у грамадзе...

 

Лосеў узмахвае рукою i апошнiя словы Калiноўскага заглушаюць барабаны. Паліцмайстару нарэшце ўдаецца авалодаць пятлёю. Сьвятло рампы гасне. I так жа раптоўна цемру праразае кароткi надзвычай яркi ўсплеск маланкi. (Менавiта яркi, як маланка, усплеск сьвятла бачаць у першую секунду тыя, хто памiрае ў пятлi).

Усё цiшэй i цiшэй трашчаць барабаны. Зьнiкаюць салдаты.

 

 

Эпілог

 

Праз пэўны час у промнi сьвятла з глыбiнi сцэны да рампы падыходзiць чалавек у сучасным цывiльным гарнiтуры, падобны на Фавелiна.

 

Фавелін. Паважаная грамада! Шаноўныя нашчадкi Рыцара Свабоды! Мой прашчур доктар Фавелiн канстатаваў сьмерць i заплюшчыў вочы Кастусю Калiноўскаму. Ушануем сьветлую памяць волата духу мiнутай смутку i жалобы. (Усе ўстаюць, гучыць арган.) Прашу сесьцi. I прашу дазволiць мне выканаць сьвяты абавязак роду Фавелiных — напомнiць чарговаму пакаленьню лiцьвiнаў-беларусаў фрагмент з запавету Нацыянальнага Героя пакутнай Беларусi, якi ён перадаў нам з-пад шыбенiцы праз сапраўднага расейскага iнтэлiгента доктара Фавелiна. (Пераказвае запавет, зрэдку заглядаючы ў кнiгу.) «Браты мае, мужыкi родныя. З-пад шыбенiцы маскоўскай прыходзiць мне да вас пiсацi, i можа раз астатнi. Горка пакiнуць зямельку родную i цябе, дарагi мой народзе. Грудзi застогнуць, забалiць сэрца, — але ня жаль загiнуць за тваю праўду.

Прымi, Народзе, па шчырасьцi маё слова прадсьмертнае, бо яно як з таго сьвету толькi для дабра твайго напiсана.

Няма, браткi, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калi чалавек у галаве мае розум i навуку. Тагды ён толька магчыме жыцi ў багацтве, па-праўдзе, тагды ён толька, памалiўшыся Богу, заслужыць неба, калi збагацiць навукай розум, разаўе сэрца i радню цэлу сэрцам палюбiць.

Но як дзень з ноччу ня ходзiць разам, так не iдзе разам навука праўдзiва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нiчога ня будзе, ня будзе праўды, багацьця i нiякай навукi, — адно намi, як скацiнай, варочаць будуць не для дабра, а на пагiбель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калi пачуеш, што браты твае б’юцца за праўду й свабоду, тагды i ты не аставайся ззаду, но ўхапiўшы за што зможаш, за касу, сякеру, цэлай грамадой iдзi ваявацi за сваё чалавечае i народнае права, за сваю зямлю родную.

Бо я табе з-пад шыбенiцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасьлiва, калi над табою маскаля ўжэ ня будзе.

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вiльнi».

Ня мог ведаць на той час Яська, што на пачатку 1865 году расейскi ярыга ў чыне генерала-вешальнiка дасьць аўгусцейшаму манарху справаздачу, што ў губернях Паўночна-Заходняга краю яго стараньнямi павешана i расстраляна 128 кiраўнiкоў паўстаньня, 12 483 барацьбiты за волю i незалежнасьць сасланыя на катаргу, з iх 159 ксяндзоў, 3 476 асобаў прывiлеяванага саслоўя, 8 848 прасталюдзiнаў, ды больш за 9 тысячаў пройдуць праз суды i будуць узятыя пад нагляд жандараў.

Яську ня суджана было ўведаць гэтыя жудасныя факты дзiкага азiяцкага генацыду над еўрапейскай цывiлiзаванай нацыяй. Але ж вам і нам гэта як глыбокая зарубка на памяцi. Як загад быць пiльнымi i непахiснымi ў сваёй сёньняшняй волi.

 

Заслона.

 




Крыніца: http://dziejaslou.by

Беларуская Палічка: http://knihi.com