epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Пісьмянкоў

Продкі

Калі марнею ад нягод

I сэрцу цесна,

Я ўспамінаю радавод

I продкаў песьні.

 

Яны ідуць за годам год

Зь мячом і з плугам.

О, мой нязводны род,

Ён моцны духам!

 

Імёны памяць берагла,

Вяла празь церні,

Каб я ня сеяў зла,

А толькі – зерне.

 

Да іх іду я зноў і зноў,

Ім веру сьвята.

Таму й вяду сваіх сыноў

Да іх на раду.


1990?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: http://www.rv-blr.com/vershu/view/73203