Асфальт, і пыл, і людная панель,
Гудуць гудкі, спяшаюцца трамваі...
А ты адна, як кветка палявая,
Ідзеш насустрач сонцу і вясне.
Прайшла. І водбліск сонечных палёў
Ад сініх воч бліснуў праменнем чыстым...
А дзень ішоў над плошчамі ўрачыста
Рознагалоссем воклікаў і слоў...
Асфальт, і пыл, і людная панель...
Іду, і намяць светлы міг хавае,
Дзе ты адна, як кветка палявая,
Прайшла насустрач сонцу і вясне...
1962