Хай за акном пурга шалёна
Сумёты снегу намятае.
Мне сніцца восень залатая
І лістападны шолах клёнаў,
І немасць рэк у лёдным глянцы,
І позірк твой, як неба, чысты,
І той цягнік, што бег кудысьці,
І аганькі далёкіх станцый...
Той дзень мінуў. Як цень былога,
На сэрцы шрам ад успамінаў.
Але трывожнаю хвілінай
Ты зноў ідзеш маёй дарогай.
Ты кажаш: снег вясной растае,—
Крутых дарог маіх падзея!..
А за акном вятры-зладзеі
Шляхі снягамі замятаюць.
1938