Як Дыяген, у поўдзень з ліхтаром
Я йшоў, ад сонца жмурачы павекі,
І чуў у ясным небе гучны гром
І хваляў шум у перасохлых рэках...
Як Дыяген, блукаў я з ліхтаром,
Шукаў сваю надуманую Мекку,
Дарма заглядваў я у кожны дом,
Знайсці хацеў такога ж недарэку...
Як Дыяген, блукаў я з ліхтаром,
І раз спытаў мяне двухногі нейкі:
Чаго, вар'ят, шукаеш днём з агнём?
Нашто рацэ, што высахла, паром?
І я, працяты радасцю суздром,
Цябе,— сказаў,— шукаю, Чалавека!