Жыццём я не распешчаны. Наводліў,
Бывала, ўрэжа так, што не ўстаіш.
Тых выхаваўчых спосабаў паводле
Я сваё месца помніў у страі.
Не ўгруз піхто з нас у мяшчанскім кодле.
Шаную памяць аб сябрах сваіх:
Ні маладушнасць, ні учынак подлы
Не забраталі непахісных іх.
Вось і тлумачу ўнукам: стойце цвёрда
На грунце праўды, як бацькі й дзяды!
Мы ўсе з адной пароды і кагорты,
Адной зямлі насенне і плады.
Мы — людзі. Кожны званнем гэтым горды,
Як ні гразі атрутны цень бяды!