Ястраб смерці прасцірае крылы
Над Бейрутам. Цень згіноты, згінь!
Крываточаць Сабра і Шаціла
Так, як горкай памяццю Хатынь.
Разбурэння друз. Дамы — магілы.
Дзень адплаты ў сэрцах не астынь!
Пнецца зноў сцярвятнік тупарылы
Руйнаваць кварталы і масты.
Веру: катаў судны час спасцігне.
Напамінкам — боль пякучых ран
І тваіх, выгнаннік Палесціны,
І тваіх, скрываўлены Ліван!
Памятай: не дорыць мір хацінам
Пентагонскі выкармак — груган!
1983-1985