У храме ўчарнелым, у сховішчах скарбаў іслама,
Дзе мякаццю лашчыць падэшвы насціл дываноў,
Дзе тхне неправетраным пахам свяшчэннага хламу,
Мула паказаў нам каран — помнік даўніх вякоў.
Пажоўклы пергамент... Людское крыві акіяны
Праліты паволі каварных прарокаў тваіх
У стэпах Ірана, ў гарыстых краях Курдзістана,
Ў пясках аравійскіх, афганскіх цяснінах глухіх.
О, дух рабаўласніцтва, ўкладзены ў вершы карана!
Пятлёй цемрашальства ты душыш зняможаны люд,
Ты зброю ўкладаеш у рукі разбойных душманаў,
Па волі алаха крывёй заліваеш зямлю!
Я веру, што сонца на Ўсходзе нарэшце устане —
На дол упадзе цемрашальства скрываўлены склюд!