Ужо суровай Арктыкі стыхіі
Мятуць па тундры шызыя снягі,
А тут бярозкі выгінаюць шыі
Пад сонцам светлай восеньскай тугі;
А тут — на йржышчах сцірты залатыя,
На паплавах — асілкамі стагі...
Якая ж ты вялікая, Расія,
Які абшар бясконца дарагі!
Хіба ж дарма уся ў зялёных хвалях
Мая айчына, з сонцам у вачах,
З брыльянтамі азёр у валасах,
К плячу твайму магутнаму прыпала.
Як тая хмарка, што заначавала
У велікана ўцёса на грудзях!
1978-1980