Я — ціхаакіянскі пасажыр,
Пятнаццаць дзён марскіх стыхій падданы.
Авачынскую занясло туманам.
За пенным валам знік Парамушыр.
Раве ў сто горлаў вадзяная шыр
Ашчэранаю пашчай Акіяна.
Не значаны на карце капітана,
Вінт адсякае грэбністы пункцір...
Твіндэк — салон не для пяшчотнай скуры,
Як соты пчол, ячэйкі нізкіх нар.
Душа ўцякала ў пяткі не адна,
Калі ў Ахоцкім матлашылі буры...
Рос камсамольскі горад на Амуры,
Быў толькі ў кальках юны горад наш!