Машыны грымелі па трасе
Насустрач вятрам і снягам.
Суровай і дзікай акрасай
Здаваўся край Поўначы нам.
З усіх на зямлі расставанняў
Здавалася самым цяжкім,
Што раптам лягло вострай гранню
Між сэрцам маім і тваім.
Я быў да цябе вельмі блізка
У час той, снягурка мая,
Ды горных хрыбтоў абеліскі
Бязгучна шапталі: вар’ят!..
І зноў па завейнай дарозе
Шалёна я мчаўся назад,
І стукала сэрца ў трывозе,
І даль засцілаў снегапад...
1946