Норд-остам халодным навеяла з мора,
Прыбой загрымеў у прыберажных скалах...
Было ж гэтак ціха яшчэ толькі ўчора,
Яшчэ толькі ўчора чужымі мы сталі...
І раптам парывы магутнага шквалу
На чорныя камні абрушылі пырскі,
Прыветныя словы суровымі сталі
І стала далёкім, што звалася блізкім...
Так сівы туман далягляду марскога
Хавае паволі прасолены ветразь...
Цяплынь тваіх рук, успаміны былога
Прывеюць не скора вясновыя ветры...
Норд-остам халодным павеяла з мора,
Грукоча аб бераг за грэбенем грэбень...
З табой развіталіся мы толькі ўчора,
А сэрца — як камень, а сэрца — як крэмень...
1929