Повен сонца й сіні
Дзень вясенні,
Ласкай цёплай вецер
Вее ў твар.
Людзі ўсёй планеты
Словам «Ленін»
Лепшую назвалі
З лепшых мар.
Ленінская праўда
Ў сэрцах будзіць
Гневу і рашучасці
Агонь
Тых, хто больш у рабстве
Жыць не будзе,
Хто парваў
Жалеза ланцугоў.
Золак —
Над В’етнамам і Лаосам,
Афрыка
Ахоплена агнём,—
Гэта людзі
Правяць сваім лёсам,
Ленінскім сагрэтыя святлом
Гэта людзі прагнуць
Волі й хлеба,
Гэта людзі прагнуць
Быць людзьмі,
Каб раслі плады
На роднай глебе,
Панавалі
Розум,
Праца,
Мір!
Да свабоды
Воля іх нязменна,
Крышыцца прыгнёт
У пыл і прах,—
Гэта па зямлі
Праходзіць Ленін,
Асвятляе
Ў будучыню шлях.
Ён у кожным сэрцы,
Ў кожным доме,
Ён кіруе ў космас
Караблі,
Каб у працы,
Ў бітвах,
Дыме,
Громе
Шчасцю нарадзіцца
На Зямлі!
1961