epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Слава

Купала!

Смутак, радасць,

боль і гнеў

Узняўшы да магутнае актавы,

Народа сын народу песні пеў

І тым здабыў любоў яго і славу.

 

Не, нездарма аддаў усё, што меў,

Каб свет стары сышоў са светлай явы:

На новай ніве буйны ўзрос пасеў,

На лузе скошаным высокая атава.

 

Мы голас твой высокай чыстаты

І рысы роднага твайго аблічча

Рупліва зберажом для юных тых,

 

Хто смела йдзе да вышыні вялічнай,

Каго жыццё да яснай мэты кліча,

Каму аддаў душу і песню ты!