epub
 
падключыць
слоўнікі

Алесь Звонак

Снегазатрыманне

Ці бачана такое? Трактары

Аруць снягоў глыбокіх белаполле,

І рэха іх у срэбраным бары

Сняжынкі ціха атрасае з голля.

 

Валкоў пукатых пышныя махры

Так расчарцілі роўніцы і долы,

Што ад здзіўлення ахнуў век стары,

Крысом завей хмызняк прыкрыўшы голы...

 

Я б сам гады свае ў валок звалок,

Каб рэшткі іх даўжэй не раставалі,

Каб на абшарах дзедаўскіх валок

Жыцця карэнні да канца ўвабралі

Магутнай сілы жыццятворны сок!

 

Ды не паспеў: гады мае расталі!