Расталі, змоўклі веі снегавыя,
І зноў гучаць на сотні галасоў
Вясны маёй мелодыі жывыя,
Жыцця стовуснай песні ва ўнісон.
Гады мае, як вехі верставыя
У спелым моры жытніх каласоў,
Над вамі злыя непагадзі вылі,
Вас ахінаў начэй палярных сон!
Шматкаляровы бачу ваш адбітак
Я на шматгранных вырысах падзей,
Дзе ўсё адзінства повяззю спавіта,
Дзе месца страху не знайсці нідзе.
Жыццю й вясне душа мая адкрыта,
Табе, мая найлепшая з надзей!
1972