Вайна размяла нас па беламу свету,
І я, прычакаўшы вясну,
Схіляюся кожнаму стрэчнаму ветру,
Што вее ў тваю старану.
Жывеш ты, каханая, дзесьці далёка.
Услед маёй даўняй журбе
Лятуць туды птахі, гартанны іх клёкат
Нясе прывітанне табе.
Я веру, што час нечаканай разлукі
{разлукі
}Як злую павіннасць прыму,
Што дружбы прыветнае цёплыя рукі
{рукі
}Працягнем адзін аднаму.
Калі ж япо спраўдзіцца, тое прароцтва,
І мы размінёмся ізноў,
Пастукае зноў да мяне адзіноцтва
{адзіноцтва
}Кастлявай рукою ў акно.
1947