epub
 
падключыць
слоўнікі

Альфрэд Тэнісан

Званіце, званы

(Урывак)

Званіце, помныя званы, каб звон ляцеў аж да нябёс!

Аж да аблокаў, што плывуць у сцішаным паветры!

Званіце, помныя званы - раскалыхайце нетры.

Год памірае уначы - такі ён мае лёс.

 

Званіце, помныя званы - вы з полыскаў агню, з вайны.

Званіце, шчырыя званы - хай больш не будзе ў нас маны.

Хай звон гучыць, праўдзівы звон.

Год адыходзіць прэч - дзін-дон.

 

Хай прагнасць згіне, зайздрасць згіне,

І пошасць розная сыдзе ў нябыт!

А шчасце, лад і дабрабыт

У нашай запануюць хай краіне!



Пераклад: Алена Таболіч