Альгерд Абуховіч

Ваўкалак

упершыню апублікаваны ў Беларускі календар «Нашай нівы» на 1915 г. − Вільня, 1915

Чараўніца уракла −

Быў я колісь ваўкалакам,

Бегаў чортам ўздоўж сяла,

I к гавядам поўзаў ракам,

І людскую знаў гаворку,

І з сабакамі з надворку

Гаварыць я спосаб меў.

За гумном раз ціха сеў,

Ажно Лыска прыляцеў, −

Як на панскай службе стаў,

Па прыязні ён мне кажа:

− Кінь ты, куме, жытло ўражжа:

Цяпер марна прападаеш.

А ты ж гэткі спосаб знаеш:

Майму пану стань служыць,

Табе добра будзе жыць.

− Ах ты, дурню, − думаў я. −

Мне вярнуцца да сяла?

З сваім панам і сялом

Задушыся ты калом!

Хоць галодзен − я свабодзен,

Дзе мне цягне − там бягу.

На свабодзе прападу,

А ў няволю − не пайду!

Буду вольным ваўкалакам,

Ты ж − на прывязі сабакам!

 




Беларуская Палічка: http://knihi.com