epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

Эпітафія (Надпіс на помніку Т. Хадкевічу)

Ты сэрца нам сваё пакінуў

І радасць сонца і вясны.

Ты так любіў сваё Наддзвінне,

Што сам стаў песняю Дзвіны.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.