epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

"Яшчэ не выпіў я да дна..."

Яшчэ не выпіў я да дна

Ні хараство вачэй дзявочых,

Ні радасці тваёй, вясна,

Ні салаўіных песень ночы.

 

Таму мне на тваім плячы

Не раз яшчэ суцішваць стому,

У шлях не блізкі ідучы

Пад песні бэзу і чаромух.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.