epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

"Крочу з радасцю па полі..."

Крочу з радасцю па полі,

Абмывае сонца твар.

Паважаю сваю долю,

Працы новай гаспадар.

 

Абыходжу сваю ніву,

Не нацешуся з красы.

Лашчыць ветрык гаманлівы

Залатыя каласы.

 

Разліваюцца ў блакіце

Песні-звоны жаўрукоў.

Я нарву ў высокім жыце

Сваёй мілай васількоў.

 

Як не пець, не весяліцца,

Як не славіць родны край,

Ёсць і жыта і пшаніцы

Небывалы ураджай.

 

Па сваім хаджу я полі,

Сонца мне смяецца ў твар,

Ураджаем слаўлю долю

Я, калгасны гаспадар.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.