epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

"Люблю я музыку тваіх вачэй..."

Люблю я музыку тваіх вачэй,

Мне з імі, быццам з песняю вясенняй,

Ісці па кручах будзе шмат лягчэй

Насустрач зорным казачным праменням.

 

Звіні, палай, сімфонія душы,

Спявайце, вочы, свой матыў нязнаны.

Прашу, халодны вецер, не тушы

Агонь кахання мой неспадзяваны.

 

Няхай жыве акорд тваіх вачэй,

На іх усё жыццё мне не забыцца.

Збяру з ваколля цішыню начэй

І гімн складу я лёну і пшаніцы.

 

І я пайду па свеце вандраваць,

Мелодыяй тваіх вачэй сагрэты,

Каб для людскога шчасця адшукаць

Дары. адменныя вясны і лета.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.