epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

Песня пра мір

На свеце многа слоў крылатых,

Па зместу мудрых і багатых,

Такіх бяссмертных і адзіных,

Як маці, дружба, як Радзіма,

З усіх гучыць на свеце моваў

Адно ласкава і сурова.

І слова — шчасця павадыр,

Завецца гэта слова — мір.

 

Красуня нашая Планета

Вялікімі людзьмі апета,

Але Зямля б не красавала,

Каб міру між людзьмі не стала.

І парашылі так народы:

Не парушаць з сабою згоды,

І слова «мір», як запавет,

Гучыць на ўвесь вялікі свет.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.