epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

Шляхам шчасця

Нібы сонца, агністыя словы

У табе, наш вялікі Закон.

Палымяны ты сцяг і аснова

Для наступных, для радасных дзён.

 

Свае мары і мэты мы здзейснім,

Што нас вабілі к шчасцю здавён.

Праз гады пранясём мы, як песню,

Свой нязгасны Асноўны Закон.

 

Шляхам шчасця, дарогаю славы

Нам наперад нязломна ісці.

Узаконена нашае права

На красу чалавека ў жыцці.

 

Перад намі — Сусвету бязмежжа,

Здабылі мы для шчасця ключы.

Прысягаю Крамлёўскім я вежам

Усенародны закон берагчы.

 

Канстытуцыі сонечнай варты

І краіна мая, і народ.

Славім мудрую нашую партыю,

К камунізму народны паход.

 

Гартавалі на сталі, жалезе

Мы свой дух, свой настрой малады.

З намі Ленін у першай шарэнзе,

З намі Ленін у сэрцы заўжды.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.