epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

"Ты, сонца, смутак завяжы..."

Ты, сонца, смутак завяжы

У рушнічок свой каляровы,

Хачу смяяцца і тужыць,

Блукаць па пушчах і дубровах.

 

Хадзіць ля рэчак і азёр,

Шаптацца з жытам і пшаніцай,

Дзівіцца ззянню дальніх зор

І мудрасці ў зямлі вучыцца.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.