epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

"Узрост чалавека, гады..."

Узрост чалавека, гады

Не маюць дзяржаўнай граніцы.

У думках хапае хады

Па нівах, гаях і крыніцах.

 

У марах дзе я ні бываў,

Якія ні сніліся далі,

А пашпарт свой не прад'яўляў,

Нідзе дакумент не пыталі.

 

Узрост чалавека, гады

Не маюць дзяржаўнай граніцы,

Але адчуваеш заўжды,

Дзе праўда, дзе гора гняздзіцца.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.