epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Астрэйка

"Жыве ў нас прымаўка спрадвеку..."

Жыве ў нас прымаўка спрадвеку

Яшчэ ад азбукі, са школы:

— Будзь чалавекам, чалавек,

А не рагатаю жывёлай.

 

Не буду я сябе хваліць,

Бо не такая я ўжо «цаца».

Я ўмею толькі працай жыць,

І мой суддзя вышэйшы — Праца.

 

Жыццё — у шчасці, барацьбе

За мэт высокіх рыштаванні.

Шануй, любі, расці ў сабе

Нецерпялівыя жаданні.

 

Праславіць свой дваццаты век

І агнявы Кастрычнік

Савецкі просты чалавек,

І будаўнік, і воін гераічны.


1978?

Тэкст падаецца паводле выдання: Астрэйка А. Ураджай цяпла: вершы. - Мн.: Маст. літ., 1978. - 128 с.