epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Цітоў

Гербы беларускіх местаў

Прадмова
Мапа (націскная)
Агляд гербоў
Гербы
  Адэльск
  Астроленка
  Астрына
  Аўгустаў
  Ашмяны
  Бабінавічы
  Бабруйск
  Барысаў
  Беласток
  Белая
  Беліца
  Белы
  Бельск
  Берасце
  Бобр
  Бранск-Падляшскі
  Бранск-Северскі
  Браслаў
  Быхаў
  Васількаў
  Ваўкавыск
  Відзы
  Візуны
  Вілейка
  Вільня
  Віцебск
  Воін
  Ворша
  Воўпа
  Вызна
  Высокае
  Вяліж
  Гарадзец
  Гарадная
  Гарадок
  Геранёны
  Гомель
  Гонядзь
  Горадня
  Горкі
  Давыд-Гарадок
  Дарагабуж
  Дзісна
  Дзьвінск
  Докшыцы
  Драгічын-Набугскі
  Друя
  Дрыса
  Дуброва
  Духаўшчына
  Ельня
  Жыровічы
  Заблудаў
  Ігумен
  Камянец
  Капыль
  Карыцін
  Клецак
  Клімавічы
  Кляшчэлі
  Кнышын
  Кобрынь
  Кодзень
  Кольна
  Копысь
  Красны
  Крынкі
  Крычаў
  Крэва
  Кузніца
  Лагішын
  Ламазы
  Лепель
  Ліда
  Ліпнішкі
  Ліпск
  Ломжа
  Любча
  Магілеў
  Мазыр
  Малеч
  Мглін
  Мейшагола
  Мельнік
  Менск
  Мілейчыцы
  Міхалова
  Мсціслаў
  Наваградак
  Навазыбкаў
  Нарва
  Невель
  Новае Места
  Новы Грод
  Новы Двор
  Нясвіж
  Орля
  Пагар
  Парэчча
  Паставы
  Пераброддзе
  Пінск
  Полацак
  Поразава
  Пружаны
  Прывалка
  Прэросль
  Пясчатка
  Рагачоў
  Радашкавічы
  Радунь
  Райгорад
  Рослаў
  Ружаны
  Рэчыца
  Саколка
  Сапоцкін
  Свянцяны
  Себеж
  Сейны
  Славатычы
  Слонім
  Слуцак
  Смаленск
  Старадуб
  Сувалкі
  Сураж
  Сураж-Падляшскі
  Сураж-Северскі
  Сухаволя
  Сянно
  Трокі
  Угор'е
  Ула
  Ушачы
  Філіпаў
  Цеханавец
  Цырын
  Чавусы
  Чэрыкаў
  Шарашова
  Шклоў
  Шчучын
  Шчучын-Мазавецкі
  Ялоўка
  Янаў


малюнак

 

Прадмова

 

Тут сабраныя кароткія нарысы па гісторыі гарадоў, якія ўжывалі сімвалы самакіравання - уласныя гербы. Варта адзначыць, што майдэборскае права не было адзінай формай існавання гарадскога арганізма ў Беларусі. У старажытных дакументах узгадваюцца і іншыя формы, такія, як холмскае, літоўскае і рускае права. Але толькі на пячатках органаў гарадскога самакіравання, утвораных на падставе майдэборскага права, прысутнічае гарадскі герб. На іншых вядомых гарадскіх пячатках фігуруе часцей лінейны надпіс, які падкрэслівае прыналежнасць пячаткі да таго ці іншага горада.

Трэба мець на ўвазе, што наяўнасць і ўжыванне населеным пунктам уласнага герба азначала існаванне асобай карпарацыйнай арганізацыі мяшчан. Прычым яны карысталіся ўніфікаванымі ў асноўных палажэннях правамі незалежна ад таго, якая колькасць насельніцтва жыла ў тым альбо іншым горадзе. Таму з юрыдычнага пункту гледжання не было ніякай розніцы паміж жыхаром найдрабнейшага места (у некалькі дзесяткаў чалавек), маючага майдэборскае права, і буйнога горада (з насельніцтвам, якое налічвала тысячы). Жыхары абодвух выступалі перад іншымі сацыяльнымі групамі феадальнага грамадства, як жыхары места - мяшчане-гараджане.

Большая частка гербаў, змешчаных тут, з'яўляюцца майдэборскімі, а астатнія былі нададзены пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, ужо ў Расейскай імперыі. Паколькі гербы старажытнага перыяду больш рэальна адлюстроўваюць галоўныя рысы гарадоў, ім аддавалася перавага; толькі ў тых выпадках, калі гэты герб не быў вядомы або горад не меў такога, тады браўся за аснову герб познегеральдычнага перыяду.

Дарэчы, гэта адбілася і на форме геральдычнага шчыта. Каб было лягчэй арыентавацца, гербы, атрыманыя ў «майдэборскае верам'е», падаюцца на тарках (старажытная назва асобага роду шчытоў, якія ўжываліся ў час рыцарскіх турніраў) рэнесансна-барочнай формы (характэрныя для ХVІ-ХVІІ стст.). Для больш позняга перыяду ўжыта характэрная для таго часу «руская» (або «французская», як яна называецца ў расейскай геральдыцы) форма шчыта (канец ХVІІІ-ХІХ ст.).

Тут змешчаныя звесткі аб местах, якія аб'ядноўваліся агульнай геральдычнай традыцыяй і ўваходзілі ў этнічныя і гістарычныя межы Беларусі. Шэраг з іх знаходзіцца сёння ў суседніх дзяржавах.

У артыкулах аб тым або іншым горадзе ў некалькіх рысах абазначаны гістарычны лёс горада і адлюстраваны найбольш істотныя, на наш погляд, падзеі ў ім. Пры гэтым перавага аддадзена, што з'яўляецца цалкам зразумелым і абгрунтаваным, менавіта таму перыяду, калі ўзнікалі і існавалі гербы - неад'емная частка гарадской атрыбутыкі і самавызнання мешчаніна як грамадзяніна места, для якога герб служыў сімвалам яго асабістай незалежнасці ад феадала.

На жаль, мы не можам змясціць выявы гербаў і вопісы такіх гарадоў, як Дзівін, а таксама Бешанковічы, Бялынічы, Талачын (якія атрымалі майдэборскае права 4 кастрычніка 1634 г.), Чарнаўчыцы (1718), Мядзел (1762) і некаторых іншых. Пакуль невядома, якія гербы ўпрыгожвалі іхнія пячаткі. Але гэта павінна толькі зацікавіць даследнікаў і аматараў гісторыі роднай зямлі і накіраваць іх на тое, каб сцерці «белыя плямы» ў мінулым сваіх гарадоў і ахвяраваць свае здабыткі на карысць адраджэння Бацькаўшчыны.

 

Мапа (націскная)

 

Астроленка Аўгустаў Бабінавічы Бабруйск Беласток Белы Бельск Берасце Бранск-Падляшскі Бранск-Северскі Браслаў Быхаў Ваўкавыск Відзы Візуны Вілейка Вільня Віцебск Воін Воўпа Вызна Высокае Вяліж Гарадная Гомель Гонядзь Гонядзь Горадня Давыд-Гарадок Дарагабуж Дзьвінск Докшыцы Драгічын-Набугскі Дуброва Духаўшчына Жыровічы Заблудаў Карыцін Карыцін Клецак Клімавічы Кляшчэлі Кляшчэлі Кнышын Кнышын Копысь Крынкі Крэва Кузніца Лагішын Ламазы Ломжа Магілеў Мазыр Мейшагола Мельнік Менск Мілейчыцы Нарва Невель Новае Места Новае Места Орля Парэчча Паставы Пінск Пружаны Радунь Рослаў Сапоцкін Сьвянцяны Себеж Смаленск Старадуб Сувалкі Сураж-Падляшскі Сураж-Северскі Сухаволя Сухаволя Трокі Ула Філіпаў Цырын Шклоў Шчучын Шчучын-Мазавецкі Шчучын-Мазавецкі Янаў Адэльск Астрына Ашмяны Барысаў Белая Беліца Бобр Васількаў Ворша Гарадзец Гарадок Геранёны Горкі Дзісна Друя Дрыса Ельня Ігумен Камянец Капыль Кобрынь Кодзень Кольна Красны Крычаў Лепель Ліда Ліпнішкі Ліпск Любча Малеч Мглін Міхалова Мсціслаў Наваградак Навазыбкаў Новы Грод Новы Двор Нясвіж Пагар Пераброддзе Полацак Поразава Прывалка Прэросль Пясчатка Рагачоў Радашкавічы Райгорад Ружаны Рэчыца Саколка Сейны Славатычы Слонім Слуцак Сураж Сянно Угор'е Ушачы Цеханавец Чавусы Чэрыкаў Шарашова Ялоўка

 

Агляд гербоў

 


Adelsk

Astrolenka

Astryna

Ašmiany

Aúhustaú

Babinavičy

Babrujsk

Barysaú

Bielica

Bielsk

Biełaja

Biełastok

Bieły

Bieraście

Bobr

Bransk-Padlašski

Bransk-Sievierski

Brasłaú

Bychaú

Ciechanaviec

Cyryn

Čavusy

Čerykaú

Darahabuž

Davyd-Haradok

Dokšycy

Drahičyn-Nabuhski

Druja

Drysa

Dubrova

Duchaúščyna

Dzisna

Dźvinsk

Filipaú

Haradnaja

Haradok

Hieraniony

Homiel

Honiadź

Horadnia

Horki

Ihumien

Jałoúka

Janaú

Jelnia

Kamianiec

Kapyl

Karycin

Klaščeli

Klecak

Klimavičy

Knyšyn

Kobryń
Haradziec

Kodzień

Kolna

Kopyś

Krasny

Kreva

Kryčaú

Krynki

Kuźnica

Łahišyn

Łamazy

Lepiel

Lida

Lipniški

Lipsk

Łomža

Lubča

Mahileú

Maleč

Mazyr

Mhlin

Michałova

Miejšahoła

Mielnik

Miensk

Milejčycy

Mścisłaú

Narva

Navahradak

Navazybkaú

Niaśviž

Nieviel

Novaje Miesta

Novy Dvor

Novy Hrod

Orla

Pahar

Parečča

Pastavy

Piasčatka

Pierabrodździe

Pinsk

Połacak

Porazava

Prerosl

Pružany

Pryvałka

Radaškavičy

Raduń

Rahačoú

Rajhorad

Rečyca

Rosłaú

Ružany

Sakołka

Sapockin

Sianno

Siebiež

Siejny

Słavatyčy

Słonim

Słucak

Smalensk

Staradub

Suchavola

Suraž

Suraž-Padlašski

Suraž-Sievierski

Suvałki

Śvianciany

Šarašova

Ščučyn

Ščučyn-Mazaviecki

Škłoú

Troki

Uhorje

Uła

Ušačy

Vasilkaú

Vaúkavysk

Vialiž

Viciebsk

Vidzy

Vilejka

Vilnia

Vizuny

Voin

Vorša

Voúpa

Vysokaje

Vyzna

Zabłudaú

Žyrovičy

 

Гербы

 

Адэльск

малюнак

Герб: у залатым полі дзве скрыжавныя касы, па краях тарка - два каласы чырвонага колеру. Створаны 27 лютага 1875 г.

 

Астроленка

малюнак

Герб: у срэбным полі чорны мядзведзь, над якім зялёнае дрэва. Ужываўся з пачатку ХVІІІ ст.

 

Астрына

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом. Пацверджаны 16 чэрвеня 1792 г.

 

Аўгустаў

малюнак

Герб: у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]. Атрыманы ў 1561 г.

 

Ашмяны

малюнак

Герб: срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі. У правай - рука з залатымі шалямі, у левай - тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё. Атрыманы 22 траўня 1792 г.

 

Бабінавічы

малюнак

Герб: у блакітным полі дзве мачты з флюгерамі. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

 

Бабруйск

малюнак

Герб: у срэбным полі вертыкальная карабельная мачта, каля яе два складзеныя на крыж дрэвы. Атрыманы 22 студзеня 1796 г.

 

Барысаў

малюнак

Герб: у срэбным полі брама, паміж дзвюма вежамі над брамай постаць святога Пётры з двума ключамі ў руцэ. Зацверджаны 14 чэрвеня 1792 г.

 

Беласток

малюнак

Герб: у чырвоным полі пад залатой каронай срэбны грыф, які трымае залатую манаграму K[lemens] B[ranicki]. Атрыманы 1 лютага 1749 г.

Звесткі аб узнікненні паселішча знікаюць у глыбокай старажытнасці. Паданне адносіць яго заснаванне да часоў Гедзіміна (1320).

Наступная згадка датычыцца 1426 г., калі вёска з навакольнымі землямі была падаравана Вітаўтам нейкаму Мацвею з Тыкоціна.

У 1569 г. разам з усім Падляшшам далучаны да Кароны. Наступнымі вядомымі ўладцамі Беластоку былі Весялоўскія. Адзін з іх, Пётра, фундаваў тут у 1584 г. касцёл Святой Троіцы. З 1634 г. мясцовасць уключана ў Тыкоцінскае староства.

Кароль і вялікі князь Ян Казімір у 1659 г. надаў маёнтак Беласток Стэфану Чарнецкаму, а ў 1661 г. усё Тыкоцінскае староства, адпаведна а пастановай сойму, стала ягоным спадчынным уладаннем. Па кудзелі Беласток перайшоў да Браніцкіх.

З 1723 г. атрымоўвае гарадскія правы. У 1745 г. быў пабудаваны ратуш. Праз 8 гадоў вялікі пажар прычыніў значную шкоду і выпаліў большую частку места. Пасля смерці апошняга Браніцкага горад пераходзіць у дажывотнае валоданне ягонай удавы, а пасля да пляменнікаў з Патоцкіх і Марыі Мастоўскай.

У 1795 г. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі Падляшша апынулася ў Прусіі, спадкаемцы прадалі места прускаму каралю за 270 970 талераў. Адпаведна з кантрактам удава апошняга з Браніцкіх атрымала места ў «дажывотнае» валоданне з выплатай пэўных сумаў грошай на карысць каталіцкай царквы і прускага ўраду.

Ад новых уладаў горад атрымаў статус галоўнага ў Беластоцкім дэпартаменце.

Паводле ўмоваў Тыльзіцкага міру (1807), апынуўся ў складзе Расейскай імперыі.

Прускаму каралю ад наступных уладаў былі вернуты грошы за Беласток і дададзена яшчэ 20 223 руб. серабром за мэблю ў палацы, аранжарэю і г.д.

З 15 верасня 1807 па 1843 г. Беласток - цэнтр аднайменнай вобласці, пасля павятовы цэнтр Гарадзенскай губерні.

На пачатку 40-ых гг. ХІХ ст. у ім каля 9300 жыхароў, 611 дамоў, 180 крамаў; у канцы стагоддзя - дамоў 708, насельніцтва 16 000 чалавек.

У 1835 г. у месце было дзве фабрыкі - капялюшная і суконная, а праз дваццаць пяць гадоў іхная колькасць значна павялічваецца і дасягае 14 (сярод іх 3 кордавыя, 2 суконныя, 3 паперні, 2 маслабойні, 2 мылаварні, 2 гарбарні, акрамя гэтага, 9 млыноў і 2 піваварні).

Акрамя таго, места славілася сваімі рамеснікамі - на 20 жыхароў прыпадаў 1 рамеснік.

Сярод духоўных устаноў - дзве праваслаўныя царквы, касцёл святога Станіслава, пяць каплічак, лютэранская царква, дзве сінагогі і 15 малітоўных дамоў.

У канцы ХІХ ст. колькасць насельніцтва пераўзыходзіць 60 000 чалавек, заводаў 27, фабрык 133. Сярод культавых устаноў цэрквы - праваслаўныя і лютэранскія, касцёл, 2 сінагогі.

У часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. тут адбыліся шматлікія актыўныя выступленні супраць царызму.

У гады першай сусветнай вайны быў акупаваны немцамі.

Уваходзіў у склад абвешчанай у сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, а пазней аб'яўленай бальшавікамі - БССР. 30 ліпеня 1920 г. тут пры дапамозе Чырвонай Арміі створаны Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт.

Адпаведна з Рыжскім мірным дагаворам, разам з усёй Заходняй Беларуссю, перайшоў пад польскую ўладу, дзе знаходзіўся да верасня 1939 г.

Пасля вызвалення 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся сход прадстаўнікоў Заходняй Беларусі, на якім было прынята рашэнне аб уз'яднанні з БССР.

У 1945 г. сталінскім урадам СССР перададзены зноў Польшчы. Зараз цэнтр аднайменнага ваяводства.

 

Белая

малюнак

Герб: у чырвоным полі постаць архангела Міхаіла, пад нагамі якога - забіты цмок. Атрыманы ў 1671 г.(?)

 

Беліца

малюнак

Герб: у блакітным полі ляжачая рысь. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

 

Белы

малюнак

Герб: у срэбным полі вобраз Святой Панны Марыі, Маці сына Божага. Атрыманы 2 траўня 1625 г.

 

Бельск

малюнак

Герб: у срэбным полі выява чырвонага зубра з залатымі рагамі на зялёнай зямлі. Атрыманы ў 1501 г.

 

Берасце

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбны лук са стралой, накіраванай джалам угору. Ужываецца з ХVІ ст.

Першыя летапісныя звесткі, якія датычацца старажытнага Берасця, адносяцца да 1019 г. Горад узнік як гандлёвы цэнтр і крэпасць. Яго росту спрыяла вельмі зручнае геаграфічнае становішча на шляху паміж Усходам і Захадам, на беразе паўнаводнага Заходняга Буга і сутоках з ім Мухаўца.

У першыя стагоддзі сваёй шматвяковай гісторыі ён знаходзіўся ў сферы ўплыву спачатку тураўскіх, потым галіцка-валынскіх князёў. Адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, які быў захоплены і знішчаны войскамі татара-манголаў.

У 1319 г. Берасце пераходзіць пад уладу Гедзіміна, а потым Кейстута. Пасля яго смерці Берасцем пачаў валодаць Ягайла.

У 80-ых гг. ХІV ст. Вітаўт пры дапамозе тэўтонскіх рыцараў і наёмнікаў адбіў Берасце ў Ягайлы. Рыцарамі камандаваў князь Ланкасцерскі - у будучым ангельскі кароль Генрык Чорны.

У 1390 г. Берасце атрымала майдэборскія правы. Пасля прывілеі гораду неаднаразова пацвярджаліся і пашыраліся нашымі вялікімі князямі.

У 1409 г. у Берасці адбылася нарада паміж Вітаўтам і Ягайлам, на якой было вырашана выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэна. Сярод запрошаных на нарадзе прысутнічаў кіпчакскі султан Саладзін. Вынікам агульнага паходу стала перамога пад Грунвальдам (1410), у якой прымала ўдзел і Берасцейская харугва. У выніку бітвы нямецкая экспансія на беларускія землі была прыпынена аж да пачатку першай сусветнай вайны.

У 1441 г. Берасце далучаецца да ліку галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. З 1566 г. становіцца цэнтрам Берасцейскага ваяводства, у склад якога ўваходзілі два паветы: Берасцейскі і Пінскі.

У ХVІ ст. Берасце - адзін з буйнейшых гарадоў дзяржавы. У гэты час дасягаюць значнага росквіту рамесныя цэхі.

У першай палове ХVІІ ст. тут існавала 16 рамесных цэхаў - ганчарскі, злотніцкі, гарбарскі, кавальскі і інш.

У 1559 г. у ім заснавана пратэстанцкая друкарня, у якой выдадзена ў 1563 г. гэтак званая Берасцейская, альбо Радзівілаўская (кальвінская) Біблія. Гэтая друкарня праіснавала ў горадзе да 1616 г., калі яе езуіты перавезлі ў Вільню.

У 1596 г. у Берасці была заключана царкоўная вунія.

У 1648-1654 гг. жыхары Берасця выступілі супраць магнатаў, але паўстанне было задушана, места вельмі моцна разбурана.

У 1657 г. горад захапілі і спалілі шведы. Праз тры гады яго занялі маскоўскія войскі, якіх выбілі адтуль у 1661 г.

З 1659 па 1666 г. у Берасці існаваў Манетны двор, які чаканіў дробныя медныя манеты - барацінкі.

У 1591 г. пры Мікалаеўскай царкве ствараецца брацтва, пры якім існавала школа, дзе выкладанне вялося на беларускай мове. На працягу 1592-1595 гг. у ёй працаваў выкладчыкам выдатны беларускі педагог і царкоўны дзеяч, гуманіст-асветнік Л.Зізаній.

У ХVІІ ст. у Берасцейскім езуіцкім калегіуме вучыўся, а потым быў намеснікам рэктара беларускі філосаф К.Лышчынскі, які за свой трактат «Аб неіснаванні бога» быў пакараны смерцю і спалены ў 1689 г. на плошчы Старога Места ў Варшаве.

У 1657 г. шведскія войскі разбурылі Берасце. У час Паўночнай вайны (1706) войскі шведскага караля Карла ХІІ захапілі горад.

У 1792 г. Берасце стала на некаторы час апорным пунктам Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1794 г. А.Сувораў, пераправіўшыся на другі бераг Буга вышэй Берасця, разбіў атрады канфедэратаў пад камандай Ю.Серакоўскага і ўзяў горад.

У 1802 г. Берасце атрымлівае статус павятовага горада Гарадзенскай губерні. Страціўшы значэнне як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, горад захаваў сваю эканамічную вагу.

Як ваенны фарпост на заходніх межах Расейскай імперыі набыў вядомасць пасля пабудовы Берасцейскай крэпасці, якая абышлася скарбу ў 5 067 961 руб. 30 кап. Старажытнае Берасце, за выключэннем асобных дамоў, у выніку распачатага будаўніцтва было знішчана, а горад перанесены на дзве з паловай вярсты на ўсход.

У 1817 г. у Берасці было 17 каменных і 446 драўляных будынкаў, а ў 1860 г. - 55 каменных і 757 драўляных і насельніцтва каля 20 000 чалавек.

Праз 40 гадоў агульная лічба насельніцтва дасягала каля 50 000 чалавек. З 70-ых гг. ХІХ ст. Берасце становіцца значным чыгуначным вузлом. Акрамя чыгункі, важную ролю ў жыцці горада адыгрываў рачны порт, толькі ў 1857 г. гандлёвы абарот яго дасягаў амаль 1 млн. рублёў.

У гады рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Берасці адбыліся шматлікія выступы працоўных і жаўнераў гарнізона. У 1918 г. у Белым палацы, адным са старажытных будынкаў горада, які ўцалеў пры будаўніцтве крэпасці, быў падпісаны Берасцейскі мір паміж Савецкай Расеяй і Германіяй, які паклаў пачатак дзевяці падзелам Беларусі. У лютым 1919 г. Берасце захоплена Польшчай, у межах якой яно знаходзіцца да 1939 г., за выключэннем 19 дзён у жніўні 1920 г., калі ў горадзе знаходзіліся бальшавіцкія ўлады. У 1921-1939 гг. Берасце з'яўлялася цэнтрам Палескага ваяводства. Вернута Беларусі ў верасні 1939 г.

Сёння Берасце - адзін з буйных прамысловых і культурных цэнтраў Беларусі.

 

Бобр

малюнак

Герб: у блакітным полі дзве збройныя постаці святых Глеба і Барыса ў каронах. Пацверджаны 1 снежня 1762 г.

 

Бранск-Падляшскі

малюнак

Герб: у чырвоным полі выява рыцара на кані. Атрыманы ў ХVІ ст.

 

Бранск-Северскі

малюнак

Герб: у чырвоным полі залатая марціра з дзвюма пірамідамі бомбаў. Атрыманы ў 1778 г.

Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаванне Бранска мужу Рагнеды, кіеўскаму князю Ўладзіміру Святаславічу.

Летапісныя крыніцы згадваюць аб месце ў 1146 г. Першым самастойным бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, які памёр, як сведчаць дакументы, каля 1288 г.

У 1310 г. бранцы не вытрымалі нападу татараў, іх князь Святаслаў быў забіты ў баі, і з тых часоў бранскія князі атрымлівалі дазвол на княжанне ад правіцеляў арды.

Апошні князь бранскі і смаленскі Васіль атрымаў ярлык на княжанне ад мангольскіх ханаў у 1356 г., але ў гэтым жа годзе места было далучана вялікім князем літоўскім Альгердам да ВКЛ.

Новы князь Дзмітрый Альгердавіч паспяхова абараняў Бранск ад спроб Вялікага княства Маскоўскага падпарадкаваць сабе ўсё Бранскае княства. Паміж іншым, ён жа добра дапамог князю Дзмітрыю маскоўскаму пад час Кулікоўскай бітвы (1380), выступіўшы з уласнай харугвай на яго баку.

Пасля смерці князя Дзмітрыя (1399) горад перайшоў да Вітаўта, некаторы час ім правіў Ягайла, а пасля Свідрыгайла.

З другой паловы ХІV ст. Масква зноў пачынае інтэнсіўныя спробы захапіць Бранск і амаль пасля паўвекавых вайсковых сутычак гэтая мэта была ажыццёўлена.

З першых дзесяцігоддзяў ХVІІІ ст. места набыло статус павятовага цэнтра Арлоўскай губерні.

Паводле друкаваных звестак, насельніцтва ў 1842 г. складае каля 10 000 чалавек, а праз сорак гадоў яно вырастае ўдвая.

Бранск уваходзіў у склад абвешчанай у сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі.

У выніку першага падзелу Беларусі, што адбыўся ў 1919 г. (пасля адлучэння Гомеля разам з іншымі паўдзённа-ўсходнімі землямі ад Магілеўскай губерні), Бранск увайшоў у якасці павятовага цэнтра ў Гомельскую губерню.

Сёння Бранск знаходзіцца ў складзе Расеі.

 

Браслаў

малюнак

Герб: у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трохкутнік з чалавечым вокам - вокам Боскага наканавання.

 

Быхаў

малюнак

Герб: у чырвоным полі дзве скрыжаваныя чыгунныя гарматы. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

 

Васількаў

малюнак

Герб: у чырвоным полі галава лося з залатымі рагамі. Атрыманы 8 снежня 1566 г.

 

Ваўкавыск

малюнак

Герб: у блакітным полі выява галавы ваўка. Ужываўся з ХVІ ст.

 

Відзы

малюнак

Герб: у чырвоным полі залатая пчала з чырвонымі вачыма. Праект герба створаны паміж 1858-1861 гг.

 

Візуны

малюнак

Герб: у чырвоным полі белы арол з залатой перавяззю на персях. Атрыманы 11 траўня 1693 г.

 

Вілейка

малюнак

Герб: у чырвоным полі срэбная рака, па ёй плыве судна з цюком тавараў і залатым коласам пасярэдзіне. Атрыманы 22 студзеня 1796 г.

 

Вільня

малюнак

Герб: у блакітным полі выява святога Хрыстафора, які крочыць праз струмень з дзіцём Ісусам на плячы. Атрыманы ў ХV ст.

Паводле летапісных дадзеных, каля 1070 г. у Вільні княжыў сын князя полацкага, слуцкага і друцкага Рагвалода Расціслаў. Іншыя летапісы згадваюць аб ягоным сыне Давідзе Расціславічы, які ў 1129 г. быў запрошаны віленчукамі на прастол. Пасля яго княжыў унук Расціслава Давід ІІ. Тыя ж летапісы гавораць аб тым, што пасля смерці апошняга два яго сыны Гердзень і Віцень падзялілі бацькоўскую спадчыну. Першы атрымаў Полацак, а другі Вільню (1293).

Першапачатковая назва Вільні - Крывы горад (г.зн. горад, места, заснаванае крывічамі). Гэтую назву мы сустракаем у так званых беларуска-літоўскіх летапісах.

Каля 1320 г. Гедзімін (сын Віценя) пачаў будаваць віленскі замак, а ў 1323 г. перанёс сюды сталіцу з Наваградка. У канцы 70-ых гг. ХІV ст. крыжакі пачынаюць напады на «слаўнае места віленскае». У 1390 г. яны пад камандай Энгельгарта Рабе абкружылі і пасля штурму 4 жніўня захапілі Вільню. У страшэннай разні, пад мечамі крыжакоў і іхніх саюзнікаў - жамойтаў, загінула некалькі тысяч абаронцаў. Верхні замак вытрымліваў аблогу яшчэ пяць тыдняў, але пасля штурму ўсімі сіламі ворагаў - немцаў, французаў, ангельцаў і жамойтаў - ён быў разбураны.

У 1399 г. гросмайстар Тэўтонскага ордэна Конрад Валенрод пасля трохмесячнай аблогі захапіў горад і спаліў яго, але замак не ўзяў. Ягонае войска, забіўшы больш за 14 000 жыхароў, адышло. У 1402 г. захопнікі зноў падыйшлі пад Вільню, але на гэты раз былі ўшчэнт разбіты Вітаўтам.

Прывілей на майдэборскія правы быў дадзены ў 1387 г. У гэтыя ж часы ў месце ўзнікае шмат рамесных цэхаў (якія тады мелі найменне брацтва). У ХV ст. у Вільні паўстала пярліна беларускай готыкі - касцёл святой Ганны, фундатаркай якога была другая жонка Вітаўта - смаленская князёўна Ганна Святаслаўна.

4 сакавіка 1484 г. у Вільні памёр вялікі князь Казімір, які пахаваны там. Ён лічыцца святым і заступнікам Вялікага Княства Літоўскага.

У 1514 г. князь Канстанцін Астрожскі з вялікім трыумфам быў сустрэты ў Вільні. У падзяку Богу і ў гонар перамогі над маскоўскімі войскамі пад Воршай князь Астрожскі збудаваў на месцы старажытнай драўлянай Святатроіцкай царквы мураваную, а драўляную Мікалаеўскую замяніў цаглянай.

У прадмесці Вільні ў 1522 г. пачаў працаваць адзін з першых у Беларусі папяровых млыноў.

Каля 1522 г. у Вільні пачала сваю работу першая на ўсходзе Эўропы наша беларуская друкарня Францыска Скарыны, а пазней яго працу працягвалі магілеўцы - браты Мамонічы. Амаль праз шэсцьдзесят гадоў у Вільні была выдадзена і першая латышская кніжка. Увогуле ўжо ў тыя часы Вільня лічылася эўрапейскім Ерусалімам.

Але места пачынае ўваходзіць у паласу міжканфесійных спрэчак. Каб спыніць іх, было ўведзена ў звычай абіраць у магістрат бурмістраў і райцаў пароўну як ад праваслаўных, так і каталікоў. У 1538 г. Жыгімонт Стары выдаў пастанову, якой забаранялася панам забіраць сваіх сялян-уцекачоў, якія пражылі ў месце шэсць гадоў.

Дабрабыту і развіццю места перашкаджалі пажары 1513, 1530, 1542 гг. і страшэнныя моры 1506 і 1533 гг. Тым не менш, па падліках навукоўцаў у сярэдзіне ХVІ ст. насельніцтва дасягае амаль 100 000 чалавек. Разам з Полацкам Вільня астаецца буйнейшым культурным і эканамічным цэнтрам Беларусі (ВКЛ).

У 1561 г. тут адбыліся перамовы, пад час якіх магістр Лівонскага ордэна Готвард Кетлер разам з Рыжскім арцыбіскупам звярнуліся з прашэннем аб далучэнні Курляндыі, Лівоніі і Эстоніі да ВКЛ. Гэта прывяло да пачатку Лівонскай вайны і актыўных ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, галоўныя падзеі якіх адбываліся амаль на працягу дваццаці гадоў.

Першая вышэйшая навучальная ўстанова была заснавана ў 1579 г., калі на базе езуіцкага калегіума ўтварылася Віленская Акадэмія.

У 1607 г. Святатроіцкая царква ператворана з праваслаўнай у вуніяцкую.

Страшэнны пажар адбыўся ў 1610 г., калі ў месце згарэла 4700 будынкаў і яго вызвалілі ад падаткаў на чатыры гады.

Пад час княжання Ўладзіслава ІV з Полацка ў Вільню была перанесена езуіцкая школа філасофіі, якую далучылі да Акадэміі.

10 жніўня 1654 г. пад Вільню падступілі войскі цара Аляксея Міхайлавіча. Нягледзячы на гераічную абарону, Вільня была ўзята. У час штурму загінула больш за 25 000 жыхароў, а горад згарэў. Жахлівую справу давершылі мор, голад і палон. Шмат майстроў-рамеснікаў, купцоў, мяшчанаў увялі ў Масковію. Толькі ў 1661 г. войскі гетмана Міхала Паца выбілі непрыяцеля з места.

У часы Паўночнай вайны шведскія войскі Карла ХІІ абкружылі Вільню, але віленчукі выратавалі места ад разбурэння, заплаціўшы вялікую кантрыбуцыю. У 1708-1710 гг. у выніку голаду памерла больш за 34 000 чалавек. Некалькі пажараў, і асабліва той, што здарыўся 11 чэрвеня 1748 г., ператварылі дзве трэція часткі горада ў попел і друз. Згарэла некалькі тысяч пабудоў і сярод іх 469 «значнейшых» камяніц, 15 палацаў, 12 цэркваў і касцёлаў. Амаль праз год, 8 чэрвеня 1749 г., пажар паўтарыўся, знішчыўшы рэшту будынкаў.

Толькі праз трыццаць гадоў Вільня здолела адбудавацца. У канцы ХVІІІ ст. насельніцтва дасягае 60 000 чалавек.

У 1788 г. Расея часова ўводзіць свае войскі ў Вільню. У 1794 г. пачынаецца паўстанне пад кіраўніцтвам генерала Ясінскага. Расейцы абкружылі і ўзялі горад 31 ліпеня, а 30 лістапада таго ж года ваяводскія ўлады перадалі свае паўнамоцтвы генерал-губернатару Рапніну. 14 снежня Вільня замест сталічнага атрымала статус губернскага цэнтра.

На пачатку ХІХ ст. насельніцтва дасягае 100 000 жыхароў.

Падзеі вайны 1812 г. не так моцна закранулі горад. У ім двойчы пабываў Напалеон, тут памёр і расейскі палкаводзец М.Кутузаў.

Пасля вайны 1812 г. у Вільні існавалі патрыятычныя таварыствы шубраўцаў, філаматаў, філарэтаў, «прамяністых». З Вільняй звязаны пэўныя перыяды жыцця і дзейнасці А.Міцкевіча, Я.Чачота, Т.Зана, А.Кіркора, С.Манюшкі, Ф.Багушэвіча і інш.

Па загаду Сената ў 1828 г. у Вільні быў выдадзены Статут Вялікага Княства Літоўскага на беларускай, расейскай і польскай мовах, але нядоўга ім прышлося карыстацца, бо ў 1840 г. царызм скасаваў асаблівасці юрыдычнай сістэмы Беларусі і ўвёў тут агульнарасейскае заканадаўства.

За актыўны ўдзел студэнцкай моладзі ў паўстанні 1831 г. быў зачынены ўніверсітэт.

У час паўстання 1863-64 гг. у Вільні выдавалася газета «Мужыцкая праўда»; тут на Лукішскім пляцы 22 сакавіка 1864 г. быў пакараны смерцю Кастусь Каліноўскі.

Паводле перапісу 1875 г., насельніцтва налічвала 82 668 чалавек, а ў 1889 г. - 109 329. У месце ў гэты час - тры праваслаўныя манастыры, цэркваў і капліцаў 32; налічваецца 3 каталіцкія кляштары, 15 касцёлаў, ёсць таксама і раскольніцкая малельня, два лютэранскія і адзін рэфармацкі збор, пяць сінагог і 15 юдэйскіх малітоўных дамоў.

Вільня ўваходзіла ў склад абвешчанай у сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Але Першая сусветная вайна, якая яшчэ працягвалася, і наступныя падзеі павярнулі гісторыю горада ў іншым накірунку. Аб'яўлены ў Вілейцы 16 снежня 1918 г. урад Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі неўзабаве перабраўся ў Вільню. З канца лютага 1919 г. яна стала сталіцай Літоўска-Беларускай ССР, а ўжо ў красавіку ў ёй умацаваліся польскія легіянеры. Апошніх змянілі войскі Чырвонай Арміі, якія зноў аддалі Вільню Летуве. У хуткім часе генерал Л.Жалігоўскі, выбіўшы з горада летувіскія атрады, абвясціў аб стварэнні «Сярэдняй Літвы», якая праіснавала з кастрычніка 1920 па сакавік 1922 г., пазней як Віленскае ваяводства яна ўвайшла ў склад Польшчы, дзе знаходзілася да 1939 г.

У міжваенны перыяд у «польскай» Вільні дзейнічаў шэраг беларускіх грамадска-палітычных і культурна-асветніцкіх устаноў, якія былі зачынены амаль адразу пасля вызвалення ў верасні 1939 г.

Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускае рэспублікі. 10 кастрычніка 1939 г. у Вільні адбыўся буйнейшы ў Заходняй Беларусі мітынг, на якім гучалі лозунгі аб уз'яднанні з БССР. У той жа дзень быў падпісаны дагавор паміж Летувой і СССР, згодна з якім Вільня была перададзена Сталіным Летуве, дзе яна зараз і знаходзіцца.

 

Віцебск

малюнак

Герб: у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч. Атрыманы 17 сакавіка 1597 г.

Розныя пісьмовыя крыніцы называюць дзве адметныя даты, якія можна лічыць датамі першага ўспаміну аб горадзе. Першая (974) фігуруе ў рукапісе Міхала Панцырнага, другая (1021) - у старажытных летапісах.

Як сведчаць археалагічныя раскопкі, на месцы Віцебска існавала паселішча ўжо ў ІХ ст. З 1165 г. горад стаў цэнтрам асобнага княства, першым князем якога быў Давід Расціславіч (1165-1175), а апошнім - Яраслаў, які надаў горад у якасці пасагу сваёй дачцэ Марыі, жонцы вялікага князя літоўскага Альгерда. Пасля Альгерда Віцебск належаў (да 1377 г.) яго сыну Ягайлу, потым у канцы ХІV - пачатку ХV ст. у горадзе замацаваўся малодшы брат Ягайлы Леў (Свідрыгайла). У 1410 г. Віцебская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1493 г. у Віцебску знаходзіўся вучань і сябра Яна Гуса - Геранім Пражскі.

На працягу ХV-ХVІ стст. Віцебская зямля карысталася пэўнай аўтаноміяй у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У першай палове ХVІ ст. прадмесці і пасады Віцебска неаднаразова паліліся і рабаваліся маскоўскімі войскамі.

З ХVІ ст. Віцебск - цэнтр ваяводства. У 1597 г. горад атрымаў майдэборскія правы, але ў сувязі з паўстаннем віцябчан супраць полацкага вуніяцкага епіскапа І.Кунцэвіча (1623), адпаведна з вялікакняскім прывілеем, яны былі скасаваны, гарадскі ратуш разбураны, 98 чалавек прыгавораны да пакарання смерцю. У ліку «пакараных» апынуліся нават званы, з дапамогай якіх заклікалі народ да паўстання, - іх знялі і пераплавілі. Аднаўленне права на самакіраванне адбылося толькі ў 1644 г. У ХVІІ ст. Віцебск - буйны рамесна-гандлёвы цэнтр. У 1654 г. у час вайны - Расеі з Рэччу Паспалітай - пасля 14-тыднёвай асады ўзяты царскімі войскамі. Паводле інвентара 1667 г., у горадзе меліся тры замкі - горны (верхні), дзе знаходзіўся палац ваяводы, дольны (ніжні) і ўзгорскі. Замкі былі абнесены мурамі з 20 вялікімі і 3 малымі вежамі. У 1700-1708 гг. горад неаднаразова вымушаны плаціць кантрыбуцыі польскім і шведскім войскам. Пётр І тройчы быў у Віцебску. Даведаўшыся аб дапамозе горада сваім праціўнікам, ён загадаў казацкім і калмыцкім палкам спаліць яго. У 1764 г. Віцебск быў ураўнаваны ў правах са сталічным горадам Вільняй.

З 1772 г. - у складзе Расеі, павятовы цэнтр Пскоўскай, з 1776 г. Полацкай губерняў, з 1778 г. - Полацкага намесніцтва. У 1796-1802 гг. - цэнтр Беларускай губерні, утворанай аб'яднаннем Полацкай і Магілеўскай. З 1802 г. - цэнтр Віцебскай губерні.

У 1803 г. па загаду з Пецярбурга ўсе гарадскія прывілеі былі адасланы ў Сенат для рэвізіі, і з тых часоў іх месцазнаходжанне невядома.

Айчынная вайна 1812 г. зменшыла колькасць насельніцтва ў тры разы. Пасля трохмесячнага панавання французскіх войскаў, па водгуках сучаснікаў, «у горадзе не было чутно ані звона, ані пеўня: першы быў забаронены, а другі - з'едзены». Колькасць жыхароў у 1817 г. - 3340 чалавек. У 30-ыя гг. па ўсёй губерні праходзіць эпідэмія халеры.

Вясной 1863 г. група віцебскіх гімназістаў і канцылярскіх чыноўнікаў спрабавала пакінуць горад і далучыцца да паўстанцкіх атрадаў, але іх затрымалі ўлады. У горадзе было аб'яўлена ваеннае становішча.

У 1895 г. у Віцебску налічвалася 650 каменных і 7200 драўляных будынкаў, 2 тэатры, 3 друкарні, 8 кнігарань, 4 бібліятэкі і каля 80 прамысловых прадпрыемстваў. Насельніцтва - 81 000 жыхароў. У рэвалюцыі 1905 г. у горадзе прайшла 40-тысячная дэманстрацыя працоўных. У 1909 г. адбылася стачка рабочых ільнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна». Насельніцтва горада ў 1913 г. складала 109 000 чалавек.

У 20-ыя гг. у Віцебску сфармавалася творчая мастацкая школа, якая ў сусветнай мастацтвазнаўчай літаратуры атрымала назву «віцебскай школы абстракцыянізму» (Пэн, Шагал, Малевіч). З 1924 г. Віцебск - цэнтр раёна. У 1924-1930 гг. - цэнтр акругі, з 1938 г. - вобласці. Насельніцтва горада ў 1939 г. - каля 168 000 чалавек.

Сёння Віцебск - абласны цэнтр.

 

Воін

малюнак

Герб: у чырвоным полі чорны рак. Атрыманы 17 чэрвеня 1555 г.

 

Ворша

малюнак

Герб: у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбны крыж. Атрыманы 13 снежня 1620 г.

 

Воўпа

малюнак

Герб: у блакітным полі бабёр натуральнага колеру. Зацверджаны 21 студзеня 1792 г.

 

Вызна

малюнак

Герб: у чырвоным полі тур з залатымі рагамі і капытамі. Атрыманы ў ХVІ ст.

 

Высокае

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбная двухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі і трыма брамамі. Ужываўся, магчыма, з ХVІ ст.

 

Вяліж

малюнак

Герб: у блакітным полі залаты крыж, пад ім голы срэбны меч з залатым эфесам. Атрыманы 20 сакавіка 1585 г.

Паводле некаторых дадзеных, існаваў ужо каля 1385 г., калі тут быў абарончы замак. У склад ВКЛ увайшоў у часы Вітаўта. У 1536 г. па загаду маскоўскага цара на левым беразе Дзвіны збудаваны драўляны замак з дзевяццю вежамі. Расейскія летапісцы падкрэслілі факт пабудовы наступнай фразай: «...а прежде в том месте Литовский город бывал».

У 1562 г. адбіты войскамі гетмана Мікалая Радзівіла, але праз год узяты маскоўцамі. У 1580 г. быў адваяваны войскамі гетмана Замойскага. Адпаведна з Ям-Запольскім пагадненнем (1582) вернуты ў Вялікае Княства Літоўскае.

У 1654 г. спалены войскамі цара Аляксея Міхайлавіча, а ў выніку Андрусаўскай дамовы (1667) перайшоў пад уладу маскоўскага цара. Вернуты ў 1678 г. і знаходзіўся ў якасці цэнтра павета ў складзе Рэчы Паспалітай да 1772 г., калі разам з усёй Усходняй Беларуссю быў далучаны да Расейскай імперыі.

У 1799 г. у месцы знаходзілася дамоў 689, вуніяцкіх цэркваў 7, з якіх 3 каменныя і 4 драўляныя, 2 мураваныя касцёлы, 3 млыны, народная вучэльня. У 1802 г. зноў атрымаў статус павятовага цэнтра.

У 1860 г. у горадзе былі 1322 дамы, з якіх толькі 17 мураваных, 10 цэркваў, з якіх 3 драўляныя, касцёл, пабудаваны ў 1754 г. на сродкі Базыля Дашкевіча, адна сінагога і два габрайскія малітоўныя дамы. У гэты час у месце было 4 школы, старэйшая з якіх адчынена ў 1830 г. Пажар, што здарыўся ў кастрычніку 1861 г., знішчыў большую частку Вяліжа.

Але места даволі хутка адрадзілася. У 1891 г. налічвалася драўляных дамоў 2033 і 154 мураваныя, прамысловых прадпрыемстваў 67, на якіх працавала 1279 рабочых, насельніцтва складала 18 367 чалавек.

Вакол горада было чатыры прадмесці - Усвяцкае, Тарапецкае, Віцебскае і Смаленскае.

Вяліж - павятовы цэнтар Віцебскай губерні, які не быў вернуты Беларусі ў 1924 г. Зараз знаходзіцца ў Расеі.

 

Гарадзец

малюнак

Герб: у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Езусам на руках. Атрыманы 10 снежня 1589 г.

 

Гарадная

малюнак

Герб: у срэбным полі лось з залатымі рагамі. Пацверджаны 17 сакавіка 1792 г.

 

Гарадок

малюнак

Герб: у залатым полі леў. Ужываўся з ХVІ ст.

 

Геранёны

малюнак

Герб: у зялёным полі чырвонае сэрца, пранізанае мечам. Атрыманы 25 траўня 1792 г.

 

Гомель

малюнак

Герб: у чырвоным полі срэбны крыж. Атрыманы 21 сакавіка 1562 г.

Першыя летапісныя звесткі аб Гомлі датуюцца 1142 г., калі ён уваходзіў у Чарнігаўскае княства. Потым (у 1157 г.) быў далучаны да Смаленскага княства. Але праз некаторы час зноў апынуўся ў складзе Чарнігаўскага. З 1335 г. уваходзіць у Вялікае Княства Літоўскае. У 1446 г. быў нададзены ўцекачам з Масквы Васілю Яраславічу князю Бароўскаму, потым князю Івану Мажайскаму. У 1500 г. сын апошняга - Сімяон зноў вярнуўся ў Маскву, што паслужыла прычынай актыўных ваенных дзеянняў паміж дзяржавамі. Пасля заключэння міру ў 1537 г. Гомель застаўся ў ВКЛ і стаў цэнтрам староства. Тады ў горадзе быў пабудаваны новы моцны дубовы замак, абнесены драўлянай сцяной і ровам з пад'ёмнымі мастамі праз яго. У час паўстання пад кіраўніцтвам С.Налівайкі (1595) захоплены атрадамі паўстанцаў. У часы рэлігійных войнаў 1648-1654 гг. пры падтрымцы жыхароў горад некалькі разоў пераходзіў у рукі казакаў.

З 1772 г. - у складзе Расеі. Знаходзіўся ў якасці прыватнага мястэчка ў руках графаў Румянцавых, нашчадкі якога прадалі гомельскую эканомію ў ліпені 1834 г. Паскевічам за 4,5 млн. рублёў. Праўда, наяўнымі Румянцавы атрымалі толькі 7665 руб., рэшта пайшла на пагашэнне даўгоў і працэнтаў. У 1852 г. назначаны павятовым цэнтрам. Дамоў у горадзе 514, у прадмесцях 417. Большая частка іх згарэла ў час пажару, які здарыўся 21 жніўня 1852 г. Насельніцтва ў 1857 г. 5923 чалавекі, а ўлічваючы прадмесці, - 11 513. Праз два гады да Гомеля была далучана ў якасці фарштата Беліца. У канцы ХІХ ст. Гомель лічыўся найлепшым сярод павятовых гарадоў Магілеўскай губерні.

З моманту ўтварэння БССР (01.01.1919 г.) - цэнтр аднаго з сямі раёнаў, з 25 лютага 1919 г. - губернскі цэнтр РСФСР. З 1926 г. - у складзе БССР. У 1926-1930 гг. - цэнтр акругі, у пачатку 1938 г. - Гомельскай вобласці. У час вайны горад разбураны на 80%, пасля вайны адноўлены.

Сёння Гомель - абласны цэнтр.

 

Гонядзь

малюнак

Герб: у залатым полі чорны мядзведзь. Атрыманы ў 1547 г. (?)

 

Горадня

малюнак

Герб: у блакітным полі алень святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі. Ужываецца з ХVІ ст.

Першыя звесткі аб Горадні адносяцца да 1128 г.

У другой палове ХІІ ст. князямі Барысам і Глебам была збудавана вядомая зараз Каложская царква.

У першай палове ХІІІ ст. Горадня была разбурана войскамі мангола-татараў. Большая частка жыхароў на чале з гарадзенскім князем Юрыем Глебавічам загінула, але жыццё горада не прыпынілася.

Не паспеўшы адбудавацца поўнасцю, прыцягвае ўвагу крыжацкіх захопнікаў як багаты горад і важны стратэгічны вузел.

З канца ХІІІ ст. тут княжыў сын Даўмонта - Давыд Гарадзенскі. У 1305 г. ён разам з Гедзімінам каля Горадні разбіў ушчэнт войска крыжацкага комтура Конрада Ліхтэнхагена. На працягу наступных гадоў ён не толькі паспяхова адбіваў варожыя напады, але і сам наносіў папярэднія ўдары. У 1326 г. Давыд Гарадзенскі быў па здрадніцку забіты мазавецкім шляхціцам А.Гостам. Крыжацкія напады прыпыняюцца толькі пасля Грунвальдскай бітвы.

З 1413 г. - ў Троцкім ваяводстве. У канцы ХVІІІ ст. заснавана брацкая друкарня, якая выдавала кнігі на беларускай мове.

На працягу ХІV-ХVІІІ стст. Горадня спрачалася з Вільняй па багаццю і прыгажосці і заўсёды лічылася другой сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. У Горадне прымалі Венецыянскае пасольства (1633), каранаваных асобаў і інш. Адпаведна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай (1675), Горадня была назначана месцам генеральных з'ездаў (соймаў), на якіх абмяркоўваліся пытанні знешняй і нутранай палітыкі.

У 1678 г. тут адбыўся першы генеральны сойм, на якім была зацверджана Андрусаўская дамова аб перамір'і паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай і заключаны саюз дзвюх дзяржаваў супраць Турцыі. У 1705 г. у Горадні адбылася сустрэча паміж каралём і вялікім князем Рэчы Паспалітай Аўгустам ІІ і расейскім імператарам Пятром І, якія выпрацоўвалі палітыку супраць шведскага караля Карла ХІІ.

У 1775 г. у Горадню з Менска і Наваградка былі перанесены пасяджэнні вярхоўнага суда Вялікага Княства Літоўскага (Галоўнага трыбунала).

На апошнім Гарадзенскім сойме быў зацверджаны другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).

У снежні 1795 г. апошні кароль і вялікі князь Рэчы Паспалітай - Станіслаў Аўгуст адмовіўся ад кароны. Горадня акрамя палітычнага была таксама і вельмі важным культурным цэнтрам.

У ХVІІІ ст. у Горадні існаваў медыцынскі інстытут, які ў 1781 г. быў перанесены ў Вільню на правах медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта.

Гарадзенская музычная трупа, створаная на сродкі А.Тызенгаўза, была перавезена ў Варшаву, дзе стала пачынальніцай Варшаўскай оперы. З 1795 г. Горадня знаходзіцца ў складзе Расейскай імперыі. У пачатку ХІХ ст. горад быў зацверджаны як цэнтр аднайменнай губерні. Тады ўсе мескія гарадзенскія прывілеі вывезлі ў Пецярбург і Вільню.

Перад паўстаннем 1863-64 гг. К.Каліноўскі і В.Урублеўскі ўтварылі ў Горадні рэвалюцыйную арганізацыю.

У канцы ХІХ ст. Горадня налічвала больш за 40 000 жыхароў і мела 73 прамысловыя прадпрыемствы.

У гады рэвалюцыі 1905-07 гг. тут адбыўся шэраг дэманстрацый, забастовак і рэвалюцыйных выступаў працоўных і жаўнераў.

Летам 1915 г. горад акупавалі кайзераўскія войскі.

У студзені 1919 г. адбыліся першыя баі войска Беларускай Народнай Рэспублікі з польскімі легіянерамі, у ліпені 1920 г. Горадню заняла Чырвоная Армія, да верасня 1920 г. тут існавала Савецкая ўлада.

З 1921 па 1939 г. - у складзе Польшчы. З 1939 г. уз'яднана з БССР. Насельніцтва - каля 50 000 чалавек.

З верасня 1944 г. - цэнтр Гарадзенскай вобласці.

 

Горкі

малюнак

Герб: у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па аднаму зялёнаму коласу. Адпаведна з праектам ад 27 жніўня 1867 г.

 

Давыд-Гарадок

малюнак

Герб: у чорным полі срэбная рака з прыстанню і залатым суднам з таварамі. Атрыманы 22 студзеня 1796 г.

 

Дарагабуж

малюнак

Герб: у блакітным полі вобраз Панны Марыі. Атрыманы 28 траўня 1625 г.

Першыя летапісныя звесткі згадваюць пра Дарагабуж пад 1300 г., калі ён належаў князю Андрэю Ўладзіміравічу. Іншыя крыніцы ўспамінаюць на гэты час пра князя Фёдара Дарагабужскага. З 1404 г. места разам з навакольнымі землямі перайшло пад уладу маскоўскіх князёў. Каля Дарагабужа ў 1499 г. у маскоўскі палон трапіў князь Канстанцін Астрожскі, намеснік смаленскі Станіслаў, маршалкі Асціковіч і Літавор Храптовіч, князі Друцкі, Масальскі і іншыя. Толькі ў 1508 г. места было адбіта, але па ўмовах міру пакінута за Масковіяй. У Беларускіх летапісах згадваецца князь Сямён Іванавіч, які ў 1500 г. «ізмені целование крыжа» (прысягу) з Дарагабужам і «предается Москве». Менавіта тут маскоўскі цар Васіль Іванавіч атрымаў сумную для яго звестку аб перамозе свайго былога вязня князя К.Астрожскага пад Воршай.

На пачатку ХVІІ ст. вернуты ў склад ВКЛ, што было адпаведна пацверджана дамовамі 1618 і 1634 гг. Пасля войнаў сярэдзіны ХVІІ ст. далучаны да Расеі, што замацавана Андрусаўскім мірным пагадненнем (1667) паміж ёй і Рэччу Паспалітай.

З 1708 г. павятовы цэнтр Смаленскай губерні. У 1812 г. 25 жніўня ў Дарагабуж увайшлі французскія войскі пад камандай маршала Нея. У тым жа годзе 7 лістапада яны былі выбіты адтуль штурмам. Моцны снегапад выратаваў места ад пажару і канчатковага знішчэння, а адступаючых ад пераследу. Тым не менш, 667 дамоў было страчана.

У 1863 г. у месце налічвалася 9010 жыхароў. Штогод тут адбываўся вялікі кірмаш, дзе гандлявалі жытам, а таксама коньмі і іншай свойскай жывёлай.

У канцы ХІХ ст. будынкаў драўляных 1043, камяніц 68, цэркваў 12, насельніцтва складала 8190 чалавек. Штогод адбывалася 4 кірмашы, дзе гандлявалі галоўным чынам пянькой, каноплямі і іншымі сельскагаспадарчымі вырабамі, існавалі невялічкія бровар, гарбарня і капніца (тапельня воску).

Зараз знаходзіцца ў Расеі.

 

Дзісна

малюнак

Герб: у блакітным полі ладдзя з разгорнутым ветразем. Атрыманы 20 студзеня 1569 г.

 

Дзьвінск

малюнак

Герб: у блакітным полі тры скрыжаваныя спіжы (герб «Эліта»). Атрыманы 25 сакавіка 1582 г.

Заснаваны Эрнэстам Ратцэбургам у 1277 г. як умацаванне Дынабург на правым беразе Заходняй Дзвіны, які ў 1278 г. войскі пад кіраўніцтвам Тройдзеня безвынікова паспрабавалі ўзяць. Віцень у 1315 г. разбурыў замак, але ў хуткім часе ён зноў быў адбудаваны. Наступны раз Дынабург знішчаны ў 1403 г. Вітаўтам, які ўзяў шмат здабычы і палонных.

Ратуючыся ад Масковіі, Ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага і адпаведна з дамоваю ад 30 жніўня 1559 г. замак і места Дынабург былі перададзены ВКЛ як кампенсацыя вайсковых страт на абарону супраць маскоўскіх войскаў. Але гэта не магло спыніць вайны, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Лівонскай. Іван Жахлівы захапіў Полацак, а потым Дынабург. Як толькі маскоўскія войскі адышлі, пакінуўшы невялікі гарнізон, мясцовыя жыхары пад кіраўніцтвам В.Плятэра перабілі гарнізон і вызвалілі места. У 1582 г. у сувязі з моцным разбурэннем ён быў перанесены на новае месца і атрымаў майдэборскія правы.

У 1625 г. шведскі кароль Густаў Адольф падпарадкаваў Дынабург, але праз год смаленскі ваявода Аляксандар Гансеўскі вярнуў яго. У 1635 і 1655 гг. яго зноў захопліваюць шведы, а ў 1656 г. - маскавіты.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў Расеі. З 1778 г. - у Полацкім намесніцтве, потым у Беларускай губерні (1796), а з 1802 г. - у Віцебскай губерні.

У 1799 г. насельніцтва складала 1603 чалавекі, сярод якіх вайскоўцаў расейскага гарнізону было 1262. У месце было два касцёлы - адзін мураваны, а другі драўляны, кляштар, езуіцкая вучэльня, духавенства - усяго 15 чалавек.

Насельніцтва ў 1880 г. складала 52 173 чалавекі. Горад уваходзіў у склад абвешчанай 25 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі і ў склад БССР. У 1920 г. перададзены бальшавікамі Латвіі, дзе зараз і знаходзіцца. Атрымаў назву Даўгаўпілс. У 1920-ыя гг. тут развівалася беларускае школьніцтва, але ў хуткім часе школы былі зачынены латвійскім урадам.

 

Докшыцы

малюнак

Герб: у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны. З іхніх гарлавін выцякаюць срэбныя крыніцы. Атрыманы 22 студзеня 1796 г.

 

Драгічын-Набугскі

малюнак

Герб: у чырвоным полі залатая галава зубра з чырвонымі вачамі. Атрыманы ў ХVІ ст.

 

Друя

малюнак

Герб: у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на срэбнай вадзе. Атрыманы 3 сакавіка 1620 г.

 

Дрыса

малюнак

Герб: у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж. Атрыманы 21 жніўня 1781 г.

 

Дуброва

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбная котвіга перасечаная залатым хвалістым пасам. Адпаведна з праектам ад 30 траўня 1868 г.

 

Духаўшчына

малюнак

Герб: у срэбным полі чырвоныя ружы. Адпаведна з праектам ад 12 лютага 1863 г.

 

Ельня

малюнак

Герб: у срэбным полі тры зялёныя яліны. Атрыманы 10 кастрычніка 1780 г.

 

Жыровічы

малюнак

Герб: у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей: правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу [хрышчэнне?]. Ужываецца з ХVІІ ст.

 

Заблудаў

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб «Касцеша», на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом. Атрыманы 7 красавіка 1654 г.

 

Ігумен

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбны кушч кветак, над якімі пяць залатых пчол. Атрыманы 22 студзеня 1796 г.

 

Камянец

малюнак

Герб: у срэбным полі чырвоны мур з вежай за ім. Ужываецца з ХVІ ст.

 

Капыль

малюнак

Герб: у залатым полі чорны паляўнічы рог. Атрыманы 27 жніўня 1652 г.

 

Карыцін

малюнак

Герб: у чорным полі залаты нарог, па абодвух баках якога залатыя каласы. Адпаведна з праектам ад 20 лютага 1875 г.

 

Клецак

малюнак

Герб: у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог. Атрыманы 27 жніўня 1652 г.

 

Клімавічы

малюнак

Герб: у блакітным полі залатая пчала. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

 

Кляшчэлі

малюнак

Герб: у чырвоным полі Божае Ягня з харугвай. Атрыманы 21 лістапада 1581 г.

 

Кнышын

малюнак

Герб: у залатым полі чорная галава зубра. Атрыманы ў 1568 г.

 

Кобрынь

малюнак

Герб: у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Езусам на руках. Атрыманы 10 снежня 1589 г.

 

Кодзень

малюнак

Герб: у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з уздзетым мечам. Атрыманы ў 1513 г.

 

Кольна

малюнак

Герб: у залатым полі постаць святога Фларыяна ў блакітным узбраенні і з блакітнай харугвай. Адпаведна з праектам ад 2 красавіка 1870 г.

 

Копысь

малюнак

Герб: у зялёным полі чорны заяц. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

 

Красны

малюнак

Герб: у блакітным полі святы Юрай на кані. Атрыманы 6 траўня 1625 г.

 

Крынкі

малюнак

Герб: у чырвоным полі залаты леў. Атрыманы 2 лістапада 1569 г.

 

Крычаў

малюнак

Герб: у чырвоным полі залаты крыж, побач з якім срэбны меч. Атрыманы 23 жніўня 1633 г.

 

Крэва

малюнак

Герб: у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка. Ужываўся да канца ХVІІІ ст.

 

Кузніца

малюнак

Герб: срэбны шыльд з выявай кавальскага молата ў чырвоным полі, на якім размешчана дзевяць залатых падковаў. Адпаведна з праектам ад 27 лютага 1875 г.

 

Лагішын

малюнак

Герб: у блакітным полі воўк на ласіных нагах. Пацверджаны 25 лютага 1633 г.

 

Ламазы

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбная воўчая галава і залатая арліная нага. Атрыманы ў 1568 г.

 

Лепель

малюнак

Герб: у чырвоным полі Пагоня. Атрыманы 9 верасня 1852 г.

 

Ліда

малюнак

Герб: поле шчыта рассечана на дзве часткі. Правая - чырвоная з залатым ільвом, левая - блакітная з двума залатымі скрыжаванымі ключамі. Атрыманы 17 верасня 1590 г.

 

Ліпнішкі

малюнак

Герб: у чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ. Атрыманы 6 чэрвеня 1633 г.

 

Ліпск

малюнак

Герб: у блакітным полі ладдзя з надзьмутым ветразем. Атрыманы 8 снежня 1580 г.

 

Ломжа

малюнак

Герб: у чырвоным полі залаты алень. Атрыманы ў ХVІ ст.

 

Любча

малюнак

Герб: у блакітным полі брама з дзвюма вежамі. Наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай - шчыт. Атрыманы 22 сакавіка 1644 г.

 

Магілеў

малюнак

Герб: у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме - рыцар у панцыры з уздзетай шабляй у руцэ. На вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага герба «Пагоня». Атрыманы 9 чэрвеня 1661 г.

Паводле падання, зафіксаванага ў Магілеўскай кроніцы, заснаваны князем Львом Могія ў 1267 г.

У ХІІІ ст. Магілеў быў далучаны да Віцебскага княства. У 1430 г. магілеўцы падтрымалі вялікага князя літоўскага Свідрыгайлу ў ягонай барацьбе супраць Ягайлы. Пасля таго як войскі Свідрыгайлы і далучыўшыхся да яго саюзнікаў - ноўгарадцаў, пскоўцаў, смалян, князёў мсціслаўскіх і цвярскіх - былі разбіты пад Ашмянамі ў 1432 г. і ўрэшце Свідрыгайла канчаткова прайграў у 1435 г. гэтую барацьбу, Магілеў мусіў заплаціць вялікую кантрыбуцыю.

Актыўная барацьба паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім княствам і пагранічнае становішча Магілева з'явіліся прычынай таго, што горад толькі на працягу ХVІ ст. спусташаўся і паліўся 7 разоў.

Майдэборскія правы Магілеў атрымаў у 1577 г. Адначасова яму быў дадзены герб - «вежа мураваная, высока выведзеная».

Паўстанне С.Налівайкі закранула горад, які быў у 1595 г. узяты казацкімі атрадамі.

У пачатку ХVІ ст. у Магілеве налічвалася 2211 дамоў і больш за 15 000 жыхароў. У 1606 г. мяшчане паўсталі супраць гарадской рады, якую яны адлучылі ад улады, а на яе месца выбралі сваю пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча, Ходзькі Багдановіча і інш.

У 1616 г. у Магілеве была заснавана брацкая друкарня, праіснаваўшая з некаторымі перапынкамі да 1773 г.

У вайну 1654-67 гг. Магілеў быў неаднаразова спустошаны. 1 лютага 1661 года адбылося паўстанне супраць расейцаў, калі быў цалкам знішчаны царскі гарнізон (каля сямі тысяч захопнікаў).

У 1708 г. Магілеў быў спалены па загаду Пятра І татарскімі і калмыцкімі палкамі, агнём пажару не было закранута толькі прадмесце Лупалава, жыхары якога своечасова схавалі ўсе лодкі, і палкі не здолелі перабрацца на другі бераг Дняпра.

Да сярэдзіны ХVІІІ ст. горад адбудоўваецца - колькасць дамоў дасягае 1872.

З 1772 г. - у складзе Расеі. Адпаведна з указам 1778 г. Магілеў - намесніцкі цэнтр, з 1796 г. - павятовы цэнтр Беларускай губерні, а з 1802 г. - цэнтр губерні. У 1812 г. горад акупаваны французскімі войскамі пад камандай маршала Даву. Чатырохмесячнае знаходжанне французаў у Магілеўскай губерні абышлося для яе ўбыткам у 33,5 млн. руб. асігнацыямі.

Насельніцтва горада ў 1880 г. пераўзыходзіць 40 000 жыхароў. У Магілеве ў гэты час налічвалася 263 каменныя і 3243 драўляныя дамы. У канцы ХІХ ст. колькасць прамысловых прадпрыемстваў набліжалася да палутары сотні.

У 1878 г. арганізаваны рэвалюцыйны народніцкі гурток «Зямля і воля». У гады першай сусветнай вайны з 21 жніўня 1915 г. да 26 лютага 1918 г. тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

У сакавіку 1918 г. горад захоплены войскамі Доўбар-Мусніцкага, потым з траўня да кастрычніка акупаваны нямецкімі войскамі.

З 1924 г. Магілеў - цэнтр раёна, у 1924-1930 гг. - акругі, з 15 студзеня 1938 г. - абласны цэнтр. У 1939 г. насельніцтва дасягала 100 000.

Сёння Магілеў - абласны цэнтр.

 

Мазыр

малюнак

Герб: у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях. На шыльдзе - чырвоная літара S. Атрыманы 28 студзеня 1577 г. 10 верасня 1609 г. срэбны шыльд з літарай заменены на празны чырвоны.

 

Малеч

малюнак

Герб: у срэбным полі паясная выява святога Пётры з ключамі ў руцэ. Атрыманы 6 чэрвеня 1645 г.

 

Мглін

малюнак

Герб: у блакітным полі святы Фларыян з дрэвам вярбой у руцэ. Атрыманы 27 сакавіка 1626 г.

 

Мейшагола

малюнак

Герб: у чорным полі выява святога Антонія. Атрыманы 23 лютага 1792 г.

Адно са старажытных паселішчаў на беларуска-балцкім памежжы. Паводле падання, яшчэ ў часы паганства тут быў драўляны княжацкі замак і «вясковы двор». У 1365 г. двор разам з замкам спалены крыжакамі.

Доўгі час дзяржаўцам мейшагольскім быў стараста гарадзенскі Юрай Мікалаевіч, князь Радзівіл. Ён лічыўся таксама і «городничым мейшагольского двара яго каралеўскай міласці». Пасля адмовы ад прастолу на карысць свайго сына Ягайлы ў Мейшаголе жыў і памёр у глыбокай старасці Альгерд. Як сведчаць летапісныя крыніцы, тут ён быў пахаваны паводле паганскіх звычаяў.

У канцы XV ст. вялікі князь Аляксандар фундаваў будаўніцтва касцёла святой Троіцы, а Станіслаў і Шымон Багдановічы ў 1495 г. ахвяравалі сродкі на стварэнне ў ім алтара. Яго рабіў майстра «Пётр Алтарыста», які атрымаў у 1503 г. адпаведны прывілей ад вярхоўнае ўлады.

Прывілей на пэўныя вольнасці дадзены месту тым жа Аляксандрам у 1503 г. Пазней ён быў пацверджаны Жыгімонтам Аўгустам дакументам ад 27 снежня 1571 г. Значна пашырыў правы і вольнасці мейшагольцаў кароль Станіслаў Аўгуст у 1792 г.

Гэтым прывілеем усе юрыздыкі ў месце скасоўваліся і падпарадкоўваліся магістрату. Мяшчанам прадпісвалася збудаваць у месце ратуш, цагельню для паспалітых патрэбаў і гасцінны двор для заезжых купцоў.

На сойме 1773-1775 гг. было прынята рашэнне аб перадачы Мейшаголы і шэрагу іншых старостваў віленскаму біскупу Масальскаму ў абмен на Ляхавіцкае староства, якое мела на той час добра ўмацаваны замак.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў Расейскай імперыі.

На 80-ыя гг. ХІХ ст. мела 59 дамоў і 715 жыхароў.

Зараз знаходзіцца ў Летуве.

 

Мельнік

малюнак

Герб: у зялёным полі залаты вятрак. Адпаведна з праектам ад 16 лютага 1867 г.

 

Менск

малюнак

Герб: у блакітным полі ўшэсце Панны Марыі. Атрыманы 12 студзеня 1591 г.

Першы ўспамін пра Менск адносіцца да 1067 г. у сувязі з ваеннымі дзеяннямі паміж полацкім князем Усяславам Брачыславічам і кіеўскімі князямі, калі апошнія разбурылі пагранічную крэпасць Полацкага княства - Менск (пад гэтай назвай ён фігуруе ў дакументах, пісаных кірыліцай, амаль да другой паловы ХVІІ ст.).

Каля 1101 г. - цэнтр асобнага Менскага княства, першым князем якога быў Глеб Усяславіч. Пасля яго смерці ў кіеўскім палоне (1119) князем становіцца Расціслаў Глебавіч.

З 1119 г. да сярэдзіны 1140-ых гг. горад знаходзіцца пад уладай кіеўскіх князёў. У першай чвэрці ХІV ст. уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Майдэборскія правы атрымаў у 1499 г., але тады герб не быў нададзены.

З 1566 г. - цэнтр ваяводства. У перыяд ХV-ХVІ стст. горад набывае вялікае значэнне як гандлёва-рамесны цэнтр дзяржавы.

Адпаведна з прывілеем 1571 г., менчукі атрымалі дазвол на «две ярмаркі в кождый год, один на день светого пророка Ильи, а другій на три кроли святого Рымсокое постановили... которые от дня першого свят помененных почынатися а через две недели зуполные стояти мают». На іх гандлявалі як прыезжыя купцы, так і мясцовыя рамеснікі.

Класічныя цэхавыя ўстановы ўзнікаюць у Менску адпаведна з прывілеем ад 2 снежня 1591 г., калі было створана брацтва металаапрацоўчых рамёслаў. Наступнымі былі кравецкі, потым шавецкі, злотніцкі, рымарскі, цырульніцкі і іншыя цэхі.

У часы войнаў з 1648 па 1667 г. - вельмі моцна разбураны. Насельніцтва ў 1667 г. усяго каля 2000.

З другой паловы ХVІІ ст. у Менску адбываюцца перыядычныя кадэнцыі (сесіі) Галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, што паставіла горад у адзін рад з Вільняй і Наваградкам.

У перыяд Паўночнай вайны (1700-1721) яго разбураюць, як маскоўскія, так і швецкія войскі, а мяшчан абкладваюць высокімі кантрыбуцыямі. У канцы ХVІІІ ст. жыхароў амаль 6000.

З 1793 г. - у складзе Расеі, цэнтр губерні. У вайну 1812 г. моцна пашкоджаны і разрабаваны. Колькасць насельніцтва падае з 11 тысячаў да 3500 чалавек.

Да сярэдзіны ХІХ ст. узнаўляецца і колькасць жыхароў пераўзыходзіць 31 000 чалавек.

За другую палову ХІХ ст. агульная плошча горада хутка павялічваецца - у 10 разоў, а насельніцтва амаль у тры разы.

У 1898 г. у Менску адбыўся першы з'езд РСДРП, а ў 1900 г. аб'яднаўчы з'езд партыі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы.

З 1894 г. у горадзе існавала сацыял-дэмакратычная арганізацыя, а з 1903 г. - група РСДРП.

Напружанымі класавымі баямі адгукнуліся ў Менску падзеі 1905 г., калі на плошчы каля Віленскага вакзала па загаду ўрада была расстраляна царскімі войскамі дэманстрацыя працоўных. Гэтая расправа ўвайшла ў гісторыю пад назвай Курлоўскі расстрэл.

З лютага па снежань 1918 г. захоплены нямецкімі акупантамі. 25 сакавіка 1918 г. тут было аб'яўлена аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі.

З 8 студзеня 1919 г. - сталіца БССР. З жніўня 1919 па ліпень 1920 г. Менск захоплены войскамі Польшчы.

У перадваенныя гады горад развіваўся хуткімі тэмпамі. Насельніцтва ў 1939 г. набліжалася да 240 000.

З 1921 г. у горадзе адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а з 1928 г. - Акадэмія навук БССР.

Сёння Менск - сталіца Рэспублікі Беларусь, найбуйнейшы гарадскі цэнтр.

 

Мілейчыцы

малюнак

Герб: у чырвоным полі залатыя рогі аленя ў дубе. Атрыманы 1 лістапада 1566 г.

 

Міхалова

малюнак

Герб: у блакітным полі архангел Міхаіл, у адной руцэ меч і шалі, а ў другой тарк з выявай герба Астоя ў залатым полі. Атрыманы 12 студзеня 1767 г.

 

Мсціслаў

малюнак

Герб: у залатым полі збройная рука з мечам - «Малая Пагоня». Атрыманы 16 жніўня 1634 г.

 

Наваградак

малюнак

Герб: у чырвоным полі постаць архангела Міхаіла ў чорным узбраенні з крыламі за спінай. У правай руцэ меч, у левай - шалі. Атрыманы 18 сакавіка 1595 г.

 

Навазыбкаў

малюнак

Герб: у зялёным полі залаты слуп у суправаджэнні чатырох залатых манет. Адпаведна з праектам ад 1 красавіка 1858 г.

 

Нарва

малюнак

Герб: у чырвоным полі срэбная серна з залатымі рагамі і капытамі. Атрыманы ў 1545 г.

 

Невель

малюнак

Герб: у срэбным полі павержаны вой - Галіаф, над якім стаіць Давід з мечам. Атрыманы 23 сакавіка 1623 г.

Першыя згадкі датуюцца ХV ст., калі места ўваходзіла ў Тарапецкую воласць. У ХVІ ст. меў значэнне абароннага пункта (замка) на мяжы ВКЛ з Масковіяй. У 1562 г. пасля асады паўтаратысячнага гарнізона 45-тысячным маскоўскім войскам быў узяты і вернуты толькі каралём і вялікім князем Сцяпанам Батурай у 1580 г. Але пад час заключэння Ям-Запольскага перамір'я (1582) зноў аддадзены цару. Толькі пры Ўладзіславе ІV уключаны ў Полацкае ваяводства.

У 1649 г. Ян Казімір аддаў Невельскае староства Янушу Радзівілу, які збудаваў тут касцёл. У 1655 г. места захапілі войскі цара Аляксея Міхайлавіча, але адпаведна з мірнаю дамовай 1678 г. яно зноў вернута ВКЛ.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Невель стаў павятовым цэнтрам Полацкай правінцыі, з 1777 г. - Полацкай, з 1796 г. - Беларускай, з 1802 г. - Віцебскай губерні. У 1780 г. у месце налічвалася 835 мяшчанаў і 123 габраі, праваслаўны манастыр, вуніяцкая царква і касцёл. На 1799 г. ва ўсім павеце - 21 драўляная праваслаўная царква, 1 мураваная і 11 драўляных вуніяцкіх, 1 мураваны і 2 драўляныя касцёлы. У самім Невелі на гэты ж час 6 драўляных цэркваў, дзве мураваныя, адзін касцёл і мураваны мужчынскі манастыр. Агульная колькасць насельніцтва 2908. Мяшчан хрысціянаў у Невелі было 1793, юдэяў 767. Купцоў - хрысціянаў 107, габраяў 7; дваранаў 53, духавенства 17, вайскоўцаў 33. Дамоў мураваных 2, прыватных драўляных 440, магазейнаў 2, вадзяных млыноў 2, вучэльняў 2, крамаў драўляных 37, мураваных 15, вуліц 15.

На 1 студзеня 1896 г. у Невелі 9062 жыхары, сярод якіх праваслаўных 3467, каталікоў 596, раскольнікаў 185, пратэстантаў 142, юдэяў 4587, мусульман 15, іншых веравызнанняў 70.

Уваходзіў у Беларускую Народную Рэспубліку і ў БССР, абвешчаную ў студзені 1919 г. У выніку другога падзелу Беларусі апынуўся ў складзе Расеі.

 

Новае Места

малюнак

Герб: у зялёным полі залаты крыж у суправаджэнні залатых пчол, ножкі і вусы ў якіх чырвоныя. Адпаведна з праектам ад 17 лістапада 1865 г.

 

Новы Грод

малюнак

Герб: у блакітным полі тры срэбныя вежы, у сярэдняй - брама. Атрыманы ў ХVІ ст.

 

Новы Двор

малюнак

Герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры. Атрыманы 12 жніўня 1579 г.

 

Нясвіж

малюнак

Герб: поле шчыта рассечана на дзве часткі. У правай, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай дзесяць касых вырубаў - залатога, блакітнага і чырвонага колераў. Атрыманы 18 чэрвеня 1586 г.

 

Орля

малюнак

Герб: у чырвоным полі чорны арол у правай лапе трымае сякеру. Атрыманы 15 траўня 1643 г.

 

Пагар

малюнак

Герб: у рассечаным тарку котвігападобны крыж і два ромбы. Правы бок тарка блакітны, левы - срэбны, афарбоўка фігур адваротная. Адпаведна з праектам ад 3 лістапада 1865 г.

 

Парэчча

малюнак

Герб: у зялёным полі левая хвалястая срэбная перавязь, уздоўж якой чорная страла джалам на дол. Адпаведна з праектам ад 26 лютага 1863 г.

 

Паставы

малюнак

Герб: у блакітным полі рыбацкая сець, уверсе тры залатыя рыбы, накіраваныя галовамі на дол. Атрыманы 22 студзеня 1796 г.

 

Пераброддзе

малюнак

Герб: у блакітным полі гарчычная харугва з срэбнымі галунамі і манаграмай SA. Атрыманы 3 чэрвеня 1792 г.

 

Пінск

малюнак

Герб: у чырвоным полі залаты лук, сталёвае джала стралы накіравана ўправа. Атрыманы 12 студзеня 1581 г.

 

Полацак

малюнак

Герб: у блакітным полі на срэбнай вадзе трохмачтавы карабель з разгорнутымі ветразямі. Ужываўся з ХVІ ст.

 

Поразава

малюнак

Герб: у блакітным полі постаць Панны Марыі з дзіцём Езусам на руках. Атрыманы ў чэрвені 1616 г.

 

Пружаны

малюнак

Герб: у срэбным полі звівісты блакітны вуж з залатой каронай на галаве, з пашчы якога відаць напалову праглынутае дзіця. Атрыманы 6 траўня 1589 г.

 

Прывалка

малюнак

Герб: у ружовым полі архангел Міхаіл, у правай руцэ маланкі, у левай - шчыт, пад нагамі постаць д'ябла сярод агню. Атрыманы 27 лютага 1792 г.

 

Прэросль

малюнак

Герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі. Атрыманы 21 лістапада 1566 г.

 

Пясчатка

малюнак

Герб: у чырвоным полі постаць чалавека з ястрабам у руцэ. Атрыманы 4 жніўня 1569 г.

 

Рагачоў

малюнак

Герб: у залатым полі чорны бараноў рог. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

 

Радашкавічы

малюнак

Герб: у срэбным полі паясная выява святога Стэфана, пабітага камянямі. Пацверджаны 23 лютага 1792 г.

 

Радунь

малюнак

Герб: у срэбным полі чырвоны рак. Пацверджаны 23 чэрвеня 1792 г.

 

Райгорад

малюнак

Герб: у чырвоным полі мур з адчыненай брамай, над ім тры вежы. Атрыманы ў ХVІ ст.

 

Рослаў

малюнак

Герб: у блакітным полі выява збройнага святога Жыгімонта, у руках якога скіпетар і яблык. Атрыманы 24 сакавіка 1623 г.

Старажытнае места, якое, па звестках расейскага гісторыка Карамзіна, заснавана мужам полацкай князёўны Рагнеды - Уладзімірам Святаславічам.

Іншыя гісторыкі прыпісваюць яго заснаванне Ўладзіміру Манамаху.

У дакументах яно згадваецца пад 1150 г. Належала да Смаленска, а з ХІV ст. уваходзіла ў склад ВКЛ.

У 1493 г. Рослаў быў заняты маскоўскімі войскамі, а ў 1503 г. вернуты. Маскоўскі цар Іван Жахлівы ізноў захапіў места, але пасля яго смерці, у «смутныя часы», рослаўцы не страцілі надзеі на вяртанне і, як толькі пад іх мурамі з'явіліся войскі Ілжэдзмітрыя І, адразу шчыра падтрымалі яго.

Далучаны да Масковіі ў 1686 г. З 1708 г. лічыўся ў Смаленскай губерні, з 1776 г. - павятовы цэнтар.

Насельніцтва ўсяго павета ў канцы ХІХ ст. складала каля 170 000, з якіх 94,3 адсоткі беларусы.

Рослаў у гэты час меў 17 848 жыхароў, дзве прагімназіі, 5 вучэльняў, сярод якіх духоўная і чыгуначна-тэхнічная, 2 багадзельні, 4 больніцы, 3 аптэкі.

У месте было 7 цэркваў, сярод іх саборная славілася іконай Маці Боскай, якая была прывезеная ў 1793 г. з вострава Мальта.

Прамысловых прадпрыемстваў - «фабрык і заводаў» 22, з якіх вылучаліся 2 алейні і столькі ж гарбарань. Гандлявалі канапляным і льняным алеем, пянькой, зернем, скурамі, тытунем, лыкам. Пункты адпраўкі - Рыга і Цэнтральная Расея.

Уваходзіў у склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі, пазней адпаведна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад БССР.

У выніку другога падзелу Беларусі, які адбыўся ў 1919 г., апынуўся ў Расеі, дзе зараз і знаходзіцца.

 

Ружаны

малюнак

Герб: у срэбным полі вянок чырвоных руж, у цэнтры якога постаць святога Казіміра з крыжам і лілеяй у руках. Атрыманы 20 чэрвеня 1637 г.

 

Рэчыца

малюнак

Герб: у срэбным полі чырвоная дзвюхраговая харугва з Пагоняй на ёй. Атрыманы ў ХVІ ст.

 

Саколка

малюнак

Герб: у залатым полі трохчацвяртная выява рыцара з уздзетым угору палашом. Адпаведна з праектам ад 28 лютага 1861 г.

 

Сапоцкін

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі. Час узнікнення гэтага места і яго герба невядомы.

З 1793 г. знаходзіцца ў Гарадзенскім ваяводстве. Паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай - у Прусіі, потым у Расейскай імперыі. Насельніцтва ў 1827 г. 733 чалавекі, будынкаў 98. У сярэдзіне XIX ст. 160 дамоў, колькасць жыхароў - 1568, сярод якіх 1239 габраяў. Прамысловасць - шкляная гута, тартак, вадзяны млын. Культавыя ўстановы - праваслаўная царква, касцёл, малітоўны дом.

З 1837 г. - у Аўгустоўскай губерні, а пасля 1867 г. - у Сувалкскай.

У канцы XIX ст. тут выраблялі кафлю, цэментныя пліты, алей, шкло і г.д. Насельніцтва ў 1897 г. - 3900 чалавек. Пасля Рыжскага міру і да 1939 г. - у складзе Польшчы, потым цэнтар Сапоцкінскага раёна Беластоцкай, а з 1944 г. - Гарадзенскай вобласці. Статус раённага цэнтра страчаны ў 1959 г. у сувязі з далучэннем да Гарадзенскага раёна.

 

Свянцяны

малюнак

Герб: у блакітным полі дзве срэбныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі. Адпаведна з праектам ад 22 сакавіка 1860 г.

 

Себеж

малюнак

Герб: у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом. Атрыманы 22 сакавіка 1623 г.

Дакладная дата ўзнікнення места невядомая.

Адной з першых згадак з'яўляецца сведчанне Мацея Стрыйкоўскага аб тым, што вялікі князь літоўскі Вітаўт, ідучы ў паход на Пскоў, здабыў папярэдне Себеж у 1414 г. Адпаведна трактату 1449 г. паміж Казімірам Ягелончыкам і маскоўскім князем Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае страціла свой уплыў на Ноўгарад Вялікі і Пскоў, але Себеж застаўся за Вялікім Княствам.

У 1535 г. маскоўскімі войскамі пад камандай Васіля Шуйскага былі захоплены ваколіцы места. Па загаду ваяводы на беразе Себежскага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 г. Себеж апынуўся пад уладай Масквы і быў вернуты толькі адпаведна з Дэулінскім мірным дагаворам 1618 г. Майдэборскія правы атрымаў у 1623 г.

У 1654 г. Себеж захапілі маскоўскія войскі, але адпаведна з дамоваю 1686 г. ён вернуты Рэчы Паспалітай. Пад час Паўночнай вайны быў двойчы (1705, 1707) заняты расейскімі войскамі Пятра І. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) разам з большай часткай Полацкага ваяводства апынуўся ў Расеі. Быў павятовым цэнтрам у Полацкім намесніцтве, потым з 1796 г. у Беларускай губерні, з 1802 г. пасля яе скасавання - у Віцебскай.

Агульная колькасць насельніцтва ў 1799 г. - 1711 чалавек, у 1801 г. - 2064. На пачатак ХІХ ст. у месце 5 казённых (скарбавых) дамоў (з якіх 1 мураваны), прыватных - 202 (3 мураваныя), магазейнаў - 2, столькі ж цэркваў і касцёл.

У канцы траўня 1885 г. у месце здарыўся страшэнны пажар, які знішчыў каля 600 будынкаў. На 1886 г. тут налічваўся 4051 жыхар (2436 юдэяў, 1214 праваслаўных, 393 каталікі, 7 стараабрадцаў і 1 пратэстант).

Себеж уваходзіў у склад абвешчанай у сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Адпаведна з пастановай ад 30 снежня 1918 г. знаходзіўся ў складзе БССР. У выніку другога падзелу Беларусі апынуўся ў складзе Расеі.

 

Сейны

малюнак

Герб: у блакітным полі выява святога Юрая, які перамагае цмока. Атрыманы ў ХVІІ ст.

 

Славатычы

малюнак

Герб: у залатым полі чорны арол пад княжацкай мітрай, на грудзях якога блакітны шыльд з гербам «Ражкі». Атрыманы 15 лютага 1693 г.

 

Слонім

малюнак

Герб: у блакітным полі залаты леў з гербам «Ліс» у лапах. Атрыманы 4 студзеня 1591 г.

 

Слуцак

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжацкай каронай манаграма R[adivil] D[ux]. Атрыманы 27 жніўня 1652 г.

 

Смаленск

малюнак

Герб: у чырвоным полі постаць архангела Міхаіла. Атрыманы 4 лістапада 1611 г.

Старажытнае славянскае паселішча, першыя згадкі аб якім адносяцца да ІХ ст. Паводле летапісу Нестара, у тыя часы ён быў сталіцай крывічоў, землі якіх займалі вярхоўі Дзвіны, Дняпра і Волгі. У першай чвэрці ХІ ст. замацоўваюцца ўласныя князі. Сын полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Ўладзіміра, вялікі князь Яраслаў, дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў Смаленскае княства Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, Масковіі і г.д. Але дынастыя гэтая была непастаянная і шмат князёў змяніліся на смаленскім «стальцы». У 1125 г. прастол атрымлівае сын кіеўскага князя Мсціслава - Расціслаў, які стаў роданачальнікам дынастый князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш. У ХІІІ ст. места мела трывалыя сувязі з Рыгай, аб чым сведчаць гандлёвыя дагаворы з ёй і «нямецкім берагам». У 1230 г. трапляе пад уплыў Полацкага княства, а з канца ХІІІ ст. пачынаюцца цесныя сувязі Вялікага Княства Літоўскага са Смаленшчынай. Пад час паходаў Альгерда на Маскву (1368, 1370) ён знаходзіў вайсковую падтрымку ад князя Святаслава. Ягонага сына Юрая Святаславіча ВКЛ падтрымала ў 1386 г. пад час барацьбы за смаленскі прастол.

У 1395 г. у Смаленску былі пасаджаны намеснікі Вітаўта, але ў 1401 г. места выйшла з-пад апекі ВКЛ і толькі 24 чэрвеня 1404 г. яно зноў вярнулася на 110 гадоў у сферу эканамічных і культурных уплываў Эўропы. Паводле некаторых звестак, Вітаўт даў месту прывілей на майдэборскія правы (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, дык атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх майдэборскіх местаў). Гэты перыяд мірнага развіцця (нягледзячы на паўстанне супраць намесніка - Андрэя Саковіча ў 1440 г.) быў замацаваны дагаворам паміж вялікім князем Казімірам і маскоўскім вялікім князем Васілём Цёмным у 1449 г. Адпаведна з ім Масковія адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі. Нягледзячы на гэты дагавор, у 1500 г. вялікі князь маскоўскі Іван Васілевіч тройчы ўводзіў асаду (з 1501 па 1514 г.) места, але быў двойчы адбіты войскамі ВКЛ пад камандай Юрая Паца і Мікалая Салагуба. Толькі пад час трэцяй, па падбухторванню Міхаіла Глінскага, мяшчане паўсталі і царскія войскі ўвайшлі ў места 1 жніўня 1514 г. Масква па прашэнню смалян захавала за імі ранейшыя прывілеі. Гэты перыяд маскоўскага панавання працягваўся 96 гадоў. 16 верасня 1610 г. войскі Жыгімонта ІІІ Вазы атачылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў асады 3 чэрвеня 1611 г. места было вернута. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613-1615 гг.

У 1611 г. Смаленск атрымаў майдэборскія правы. Меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі мескія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго места, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г.д., а таксама і герб. Праз дваццаць гадоў маскоўскія войскі пад камандай М.Шэіна імкнуліся ўзяць места, але з'яўленне войска пад камандай самога караля і вялікага князя Рэчы Паспалітай Уладзіслава ІV змяніла цяг кампаніі і маскоўцы капітулявалі 1 лютага 1634 г.

У 1654 г. войскі цара Аляксея Міхайлавіча пасля двухмесячнай асады вымусілі да капітуляцыі воінаў, гераічна абараняўшых горад (29 верасня). У ХVІІ ст. насельніцтва места налічвала больш за 80 000 жыхароў, будынкаў у 1600 г. тут было больш за 8000. Праз 180 гадоў колькасць жыхароў зменшылася да 2875.

У 1708 г. створана Смаленская губерня, якая стала часткай Рыжскай правінцыі ў 1719 г. З 1776 г. Смаленск - цэнтр намесніцтва, з 1796 г. ізноў - губерні. У 1824 г. ствараецца генерал-губернатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае з цэнтрам у Віцебску, якое існуе да 1855 г. У якасці губернскага цэнтра Смаленск праіснаваў да пачатку 20-ых гг. ХХ ст.

Уваходзіў у склад абвешчанай у сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адпаведна з пастановай ЦК КП(б) Беларусі ў канцы снежня 1918 г. было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая была абвешчана 30-31 снежня ў Смаленску. Праз тыдзень сталіца Беларусі савецкай была перанесена з Смаленска ў Менск. 25 лютага 1919 г. Смаленск разам з Віцебшчынай, Магілеўшчынай і Гомельшчынай быў далучаны да РСФСР.

 

Старадуб

малюнак

Герб: у блакітным полі постаць святога Юрая, які перамог цмока. Атрыманы 27 траўня 1625 г.

 

Сувалкі

малюнак

Герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, па баках пагоркаў выявы святога Рамуальда і святога Роха. Атрыманы ў 1720 г.

Як вёска Сувалкі з'явіліся ў пачатку ХVІІІ ст. Знаходзіліся ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства.

Гэтая вёска была духоўным уладаннем і належала да ордэна камедулаў, заснавальнікам якога лічыўся святы Рамуальд.

Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 г. і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.

Прывілей на заснаванне места быў атрыманы ад караля Аўгуста ІІ Моцнага 26 красавіка 1710 г., а майдэборскія правы паселішчу дадзеныя ў 1720 г.

Адпаведна з прывілеем на майдэборыю і іншыя свабоды і вольнасці, нованаселеныя мяшчане вызваляліся на сем гадоў ад выплаты падаткаў, места атрымала штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай трапіла спачатку ў Прусію, а потым у Расейскую імперыю. З 1816 г. - цэнтар ваяводства, а з 1867 г. - губернскі цэнтар.

У 1800 г. тут было 214 дамоў і пражывала 1184 жыхары. Праз 50 гадоў у месце налічвалася 152 камяніцы і 797 драўляных будынкаў, насельніцтва складала 11 273 чалавекі, сярод якіх 7016 габраяў і 488 немцаў.

На канец ХІХ ст. у месце Сувалкі лічылася 20 592 жыхары, якія размяркоўваліся па веравызнаннях наступным чынам: 12 540 юдэяў, 7009 каталікоў, 657 пратэстантаў і 386 праваслаўных.

У гэты час тут існуюць касцёл, царква, евангеліскі збор, малітоўны дом, з навучальных установаў тут былі - 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак, 3 пачатковыя школы; шпіталі - хрысціянскі, юдэйскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.

У выніку бурлівых падзей першай паловы ХХ ст. апынулася ў Польшчы.

 

Сураж

малюнак

Герб: у срэбным полі чырвоны крэпасны мур з трыма вежамі. Атрыманы 20 снежня 1569 г.

 

Сураж-Падляшскі

малюнак

Герб: у блакітным полі залаты карп. Зафіксаваны на пячатцы 1582 г.

 

Сураж-Северскі

малюнак

Герб: у срэбным полі блакітны шыльд з трыма залатымі манетамі. Па бардзюру восем блакітных кветак ільну. Адпаведна з праектам ад 11 траўня 1865 г.

 

Сухаволя

малюнак

Герб: у зялёным полі залатыя трыліснікі. Адпаведна з праектам ад 30 траўня 1868 г.

 

Сянно

малюнак

Герб: у зялёным полі дзве скрыжаваныя залатыя касы. Атрыманы 16 жніўня 1781 г.

 

Трокі

малюнак

Герб: у залатым полі чырвоная брама з вежамі па баках. Над імі два чырвоныя скрыжаваныя мечы. Адпаведна з праектам ад 18 сакавіка 1860 г.

Места размешчана на беларуска-балцкім памежжы. Летапісы сведчаць, што яно заснавана ў 1045 г. Яраславам, сынам полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Ўладзіміра. Пазней яно разам з замкам стала паляўнічай рэзідэнцыяй нашчадкаў князёўны Рагнеды. Пасля смерці Гедзіміна Трокі перайшлі да Кейстута, нашчадка ў шостым ці сёмым калене полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча. Ён стаў менавацца князем Троцкім і Жамойцкім. Сваю сталіцу перанёс на іншае месца: на выспу, заснаваўшы такім чынам Новыя Трокі. З цягам часу прыдомак «новыя» страціўся і за папярэднім паселішчам замацавалася назва Старыя Трокі, а за кейстутавай сталіцай проста - Трокі. Сам князь быў забіты ў Крэўскім замку ў 1382 г. пад час нутраной вайны са сваім пляменнікам Ягайлам. У 1391 г. крыжакі спрабавалі ўзяць замак, але безвынікова. Каля 1402-1403 гг. тут было паселена 383 сям'і выхадцаў з Крыма - караімаў, а пазней і крымскіх татараў. Па некаторых звестках, Трокі атрымалі майдэборскія правы ад Вітаўта. Пацверджаны ў 1444 г. вялікім князем Казімірам. Тут 27 лістапада 1430 г. памёр Вітаўт, некаторы час у Троках жыў Жыгімонт Кейстутавіч, які быў забіты ў 1440 г. у выніку змовы. Апошнім уладаром, які меў тут рэзідэнцыю, быў Казімір Ягелончык. Пасля значэнне Трокаў зніжаецца, хоць яны і застаюцца цэнтрам ваяводства ў ВКЛ. У 1665 г. места было спалена маскоўскімі войскамі і не адрадзілася ў поўнай меры. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай - у складзе Расейскай імперыі, а з 1796 г. - цэнтр павета ў Віленскай губерні. У 1839-1842 гг. выведзены за штат.

У 80-ыя гг. ХІХ ст. агульнае насельніцтва 2174 чалавекі, сярод іх 900 каталікоў, 585 юдэяў, 434 караімы, 224 праваслаўныя, 19 мусульман, 8 раскольнікаў, 2 евангелісты і 2 кальвіністы. Колькасць дамоў 178 (з якіх 3 мураваныя), 39 крамаў, 1 двухклясная школа. Культавыя ўстановы прадстаўлены амаль усім спектрам вызнанняў. Зараз у Летуве.

 

Угор'е

малюнак

Герб: у срэбным полі святы Юрай, які забівае дзідай цмока. Атрыманы 29 сакавіка 1792 г.

 

Ула

малюнак

Герб: у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне. Атрыманы 26 студзеня 1577 г.

 

Ушачы

малюнак

Герб: у белым полі каля залатой ракі выява святога Лаўрэна. Атрыманы 23 чэрвеня 1758 г.

 

Філіпаў

малюнак

Герб: у срэбным полі чорны рак. Атрыманы 8 верасня 1570 г.

 

Цеханавец

малюнак

Герб: у срэбным полі чырвоны конь з залатымі вачыма і языком. Адпаведна з праектам ад 5 сакавіка 1870 г.

 

Цырын

малюнак

Герб: у блакітным полі стаячы алень з залатым крыжам паміж рагамі. Пацверджаны 5 чэрвеня 1792 г.

 

Чавусы

малюнак

Герб: у блакітным полі на белым кані святы Марцін з мечам у руцэ, на плячах чырвоны плашч. Атрыманы 12 жніўня 1634 г.

 

Чэрыкаў

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі. У цэнтральнай - брама з збройным рыцарам з дзідай у руцэ. Атрыманы ў 1641 г.

 

Шарашова

малюнак

Герб: у срэбным полі постаць архангела Гаўрыіла з лілеяй у руцэ. Атрыманы 27 лютага 1792 г.

 

Шклоў

малюнак

Герб: у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязмен. Атрыманы 10 красавіка 1762 г.

 

Шчучын

малюнак

Герб: у блакітным полі срэбная манаграма I[gnatus] S[cipion] пад залатой каронай. Атрыманы 23 траўня 1761 г.

 

Шчучын-Мазавецкі

малюнак

Герб: у гарнастаевым полі залатая васьміпрамянёвая зорка. Адпаведна з праектам ад 5 сакавіка 1870 г.

 

Ялоўка

малюнак

Герб: у блакітным полі выява святога Мацьвея. Атрыманы 18 студзеня 1792 г.

 

Янаў

малюнак

Герб: у зялёным полі залаты серп, па краях тарка чатыры залатыя трыліснікі. Адпаведна з праектам ад 20 кастрычніка 1868 г.

 


1991-1998?

Тэкст падаецца паводле выдання: А.Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998 (з зьмяненьнямі)
Крыніца: скан