epub
 
падключыць
слоўнікі

Анатоль Вярцінскі

«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць...»

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Каб светла-залатую яго ніць

Віць і далей - любоўю, справай дзейнай

Ды словам, што ад справы неаддзелена.

Тварыць!

 

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,

Высакародным, дружным намаганнем,

Што потым зоркай у вяках гарыць.

Тварыць!

 

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Найлепшы самы, самы натуральны

Пачатак гэты вось жыццестваральны.

Інакш - якая ад жыцця карысць?

Тварыць!

 

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -

Тварыць!

 


1982

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая