epub
 
падключыць
слоўнікі

Андрэй Александровіч

Два ліпнёвыя дні

I
II
III
IV
V
VI


I

У бязладзьдзі, суматосе прашло жыцьцё двух дзён. Каляндар, як звычайна, спакойна казаў:

— Сёньня 10 ліпня.

Не пасьпела яшчэ сонца залязгаць капытамі-праменьнямі, як у Менску пачаўся грабеж.

Босаму нельга прайсьці па вуліцы.

Дробнымі кавалкамі шкла, як дываном, убраны брук.

Крамы з узламанымі вокнамі...

Сваволяць сьпевы разгулу...

Каменьнямі, каламі падпірала брамы беднае жыхарства, але не абараніла — абіралі да кашулі...

Стогны, енкі мянчан глытаў дым, які валам расплываўся па вуліцах, нясучы з сабою — нядолю...

 

II

Уцякаючы праз беларускія вёскі, пялякі пазабіралі ў сялян апошнюю скаціну.

Прыгналі яе ў Менск, на вакзал. Сагналі ў вагоны, а вывезьці яе ў Пазнань — позна: партызаны. Цягнік газай аблілі, падпалілі...

Жывёліна, здабытая горкай працай селяніна, хрыплым, задушаным ад дыму голасам прасіла дапамогі...

Польскія салдаты з карабінак — па скаціне, каб спыніць яе енкі, каб спыніць яе дзікі, разрываючы сэрца плач.

Узьняўся агонь...

Запалаў Аляксандраўскі вакзал...

Жудасьць абхапіла Менск...

Не пасьпела мінуць поўгадзіны, як мост па Савецкай вуліцы кашлянуў узрывам.

Тут-жа, ля маста, стаяла шавецкая фабрыка „Арол“. Рассыпалася яна цаглінкамі па маставой. Язык вогнішча спраўляюць баль крывавы...

Перакінуўся агонь на драўляныя хаты рабочых, запалаў квартал — Бабруйская вуліца.

А зьлева корчыцца ад разгулу вогнішча — лесапілыіы завод.

Менск у пажары...

Нібы п'яны, хістаецца дым, абвіваючы гоман няшчасьця.

Тлеюць Кашары...

Віленскі вакзал — разбураны, зруйнованы.

Вясёлая вуліца глуха раскідае трэск народнага багацьця: фабрыка-хлебапякарня палаючымі іскрамі раскідаецца.

Ламаюць крамы, рабуюць жыхарства... Сьпевы разгулу, горкія сьлёзы...

Гуляе вуліца...

 

III

Ля Траецкай гары тлее дваццаць дамоў. Пажар узняўся дзён некалькі назад.

Была ў Менску „ўлада", абвясьціла загад — зачынілі вадакачкі, пажарнікі сталі бясьсільнымі.

А цяпер толькі дзе-ні-дзе, як з люлькі дзеда старога, пярсьцёнкамі віўся дымок.

На руінах бедная бабка, прытуліўшы галодных дзяцей, закапцелаю хусткай трэ вочы ад горкіх сьлёз.

Небасхіл пакрыўся малінавай істужкай і як-бы шаптаў: — сьветлае, новае, шчаснае...

 

IV

Паволі, згорбіўшыся ад страху, прыпаўзла ў Менск ноч. Месяц памыкаўся глянуць на руіны, але хмары адціскалі за свае плечы.

З нецярплівасыцю чакалі ўваходу чырвоных...

Раптам —

Гарматы, кулямёт

Бліжай,

Бліжай...

Гоман,

Топат коняй,

Лязг аружжа,

Сьвіст...

Бадзёра йшлі чырвоныя. Вось адзін адстаў... Пакрыўся твар яго палосамі крыві...

Рука ўпілася ў вінтоўку. Рука застыгла... Чорная ад ручкі плуга, чорная далонь..

Я падышоў. З яго кішэні выняў дакуманты і ўбачыў — сын беларускага сяла: Андрэй, бацька Зьміцер, прозьвішча — Залескі, ад роду — 22 гады.

I зноў узьняўся сьвіст ізноў лязг аруяжжа .. Палякі вышлі.

Прабегла першая лінія чырвоных.

 

V

Раніцой па вуліцах хадзілі рабочыя.

Кожны расказваў пра бурную ноч, кожны вітаў перамогу.

Віталі раніцу, шчыра, папросту віталі.

Ветрык узьняўся і як-бы гнаў усё панскае.

Песьні!

„За власть советов"...

Па Мікалаеўскай вуліцы ішлі чырвонаармейцы. У запыленых зялёных вопратках, маладыя, але змучаныя.

З песьняй увашлі яны ў Менск.

Яны стварылі новую старонку ў нашай старой гісторыі — 11 ліпня.

Горда мігаюць на вінтоўках чырвоныя сьцягі, з такімі-ж гордымі чырвонымі сьцягамі сустрэў іх чырвоны беларускі Менск.

 

VI

Андрэй Залескі быў


1924?

Тэкст падаецца паводле выдання: Александровіч А. Сутарэньне. Апавяданьні. Маладняк № 14. кніжніца «Маладняк» №14. - Выданьне ЦБ "МАЛАДНЯКА", Менск — 1925. - 49 с.