epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Абдымаюся з Масквою

Я прайшоў дарожак многа

На лужку і на пяску.

А найлепшая дарога,

Што вядзе мяне ў Маскву.

 

Хоць дарогі ўсе ў каменні

Апрануліся ў Маскве.

А па іх ступаў сам Ленін,

Бачыў кожны дом і сквер.

 

Серп і молат і калоссі

Уручыў Ільіч Гербу...

Мне таксама давялося

Несці на сваім гарбу

Дзён ваенных ліхалецце

У Маскве і пад Масквой.

А няма ж на белым свеце

Цудадзейніцы такой,

Як Масква!.. Яна сталіца

Нашых сёл і гарадоў.

Нізка, нізка пакланіцца

Я заўсёды ёй гатоў.

А яна ж мяне, як маці,

Ахінае цеплынёй.

І сягоння ў роднай хаце

Абдымаюся з Масквой.


1980?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сосны ў жыце: Вершы і паэмы. - Мн.: Маст. літ., 1980. - с. 48
Крыніца: скан