epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Дваццаты век

Ці пастарэў дваццаты век?

Ці ліхалецці падкасілі?

Не, ён, як волат-чалавек,—

І ў старасці пры добрай сіле!

 

У горы рос,

У бітвах рос,

Яго душыў жабрацкі голад.

Дваццаты век высока ўзнёс,

Трымае моцна Серп і Молат;

 

Трымае ён дзяржаўны сцяг,

Яму даў волатную сілу;

Падмёў мятлой жалезнай шлях,

Царам-панам капаў магілу.

 

А ён падрос, а ён расце,

Крануўся чуб крамлёўскай столі;

На добрым хлебе патаўсцеў,

Памаладзеў у добрай долі.

 

— Працуй, красуй, дваццаты век!

Мае радкі яго прасілі.

А ён, як волат-чалавек,—

І ў старасці пры добрай сіле!


1980?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сосны ў жыце: Вершы і паэмы. - Мн.: Маст. літ., 1980. - с. 56
Крыніца: скан