epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Гора ў салаўя

Каля рэчкі з арабіны

Яго хатку вецер скінуў,

Хатку гушкае вада.

Ой, бяда, бяда...

 

Свет шырокі, а ў ім цесна

Салаўінай шчырай песні,

Горла сціснула нуда.

Ой, бяда, бяда...

 

Хто ж паможа сіраціне

Хатку ладзіць на галіне?..

Салаўіха, памажы.

Памагае!..

Не загіне,

Песня будзе жыць!

 

І ў мяне на сэрцы ўцеха,

Весела свішчу, як шпак;

Адклікаецца мне рэхам

Салаўіны беразняк.


1976?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сонечны гадзіннік. Вершы, вершаваныя апавяданні, паэма.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 58
Крыніца: скан