epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Ён і яна

— Зацвіла чарэмшына,

добра расцвіла,

Запарошыла пялёсткамі траву.

А я цябе з хаты,

з роднага сяла

Салаўямі да бярэзніка заву.

— А я там з табою,

міленькі, была,

Без таго бярэзніку пражыву.

— Пражывеш адна?

— А як думаў ты?

Не запрог! Кабылка, хлопец, не твая.

Ён сказаў: — Кахаю!

— Дык ідзі ў сваты...

Удваіх ім добра слухаць салаўя,

Што даносіць песню шчырую ў сяло,

У якім вяселле толькі што было.


1976?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сосны ў жыце: Вершы і паэмы. - Мн.: Маст. літ., 1980. - с. 6-7
Крыніца: скан