epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Каравай

— Ой, дабранач, поле! —

пелі жнеі.—

А пара ж нам, жыта, на

вячэру.

Кожны колас даў зярнятаў жменю,

А мы расчыняем насцеж

дзверы

Ў хату маладому караваю:

— На стале пасад свой

занімай!..

Ручніком кужэльным накрываем

Прапацелы, цёплы каравай;

Тую песню мы яму спяваем,

Калі дажынаюць ураджай.

 

— Каравай, каравай,

Каго хочаш выбірай!..

А каго ж тут выбраць?

Усе шчыра

Працавалі ў полі дзень пры дні.

А магчыма,

выбраць брыгадзіра?

Можа,

падысці да старшыні?

Пакланіцца, можа,

трактарысту?

Можа,

камбайнёру?..

Многа іх.

Прапацелы, цёплы, залацісты,

Паглядаў на родных, дарагіх.

І сказаў ён шчыра і ўрачыста:

— Выбраў вас усіх, усіх, усіх!

 

Вы ж мяне паілі і кармілі,

Песняй жаўруковай акрылілі,

Падарылі сонца і зару.

Каб жылі вы, людзі, ў добрай сіле

Сілу сваю хлебную дару!


1976?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сонечны гадзіннік. Вершы, вершаваныя апавяданні, паэма.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 76-77
Крыніца: скан