epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Крылы

Аж пятнаццаць крылаў у Радзімы:

Кожная рэспубліка — крыло.

Аж пятнаццаць справілі радзінаў

Пабрацімы разам за сталом

У сталіцы... з матухнай-Масквою

Падымалі тосты дружбакі:

Нас ніякі выбух не расколе —

Змацавалі дружбу на вякі.

Параднілі сэрцы пабрацімы,

Заручылі з горадам сяло...

Аж пятнаццаць крылаў у Радзімы:

Кожная рэспубліка — крыло.


1975?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сонечны гадзіннік. Вершы, вершаваныя апавяданні, паэма.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 11
Крыніца: скан