epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Маналітнасць

Выпі горыч і слодыч да дна,

Узвалі гора й радасць на плечы...

Сэрца адно і радзіма адна

У мяне і ў цябе, чалавеча.

 

Сэрцаў другіх і радзімы другой

Нам, таварыш, не трэба, не трэба.

Да радзімы сваёй

Прыкіпелі душой,

Разам з ёю расцём аж да неба.

 

Молат, і Серп,

І дзяржаўны наш Герб —

У праменнях, у спелым калоссі,

З імі шчасце навек абнялося.

 

Як не вычарпаць мора да дна,

Так не вычарпаць радасці поўнай...

Сэрца адно і радзіма адна

У мяне і ў цябе, друг шаноўны.

 

Крочым разам з табой

Па дарозе адной,

Нам крывулек ухабных не трэба.

Над тваёй галавой,

Над маёй галавой

Трэба чыстае, чыстае неба.


1976?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сонечны гадзіннік. Вершы, вершаваныя апавяданні, паэма.— Мн., «Маст. літ.», 1978.— с. 78
Крыніца: скан