epub
 
падключыць
слоўнікі

Антон Бялевіч

Пярун

У яго натура ўжо такая:

Як бугай раз’юшаны раве!

З хмары ён маланкі выкрасае,

Апякае зябліка ў траве.

 

Стукне, грукне — стане на калені,

Скалануўшы чуб,

Магутны дуб.

Іскры высякаючы з каменняў,

Гікае пярун, як душагуб!

 

Пастушок схаваецца ў разору

Ці заціснецца ў лахматы мох.

Уцякла б сасна старая з бору —

Не было ў сасны ніколі ног.

 

А на слупе сіла ёсць такая:

Драцяная, хітрая яна.

Перуна да слупа пагукае

Ды ў зямлю адправіць перуна!

 

Не раві, не грукай капытамі,

Як бугай раз’юшаны, пярун!

Самі, як гаворыцца, з вусамі,

Не заглушыш нашых добрых струн.


1980?

Тэкст падаецца паводле выдання: Бялевіч А. Сосны ў жыце: Вершы і паэмы. - Мн.: Маст. літ., 1980. - с. 24
Крыніца: скан